dissidentby | Неотсортированное

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Подписаться на канал

dissidentby

#dissidentby

🗝 25 лістапада мы адсправаздачылісь за сродкі з Марафону Салідарнасці. Нас правяраў кіраўнік рэдакцыі тэленавін «Белсат» Ігар Кулей. Аўдыт праводзіўся афлайн (каб гарантаваць бяспеку інфармацыі, якая захоўваецца) з пералічэннем кожнага пераводу і праверкай усіх неабходных дакумантаў.

З 1 верасня па 25 лістапада 2023 dissidentby дапамог 71 чалавеку, 58 з якіх мы падтрымалі праз сродкі з Марафону Салідарнасці. Звычайныя патрэбы вязняў - гэта бандэролі, сродкі на атаварку і перадачы. У адным выпадку - экстраная дапамога на паслугі адваката.

🖤 Дзякуй тым, хто нам давярае, мы заўсёды намагаемся дапамагчы і зрабіць тое, што ў нашых сілах.

❌ Для тых, хто ў Беларусі! Рашэннем МУС ад 29 лістапада 2023 dissidentby прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Дбайце пра свой інфармацыйны след у сеціве 🙏

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⏰ 10.12 а 18-00
Sala pod Zegarem CK ZAMEK
ПОЗНАНЬ, ПОЛЬША

⚡️ 10 снежня мы сустрэнемся ў Замку, каб паразмаўляць пра рэпрэсіі ў Беларусі.
Дата невыпадковая. У гэты дзень мы адзначаем Сусветны дзень правоў чалавека. 10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якая стала асновай дэмакратыі і свабоднага свету.

2023 год падыходзіць да канца, але мы не можам святкаваць трыумф павагі да правоў чалавека ў Польшчы. Побач, у Беларусі, да правоў чалавека ставяцца як да варожага паняцця і з імі наўпрост змагаюцца на ўнутранай арэне.

Арганізатарам мерапрыемства выступае ініцыятыва па абароне правоў палітвязняў у Беларусі Dissidentby. Вы пачуеце, як змянілася стаўленне да правоў чалавека ў Беларусі за апошнія 3,5 гады, сумесна мы пагаворым пра тое, што кожны/кожная з нас можа зрабіць, каб палепшыць сітуацыю ў нашай краіне і ва ўсім свеце.

🗝На мерапрыемства неабходная караценькая рэгістрацыя.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў лістападзе:

👉 21 чалавек атрымалі падтрымку:
- 4 вязня знайшлі сваіх Вартаўнікоў/ніц;
- 1 раз вы дапамаглі нематэрыяльна вязням;
- 19 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу;
👉 216 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 80 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
191 ліст мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 1905 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 76,1 кг вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 478 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
👉 89 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 85 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⏰ 10.12 а 18-00
Sala pod Zegarem CK ZAMEK
ПОЗНАНЬ, ПОЛЬША

⚡️ 10 снежня мы сустрэнемся ў Замку, каб паразмаўляць пра рэпрэсіі ў Беларусі.
Дата невыпадковая. У гэты дзень мы адзначаем Сусветны дзень правоў чалавека. 10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якая стала асновай дэмакратыі і свабоднага свету.

2023 год падыходзіць да канца, але мы не можам святкаваць трыумф павагі да правоў чалавека ў Польшчы. Побач, у Беларусі, да правоў чалавека ставяцца як да варожага паняцця і з імі наўпрост змагаюцца на ўнутранай арэне.

Арганізатарам мерапрыемства выступае ініцыятыва па абароне правоў палітвязняў у Беларусі Dissidentby. Вы пачуеце, як змянілася стаўленне да правоў чалавека ў Беларусі за апошнія 3,5 гады, сумесна мы пагаворым пра тое, што кожны/кожная з нас можа зрабіць, каб палепшыць сітуацыю ў нашай краіне і ва ўсім свеце.

🗝На мерапрыемства неабходная караценькая рэгістрацыя.

Читать полностью…

dissidentby

🎁 «РОЖДЕСТВЕНСКАЯ ПОЧТА» ДЛЯ ДЕТЕЙ ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫХ

Друзья, ровно месяц назад Благотворительный фонд «Страна для жизни», Правозащитная инициатива «Dissidentby», Благотворительная организация «Littowin LIONS CLUB»Народные Посольства Беларуси, Association of Belarusians in America (ABA), Платформа поддержки политзаключенных Politzek.me, Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V., Суполка беларусов Вроцлава запустили акцию «Рождественская почта». Нам очень хотелось подарить частичку волшебства для детей, чьи родители сейчас находятся в местах несвободы либо отбыли свои сроки по политически мотивированным статьям.

На сегодняшний момент, наша почта уже получила 180 писем с пожеланиями для более чем 200 детей, которые надеются найти подарок под Рождественской елкой. Прием писем будет продолжаться до 10 декабря. Чтобы получить подарок от волшебников, необходимо заполнить форму

К нашей акции присоединились беларусы из Польши, Литвы, Германии, Канады, США, Хорватии, Португалии, Финляндии, Турции, Италии, Великобритании, Шотландии, Кипра, России и Беларуси. Также мы были рады снова сотрудничать с нашими постоянными волшебниками из инициативы «ByProsvet». Спасибо огромное всем, кто уже прислал нам заявку стать частью команды по исполнению желаний и мы напоминаем, что присоединиться можно заполнив заявку

Мы убеждены, что волшебства никогда не бывает слишком много, и напоминаем, что у наших давних партнеров из фонда солидарности «Bysol» стартовала акция «Подарим детям чудо». Семьи политзаключенных с детьми могут заполнить форму и получить выплату на каждого ребенка в размере 100 евро.

Мы искренне благодарим каждого и каждую за вашу поддержку. Именно вы, те кто творит волшебство каждый день, помогаете семьям политзаключенных справиться с нелегкими испытаниями. Спасибо за вашу доброту и доверие!🤍❤️🤍

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🔻 Рашэннем МУС ад 29 лістапада 2023 dissidentby прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" у Беларусі.

Што гэта значыць?
Для ўдзельнікаў і стваральнікаў "фармавання" прадугледжага крымінальная адказнасць. У ход ідуць артыкулы 361-1, 361-2, 361-4 КК РБ санкцыі якой прадугледжваюць пазбаўленне волі.

☝️Што рабіць, калі вы ў Беларусі або туды збіраецеся?

У мэтах сваей бяспекі:
адпішыцеся ад нашых інфармацыйных рэсурсаў (Інстаграм, Тэлеграм, Твітар, Фэйсбук, Ютуб);
адпішыцеся ад данатаў на Patreon, Paypal і праз сайт;
пачысціце паведамленні са свайго боку з акаўнтамі @Dahary_nahami і @X_vegan_justice_X і пастаўце таймер аўтавыдалення паведамленняў, калі ён у вас не стаяў.

🖤 Мы працягваем дапамагаць і вы заўседы можаце на нас разлічваць, галоўнае - дбайце пра сваю бяспеку і лічбавы след, асабліва калі вы ў Беларусі.

Усім ACAB🥰
Салідарнасць мацней за рэпрэсіі ⚡️

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🥰 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

📣 Актыўная спасылка тут.

❓Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
🔥 Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🎤 Кацярына Ваданосава - музыка, спявачка, паэтка, тэлевядучая, журналістка, майстрыха традыцыйных беларускіх і гістарычных строяў, гістарычных тэхнік вышыўкі ды гістарычнай каліграфіі.

Кацярына будзе асвятляць лёс палітзняволенага Сяргея Спарыша.

🔻 Сяргей Спарыш - актывіст партыі "Народная грамада". Да зьняволеньня Сяргей Спарыш працаваў зваршчыкам на Менскім заводзе колавых цягачоў, куды ўладкаваўся, калі пакінуў кансэрваторыю. Там ён вучыўся на кампазытара і напісаў сымфонію, але расчараваўся ў музыцы і ўладкаваўся на завод. Сяргей валодае рознымі мовамі, чытае на французкай і нямецкай нават за кратамі.

У 2021 годзе яго судзілі ў так званай справе тэлеграм-каналу «Армия с народом» на 6 гадоў пазбаўлення волі.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Сяргея?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Сяргея ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

📝Верш Кацярыны, які яна напісала і дасылала Сяргею:

Вырываю золата з сэрца,
Выліваю чарніла крывёй...
Ці жывое яно? Ці б'ецца?
Чуеш, сэрца: ідуць за табой.

Грукат ботаў. Я пакрыёма
Наразаю са скуры лісты...
Прывітанне, мой незнаёмы.
Хутка буду я там, дзе ты.

16.07.2021

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Стала вядома, што Віталія Мельніка прывозілі ў Мінск на аперацыю, каб зняць метал з нагі. Зараз яго зноў этапавалі ў калонію.

🔻 Мельнік Віталь - асуджаны на 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму па справе "рэйкавых партызанаў". Таксама ён мусіць сплаціць 300 б.в.

Віталій пражываў у весцы Хадакова Мінскай вобласці, дзе і адбылося затрыманне. Вядома, што ў яго есць жонка і маленькі дзіценак. Пры затрыманні ВІталію прастрэлілі каленныя суставы. У СІЗА ён перасоўваўся на мыліцах.

🙌 Вы можаце падтрымаць палітвязня, даслаўшы ліст або тэлеграму.
Ліст можна даслаць АНЛАЙН
Віталь Юр'евіч Мельнік
ПК-13, г.Глыбокае, вул.Савецкая 205, 211791

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Хто знаходзіцца ў зняволенні даўжэй за ўсіх?

🔻 Мікіта Емяльянаў - анархіст, быў затрыманы ў кастрычніку 2019 за напады на будынак СІЗА-1 і Менгарсуд у Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі таго часу. Першы тэрмін (4 гады зняволення) мусіў скончыцца ў гэтым годзе. Але маладзёна асудзілі па 411 КК РБ ужо два разы, канчатковы тэрмін - 6 гадоў пазбаўлення волі. Зараз Мікіта знаходзіцца на строгім турэмным рэжыме.
📩 Напісаць ліст Мікіце

🔻 Сяргей Ціханоўскі - беларускі блогер, аўтар youtube-каналу "Краіна для жыцця", апазіцыйны палітык, муж Святланы Ціханоўскай. Першапачаткова быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі, потым яшчэ на 1,5 гады зняволення па арт. 411 КК РБ. Агульны тэрмін - 19,5 гадоў пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца на турэмным рэжыме. 277 дзён пра Сяргея няма ніякай інфармацыі.
📩 Напісаць ліст Сяргею

🔻 Аляксандр Арановіч - член каманды YouTube-канала "Краіна для жыцця". Быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца на турэмным рэжыме.
📩 Напісаць ліст Аляксандру

🔻 Мікалай Статкевіч - апазіцыйны палітык, лідар партыі Народная Грамада. Раней Мікола Статкевіч быў прызнаны палітзняволеным: са снежня 2010 па жнівень 2015. Мікалай быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму. 247 дзён пра Мікалая няма ніякай інфармацыі.
📩 Напісаць ліст Мікалаю

🔻 Арцём Сакаў - член ініцыятыўнай групы па вылучэнню ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Арцём быў асуджаны на 16 гадоў пазбаўлення волі. Зараз ён знаходзіцца на турэмным рэжыме.
📩 Напісаць ліст Арцёму

🔻 Павел Севярынец - апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі БХД, , пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». Раней быў прызнаны палітзняволеным. Павел быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца на турэмным рэжыме.
📩 Напісаць ліст Паўлу

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⚡️ Падтрымай Анатоля Старасвецкага!

🔻 Анатоль Старасвецкі - муж асуджанай Віталіі Бандарэнка (дзяўчына за кратамі знаходзіцца ўжо больш за 2 гады па справе "масавых беспарадкаў" у Бярэсці).

Анатоль быў затрыманы адразу пасля спаткання з Віталінай. Яго арыштавалі на выхадзе з жаночай калоніі і змясцілі ў ІЧУ. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА, яго вінавацяць па арт. 361-4 ч.1 і ч.2 КК РБ "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" . У сваіх лістах хлопец вельмі перажывае за дзяўчыну. Вядома, што ў Анатоля няма блізкіх сваякоў, якія яго могуць падтрымаць.

🙌 Калі вы жадаеце выказаць з хлапцом салідарнасць, вы можаце:
▪️ Даслаць яму ліст АНЛАЙН
▪️ Даслаць грошы на асабісты рахунак
УНП: 490313877
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000
Код прызначэння плацяжу: 90401
▪️ Даслаць пасылку
Анатоль Анатольевіч Старасвецкі
СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

Пачынаецца працэс запісу альбому "Лісты палітвязьням".

З новага выпуску на YouTube-канале Лявона Вольскага вы даведаецеся пра гісторыю "палітвязенства" яшчэ ў часы Расейскай імпэрыі, як ставіліся да палітычных вязьняў, у якіх умовах яны ўтрымліваліся і як народнае абурэньне ўплывала на рашэньні ўрада ў дачыненьні да палітычных вязьняў?

🙏 Нам вельмі прыемна бачыць, калі беларускія творцы працуюць са складанымі тэмамі, каб грамадства не забывала пра важнае, а галасы зняволеных былі пачуты 💔

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў кастрычніку:

👉 26 чалавек атрымалі падтрымку:
- 4 вязня знайшлі сваіх Вартаўнікоў/ніц;
- 6 разоў вы дапамаглі нематэрыяльна вязням;
- 20 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу;
👉 216 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 61 ліст мы атрымалі на сайт і даслалі;
167 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 831 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 12,9 кг вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 310 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
👉 104 чалавекi мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 108 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🙏 У любы момант далучайцеся да дапамогі і падпішыцеся на нашы зборы:

▪️ на старонцы "Падтрымаць" можна знайсці прамыя рэквізіты, магчымасць заданаціць разава або аформіць падпіску;
▪️ падпішыцеся на Patreon;
▪️ зрабіце данат праз PayPal: imdissidentby@gmail.com.

💎 Зрабіўшы данат праз сайт, вы можаце атрымаць унікальны мерч у падарунак.

Усе сабраныя намі сродкі ідуць на падтрымку вязняў. Ахвяруйце кошт кубачка кавы - і разам мы не пакінем нашых палітвязняў без дапамогі 💔

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🤍 У Варшаве да "Ночы расстраляных паэтаў" адкрыюць мурал і прэзентуюць лімітаваную калекцыю адмысловых цішотак.

🙏Усе сродкі ад іх продажу пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў🙏

Імпрэзу ладзіць Free Belarus Center пры падтрымцы бара "Карма". Менавіта там з'явіцца мурал ад беларускай мастачкі Ташы Кацубы.

Таксама гэтая выява з'явіцца на цішотках і торбах. Сродкі ад іх продажу пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў. Звярніце ўвагу, што калекцыя лімітаваная, таму цалкам магчыма, што ўвесь наклад будзе распрададзены проста ў "Карме" падчас імпрэзы.

Пасля ўрачыстага адкрыцця мурала, прысвечанага "чорнай ночы", вас чакаюць вершы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і сучасных аўтараў і аўтарак у жывым выкананні. Нават будзе магчымасць пачуць, як яны гучаць у перакладзе на польскую мову.

🎤 Таксама арганізатары запрашаюць далучацца да вольнага мікрафона.

Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем!

📍 Дзе: Karma Crew (Аleja 3 Maja, 15)
📅 Калі: 29 кастрычніка (нядзеля) а 18:30
🎫 free enter / free donation

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

📖 Ганна Комар - паэтка, перакладчыца, грамадская актывістка. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа. У творах, якія ўвайшлі ў кнігі «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Ribwort» Ганна дакументуе беларускі досвед пратэстаў, зняволення і вымушанай эміграцыі.

Ганна будзе асвятляць лёс палітзняволенай Алы Зуевай.

🔻 Ала Зуева - пенсіянерка з Бабруйску. Алу абвінавацілі ў тым , што на працягу двух гадоў - з кастрычніка 2020 года па верасень 2022 года - яна пакідала каментары ў тэлеграме. Яны нібыта ўтрымлівалі абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і "ненарматыўную лексіку і выказвалі негатыўную ацэнку ў бок прадстаўнікоў улады". У Алы анкалагічнае захворванне крыві, пры вынясенні прысуду суд гэта да ўвагі не прыняў. Жанчыну асудзілі на 2,5 гады зняволення.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Алу?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Алу ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

❤️ Cёння ў свеце адзначаецца міжнародны дзень валанцёраў!

Мы кажам вялікі дзякуй кожнаму і кожнай, хто прымае ўдзел у грамадска-палітычным жыцці і робіць свой унёсак у салідарнасць. Інфармацыя, якой вы дзеліцеся, напісанне лістоў, сбор пасылак, падтрымка родных палітвязняў, акцыі - гэта вялікая каштоўнасць для беларускай супольнасці.

🙏Калі вам вядомы імёны рэпрэсаваных, паведамляйце праваабаронцам пра лёс гэтых людзей. Калі ласка, не маўчыце, пакуль дыктатура чыніць расправы над людзьмі.

🏛 Расклад судзебных паседжанняў.
🗝 Наш бот: @dissidentby_bot
📝 Анкета для вызваленых

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🎙Выступленне dissidentby на слуханнях Каардынацыйнай рады па пытанні вызвалення палітвязняў.

👉 Калі вы не ў Беларусі, падзяліцеся сваім меркаваннем у каментарах, калі ласка (нагадваем, что рашэннем МУС ад 29 лістапада 2023 dissidentby прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" у Беларусі).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📖 Ахвяраваць мільёнамі і выратаваць дзесяць - ці можа быць паспяховай тактыка перамоваў?

З пачатку беларускай рэвалюцыі прайшло больш за тры гады. Грамадства, як і асобны чалавек, не можа бясконца жыць у стане падвышанай мабілізаванасці. Так ці інакш, людзі ўключаюцца ў існуючыя эканамічныя, палітычныя і грамадзянскія рытмы жыцця краіны. Тым больш, што ў свеце адна на за адной успыхваюць войны, адбываюцца лакальныя ўзброеныя канфлікты, і ўся планета як быццам замерла напярэдадні глабальнага сутыкнення.

У такіх умовах усё часцей чуюцца галасы аб тым, што "нічога ўжо не змяніць", "жыццё ідзе далей" - дыктатура выстаяла і гэта яшчэ надоўга. А значыць, нам трэба прымірыцца з дадзеным становішчам рэчаў і шукаць шляхі для рэалізацыі палітычных, грамадзянскіх ці іншых задач, улічваючы гэтую суровую праўду.

☝️Пры гэтым, адным з наратываў, які агучваюць некаторыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці , з'яўляецца жаданне што б там ні было знайсці спосабы ўгаварыць рэжым Лукашэнкі. Прадметам гэтых угавораў з'яўляецца вызваленне любой магчымай колькасці (літаральна хаця б кагосьці аднаго) палітычных зняволеных, а ўмовай для пачатку падобнага дыялогу - магчымае паслабленне санкцый або частковае, магчыма поўнае, іх зняцце з дыктатарскага рэжыму.

Што ж не так з пазіцыяй людзей, якія гатовыя зрабіць усё што заўгодна, каб выратаваць хаця б адно чалавечае жыццё, якое неацэннае?

👉👉 Чытай наш артыкул на сайце.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

❤️ Dissidentby едзе ва Ўроцлаў! 2 снежня - час на адну з самых важных тэмаў. Сур'ёзную, не самае простую. І час праявіць сваю САЛІДАРНАСЦЬ!

Разам мы будзем падпісваць паштоўкі і пісаць лісты палітвязням. Будзем гаварыць пра годных беларусаў, на месцы якіх мог быць кожны з нас.

❓Колькі ў Беларусі палітзняволеных і чаму адрозніваюцца падыходы да прызнання палітычнымі вязнямі? Як мы можам дапамагаць і падтрымліваць іх? Ці варта пісаць лісты, калі яны не даходзяць?
Колькі беларускія незалежныя СМІ пішуць пра палітвязняў? Як дапамагаюць дэмакратычныя сілы? Як працуе ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby?

🗝 Госця - адна з заснавальніцаў Dissidentby, праваабаронца Марына Касінерава.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
⚡️Ассоциация Политзаключенных Беларуси включилась в совместный проект Лявона Вольского, Dissidentby и Палітвязынка, и готовит сюрприз к премьере клипа.

📮Проект-сюрприз "Долгая дорога писем политзаключенным" к премьере клипа, который был совместно сгенерирован в ходе спонтанной творческой встречи освобожденных политзаключенных перед концертом Вольского 26.11.23 в Вильнюсе. 

📜 Бывшие узники запускают инициативу - серию статей, репортажей, историй о том, как письма политзаключенным проходят долгую дорогу из рук в руки и попадают в Беларусь. Это очень интересная история, в ней множество участников (людей; диаспор; инициатив; творческих, популярных и анонимных личностей), которые пишут, делают открытки, заклеивают конверты, подписывают адреса, покупают марки, участвуют в транспортировке, принимают ответы по своим адресам. Это проект о людях, которые объединены общей идеей солидарности, которую невозможно уничтожить.

💌"Мы - политзаключенные и все, участвующие, могут  рассказать много нюансов этого путешествия с фотографиями, видео", - делятся в АПБ.

Также участники и участницы призывают сделать невозможным уничтожение писем, сохраняя их и собирая в уникальный виртуальный банк.

"Мы верим в то, что наши маленькие посильные действия приведут к объединению и чуду..."

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🎧 Нарэшце новы выпуск!

⚡️ Андрэй Шарэнда - былы актывіст Маладога Фронту ў Бярэсці і маладзевага руху Зубр, актывіст "Еўрапейскай Беларусі", муж палітычнай зняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк і бацька дваіх дзяцей.

☝️ З Андрэем мы паразмаўлялі пра ягоны актывісцкі шлях, як ён сустрэў Паліну, чаму ён змог адсвяткаваць народзіны сына толькі ў эміграцыі і ці варта весці перамовы з Лукашэнка.

🎙 Слухай падкаст на YOUTUBE
🎙 Слухай падкаст на SPOTIFY

Читать полностью…

dissidentby

Верховный суд освободил из-под стражи политзаключенную Татьяну Пытько, пишет @bajmedia. В сентябре ее приговорили к 3 годам колонии за «создание экстремистского формирования».

Ее мужу, оператору Вячеславу Лазареву, Верховный суд сократил срок с 5,5 лет колонии до 5.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

⭐️КАЛЯДНАЯ ПОШТА ПРЫМАЕ ЛІСТЫ ДА 3 СНЕЖНЯ⭐️

❓ Хто можа напісаць ліст?

▪️дзеці палітвязняў да 16 гадоў;
▪️дзеці палітвязняў, якія вызваліліся, да 16 гадоў;
*заяўкі на падарункі для дзяцей з асаблівасцямі да 19 гадоў уключна.

📮 Ліст Дзеду Марозу прыймаецца ТУТ (можа далучыць малюнкі дзетак). Пошта працуе да 3 снежня ўключна.

Хто можа стаць Дзедам Марозам або Снягуркай?

▪️любы неабыякавы чалавек;
▪️дыяспары беларусаў ва ўсім свеце;
▪️любая арганізацыя ці ініцыятыва.

🌟Стаць Чараўнікамі можна ТУТ (проста пакіньце сваю згоду на ўдзел і кантакт).

🎁 Калі вы можаце толькі ахвяраваць грошы на падарунак (40 еўра), вы можаце даслаць іх на збор.

💌 Арганізатары акцыі:
- Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця»
- Праваабарончая ініцыятыва “
Dissidentby
- Дабрачынная арганізацыя “Littowin LIONS CLUB
-
Народныя Амбасады Беларусі
- Association of Belarusians in America ABA

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

3 гады прайшло з моманту забойства Рамана Бандарэнкі.

3 гады рэжым Лукашэнкі працягвае забіваць незащгодных, трываюць сістэмныя рэпрэсіі, а колькасць палітычных зняволеных расце, пакуль краіна пагружаецца у цемру бяспраўя.

🙏 Але памяць пра герояў нашага часу не знікла. Яна жыве у нашых думках і дзеяннях, як і ў салідарнасці, што квітнее між беларусамі па ўсім свеце.

Сёння не час для смутку і разгубленасці, насамрэч гэта час для гонару і дзейнасці.

✊ Замест хвіліны памяці - усё жыццё барацьбе!

11 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка пабачыў у чаце, што невядомыя ў чарговы раз зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі на «Плошчы Перамен», паблізу яго дома, і выйшаў паразмаўляць з імі. Каля 22-й гадзіны ў двор прыехалі людзі ў цывільным і масках, пачалі зразаць стужкі, потым напалі на жыхароў, якія выйшлі з імі размаўляць. Раман быў моцна збіты, пасля чаго яго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, а адтуль без прытомнасці даставілі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Ноччу 12 лістапада Раману зрабілі аперацыю, аднак уратаваць яго не ўдалося. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы чалавек.

Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» падрыхтавала да Дня салідарнасці з Беларуссю, які адзначаецца на знак памяці аб Раману Бандарэнку 12 лістапада, аналітычны агляд «Палітычныя забойствы і смерці з віне рэжыму». У дакуменце называюцца меркаваныя вінаватыя ў смерці Рамана Бандарэнкі:
▪️ Дзмітрый Баскаў (старшыня Федэрацыі хакею Беларусі).
▪️ Дзмітрый Шакута (інструктар спецпадрыхтоўкі ў в/ч № 3214 і № 3032 СОБР унутраных войскаў, былы кікбаксёр).
▪️ Яўген Ціманоўскі (старшы прапаршчык СОБР, баец ММА).
▪️ Сяргей Сарман (старэйшы групы СОБР) і група байцоў СОБР (в/ч 3032, г. Менск).
▪️ Аляксей Бабкоў (намеснік начальніка аддзелу крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Менску, адказны дзяжурны з 11 на 12 лістапада 2020 года).
▪️ Дзмітрый Балаба (камандзір менскага АМАПу).

⚡️ Акрамя таго, за публікацыю пра Рамана Бандарэнка былі асуджаны па крымінальнай справе ўрач-анестэзіёлаг Арцём Сарокін і журналістка Кацярына Барысевіч.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💻 У нас на сайце dissidentby.com ёсць функцыянал для тых, хто вызваліўся і тых, хто жадае падтрымліваць людзей пасля выхаду!

🙌 У новым раздзеле чалавек, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, можа зазначыць свае патрэбы:
- у фінансах
- у працы
- у адзенні
- у бытавых рэчах
Калі вы жадаеце размясціць свой запыт, напішыце нам па любых каналах на сайце.

Калі вы жадаеце аказаць дапамогу, націснеце на раздзел 👉 "Дапамога" і перайдзіце на "Дапамога вызваленым".

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🎨 Аляксандра Канафальская - мастачка, майстар пескаграфіі.

Аляксандра будзе асвятляць лёс палітзняволенага Дзмітрыя Кубарава.

🔻Дзмітрый Кубараў - UX/UI дызайнер, быў затрыманы 11 жніўня 2020-га за ўдзел і арганізацыю "масавых беспарадкаў". У выніку Дзмітрыя асудзілі на 8 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму. У 2023 годзе Дзмітрыя перавялі на 3 гады на турэмны рэжым. Таксама ў 2023 была затрымана жонка Дзмітрыя за ўдзел у акцыях пратэсту і змешчана ў СІЗА. Дзяўчыну асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі".

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Дзмітрыя?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Дзмітрыя ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🌲Новы год - гэта час, калі адбываюцца цуды, што робіць яго асаблівым і доўгачаканым святам для многіх. Летась мы разам з вамі змаглі падарыць гэтае чараўніцтва тым дзецям, чые сваякі зараз за кратамі.У гэтым годзе шэсць партнёрскіх арганізацый сабраліся разам, каб аб'яднаць сем'і палітвязняў з беларусамі ўсяго свету і падарыць цёплую атмасферу дзецям палітвязняў.

❓ Хто можа напісаць ліст?

▪️дзеці палітвязняў да 16 гадоў;
▪️дзеці палітвязняў, якія вызваліліся, да 16 гадоў;
*заяўкі на падарункі для дзяцей з асаблівасцямі да 19 гадоў уключна.

📮 Ліст Дзеду Марозу прыймаецца ТУТ (можа далучыць малюнкі дзетак). Пошта працуе да 3 снежня ўключна.

Хто можа стаць Дзедам Марозам або Снягуркай?

▪️любы неабыякавы чалавек;
▪️дыяспары беларусаў ва ўсім свеце;
▪️любая арганізацыя ці ініцыятыва.

🌟Стаць Чараўнікамі можна ТУТ (проста пакіньце сваю згоду на ўдзел і кантакт).

🎁 Калі вы можаце толькі ахвяраваць грошы на падарунак (40 еўра), вы можаце даслаць іх на збор.

💌 Арганізатары акцыі:
- Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця»
- Праваабарончая ініцыятыва “
Dissidentby
- Дабрачынная арганізацыя “Littowin LIONS CLUB
-
Народныя Амбасады Беларусі
- Association of Belarusians in America ABA

Читать полностью…

dissidentby

Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Хроніка тэрору

🕯Шаноўныя сябры, напярэдадні Дзядоў запрашаем вас на імпрэзу ў Варшаве 31 кастрычніка, прысвечаную памяці рэпрэсаваных беларусаў.

Што будзе?
🎤 Мы паразмаўляем з даследчыкам сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігарам Станкевічам, абмяркуем такія цікавыя пытанні, як:
- чаму КДБ і Нацыянальны архіў хаваюць інфармацыю пра рэпрэсаваных;
- дзе камуністы расстрэльвалі людзей, і што з гэтымі месцамі цяпер;
- ахвяры ці каты - кім былі рэпрэсаваныя;
- як атрымаць справы рэпрэсаваных і ўшанаваць памяць аб рэпрэсаваных продках;
- ці ёсць у Беларусі агульнанацыянальны Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій...

📜 Акрамя таго, каманда 🐦 ByProsvet прадэманструе аналіз архіва асуджаных, над апрацоўкай якога цяпер працуе разам з камандай BelPol. Паглядзім на падставе дадзеных з архіва (у якім больш за мільён запісаў), як змянялася колькасць рэпрэсаваных, у тым ліку расстраляных беларусаў у розныя гады, паразважаем, чаму лічбы растуць у пэўныя гады, пачытаем імёны рэпрэсаваных.

Чакаем на сустрэчы 👋

📅 31 кастрычніка а 18:00
🏢 Witryna Domu Wschodniego, plac Konstytucji 6, 00-550 Warszawa

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🎬 Андрэй Павук - блогер, удзельнік дуэта «Красная зелень», стваральнік ютуб-канала «Рудабельская паказуха».

Андрэй будзе асвятляць лёс палітзняволенага Паўла Спірына.

🔻Павал Спірын - беларускі палітычны блогер, аўтар
фільму „Грань” (быў унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). На апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Павал заявіў пра свой намер стаць кандыдатам у прэзідэнты, аднак Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла яго ініцыятыўнай групе ў рэгістрацыі. Ён стаў даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. За ўдзел у
перадвыбарнай кампаніі і фільм "Грань" ён быў асуджаны на 4,5 гады зняволення.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Паўла?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Паўла ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце

Читать полностью…
Подписаться на канал