Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
❤️ 23 сакавіка – шэсце ў гонар Дня волі ў Варшаве!
Запрашаем беларусаў, якія жывуць у польскай сталіцы (ды іншых гарадах Польшчы і Еўропы) далучыцца да святкавання! Збор – у найбліжэйшую нядзелю на варшаўскай плошчы Трох Крыжоў.
Жыве Беларусь!
🕷Павук вырашыў нагадаць лукашэнкаўскім ідэолагам ды пракурорам пра важную дату
Гэта 5 сакавіка – дзень смерці Сталіна. Як высветлілася, ніхто ў дзяржаўных органах нават і не думаў арганізоўваць памятныя мерапрыемствы! І як толькі гэтых абібокаў трымаюць на пасадах?
👀 Глядзіце (і слухайце) новы выпуск «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
⛽️ «Белнафтахім» вяртаецца да старой традыцыі: у Беларусі зноў штотыдзень будзе даражэць паліва
Неяк не вяжацца са спробамі чыноўнікаў штучна стрымліваць рост коштаў на ўсё што можна. Што ж адбылося?
Адказ, на думку Аляксандра Кныровіча, вельмі просты ☝️
👀 Глядзіце свежы выпуск праграмы «Атмасфера» цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🇱🇻 «Мы прыйшлі да высновы, што пункт можа быць выкарыстаны для масавага пранікнення нелегальных мігрантаў у Латвію»
Латвійскія памежнікі патлумачылі, чаму часова зачынілі «на замок» мяжу з Беларуссю. Цяпер пункт пропуску «Патэрніекі» зноў працуе ў звычайным рэжыме, аднак учора ягонае раптоўнае закрыццё выклікала шмат пытанняў.
🔍 Чытайце болей па гэтай спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ МЗС Украіны назвала Лукашэнку «прусаком»
🔻Экс-палітзняволеная Антаніна Канавалава эвакуявалася з Беларусі
🔻Расследаванне BELPOL пра новую рэзідэнцыю Лукашэнкі
🔻Латвія закрыла, але неўзабаве адкрыла КПП на мяжы з Беларуссю
🔻Трамп паразмаўляе з Пуціным ужо заўтра
🔻У Паўночнай Македоніі – 7-дзённая жалоба па загінулых у страшным пажары ў начным клубе
🔻Ватыкан упершыню пасля шпіталізацыі паказаў Папу Францішака
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹Трамп назваў дату чарговай тэлефоннай размовы з Пуціным
Ён зноў падкрэсліў, што цяпер ёсць «вельмі добры шанец», каб пакласці вайне канец.
📍Больш падрабязнасцей знойдзеце на старонцы
📍Ва ўкраінскім парламенце зноў загаварылі пра стратэгію адносна Беларусі. Паразмаўлялі з аўтарамі гэтай праграмы
Навошта Украіне зараз надаваць вялікую ўвагу Беларусі, калі рэжым Лукашэнкі не з’яўляецца галоўнай пагрозай, а дэмакратычныя сілы Беларусі не змогуць даць Украіне зброі, боепрыпасаў і фінансавай падтрымкі?
👀 Чытайце падрабязнасці па спасылцы
🧐«Зняцце санкцыяў з беларускага калію можа быць патрэбнае Трампу для гандлёвай вайны з Канадаю»
Нават калі з ЗША здымуць санкцыі з Беларуськалію, гэта не адкрые калію порт у Клайпедзе, ды і Лукашэнку не задавальняюць цэны на яго.
Чаму ж усё часцей чутно пра імавернасць зняцця санкцыяў з беларускага калію? Разбіраемся ў нашымі матэрыяле.
💥 #галоўнае за 16 сакавіка
✔️Латвія перакрыла рух транспарту праз КПП «Патэрніекі» (з беларускага боку – «Грыгараўшчына»
✔️Згарэў чарговы аўтобус МАЗ. Гэтым разам у Менску
✔️У Паўночнай Македоніі здарыўся страшны пажар у начным клубе – каля 60 чалавек загінулі
✔️«Голас Амерыкі» і радыё «Свабода» – на мяжы закрыцця
✔️Беларускія дэмсілы накіруюць у Вярхоўную Раду зварот з просьбаю залучыць беларусаў у абменныя спісы палонных
✔️Прэзідэнт Сербіі Вучыч на фоне масавых пратэстаў заявіў, што гатовы правесці датэрміновыя выбары
✔️Вялікае інтэрв'ю з Паўлам Гарадніцкім з «Разбітага сэрца пацана» напярэдадні выхаду новага альбому
🙂 Адпачніце ад навінаў і паглядзіце на гэту цудоўную выдру
Яно таго варта!
❗️Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор»
❓Чаму даражэюць алкаголь і паліва?
❓Чаго чакаць ад Галоўчанкі на чале Нацбанку?
❗️Беларусы зноў скупляюць валюту
Прапануем вашай увазе свежы выпуск праграмы «Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам. Як заўсёды, будзе пра што задумацца, але і над чым пасмяяцца!
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸 Чаго чакаць ад новага ўраду Лукашэнкі?
🔸 Навошта Лукашэнка ездзіў у Маскву? Якія праекты раней намагаўся выбіць Лукашэнка ў Крамля, пасля ўвядзення санкцыяў і што з імі?
🔸 Ці ў выпадку замірэння паміж Расеяй і Украінай у Беларусі стане жыць бяспечней і камфортней?
🔸 Гісторыя Віктара Евіліна, які змог праз суд дабіцца адмены статусу «нацыянальнай небяспекі для Літвы»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
▪️Колькасць ахвяраў пажару ў македонскім начным клубе працягвае расці
Дакладна вядома пра смерць 59 чалавек, а яшчэ больш за 150 наведнікаў канцэрту шпіталізаваныя. Некаторыя з іх у крытычным стане.
На відэа − першыя секунды пасля таго, як разгарэлася полымя.
📍Падрабязней чытайце на старонцы
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
☝️Латвія перакрыла рух транспарту праз КПП «Патэрніекі» (з беларускага боку – «Грыгараўшчына»)
Паведамляецца, што легкавыя аўтамабілі ды грузавікі не пускаюць як з Латвіі ў Беларусь, так і ў адваротным напрамку.
Латвійскія памежнікі перакрылі дарогу металічнымі агароджамі. Перакрыццё руху адбылося а 14-й гадзіне па беларускім часе.
Такім чынам, паміж Беларуссю і Латвіяй не засталося функцыянуючых пунктаў пропуску.
📷 Скрыншот: @euroradio
☝️Лукашэнкаўскі суд прысудзіў грамадзяніну Японіі Наканісі Масатосі 7 гадоў узмоцненага рэжыму
Таксама ён мусіць заплаціць штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў). Прысуд у Менскім гарадскім судзе выносіла Анжэла Касцюкевіч. Яна прызнала Наканісі Масатосі вінаватым паводле артыкулу «агентурная дзейнасць». Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
🎨У Магілёве з'явіўся новы арт-абʼект пад назваю «Спадчына»
Пабачыць яго можна на плошчы Адзінства. Аўтарам скульптуры зʼяўляецца Андрэй Варабʼёў. Вось, што ён распавёў пра сваю новую працу:
«Карані многіх магіляўчан з вёскі, а самыя цёплыя ўспаміны ў чалавека заўжды з дзяцінства. І гэта ўспаміны пра хатку, якой ужо, можа, і няма. А далоні і вочы – гэта рукі Бога, які глядзіць і аберагае нашу Беларусь».
❓Як вам?
💬 «Калі ён будзе бачыць, што інвестарам не падабаецца ягоная палітыка, думаю, ён пачне яе мяняць, каб спадабацца»
Доналд Трамп прыйшоў на прэзідэнцкую пасаду з мэтаю зрабіць Амерыку great again, аднак ягоныя першыя крокі ў эканамічнай палітыцы, мякка кажучы, выглядаюць неадназначнымі. Буйныя амерыканскія медыі ды эксперты прагназуюць Злучаным Штатам эканамічны спад, выкліканы акурат рэзкімі дзеяннямі Трампа.
Чаму гэта дрэнная навіна не толькі для саміх ЗША, але і для Беларусі?
☝️Спыталі ў нашага эксперта, пачытайце!
💱Курсы валютаў 17 сакавіка
Долар страціў больш як тры капейкі, а еўра пайшоў уніз амаль на дзве з паловаю. Расейскі рубель мінімальна падрос.
#курсывалютаў
🗽Французскі дэпутат Еўрапарламенту патрабуе ад ЗША вярнуць назад Статую Свабоды
Адпаведную заяву левацэнтрысцкі палітык Рафаэль Глюксман зрабіў на з'ездзе свайго руху:
«Хочам сказаць амерыканцам, якія выбралі быць на баку тыраніі, амерыканцам, якія звальняюць навукоўцаў за тое, што тыя патрабуюць свабоды ў навуковай працы: аддайце нам Статую Свабоды назад!
Мы ўручылі вам яе ў якасці падарунку, а вы раптам яе зненавідзелі. Таму ёй будзе лепш дома».
Статуя Свабоды з'явілася ў гавані Нью-Ёрку ўвосень 1886 года. Яе ўсталявалі там у якасці падарунка Амерыцы ад французскага народу ў гонар 100-годдзя абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў.
🤔 У зачыненым больш як два гады Чырвоным касцёле запланавалі рамонт
Паводле «Менскай спадчыны», ён уключае замену інжынерных сетак і аздобныя работы. Пры гэтым ад парафіі патрабуюць тэрмінова (ужо сёння) вывезці са святыні ўсе рэчы.
🔍 Чытайце болей на нашым сайце
❤️🩹Антаніна Канавалава змагла пакінуць Беларусь
Пасля доўгага расстання яна нарэшце сустрэлася з мамай і дзецьмі.
Кранальны пост і відэа сустрэчы ў сваім «Facebook» апублікавала мама Антаніны Канавалавай – Ганна Канавалава:
«Пасля 1555 дзён няволі... Мы нарэшце змаглі абняцца! Вельмі шаную, люблю кожнага з вас, хто дапамагаў мне і дзецям выстаяць, а часам і выжыць. Я перад вамі ў неаплачаным даўгу. Усіх абдымаю»
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Белы дом: Украіна можа не атрымаць членства ў NATO, а тэрыторыі зробяцца прадметам перамоваў
Адміністрацыя Трампа разглядае магчымасць тэрытарыяльных саступак у абмен на гарантыі бяспекі для Украіны.
🔹«Трамп – эта ўхадзяшчая вешч, а каханне – вечнае»
Павел Гарадніцкі распавёў пра новы альбом РСП.
🔹Джокер на пратэсце ў Аргентыне і выбух вулкану Фуэга ў Гватэмале
Паказваем галоўныя падзеі мінулага тыдня ў фотаздымках.
#штопачытаць
💪 Трохі матывацыі вам у стужку
Калі ты чагосьці хочаш – ніколі не здавайся!
Герой відэа гэта дакажа. Глядзіце!
☝️У адміністрацыі Трампа назвалі членства Украіны ў NATO «вельмі малаімаверным»
Таксама Белы дом не выключае, што магчымая мірная дамова ў справе Украіны можа ўключаць абмен тэрыторыяў на гарантыі бяспекі.
🔍 Больш падрабязнасцей шукайце па спасылцы
😊 Пасля гэтага відэа вам захочацца завесці бурундука
Глядзіце мілае відэа пра сяброўства чалавека і вясёлага пухнаціка 🤗
😢 Здымак, ад якога шчэміць сэрца
Мужчына стаіць у сваім двары, пакуль падымаецца дым ад пажару ў яго хаце пасля расейскага ракетнага абстрэлу на ўскраіне Адэсы.
Фота: Oleksandr Gimanov / AFP / East News
📍Больш фатаздымкаў тыдня шукайце па спасылцы
У ЗША зноў адбыўся апакаліпсіс...
Яшчэ нядаўна Лос-Анджэлес гарэў, а сёння Поўдзень знішчае вецер. Вось як цяпер выглядаюць там паселішчы.
📍Зноў навіна пра МАЗ, які згарэў
Гэтым разам полымя ахапіла пасажырскі аўтобус у Менску, на скрыжаванні вуліц Гамарніка, Карбышава ды Лагойскага тракту. Паведамляецца, што пажар узнік каля 16:40 па беларускім часе. Цяпер аўтобус ужо патушылі.
Інфармацыі пра пацярпелых няма.
📹 Відэа: крыніцы @onlinerby
🔹Беларускія дэмсілы накіруюць у Вярхоўную Раду зварот з просьбаю залучыць беларусаў у абменныя спісы палонных
Гаворка ідзе ў тым ліку пра палітвязняў, якія зазналі пераслед за антываенную пазіцыю і каментары з асуджэннем расейскай агрэсіі, за данаты ЗСУ, за перадаванне звестак аб перасоўванні расейскай тэхнікі.
🔍 Глядзіце падрабязнасці на нашым сайце