belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💔 Памёр былы палітвязень, асуджаны на тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у пратэстах 2010 года

Пра смерць Алега Гнедчыка на Facebook паведаміў лідар ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Падрабязнасцяў смерці ён не ведае.

Паводле Корбана, Гнедчык «не засвяціўся» ў пратэстах 2020 года, «трымаў дыстанцыю, заставаўся жыць у Менску».

ℹ️ Алег Гнедчык быў актывістам «Маладога фронту». У 2003–2006 гадах яго каралі за актывізм адміністратыўнымі арыштамі. У студзені 2011 года быў затрыманы за ўдзел у «Плошчы-2010», асуджаны на тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены праз памілаванне 1 верасня 2011-га. Палітвязень Мікола Статкевіч тады пісаў, што ў няволі «больш за ўсё дастаецца Гнедчыку»

Читать полностью…

Белсат

☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 «Той самы Сяргей, якога мы ведалі да 2020 года»

Як сябе адчувае вызвалены Ціханоўскі?

🔺 Наталля Дуліна: «Я хачу заставацца ў Беларусі, у мяне там мой дом»

Сярод вызваленых 21 чэрвеня палітвязняў апынулася былая дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна. Яна падзялілася сваімі ўражаннямі пасля вызвалення і расказала крыху пра тое, як гэта адбвалася.

🔺 Якую «гістарычную праўду» абараняюць улады?

Апошнім часам з рупараў дзяржаўнай прапаганды, чыноўнікаў і ідэолагаў усё часцей чуецца наратыў пра абарону «гістарычнай праўды». Але што яны пад ёй разумеюць?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 21 чэрвеня

✔️Адпушчаны на волю Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў. Большасць з іх – замежныя грамадзяне (у тым ліку трое палякаў). Вось так выглядае Ціханоўскі пасля 5 гадоў зняволення

✔️Сярод вызваленых сёння – журналіст «Радыё Свабода» Ігар Карней і былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна. Наталля дала нам эксклюзіўны каментар і расказала пра тое, што папярэднічала вызваленню

✔️Перад тым, як адпусціць на волю 14 палітзняволеных, Лукашэнка сустрэўся ў Менску са спецпрадстаўніком Трампа Кітам Кэлагам. Сустрэчу нідзе не анансавалі загадзя

✔️«Лукашэнка, можа быць, разлічвае, што Ціханоўскі са сваёй актыўнасцю можа ўнесці разлад сярод дэмакратычных сілаў, якіх зараз і так хапае без яго». Меркаванне Віталя Цыганкова

✔️У польскім МЗС заявілі, што працягнуць дамагацца вызвалення палітвязняў у Беларусі, у тым ліку этнічных палякаў з беларускім грамадзянствам

✔️Імавернай прычынаю смерці беларуса Змітра Каспяровіча, што жыў пад Варшаваю, стала «тупая траўма галавы»

✔️Сябар Каспяровіча, які знайшоў яго мёртвым, расказаў «Белсату», што пабачыў на месцы трагедыі

✔️Ці магчыма Беларусі вырвацца з «інфармацыйнага палону» Расеі?

Читать полностью…

Белсат

💬 «Адчыніў дзверы, пабачыў шмат крыві пры ўваходзе. Былі сляды босых ног з крывёю – ён падымаўся да сябе ў пакой»

Сябар загінулага Змітра Каспяровіча Юрый Фабішэўскі расказаў «Белсату», пра што размаўляў з актывістам напярэдадні ягонай смерці ды што пабачыў у доме, дзе жыў Зміцер, калі прыехаў туды ў чацвер.

☝️Чытайце эксклюзіў у нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

📍 Лукашэнкаўская прэс-сакратарка Эйсмант: «Рашэнне пра яго [Ціханоўскага] вызваленне — выключна з гуманітарных меркаванняў — дзеля ўз’яднання сям’і»

Сярод 14 вызваленых у асноўным замежнікі: 2 грамадзяніны Японіі, 3 — Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швецыі і ЗША.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Табе за апошнія два гады даходзілі ад мяне лісты? Ніводнага, так?»

У сацсетках Святланы Ціханоўскай з'явіўся фрагмент ейнай першай за доўгі час тэлефоннай размовы з мужам Сяргеем. Яна адбылася незадоўга да таго, як яны сустрэліся.

📹 Відэа: @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Белсат

💬 «Намеснік начальніка калоніі сказаў: "Дуліна, апошні раз ёсць магчымасць прызнаць віну". Я сказала "не". Ён кажа "Ну, значыць на расстрэл!"»

Выкладчыца італьянскай мовы і былая дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна, якая апынулася сярод вызваленых сёння палітзняволеных, падрабязна расказала нашаму карэспандэнту пра тое, як выглядаў працэс вызвалення «знутры».

Вязні да апошняга не ведалі, куды і з якой мэтаю іх вязуць.

Паслухайце!

🔹Глядзіце таксама ў спецвыданні, якое ідзе ў нашым эфіры проста цяпер

Читать полностью…

Белсат

☝️Крыніцы «Белсату»: на волю сёння выйшлі толькі 5 беларусаў, усе іншыя вызваленыя – замежнікі

Згоднай з нашай інфармацыяй, гэта ў тым ліку трое палякаў. Праўда, сярод іх няма Анджэя Пачобута.

👀 Падрабязнасці глядзіце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❗️Паводле нашай інфармацыі, сярод вызваленых сёння палітзняволеных – трое грамадзянаў Польшчы

Іхныя імёны пакуль не раскрываюцца.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мой муж Сяргей на волі! Цяжка перадаць, якую радасць я адчуваю на сэрцы»

Святлана Ціханоўская падзялілася ў сацсетках першымі эмоцыямі з нагоды вызвалення свайго сужэнца. Яна падзякавала за дапамогу Доналду Трампу і Кіту Кэлагу, аднак нагадала, што ў лукашэнкаўскіх турмах яшчэ застаюцца больш за 1000 палітзняволеных, і яны таксама павінны быць вызваленыя.

Читать полностью…

Белсат

❗️Сярод вызваленых – журналіст «Радыё Свабода» Ігар Карней і былая дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна

📷 Фота: @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Белсат

❗️❗️❗️Вызваленыя Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік і яшчэ каля 10 палітвязняў

Гэта сталася вынікам сённяшніх перамоваў Кіта Кэлага і Лукашэнкі.

Читать полностью…

Белсат

🤯 Людзі з лістамі лотаса на твары ездзяць па вуліцах на роварах і матацыклах

Так, гэта новы дзіўны трэнд з Кітаю.

Распавядаем, што за ён, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

– Какие люди!
– My friend, my friend!


Такімі словамі павіталіся Лукашэнка і прадстаўнікі амерыканскай дэлегацыі.

Лукашэнка выказаў спадзеў, што сустрэча будзе «шчырай і адкрытай», а калі «мудрыць і хітрыць адзін перад адным, мы выніку не дасягнем».

Імаверна, гаворка будзе ісці пра вызваленне некаторых палітзняволеных.

📹 Відэа: «Пул первого»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Смерць Змітра Каспяровіча, імаверна, наступіла ў выніку «тупой траўмы галавы»

Пра гэта са спасылкаю на крыніца паведамляе @nashaniva.

Апошні раз Зміцер Каспяровіч выходзіў на сувязь у аўторак, 17 чэрвеня. Падобна, менавіта ў той дзень і адбылося здарэнне.

📍Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📌 ЗША ўсё ж атакавалі Іран і цалкам знішчылі яго ядравыя аб’екты

Пра гэта паведаміў Доналд Трамп і заклікаў Іран заключыць мір, прыгразіўшы наступнымі атакамі.

Трамп не раскрыў дэталяў аперацыі, але распавёў, што ўдары былі нанесеныя па трох ключавых аб’ектах іранскай ядравай праграмы.

👉 Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💥 «Раніца з Белсатам»: пачніце нядзельную раніцу з пазітывам

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/Xx-6hdKXTSw

Читать полностью…

Белсат

🐘 Слонікі таксама любяць быць прыгожымі

Карыстальнік сацсетак паказаў, як выглядае слон пасля «барбершопу».

Паказваем і вам!

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 Гэтыя фотаздымкі кажуць больш, чым словы

Вось, што рэжым Лукашэнкі робіць з людзьмі ў турмах. А колькі ўсяго мы яшчэ ўбачым і даведаемся...

Читать полностью…

Белсат

💬 «Лукашэнка, можа быць, разлічвае, што Ціханоўскі са сваёй актыўнасцю можа ўнесці разлад сярод дэмакратычных сілаў, якіх зараз і так хапае без яго»

Паразмаўлялі пра сённяшняе нечаканае вызваленне Сяргея Ціханоўскага з палітычным аглядальнікам Віталем Цыганковым.

Што маглі прапанаваць самаабвешчанаму кіраўніку Беларусі за вызваленне свайго асабістага ворага ды як паставіцца да такога кроку Крэмль?

📍Чытайце меркаванне Віталя Цыганкова на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 У польскім МЗС пракаментавалі сённяшняе вызваленне палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў

Нагадаем, што сярод вызваленых ёсць трое грамадзянаў Польшчы. Прэсавы сакратар ведамства Павел Вроньскі паведаміў, што спробы вызваліць этнічных палякаў, якія маюць грамадзянства РБ, таксама прадпрымаюцца.

📍Чытайце болей па спасылцы
🔹Таксама глядзіце нашае спецвыданне, якое ідзе ў эфіры проста цяпер

Читать полностью…

Белсат

🔴 Спецыяльны эфір «Белсату» – на волю выйшлі некаторыя палітвязні. Сярод іх Сяргей Ціханоўскі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

⚡️⚡️Глядзіце на «Белсаце» спецыяльнае выданне, прысвечанае вызваленню палітвязняў

Яно з'явіцца ў эфіры замест традыцыйнага «Аб'ектыву» а 19-й гадзіне паводле беларускага часу (18-я гадзіна паводле сярэднееўрапейскага часу).

Абмяркоўваем выхад на волю Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13-ці былых палітзняволеных, а таксама нечаканую сустрэчу Лукашэнкі з Кітам Кэлагам, што адбылася перад тым.

Не прапусціце! ⏰

Читать полностью…

Белсат

💬 «Хто адчувае сілы – уліваемся і працуем далей, бо яшчэ тысячы людзей там»

Яшчэ адно відэа з вызваленымі сёння палітзняволенымі. Цяпер яны знаходзяцца ў Вільні.

📹 Відэа: @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Белсат

❗️Першапачаткова паведамлялася, што сярод вызваленых палітвязняў ёсць Ігар Лосік. Аднак пакуль гэта не пацвярджаецца

Сярод былых палітзняволеных, якіх прывезлі ў Вільню, Ігара не было. На апублікаваных здымках ён таксама адсутнічае.

Читать полностью…

Белсат

❗️Першыя кадры з Сяргеем Ціханоўскім на волі

📹 Відэа: @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Белсат

🗿Віленская камісія гістарычнай памяці пастанавіла прыбраць з Кафедральнай плошчы памятны камень, што з'явіўся тут у савецкія гады

«Гэты камень нічога не дае і не спалучаецца з архітэктурай Кафедральнай плошчы, а рыска паміж датамі выглядае як на надмагіллі».

📍Чытайце болей вось тут

Читать полностью…

Белсат

🔍 Ці магчыма Беларусі вырвацца з «інфармацыйнага палону» Расеі?

Нашая краіна не акупаваная вайсковым чынам, аднак «культурная акупацыя» з боку РФ фактычна не спыняецца ўжо шмат дзесяцігоддзяў. Але ўсё ж артысты кшталту Газманава ці Шамана не нясуць такой пагрозы, як расейскія танкі ці дроны... Ці нясуць? Пытанне дыскусійнае...

👀 Як канцэпцыя «рускага свету» прасоўваецца праз культурную палітыку, прарасейскія недзяржаўныя арганізацыі і іншыя інструменты гуманітарнай прысутнасці і як можна гэтаму супрацьстаяць, абмяркоўвалі падчас анлайн-дыскусіі «Пяць год супрацьстаяння? Quo vadis, Беларусь?»

Читать полностью…

Белсат

☝️Лукашэнка сустракаецца ў Менску са спецпасланнікам ЗША па Украіне Кітам Кэлагам

Пра гэта паведамляе набліжаны да самаабвешчанага кіраўніка Беларусі тэлеграм-канал «Пул первого». Лукашэнка прымае Кэлага ў Палацы незалежнасці.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻У Варшаве знайшлі цела беларускага актывіста Змітра Каспяровіча

🔻Двое загінулых у выніку ўдару Ізраілю па іранскім горадзе Кум

🔻Пуцін чарговы раз назваў расейцаў ды ўкраінцаў «адным народам»

🔻У выніку падзення аўтакрана ў Слуцкім раёне загінуў рабочы

🔻Беспрацоўны жыхар Менску скраў у краме прадукты, а потым прадаў іх на вуліцы

🔻Купалаўскі тэатральны фестываль пройдзе ў Любліне

🔻У Менску адбыўся рэспубліканскі выпускны

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…
Подписаться на канал