cryptobelarusik | Криптовалюты

Telegram-канал cryptobelarusik - Крыпта_Беларусь

8080

Першы Нацыянальны Крыптаканал. Для сувязі: @cryptobelarusikbot Наш чацік: @cryptobelarus_chat Наш твітар: https://twitter.com/crypto_belarus Інста: https://www.instagram.com/crypto_belarus Змест: https://telegra.ph/O-kanale-08-13-2

Подписаться на канал

Крыпта_Беларусь

Некалькі цікавых фактаў пра ВТС з нагоды 13 гадоў з выхаду whitepaper:
.
- Bitcoin.org быў зарэгістраваны на месяц раней за першую згадку Біткойна.
- Выхад whitepaper выклікаў неадназначную рэакцыю.
- Хэл Фіні быў першым прыхільнікам Біткойна.
- Сатошы напісаў код да з'яўлення дакумента.
.
Падрабязней па спасылцы
.
@cryptobelarusik

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Учора на канферэнцыі Facebook Connect 2021 заснавальнік кампаніі Марк Цукерберг абвясціў, што Facebook зменіць назву на Meta
.
Змена назвы звязаны з тым, што кампаніі стала "цесна" у рамках аднаго брэнда. Таксама было аб'яўлена аб планах развіваць віртуальную рэальнасць у рамках канцэпцыі «метасусвету» (Metaverse). У найбліжэйшай будучыні Meta створыць віртуальнае асяроддзе, у якім можна будзе працаваць, адпачываць, кантактаваць з сябрамі.
У прэзентацыі ёсць згадкі пра крыпту і NFT, як сродкі узаемадзеяння паміж мета-сусветамі і рэальнам мірам.
.
Гучыць грандыёзна, паглядзім што з гэтага сапраўды атрымаецца. 🤔
.
@cryptobelarusik

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Департамент финансовых расследований Комитета госконтроля выявил и пресек незаконную деятельность жителей Минска и Евросоюза по обмену криптовалют, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Telegram-канал КГК.
.
Весьма вероятно, что речь может идти о сервисе обмена bitok.me, пользователи которого начали жаловаться на работу ресурса около 2 недель назад. На данный момент на сайте сообщается о тех.работах, которые должны закончиться через 3 дня.
.
@cryptobelarusik

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
Каллегі з аўтарытэтнага крыпта- канала ALFA праводзяць вялізны эір-дроп на гэтым тыдні.
.
Для удзелу трэба быць падпісаным на канал і зарэгацца праз бота.
.
Сумяшчаем карыснае з прыемным - і кантэнт годны і магчымасць выйграць грошыкі. Рэкамендуем. 😎

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Учора CNBC, вядомы сваім скептычным стаўленнем да крыпты выдаў вельмі цікавы інсайд.
.
Mastercard рыхтуецца абвясціць, што любы з тысячы банкаў і мільёнаў прадаўцоў у яе плацежнай сетцы неўзабаве зможа інтэграваць крыптавалюту ў свае прадукты.
.
"Мы хочам прапанаваць усім нашым партнёрам магчымасць больш лёгка дадаваць крыптасэрвісы да таго, што яны робяць", – сказала ў інтэрв'ю Шэры Хеймонд, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Mastercard па лічбавым партнёрстве. "Нашы партнёры, будзь то банкі, фінтэх-кампаніі або прадаўцы, могуць прапанаваць сваім кліентам магчымасць купляць, прадаваць і захоўваць крыпту з дапамогай інтэграцыі з платформай Baktt".
.
Калі ўсё сапраўды будзе так, то навіна проста бамбічная! 🚀

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Парень из Минска очень любит космос.
Пока слетать не получилось, но он сделал свою фигурку, нашёл ребят которые запускали картонного Рагозина на картонных жигулях в стратосферу, как ответ Маску 😁, вместе сними отправил в верхние слои атмосферы свою уменьшенную копию, записал этот полет, сделал из видоса NFT и теперь продает его на Opensea.
.
Все вырученные средства должны пойти на благотворительность.
Подробности истории тут.
Ссылка на аукцион тут либо по названию "Aspire Space" на opensea.io.
Такая вот космическая история. 😎

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

🔥 CEX•IO Broker отменил все комиссии

Торговля на всех рынках на платформе теперь бесплатна:

• открытие позиции — 0%;
• ролловер — 0%;
• закрытие позиции — 0%.

Отменяя комиссии, CEX•IO Broker демократизирует доступ к рынкам и дает пользователям большую свободу воспользоваться их возможностями.

Теперь больше не придется переживать, что комиссия за открытие или удержание позиции съест часть прибыли.

CEX•IO Broker — платформа для маржинальной торговли криптовалютами и другими активами на основе контрактов на разницу цен.

📈 Торгуйте без комиссий!

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Chainalysis - адна з буйнейшых кампаній, якія аналізуюць дадзеныя блакчэйна. Яна добра вядомая супрацоўніцтвам з правахоўнымі уладамі розных краін пры раскрыцці кібер злачынстваў.
Учора ў сеціве з'явілася інфармацыя, што пры выкрыцці 'махлярскіх' крыпта-транзакцый гэта кантора выкарыстоўвае махлярскія метады!
Насінг персанал, джаст бізнес?! 👇

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Чаканне мае свой кошт, асабліва калі гаворка пра крыпту. 😎
.
Прышпільны рэкламны відос ад Blockfolio і біржы FTX. Не тое каб трэ было ўсё кідаць ды з галавой занырываць ва ўсю гэту крыпта-двіжуху, але на гэтым рынку сапраўды самыя хуткія маюць лепшыя магчымасці атрымаць больш-менш сур'ёзныя профіты.
.
Для тых хто ўжо гатовы пачаць, але пакуль не мае акаунта на Blockfolio альбо біржы FTX, каліласка нашы рефералкі:
.
Blockfolio - першапачаткова гэта трэкер крыптавалютнага партфеля, праз які цяпер гэтак жа можна выкарыстоўваць функцыянал біржы фтх.
.
FTX - адносна маладая крыптабіржа, якая пры гэтым вельмі хутка развіваецца і, галоўнае, ідзе ў правільным кірунку.

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Нацбанк Беларусі вывучае пытанне ўводу лічбавага рубля паведамляе Наша Ніва.
.
Давайце, каліласка, накідаем варыянтаў у каментах, як абазваць гэтага звера! 😁

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

​​Вось такая карцінка днямі гуляла ў інтэрнэтах. Фота зроблена ў той дзень, калі талібы ўзялі Кабул(тое самае за якое апраўдваўся Талеб 😁). На стале быццам бы апаратны ВТС-only кашалёк Coldcard. Выглядае, што і гэта карцінка таксама фэйк, але як бы было прыгожа, што нават такія людзі ў такіх умовах здольныя карыстацца апошнімі тэхнічнымі навінкамі ў адрозненні ад...
.
А ў цэлым біткойн не для злодеяў, гэта трэба разумець! 😎
.
P.S. Сёння ў 12.00 фіксуем кошт ВТС для нашага конкурсу. 🤑

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Трохі гумару ў гэты пахмурны панядзелак вам у стужку.
.
У пачатку лета Онлайнер зрабіў прагноз наконт таго, што будзе з курсам даляра і біткойна, і ці ўвядуць валютныя абмежаванні ў краіне ў тры бліжэйшыя месяцы.
Прагноз далі эканаміст, астролаг, варажбітка і кот. 😺
.
У пачатку верасня падвялі вынікі. Кот нажаль не выйграў, але нечаканасці ёсць. 😉

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Рыначак пакуль не радуе, але ж верасень для біткойна традыцыйна з'яўляецца горшым месяцам у годзе.
Акрамя таго, згодна Stock-to-Flow мадэлі рухаемся па графіку і чакаем больш чым 100к за ВТС у снежні. 😎
.
І яшчэ такая цікавостка. Учора невядомы карыстальнік здзейсніў 10 транзакцый па 45 500 BTC (у суме $ 20 мільярдаў), выдаткаваўшы пры гэтым на камісіі 0.0001430 BTC ($ 6.5). Каб перавесці $ 100 праз Western Union, трэба выдаткаваць $ 5.
.
Філ зэ дзіферэнс! 😁

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Негледзячы на прасеўшы рынак хапае насамрэч і добрых навін.
.
Улады Сальвадора дакупілі на прасадцы яшчэ ВТС у свой крыпта-фонд. У Макдональдсе, Старбаксе, Піцца Хат і іншых гандлёвых установах гэтай краіны ўжо можна разлічыцца бітком. А падчас нешматлікіх пратэстаў у Сан-Сальвадоры мы такі ўбачылі, як выглядаюць праціўнікі біткойна і ўсё стала на свае мейсцы. 😉
.
Панама гатовая даць зялёнае святло развіццю крыпты ў краіне.
Украіна лігалізавала віртуальныя актывы.
У Германіі пачаў дзейнічаць закон па якім фонды могуць інвеставаць у крыпту.
І толькі сур’ёзныя эксперты ў фінансах з вусамі ўсё яшчэ супраць.
.
Esto es la adopción total! 😎

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Этот NFT с надписью «Test» продали за $270 тысяч. Токен был создан CEO криптобиржи FTX.
При этом на недавно прошедшем в Эрмитаже аукционе по продаже NFT были проданы следуйщие токены: «Мадонна Литта» Леонардо да Винчи — её приобрели за $150 тыс., «Юдифь» Джорджоне купили за $65 тыс., «Куст сирени» Винсента Ван Гога за $75 тыс., «Композиция VI» Василия Кандинского за $80 тыс., а «Уголок сада в Монжероне» Клода Моне за $74 тыс.
.
Я крыху разгублены. 😳😳😳
.
Коллега в посте ниже попробовал капнуть чуть глубже в модную тему NFT. 👇
#NFT

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Вось вам два цікавых факціка:
.
1. У жніўні мінулага года хтосьці купіў Shiba Inu (#SHIB) на 8 000 $ з дадзенага кашалька.
Кошт на сёння – каля 5.5 млрд $.
.
2. Днямі ў самага папулярнага серыяла Netflix з'явілася свая крыпта. Лічбавы актыў пад тыкерам SQUID гандлюецца на PancakeSwap і за 3 дні ён вырас на 43324% да $5.47.
.
Трэба разумець, што крыпта гэта не толькі пра дэцэнтралізацыю, ананімнасць і профіты, а яшчэ і пра рыначныя маніпуляцыі, страты і скам-праекты.
.
DYOR, мэнэжмэнт рызыкаў, халоднае галава і гарачае сэрца. 😎
.
@cryptobelarusik

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Сёння ў 18:00 чарговы мітап ад Сyberacademy.
.
Спікер - Аляксандр Уласаў з Matter Labs.
Тэма - пратаколы доказу з нулявым разгалашэннем або Zero-Knowledge proof. У тым ліку:
• агляд папулярных рэкурсіўных снаркаў/старкаў;
• навошта ўвогуле патрэбны рэкурсіўныя пратаколы ў праектах;
• канкрэтныя tradeoffs рэкурсіўных старкаў;
• чаму так важны новы хэш ад Дзімы Хаўратовіча (пасхалка да мінулага мітапу).
.
Далучайцеся у 18:00, альбо глядзіце запіс пазней па спасылцы.
.
@cryptobelarusik

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Adobe дабавіць магчымасць стварэнне NFT адным клікам у Photoshop.
.
Для рэалізацыі і развіцця гэтага функцыяналу кампанія ўжо запартнёрылася з такімі нфт-маркетплэйсамі, як OpenSea, KnownOrigin, Rarible, і SuperRare.

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Быў тут на канале пост наконт рэтрадропаў, у якіх ёсць магчымасць паўдзельнічаць і трохі зарабіць.
Для тых, хто не даў рады той нязручной таблічцы, вось тут зрабілі зручнейшую падборку.

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Зараз праходзяць два хакатоны на модныя тэмы GameFi/DeFi.
Хто мае ідэі/каманду/жаданне паўдзельнічаць, яшчэ ёсць час падаць заяўку. Усе падрабязнасці па спасылках.
.
1. Хакатон ад Бінанас.
2. Utonhack, які ў мінулые годы праходзіў у Імагуру 😐.
.
Поспехаў.

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Падчас адбыўшагася на гэтым тыдні форума па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях БАНКІТ-2021 прайшла дыскусія аб неабходнасці увядзення лічбавага рубля ў Беларусі. У ходзе дыскусіі прагучалі розныя, у тым ліку кардынальна супрацьлеглыя, меркаванні пра тое, ці патрэбны лічбавы рубель у нашай краіне.
Падрабязнасці па спасылцы.

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Избегай крадущейся твари

В сети появились доказательства того, что крупнейший сервис по отслеживанию блокчейн-транзакций Chainalisys стоит за обозревателем блоков walletexplorer.com.

Подобные сервисы тесно сотрудничают с правительственными органами (и не только), пытаясь связать монеты и их перемещения с реальными пользователями и предоставляют своим клиентам соответствующую информацию.

Биткоинеры давно ведут невидимую борьбу за приватность, продвигая такие механизмы, как CoinJoin, PayJoin, Whirlpool, распространяя материалы об опасности прохождения процедур KYC, рассказывая о значимости приватности вне контекста криптовалют и даже основывая p2p площадки для обмена биткоинов без предоставления персональных данных. Поэтому работа сервисов, разнюхивающих “у кого сколько биточков” становится все сложнее и им приходится придумывать новые способы слежки за Биткоин-пользователями.

Так, Chainalisys, не афишируя данного события, поддерживал вышеупомянутый обозреватель блоков, документируя IP-адреса пользователей, что предоставляло им дополнительную информацию, позволяя связать реальные личности с теми или иными монетами.

"Используя этот набор данных, мы смогли предоставить правоохранительным органам значимые зацепки, связанные с данными IP-адреса. Также можно провести обратный поиск по любому известному IP-адресу для выявления других BTC-адресов"

Что делать?
Я вижу два основных способа обезопасить себя от подобных атак:
> Всегда использовать VPN (не панацея, но лучше чем ничего)
> Запустить наконец собственную Биткоин-ноду (для новичков советую этот вариант) и обращаться к блокчейн эксплореру через нее, предварительно настроив ноду на подключения исключительно через Tor.

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Працягваецца эпапея з дзяльбой кабанчыка таго, што засталося пасля выхаду Тэлеграма з праекта TON.
.
Гэтым разам адна з утварыўшыхся каманд спрабуе забараніць іншым кампаніям выкарыстоўваць абрэвіятуру TON ў сваіх назвах.
.
Нажаль такая рамантычная ад пачатку гісторыя стварэння прэўкраснага інтэрнэту будучыні разбіваецца аб палітыку, рэгуляцыю, чалавечае глупства і сквапнасць.
Акрамя таго, вядомы лебіртарыянец, філантроп, веган ды барэц за свабоду, дэцэнтралізацыю і прыватнасць Павел Валер'евіч аказаўся яшчэ і вялікім прыхільнікам "дней тишины".
Савсем печалька...😕

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Такім надвор’ем як сёння ў Мінску, толькі залесці пад коўдру і чытаць цікавыя кнігі. І мы такі маем штосці для вас.🙂
.
У траўні 2021 года Coingecko выпусціла кнігу-даведнік па DeFi з назвай "How To DeFi: Advanced" для тых, хто ўжо зразумеў асновы.
.
У кнізе апісваецца усё тое, што індустрыя перажыла за апошні год. Яна будзе карыснай і для дасведчаных ‘фермераў’, а дзеля тых, хто толькі пачынае разбірацца ў тэме гэта MUST READ!
.
Рабяты з канала cp0x.com пераклалі гэтую працу, таму ўсім, хто жадае як след разабрацца з DeFi - карыстайцеся.

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вітаю,
.
Падводзім вынікі конкурсу. На 12:00 15.09.21 курс ВТС быў каля 47.100 $. Пераможца - падпісчык Darya з прагнозам 47.000. Каб атрымаць грошыкі напішыце, каліласка, нам у бота - @cryptobelarusikbot.
.
Дзякуй усім за удзел, хутка яшчэ што-небуць прыдумаем. 😎

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Вядомы беларускі мастак Уладзімір Цэслер ўпершыню выстаўляе сваю працу на NFT аўкцыён!
Твор які будзе прадавацца называецца "Лимончелла"(выява вышэй 👆).
Аўкцыён пройдзе 16 верасня ў 13:00 (GMT + 3).
Падрабязней па спасылцы.
.
Ну і раз пайшла така п’янка, паспрабуем яшчэ трохі разабрацца з гэтымі іх NFT:
- пра сутнасць NFT каротка
- пра сутнасць NFT yeastydough/a-framework-for-investing-in-nfts-b8594c52711b">длінна
- самыя дарагія NFT гэтага года
#NFT

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Энэргетыкі суседняй краіны шануюць падзабыты жанр савецкага плаката!
Бдзяць таварышчы! 🙂

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Беларускамоўны сегмент тэлеграма працягвае паціху развівацца. На сённяшні дзень 137 каналаў на tgstat.com пазначылі Беларускую як мову канала. Ёсць сярод іх буйныя на дзясяткі тысяч падпісчыкаў, але большасць гэта невялікія аўтарскія каналы даволі шырокай тэматыкі - ад гісторыі да мемаў, ад кіно да крыптавалют.
Некаторыя з іх вашай увазе:
.
@historyja - канал пра беларускую гісторыю ⏳
.
@kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае
.
@karcinki — смешныя мемы, пацешныя відэа і цытаты з сэнсам. Выключна па-беларуску, выключна па кайфе!
.
@horadnia — пра актуальнае, гісторыю, культуру, цікавосткі і іншае праз гарадзенскую прызму і з гарадзенскім духам 🦌
.
@hodnaby - гэта пра край годных ідэй. Мы паказваем, што беларусам быць годна. Адукацыйны, забаўляльны кантэнт, анонсы цікавых падзей, розныя цікавосткі – усё пра нас і ўсё тут.
.
@tropinki - Сцежкі Беларусі - Экалагічны турызм, аўтарскія маршруты, цікавыя месцы Беларусі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны Беларусі.
.
@belarus_sacral - Аўтар канала блукае па Беларусі ў пошуках старой архітэктуры, закінутага і разбуранага, атмасферных могілак, бровараў, млыноў і цудоўных гісторый.
.
@bellitra — канал, які пераканае вас, што беларуская літаратура не толькі пра вайну і вёску. Кніжныя агляды, літаратурная афіша, цытаты і розыгрышы кніг.
.
@cryptobelarusik - першы і напэўна адзіны канал пра крыпту на беларускай мове.

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

Собачьи деньги или фотография за $550 миллионов

Думаю, вы встречали этого пса не раз. Это изображение уже стало частью массовой культуры — лицом DOGECOIN, самой известной финансовой шутки-эксперимента, созданной в 2013 году как альтернатива “серьезному” биткоину.

Хозяйка собаки недавно выложила несколько фотографий в NFT (что это такое читайте в конце текста). Самую известную из них вскладчину купил кооператив NFT-коллекционеров и цифровых художников Pleasr DAO (52 человека входят в кооператив). Изображение приобрели за $4 млн, что сделало эту фотографию третьей по стоимости в мире. Собака подвинула Ричарда Принса и уступает только Андреасу Гурски и Синди Шерман. В принципе, в этом нет ничего особенного в свете происходящего бума NFT, где коллаж из фотографий художника Beeple в виде JPG-файла покупают за $69,35 млн.

Кооператив Pleasr идёт дальше и c помощью смарт-контрактов блокчейна разбивает собственность этой фотографии на 17 миллиардов $DOG и выставляет их в открытую продажу на децентрализованную биржу Sushi (DEX, что это читайте в конце текста).

Этим самым ребята создают новую криптовалюту, единицей которой является миллиардный фрагмент фотографии собачки! Стоимость токена зависит от стоимости фотографии и спроса на открытом рынке. Это напоминает мне игру в песочнице, где мы сами определяли что такое деньги и назначали их ценность: они могли быть камушками, листиками или стёклышками. Возможность так легко выпустить свои деньги с помощью смарт-контрактов возвращает меня в детство и даёт неожиданную свободу наполнения денег новыми смыслами.

По сути государства делают такие же камушки: берут бумагу, наносят на неё изображения людей, важных текущему политическому режиму, и мы ей пользуемся. Мне понравилась мысль Артура Хейса о том, что деньги — это ментальная абстракция. Если мы не будем верить в ценность бумаги с нарисованными цифрами, то фиатные деньги просто перестанут работать.

Кстати, эксперимент с $DOG к моему удивлению удался — новые токены начали покупать и сейчас стоимость собачьей NFT с $4 млн выросла до $550 млн.

Ничего необычного, это крипта.

🦡

Справка:
NFT — это невзаимозаменяемый токен, который функционирует как цифровой документ о праве собственности и может быть связан практически со всем — от недвижимости до mp3-файлов.

DEX — децентрализованные криптовалютные биржи (Uniswap, Sushiswap, Pancakeswap), в которых отсутствует централизованное руководство в лице одного или нескольких человек. Это платформа, децентрализующая базовые функции биржи. Все узлы образуют распределённую сеть, которая устраняет необходимость в посредниках и обеспечивает ведение торгов посредством смарт-контрактов. Это помогает снизить расходы, присущие централизованным биржам, и повышает скорость всех процессов.

Читать полностью…

Крыпта_Беларусь

​​Добрай раніцы!
.
Сальвадор сёння зрабіў біткойн легальным і купіў 400 ВТС для пачатку!
На мінулым тыдні заканадаўчы сход Сальвадора зацвердзіў стварэнне Bitcoin-фонду на $ 150 млн, які будзе выкарыстоўвацца для развіцця крыптавалютнай інфраструктуры і сэрвісаў на тэрыторыі краіны.
.
У знак салідарнасці з народам і прэзідэнтам Сальвадора карыстальнікі Twitter і Reddit заклікаюць 7 верасня да масавай куплі BTC на суму ў 30 даляраў.
Мы ў гульні, а вы? 😎

Читать полностью…
Подписаться на канал