Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🦭 Так! Гэта мілата дня!
Паглядзіце на гэтых цюленяў з Японіі
і паўтарайце так сама часцей 🤭
🤔 «Беларусь з'яўляецца часткай здзелкі» у перамовах па Украіне
Кіраўнік канферэнцыі Крыстаф Гойсген назваў яе «у некаторым сэнсе еўрапейскім жахам». А прамову прадстаўнікаў ЗША апісваюць фразай «халодны душ» – некаторыя ўжо разважаюць ці гэта «канец NATO» ці «канец эры» саюзу ЗША і Еўропы.
👉 «Белсат» абмеркаваў з экспертамі вынікі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Перамовы ЗША і Расеі ў Саудаўскай Аравіі. Зяленскі: Украіна іх не прызнае. Што з Беларуссю?;
🔸У Парыжы распачынаецца саміт лідараў краінаў Еўразвязу;
🔸«Чэсныя» бізнесоўцы. Лукашэнка сабраў нараду з прадпрымальнікамі;
🔸Пазняк: рэжым вызваліць Кацю Андрэеву і Паўла Мажэйку;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
📌 «Украіна не будзе ўдзельнічаць»
Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў ААЭ заявіў, што Украіна не ведала пра перамовы ЗША і Расеі ў Саудаўскай Аравіі, таму не прыме ў іх удзел:
«Украіна не будзе ўдзельнічаць. Украіна пра гэта нічога не ведала. <…> Мы не можам прызнаваць нейкія рэчы ці нейкія дамоўленасці пра нас без нас. І мы не будзем такія дамоўленасці прызнаваць»
😢 Ліквідацыя наступстваў пажару на Чарнобыльскай АЭС, які быў выкліканы ўдарам расейскага дрона, працягваецца дагэтуль
Захоўваюцца тры ачагі тлення ў пашкоджаным дронам саркафагу на 4-м энергаблокам. Да ліквідацыі наступстваў далучыліся ратаўнікі ДСНС Украіны.
☝️ Аднак радыяцыйная абстаноўка застаецца стабільнай, выхаду радыёактыўных прадуктаў за ўсталяваныя межы не зафіксавана, сцвярджае агенцыя па кіраванні зонай адчужання.
🎮 Новая цікавая распрацоўка – відэагульня пад назвай M.I.N.S.K.
У трэйлеры бачны закінуты «Белаз» і чалавек-прарослая бульба 🤔
Дакладная дата выхаду пакуль не вядомая ☝️
⏱️ Ідзе вясна, ідуць перамены. Ад сакавіка «Белсат» у новай версіі
Сябры, мы рыхтуем для вас новы вясновы сезон. Ужо працуем над стартам у новым выглядзе і з новымі праграмамі. Ужо зусім хутка раскажам вам усе падрабязнасці ў нашых сацсетках і на старонцы belsat.eu
Заставайцеся з «Белсатам» 🤗
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤯Беларусы ў шоку! Амерыканцы стварылі памаду са смакам бульбы фры і назвай ... «Пацалунак Францыі»
Незвычайную памаду прадставіла камісія па вырошчванні бульбы штата Айдаха. Па словах стваральнікаў, навінка скароціць разрыў «паміж голадам і жаданнем».
☝️Дарэчы такія ідэі не новыя. У лістападзе 2024 года кампанія KFC пачала прадаваць упаковачную паперу са смакам бургера. А да кампанія выпусціла свечку і араматызатар для машыны з водарам фірмовага баскета са смажанай курыцай.
🤔 Мінабароны Літвы прапанавала правяраць на паліграфе замежнікаў, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы
Таксама правяраць прапануюць прадстаўнікоў прадпрыемстваў і кандыдатаў у супрацоўнікі выведкі, паведамляе LRT. Міністэрства абароны паведаміла, што гэткія змены прапанаваныя разведвальнымі ведамствамі. А іх мэта – дазволіць праверку супрацоўнікаў кампаній пры атрыманні допуску да сакрэтнай інфармацыі або дазволу на працу.
☝️ Згодна з дзеючым заканадаўствам, праверку на паліграфе могуць праводзіць дзяржаўныя ўстановы сістэмы ўнутраных спраў, ваенная разведка, ДДБ і Служба спецыяльных расследаванняў.
🤔 У бліжэйшы час у Расеі зноў можна будзе карыстацца картамі Visa і Mastercard
Пра гэта паведаміў кіраўнік камітэту Дзярждумы па фінансавым рынку Анатоль Аксакаў:
«Visa і Mastercard у хуткім часе вернуцца ў Расею і будуць прапаноўваць свае паслугі»
👩⚕️ «Пакажыце польскага лекара, які будзе працаваць у нашай мясарубцы»
Перад Новым годам Лукашэнка абяцаў стварыць лекарам такія ўмовы, каб яны «не бегалі дзесьці па свеце ў пошуках лепшага жыцця». А са студзеня 2025 года дактарам павялічылі надбаўкі да акладу на 45 % і цягам году на 35% пануюць павялічыць надбаўкі да акладу для сярэдняга медперсаналу.
👉 «Белсат» даведаўся ў медыкаў, ці дапаможа гэта ўтрымаць іх ад эміграцыі.
Пазняк: у бліжэйшы час на волю выйдуць «знакавыя прадстаўнікі беларускай культуры»
Паводле палітыка, гэта будуць Дзяніс Івашын, Павел Севярынец, Кацярына Андрэева, Павел Мажэйка і іншыя. На ягоную думку, вызваленне беларускіх палітзняволеных адбылося «праз перамовы з тэрарыстамі»
«Тое, да чаго няздольны Брусэль, імгненна вырашае Вашынгтон», – падкрэсліў Зянон Пазняк.
Нагадаем, што 12 лютага ўлады Беларусі вызвалілі грамадзяніна ЗША, асоба якога не раскрываецца, і двух палітвязняў: журналіста Андрэя Кузнечыка і актывістку Алену Маўшук. Паводле Пазняка, цяпер ужо ідуць перамовы аб вызваленні астатніх.
ЗША і Расея сустрэнуцца заўтра для абмеркавання міру
Дэлегацыя з Белага дома адправілася ў Саудаўскую Аравію. Туды прыедуць дзяржсакратар Марк Руб’ё, дарадца па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц і іншыя. З расейскага боку магчымая прысутнасць Лаўрова, але дакладнай інфармацыі няма.
Вядома, што ЗША хочуць правесці двухбаковыя перамовы з Расеяй і Украінай, а пасля – сумесныя. Саудаўская Аравія выступіць у якасці пасярэдніка.
Зяленскі таксама прыбыў з візітам у ААЭ. Трамп пацвердзіў, што ўкраінскі прэзідэнт будзе ўдзельнічаць у перамовах з Расеяй.
💥 #галоўнае за 16 лютага
✔️ Партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» хоча «вельмі добрых» адносін з Расеяй
✔️ Змены ў заканадаўстве: як могуць прадаваць кветкі ў святы фізічныя асобы
✔️ У Аўстрыі бежанец з Сірыі напаў з нажом на мінакоў
✔️ Беларусам прапаную туры ў Паўночную Карэю
✔️ Ціханоўская сустрэлася са спецпасланнікам Трампа ў справе Расеі і Украіны
✔️ Гадавіна смерці Аляксея Навальнага
✔️ Маск паведаміў аб хуткім выхадзе абноўленага чат-бота Grok
✔️ Павел Анціпаў прэзентаваў у Варшаве свой новы раман
✔️ Украінская дэлегацыя прыбыла ў Саудаўскую Аравію для падрыхтоўкі візіту Уладзіміра Зяленскага
✔️ Адміністрацыя Трампа хоча спыніць агонь ва Украіне да 20 красавіка
#рэпрэсіі:
▪️У Беларусі міліцыя шукае гітарыста Nizkiz
▪️ У Менску па шасці крымінальных артыкулах судзяць сына былога палкоўніка КДБ
💥 СТРЫМ. Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸БХД вінаваціць Яўгена Дудкіна ў супрацы са спецслужбамі.;
🔸На волі журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык і актывістка Алена Маўшук;
🔸BELPOL: падсанкцыйнае піва завозіцца ў Беларусь нават нягледзячы на контрзахады самаго рэжыму.;
🔸Што адбываецца на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🤬 У Менску пройдуць рэйды па пошуку «дармаедаў»
Ва ўсіх раёнах Менску пройдуць «пазапланавыя адпрацоўкі» з мэтай выяўлення «працаздольных асобаў, не занятых у эканоміцы». Такі загад даў міліцыі міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў падчас нарады ў Менгарвыканкаме.
Будзе ўзмоцнены кантроль за тымі, хто атрымлівае заробак у канвертах. Асобная ўвага будзе нададзеная таксама тым, хто працуе за мяжой.
Тых, хто не працуе па прычыне алкагольнай ці наркатычнай залежнасці, адправяць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
📌 Пры допыце непаўналетніх – абавязковая прысутнасць псіхолага. Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у Крымінальны кодэкс
Напрыклад, па «наркатычным» артыкуле 328 прадугледжваецца ўвядзенне альтэрнатыўнага пакарання ў выглядзе арышту і абмежавання волі. А крымінальныя справы аб парушэнні правілаў дарожнага руху, якое пацягнула прычыненне шкоды блізкім сваякам ці чальцам сям’і вінаватага ў ДТЗ, будуць узбуджацца толькі паводле заявы пацярпелых.
👉 Якія яшчэ змены былі ўнесеныя ў КК РБ чытайце ў нашым артыкуле
😳 Мінабароны ЗША забараніла дзіцячую кнігу Джуліанны Мур
Пра гэта сама акторка паведаміла ў Instagram.
Як піша Deadline, кніга «Трускаўка з вяснушкамі» была забароненая падчас нядаўняй чысткі літаратуры пасля ўказа Трампа супраць разнастайнасці ў войску. Кніга актрысы будзе забароненая ў школах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства абароны.
Па словах Мур, яна «засмучаная», што такое адбываецца «у краіне, дзе свабода слова з'яўляецца канстытуцыйным правам»:
««Трускаўка з вяснушкамі» – гэта паўаўтабіяграфічная гісторыя пра сямігадовую дзяўчынку, якая не любіць свае вяснушкі, але ўрэшце вучыцца з імі жыць, калі разумее, што яна не такая, як усе астатнія. Гэтую кнігу я напісала для сваіх дзяцей і для іншых дзяцей, каб нагадаць ім, што ўсе мы змагаемся, але нас абʼядноўвае наша чалавечнасць і наша супольнасць»Читать полностью…
🦊 Гэтая ліса лезе на дрэва па сала
Калі ў душы ты трошачкі птушачка…
Паглядзіце!
💔 «Іхнія галасы змоўклі ў 1937-м...мы хочам, каб вы пачулі расстралянае слова»
Беларусы стварылі праект «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка» і агучваюць творы расстраляных і рэпрэсаваных паэтаў і пісьменнікаў:
«Такая літаратура раскажа пра спадзяванні, расчараванні і адчуванне часу тых, каго мы заўчасна страцілі»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка прызначае новы ўрад
✔️Пажар у гандлёвым цэнтры ў Гомлі
✔️Прадстаўнікі ЗША і Расеі сустрэнуцца ў Эр-Рыядзе
✔️Хамас пагадзіўся аддаць сваю ўладу ў сектары Газа
✔️Расея і Украіна абмяняліся атакамі дронаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🪖 Швецыя гатовая адправіць сваіх салдат ва Украіну для выканання міратворчых абавязкаў
Пра гэта заявіла міністарка замежных справаў Швецыі Мальмер Стэнэргард:
«Цяпер мы павінны спачатку дамовіцца аб справядлівым і трывалым міры, які будзе паважаць міжнароднае права, Украіну і, галоўнае, гарантаваць, што Расея не зможа проста адступіць, аднавіць сілы і зноў напасці на Украіну ці іншую краіну праз некалькі гадоў»
🙈 Міліцыянт на гадзіну. МУС Беларусі запусціла паслугу целаахоўніка
Пра гэта распавёў начальнік аддзялення асаблівага прызначэння па ахове фізічных асоб спецыяльнага аддзелу міліцыі Дэпартаменту аховы МУС Беларусі Ігар Дудараў.
Кажуць, паслуга ўжо карыстаецца папулярнасцю. Напрыклад, калі трэба суправадзіць чалавека з буйной сумай грошай.
Адзін з плюсаў звяртання да міліцыянтаў-ахоўнікаў па словах Дударава, гэта тое, што «людзі навучаныя сваёй справе, яны маюць афіцыйны дазвол, яны дзейнічаюць на правах закона» 🤔
Замовіць сабе міліцыянта можна за 46 рублёў у гадзіну. У гэты кошт уваходзіць ахова ад аднаго супрацоўніка.
💱Курсы валютаў 17 лютага
Больш за ўсіх падаражэў еўра - амаль на 2,5 капейкі. Долар і расейскі рубель таксама ўмацаваліся, але нязначна.
#курсывалютаў
🤗 17 лютага Міжнародны дзень спантаннай праявы дабрыні
Ён з'явіўся ў ЗША на пачатку 1990-х, дзякуючы актыўнасці дабрачынных арганізацый і валанцёраў. Праз актыўную кампанію «прасоўвання дабрыні» стала больш бескарыслівых учынкаў. З ʼявіўся нават слоган – «Рабіце добрыя справы спантанна». Нарэшце, каб лішні раз адзначыць значнасць дабрыні, прыдумалі свята.
Вы таксама можаце адзначыць гэты дзень праявамі спантаннай дабрыні: прыбіраць смецце ў грамадскіх месцах, прынесці ежу бяздомным ці накіраваць да 1,5% сваіх абавязковых падаткаў у Польшчы на дабрачыннасць.
👉 «Белсат» падрабязна распавядае, як гэта можна зрабіць.
🤯 «Маёй задачай было заўважыць, ці сапраўды асоба завербаваная замежнымі структурамі»
Скандал вакол БХД пачаў разгортвацца 14 лютага, калі яе старшыня Георгій Дзмітрук паведаміў, што Яўген Дудкін прызнаўся на пасяджэнні партыі, што супрацоўнічае з КДБ.
Дудкін распавёў «Белсату», што сапраўды супрацоўнічаў з КДБ, бо паходзіць з «праўладнай сям’і» і верыў, што не робіць нічога дрэннага.
👉 Цалкам размову глядзіце тут
Украінскія дроны ўчынілі пажар на расейскім нафтазаводзе
Пад атаку беспілотнікаў трапіў Ільскі НПЗ. Мясцовыя жыхары налічылі сем выбухаў. Таксама ў паселішчы пашкоджаны 12 дамоў, адзін чалавек пацярпеў.
Усяго за ноч у Расеі было перахоплена 90 БПЛА. Атакам падвяргалася і Украіна – у Запарожжы загарэўся нежылы будынак. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Яўген Дудкін распавёў пра супрацу з КДБ
Кіраўнік БХД распавёў «Белсату», як пачаў супрацоўнічаць з чэкістамі і чаму «не бачыў у гэтым зла». Прачытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніком Трампа
Гэта спецпасланнік у справах Расеі і Украіны Кіт Келаг, які быў адным з аўтараў плана ўрэгулявання вайны. Пра што ішла гаворка паміж дэмакратычнай лідаркай і амерыканскім чыноўнікам – чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Прадстаўнікі ЗША і Расеі сустрэнуцца, каб абмеркаваць вайну ва Украіне
Сустрэча адбудзецца ў Саудаўскай Аравіі, і туды прыедуць адны з вышэйшых амерыканскіх чыноўнікаў. Што чакаецца ад такіх перамоваў – чытайце на старонцы праз VPN.
#штопачытаць
🤔 Адміністрацыя Трампа хоча спыніць агонь ва Украіне да 20 красавіка
Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Паведамляецца, што ЗША апавясцілі еўрапейскіх палітыкаў, што адміністрацыя разлічвае дамагчыся спынення агню ва Украіне да каталіцкага Вялікадня, які будуць адзначаць 20 красавіка.
Раней журналіст Алекс Хрыстафору заявіў, што паездка спецпасланніка Трампа па Украіне Кіта Келага ў Еўропу патрэбная, каб адцягнуць увагу еўрапейскіх лідараў ад сапраўдных перамоваў аб міры на Украіне і абараніць перамовы ад сабатажу.
Да гэтага выданне Financial Times пісала, што паводле яго даных, канфлікт завершыцца да 20 красавіка ці 9 мая.
✍️ «Як толькі я дазволіў сабе пісаць кепска, я здолеў напісаць добра»
15 лютага Павел Анціпаў прэзентаваў у Варшаве свой новы раман «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать». Гэта чацвёртая кніга аўтара. У ёй Анціпаў піша пра Беларусь «дзесяцігадовай даўніны» (да 2013 года), у тым ліку пра падзеі Плошчы 2010 года. Героямі кнігі становяцца рэальныя і вельмі вядомыя асобы.
👉 «Белсат» схадзіў на прэм'еру.