belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤦🏻‍♂️ «Крынж-парад» з выбарчых участкаў: атмасфера «свята», якога няма

Выбіраць падчас галасавання беларусы могуць хіба паміж відамі беляшоў, якія прадаюцца ў буфетах.

🔍 Пераходзьце па спасылцы ды глядзіце болей

Читать полностью…

Белсат

💬 «Які дыялог магчымы ва ўмовах тэрору?»

Сёння ў Варшаве адбылося не толькі маштабнае шэсце беларусаў, але і брыфінг Святланы Ціханоўскай.

☝️Сабралі па спасылцы заявы, якія яна там зрабіла

Читать полностью…

Белсат

☝️МЗС Беларусі ды Польшчы абмяняліся ўзаемнымі выпадамі

Радаслаў Сікорскі пакпіў з беларускіх «выбараў», а МЗС РБ вырашыла не маўчаць у адказ.

🔍 Чытайце падрабязнасці па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Што сёлета Сусветны банк прагназуе для Беларусі?
❓У Беларусі магло б жыць 16 млн чалавек?
❗️Рынак таксі стабілізаваўся


У свежым выданні праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч, як звычайна, расказвае пра сумныя і вясёлыя рэчы са свету беларускай эканомікі.

👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

📹 Полк Каліноўскага ў дзень так званых «выбараў» запісаў зварот да беларусаў

«Часта кажуць, што ў беларусаў няма выбару. Гэта няпраўда. Выбар ёсць заўсёды»

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны тыдня

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔅 Яшчэ 8 палітвязняў выйдуць на волю па памілаванні

🔅Польскія ВНУ не будуць патрабаваць ад беларускіх абітурыентаў вынікі ЦТ

🔅Вікіпедыя нарэшце замяніла «Белоруссию» на «Беларусь»

🔅Журналісты падалі ў Міжнародны крымінальны суд на Лукашэнку

🔅Аляксандр Чарнуха прэзентаваў у Варшаве сваю новую кнігу

🔅У Белавежскай пушчы забаранілі паляваць на ваўка

🔅У Берасці ратаўнікі знялі з мосту ката-вышынніка

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Шпіц Лукашэнкі «памеціў тэрыторыю» на выбарчым участку

Каментары тут будуць залішнімі, проста паглядзіце відэа.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Вот ещё выборы не прошли, а вы уже всё знаете...»

Павук адчуў душэўны парыў, каб павіншаваць Лукашэнку з перамогаю на «выбарах». Размясціць віншаванне ён захацеў на старонках нейкай дзяржаўнай газеты...

Але высветлілася, што гэта не так проста! Дакладней, амаль немагчыма. Няўжо ў большасць дзяржаўных выданняў не вераць у чарговую «элегантную перамогу»?

👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

Пенсіянер хоча ісці ў прэзідэнты яшчэ на адзін тэрмін

Гаворка ідзе пра 91-гадовага лідара Камеруну Поля Бійя, які будзе балатавацца ўжо восьмы раз. Ён кіруе краінай з 1982 года.

Поль — найстарэйшы кіраўнік дзяржавы ў свеце. Калі Камерун атрымаў незалежнасць у 1960-м, пасаду прэзідэнта спачатку займаў Ахмад Ахіджа, які прабыў на ёй 22 гады, а потым перадаў паўнамоцтвы Полю.

Далей было цікавей: новы прэзідэнт абвінаваціў свайго папярэдніка ў дзяржперавароце і прысудзіў яму спачатку смяротнае пакаранне, а пасля — пажыццёвае зняволенне. Калі Ахмад памёр за мяжой, Поль рэабілітаваў яго і назваў стадыён яго імем.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Славаччыне прайшлі шматтысячныя мітынгі супраць палітыкі Фіца

Каля 100 тысяч жыхароў Славаччыны выйшлі на пратэсты супраць прэм’ер-міністра краіны. Як на гэта адрэагаваў сам Фіца — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Навошта рэжыму справаздачацца пра рэкордную яўку, калі ўсё ўсім зразумела?

36% грамадзян нібыта прагаласавалі датэрмінова. Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў разважае, дзеля чаго агучваць такія лічбы і ў чым увогуле сэнс такіх справаздач для Лукашэнкі? Чытайце падрабязнасці па спасылцы (праз VPN).

🔺 Беларусь збіраецца ўзяць ільготны крэдыт у КНР

Для рэжыму гэта можа здавацца выгаднай справай, але насамрэч Кітай часта выдае дзяржавам такія крэдыты, і гэта далёка не проста сяброўскі жэст. Што хаваецца за такой «дапамогай» — чытайце праз VPN.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😥 Гэтыя каты і сабакі спрабуюць хавацца ад расейскіх абстрэлаў

Паглядзіце, як валанцёры ратуюць гадаванцаў акурат на лініі фронту.

Читать полностью…

Белсат

🐺 🔥 У Белавежскай пушчы ўвялі бестэрміновую забарону палявання на ваўка

Мера была прынятая па рэкамендацыі Камітэту Сусветнай спадчыны ЮНЭСКО, Камітэту міністраў Савету Еўропы і Камітэту Бернскай канвенцыі і дзейнічае са снежня 2024 года.

☝️ Ваўкі граюць ключавую ролю ў экасістэме Пушчы, якая яшчэ з часоў СССР мае праблему перанаселенасці аленем. Капытныя амаль цалкам вынішчаюць маладняк дрэў, а дзякуючы натуральным драпежнікам, такім як ваўкі, падтрымліваецца баланс.

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Мы захаваем галоўнае: дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра і павагі да чалавека». Сабралі галоўнае пра «выбары» на сёння

✔️ Для прыхільнікаў Лукашэнкі закон не працуе. Яны могуць спакойна здымаць бюлетэні і нават выкладаць іх у сацсеткі. У той час, як іншым за гэта пагражае штраф.

✔️ У Гомельскай вобласці мясцовыя ўлады далі загад адключыць інфармацыйныя экраны. Хіба баяцца новых трансляцыяў Ціханоўскай.

✔️ Ну і каб ужо дакладна перастрахавацца ад неспадзянак з боку гэтых «экстрэмістаў», па ўсёй ай-ці краіне глушаць інтэрнэт.

✔️ А вось улады Івацэвіцкага раёна ўвогуле лічаць мясцовых жыхароў за нейкіх не вельмі разумных людзей…бо, стоячы каля кабінак для галасавання, пальцам паказваюць за каго паставіць галачку.

✔️ У гэты ж час ЦВК хваліцца, што аж цэлых 52 замежніка прыехалі каб прагаласаваць.

✔️ Ну і на дэсерт – новы фільм «BELPOL» пра фальсіфікацыі выбараў і злітыя базы чальцоў выбарчых камісіяў.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ 46 беларусаў прыехалі прагаласаваць на гэтак званых выбарах з-за мяжы

✔️У Беларусі пачалі глушыць інтэрнэт

✔️Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа да ўдзелу ў акцыях пратэсту 26 студзеня

✔️Шматтысячныя пратэсты ў Славакіі

✔️У Беларусі абнавілі «чорны спіс» літаратуры

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🙈 Лукашэнка так баіцца Ціханоўскай, што загадаў адключыць інфармацыйныя экраны

«Флагшток» паведамляе, што такое прадпісанне атрымалі прадпрыемствы ў Гомельскай вобласці:

«Інфармацыйныя экраны, размешчаныя ў грамадскіх месцах, павінны быць адключаныя да панядзелка, 27 студзеня»

Читать полностью…

Белсат

☝️Новы дзяржсакратар ЗША паведаміў, што з беларускай турмы вызвалілі амерыканку Анастасію Нюхфер

«Дзякуючы прэзідэнту Трампу Беларусь толькі што выпусціла на волю нявінную амерыканку, Анастасію Нухфер», – напісаў Марка Рубіа ў сацсетцы «X».

Цікавостка ў тым, што праваабаронцам пра згаданую жанчыну нічога невядома. Таксама невядомая прычына затрымання Анастасіі ды тэрмін, які яна правяла ў няволі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻«Выбары» без выбару: Лукашэнка псуе бюлетэнь, а ягоны шпіц – выбарчы ўчастак

🔻Беларусы зладзілі акцыі ў Польшчы ды іншых краінах

🔻У Разані зноў гарыць НПЗ

🔻У Нямеччыне прайшлі акцыі пратэсту супраць скрайне правай партыі AfD

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Беларусы годныя лепшага». Глядзіце стрым на «Белсаце»!

Беларусы і беларускі замест удзелу ў бязвыбарах збіраюцца ў Варшаве на форум «Беларусы годныя лепшага».

Удзельнікі падзеляцца сваімі поглядамі на самыя актуальныя тэмы і абмяркуюць ключавыя пытанні пра будучыню Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Беларусы сёння зладзілі ў Варшаве акцыю ды разгарнулі даўжэзны нацыянальны сцяг

Калону ўзначаліла Святлана Ціханоўская, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету.

Читать полностью…

Белсат

📍Пра палітвязняў ды заканчэнне вайны. Што казаў Лукашэнка на сваім выбарчым участку

Сярод прысутных журналістаў быў у тым ліку Стыў Розэнбэрг – той самы, які ў 2021-м годзе зрабіў з Лукашэнкам інтэрв'ю для BBC, задаўшы тады нямала нязручных пытанняў.

🔍 Больш падрабязнасцей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнка, падобна, застанецца кіраваць краінаю яшчэ на 5 гадоў

Але ён ужо даўно не дае рады са стрэсавымі сітуацыямі. Якіх наперадзе будзе яшчэ больш. Як атачэнне збіраецца падтрымліваць у парадку ягоную псіхіку?

❓На што хварэе Лукашэнка?
❓Як лекавацца ад дэпрэсіі ў Беларусі?
❗️Квантавы чып, які можа перакуліць свет


👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔹Лукашэнка адказаў на пытанне, за каго аддаў свой голас

Хутчэй за ўсё, ён схлусіў. Але калі дапусціць, што сказаў праўду, тады ягоны голас не павінны залічыць 💁🏻‍♂️

📍Чытайце на старонцы, у чым справа

Читать полностью…

Белсат

💬 «Думаю, што насельніцтва Грэнландыі хоча быць з намі. Гэта неабходна для абароны свабоднага свету»

Трамп зноў узняў тэму Грэнландыі і агучыў аргументы, чаму гэтая выспа мае быць у складзе ЗША.

Дарэчы, упершыню Трамп узняў пытанне аб набыцці Грэнландыі ў 2019 годзе падчас свайго першага тэрміну.

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

Нафтабаза ў Расеі гарыць ужо другія содні

Як толькі на НПЗ у Рязані патушылі пажар пасля мінулага нападу беспілотнікаў, яе зноў атакавалі. Мінабароны РФ заявіла, што гэтай ноччу збілі 8 БПЛА над Рязанскай вобласцю.

Таксама былі атакаваныя Курская і Белгародская вобласці.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 25 студзеня

✔️ У Славаччыне мітынгі супраць Роберта Фіца

✔️ ЗША прыпыніла праграмы дапамогі іншым краінам

✔️ «Хамас» вызваліў яшчэ чатырох закладніц

✔️ Беларусь збіраецца ўзяць ільготны крэдыт у Кітая

✔️ З'явіўся фэйкавы Telegram-канал Ціханоўскай

✔️ У Белавежскай пушчы забаранілі паляванне на ваўкоў

#рэпрэсіі:

▪️ На «бязвыбарах» скончылася датэрміновае галасаванне. У ЦВК пахваліліся рэкорднай яўкай – 41,81%. Дайджэст бязвыбараў

▪️ Па памілаванні выйшаў палітвязень, асуджаны на 5 гадоў за данаты

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Беларусі пачаліся перабоі ў працы сайтаў і VPN. Што рабіць каб заставацца онлайн?

🔸Чаму беларускі бізнес перабіраецца за мяжу, а таксама, з якімі праблемамі сутыкаецца

🔸ЗША прыпыніла праграмы дапамогі замежным дзяржавам. Ці закране гэта Украіну і ваенную дапамогу ёй?

🔸26 студзеня дэмакратычныя сілы ладзяць альтэрнатыўныя акцыі, распавядзем дзе і што будзе адбывацца

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/TGP92kvfsG0

Читать полностью…

Белсат

❗️ З'явіўся фэйкавы Telegram-канал Ціханоўскай

Адрас адрозніваецца ўсяго адной літарай і нават колькасць падпісантаў падобная, таму будзьце пільныя!

На канале апублікавалі відэа, дзе Святлана Ціханоўская нібыта заяўляе, што складае паўнамоцтвы.

👉 Сапраўдны канал вось — @tsikhanouskaya

Читать полностью…

Белсат

📌 Беларусь збіраецца ўзяць ільготны крэдыт у Кітая

Праўда ні мэта, ні сума, ні іншыя звесткі пра крэдыт не вядомыя.

У Кітаі існуе практыка даваць крэдыты на заведама стратныя праекты, каб загнаць краіну-пазычальніка ў даўгавую яму.

👉 «Белсат» запытаў экспертаў, чым можа пагражаць беларусам такое рашэнне ўладаў.

Читать полностью…

Белсат

🤬 У Івацэвіцкім раёне выбарнікам «падказваюць» за каго галасаваць

Праваабаронцы паведамляюць, чальцы камісіі пільнуюць людзей проста каля кабінак для галасавання і ў некаторых выпадках наўпрост пальцам паказваюць, за каго паставіць галачку ў бюлетэні.

Читать полностью…

Белсат

🤯 Дыктатар абраў сабе дзяўчыну, якая маладзейшая за яго на 49 гадоў

На канцэрце да «Марафона адзінства» Лукашэнка быў заўважаны разам з сынам Мікалаем (па правую руку), а таксама з маладой дзяўчынай (па левую руку). Завуць яе Настасся Казырыцкая, і яна мадэль.

🤨 Настасся ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь — 2021», але не перамагла. Нягледзячы на гэта, дзяўчыне «пашанцавала» — яна стала з’яўляцца разам з Лукашэнкам на навагоднім балі, балі выпускнікоў і на Дні Незалежнасці.

Казырыцкая вырасла ў сям’і экс-міліцыянта, які звольніўся з органаў прыкладна ў час яе нараджэння. Яна вучылася на бухгалтара і выступала як мадэль. Сёння 21-гадовая беларуска працуе асістэнткай па забеспячэнні дзелавога пратакола Нацыянальнай школы прыгажосці.

👉 Нагадаем, Лукашэнку 70 гадоў.

Читать полностью…
Подписаться на канал