🤬 У Івацэвіцкім раёне выбарнікам «падказваюць» за каго галасаваць
Праваабаронцы паведамляюць, чальцы камісіі пільнуюць людзей проста каля кабінак для галасавання і ў некаторых выпадках наўпрост пальцам паказваюць, за каго паставіць галачку ў бюлетэні.
🤯 Дыктатар абраў сабе дзяўчыну, якая маладзейшая за яго на 49 гадоў
На канцэрце да «Марафона адзінства» Лукашэнка быў заўважаны разам з сынам Мікалаем (па правую руку), а таксама з маладой дзяўчынай (па левую руку). Завуць яе Настасся Казырыцкая, і яна мадэль.
🤨 Настасся ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь — 2021», але не перамагла. Нягледзячы на гэта, дзяўчыне «пашанцавала» — яна стала з’яўляцца разам з Лукашэнкам на навагоднім балі, балі выпускнікоў і на Дні Незалежнасці.
Казырыцкая вырасла ў сям’і экс-міліцыянта, які звольніўся з органаў прыкладна ў час яе нараджэння. Яна вучылася на бухгалтара і выступала як мадэль. Сёння 21-гадовая беларуска працуе асістэнткай па забеспячэнні дзелавога пратакола Нацыянальнай школы прыгажосці.
👉 Нагадаем, Лукашэнку 70 гадоў.
😢 Маці дваіх дзяцей ужо заплаціла за лячэнне 100 тысяч долараў. Грошай больш няма, а лячэнне трэба працягваць
У Беларускі Аляксандры рак шыйкі маціцы. Сям’я дзяўчыны ўжо аддала на лячэнне больш за 100 тысяч долараў, але рэсурсы на гэтым цалкам вычарпаліся.
У Сашы 2 маленькія дачкі, дзеля будучыні якіх, яна працягвае змагацца за сваё жыццё.
👉 Паглядзіце гісторыю Аляксандры ў праграме «Беларус беларусу» і калі вы захочаце падтрымаць гэтую мужную дзяўчыну, то пішыце на адрас belarus2belarus@gmail.com
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!
Наша старонка ў Google News
😳 ЗША прыпыніла праграмы дапамогі іншым краінам. Гэта можа закрануць і Украіну
У дакуменце адзначаецца, што пастанова не закране дапамогу Ізраілю і Егіпту. Іншыя краіны сярод выключэнняў не згадваюцца.
Паводле звестак выдання Politico, указ Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША «шакаваў некаторых чыноўнікаў».
🫤 А суразмоўца Reuters у агенцтве ЗША па міжнародным развіцці (USAID) распавёў, што супрацоўнікам, адказным за праекты ва Украіне, загадалі «спыніць усю працу». Сярод замарожаных праектаў – падтрымка школаў і дапамога ў галіне аховы здароўя.
Каля 100 тысяч чалавек выйшлі на мітынгі супраць Роберта Фіца
Учора па ўсёй Славакіі прайшлі масавыя пратэсты з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра. Толькі ў сталіцы выйшлі 60 тысяч чалавек. Арганізавалі акцыі рух «Мір Украіне» і апазіцыйныя партыі.
Сам Фіца заявіў, што за пратэстамі нібыта стаяць «замежныя эксперты», якія рыхтуюць пераварот.
Нагадваем, раней прэм’ер Славакіі сустракаўся з Пуціным, а пасля гэтага прыгразіў скараціць падтрымку Украіны.
💥 #галоўнае за 24 студзеня
✔️ Украіна атакавала Расею 123-ма дронамі
✔️ Трамп абвінаваціў Зяленскага ў тым, што ён мог бы заключыць мір, але выбраў ваяваць
✔️ Не атрымаўшы псіхалагічнай дапамогі, дзяўчынка павесілася ў «дзіцячай вёсцы» пад Бараўлянамі
✔️ Як працуе медстрахаванне ў Польшчы?
✔️ Апублікавалі размовы арганізатараў міграцыйнага крызісу
✔️ Журналісты падалі ў Міжнародны крымінальны суд на Лукашэнку падалі
✔️ Расследаванне: У Беларусі гадамі вакцыны злівалі ці выкідалі на звалкі
✔️ Украінскія журналісты выявілі адказных за раскраданне культурных каштоўнасцяў у Херсоне
#рэпрэсіі:
▪️Яшчэ 8 палітвязняў выйдуць на волю па памілаванні
▪️У Беларусі забаранілі яшчэ 30 кніг
🫤 Беларусы скардзяцца, што візавыя цэнтры не хочуць дакументы прымаць з натарыяльнымі запрашэннямі
З гэткай праблемай сутыкнуліся гарадзенцы і берасцейцы. А вось у Менску такой праблемы няма.
🤔 Што адбываецца
💪 Украінская пенсіянерка ратуе вайскоўцаў на вайне
Таццяне — 72 гады, а яна працуе медыкам у Нацгвардыі. Жанчына была ў Азове, трапіла ў расейскі палон, і нават пасля яго не апусціла рукі.
Паглядзіце наш сюжэт пра адважную жанчыну.
🧐 Ці размаўлялі Радзівілы па-беларуску?
Будавалі замкі, падтрымлівалі беларускую культуру, адкрывалі беларускія школы і выдавецтвы, але якой мовай карысталіся?
Адказ у нашым відэа з праграмы «Мова Нанова». Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
❗️Украінскія журналісты выявілі адказных за раскраданне культурных каштоўнасцяў у Херсоне
Журналісты расказваюць, што расследаванне было «вялікай авантурай»: з украінскага боку амаль не засталося сведкаў, з расейскага – усё засакрэчана.
Аднак у выніку расследавальнікам ўдалося выявіць трох адказных за вываз каштоўнасцяў.
👉 Падрабязней
🤯 У Беларусі гадамі вакцыны злівалі ці выкідалі на звалкі – так было і з вакцынамі ад ковіду ў разгар пандэміі
Ініцыятыва «Твае зялёныя вочы» апублікавала расследаванне «імітацыі вакцынацыі» ў Беларусі, праведзенае пры дапамозе «BELPOL» і ініцыятывы «Белыя халаты».
👉 Пачытаць тут
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ЦВК заявіла пра рэкордную яўку на датэрміновае галасаванне
✔️«Зеркало»: у больніцах пацыентаў не адпускаюць дадому на выходныя і зацягваюць ім выпіску
✔️На волю выйшлі яшчэ восем палітвязняў
✔️Славу Камісаранка ўключылі ў гэтак званы спіс экстрэмістаў
✔️У Крупках пажар у доме культуры, прайшла эвакуацыя
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻
🙄 Нарэшце запрацаваў адзін з энергаблокаў БелАЭС
Беларуская АЭС пахвалілася ўключэннем сёння ў працу другога энергаблоку пасля «працаў для дыягностыкі сэнсараў». Ён не працаваў 50 дзён.
Яго ўжо спрабавалі падключыць 14 студзеня, але тады штосьці не спрацавала.
Першы энергаблок плануюць падключыць 27 студзеня.
📌 Ціханоўская вінаваціць палітыку рэжыму ў адтоку моладзі з Беларусі
Святлана Ціханоўская паведаміла ў сацсетках, што 39,3 % беларускай моладзі плануе ці жадае пакінуць Беларусь.
«Гэтая лічба – вынік палітыкі рэжыму, дзе магчымасці для сучаснай адукацыі вельмі абмежаваныя, а стварэнне ўмоваў для самарэалізацыя моладзі не з’яўляецца важным прыярытэтам і не падтрымліваецца»
🙈 Лукашэнка так баіцца Ціханоўскай, што загадаў адключыць інфармацыйныя экраны
«Флагшток» паведамляе, што такое прадпісанне атрымалі прадпрыемствы ў Гомельскай вобласці:
«Інфармацыйныя экраны, размешчаныя ў грамадскіх месцах, павінны быць адключаныя да панядзелка, 27 студзеня»Читать полностью…
📌 «Хамас» вызваліў яшчэ чатырох закладніц, яны вярнуліся ў Ізраіль
Закладніц перадалі прадстаўнікам Чырвонага крыжа ў Газе. Дзяўчаты былі захопленыя 7 кастрычніка 2023 года падчас нападу «Хамас» на тэрыторыі Ізраілю.
Стан усіх чатырох дзяўчат добры, патрэбы ў рэанімацыі няма. Пазней іх перадалі прадстаўнікам Цагаль.
Паведамляецца, што ў абмен ізраільскі бок мае вызваліць 180 палестынскіх зняволеных.
🙈 У Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё…скамейкі
Законы ў нашай краіне замест чыноўнікаў цяпер будзе пісаць ШІ, а Лукашэнка надасць Героя Беларусі Пацу Вацу.
😁 Паралельная беларуская рэчаіснасць у новым выпуску сатырычнай праграмы «Хай Так tv»
❗️У Беларусі зноў глушаць інтэрнэт
Пра праблемы паведамляюць нашыя чытачы.
Таксама ўлады абмежавалі на тры дні доступ з-за мяжы да некаторых сайтаў. патлумачылі гэта пагрозай «для аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем».
👉 А мы ў сваю чаргу нагадваем, што рабіць, калі адключаюць інтэрнэт.
*Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🇺🇸 Міністрам абароны ЗША стаў экс-тэлевядоўца Піт Хэгсэт
Яго кандыдатура выклікала спрэчкі праз абвінавачанні ў згвалтаванні. Аднак Сенат усё роўна ухваліў яго як новага кіраўніка Пентагона.
Што пра яго вядома?
🔻 Піт — ветэран Нацгвардыі ЗША, служыў у Іраку і быў добраахвотнікам у Афганістане.
🔻 З 2014 года працаваў журналістам на Fox News.
🔻 Падчас здымак аднаго з выпускаў шоу праходзілі спаборніцтвы па кіданні сякеры. Піт выпадкова трапіў сякерай у барабаншчыка ў прамым эфіры.
🔻 «З Пітам наша армія зноў стане вялікай», — казаў пра яго Трамп.
🔻 Хэгсэт крытыкуе саюзнікаў па NATO за недастатковыя выдаткі.
🔻 Яго не задавальняюць выдаткі Амерыкі на падтрымку ЗСУ.
🔻 Заявіў, што Кітай будуе армію, «спецыяльна прызначаную для перамогі над ЗША».
🔻 Піт Хэгсэт ажаніўся трэцім шлюбам, выхоўвае семярых дзяцей.
🔻 Ён выплаціў кампенсацыю ў памеры $50 тысяч жанчыне, якая абвінавачвала яго ў сэксуальных дамаганнях.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Белстат: сярэдні заробак у Беларусі — 2693,9 рубля
Рэжым пахваліўся тым, колькі ў сярэднім зарабляюць сёння беларусы. Мы вырашылі спраўдзіць і паглядзелі вакансіі з прапановамі заробкаў. Якая там розніца — чытайце праз VPN.
🔺 Беларусам масава піша «Акрэсціна»
Хтосьці прадстаўляецца ізалятарам і дасылае паведамленні, дзе палохае беларусаў падпіскамі на «экстрэмістаў». Як выглядаюць рассылкі — чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 Украінскія журналісты выявілі адказных за раскраданне культурных каштоўнасцяў у Херсоне
Хто абрабаваў музеі Херсона на 33 тысячы гістарычных артэфактаў і мастацкіх твораў — чытайце на сайце праз VPN.
#штопачытаць
🐘 Людзі выратавалі сланяня з пасткі
Падарожнік Грэг Хол наткнуўся на яго каля возера Карыба ў Зімбабвэ
Паглядзіце, што было далей ☝️
Кантрабанда, абыход санкцыяў, здабыча золата ў Зімбабвэ, першая прыватная ахоўная кампанія і нават «эскадроны смерці»
☝🏻Усім гэтым займаўся і займаецца адзін з найбольш давераных супрацоўнікаў Лукашэнкі – генерал Віктар Шэйман.
Чаму ж яны сустрэліся за некалькі дзён да «бязвыбараў», якія ўжо сталі паразай рэжыму. А таксама чаму Лукашэнка рэзка скрытыкаваў Трампа ды пастанавіў моцна эканоміць на войску, глядзіце ў свежым выданні праграмы «ПраСвет» 🎬
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Падвойныя стандарты лукашэнкаўскай дыпламатыі
🔸Прадказальныя «Выбары» з прымусам і фальшаваннямі. Што ў заявах праваабарончых арганізацыяў
🔸Як змагацца з булінгам? І ці дазваляе гэта эфектыўна рабіць беларускае заканадаўства?
🔸Сенат Польшчы назваў Каардынацыйную Раду парламентам у выгнанні
🔸Трамп гатовы сустрэцца з Пуціным, у ЗША пачалася масавая дэпартацыя мігрантаў. Тым часам Расею атакавалі дроны. Падрабязнасці ў нашым аглядзе замежжа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/I0SNBgUwY94
📖 Аляксандр Чарнуха: Хачу каб пра феномен беларускай літаратуры казаў увесь свет
Больш за сотню беларусаў прыйшло на прэзентацыю кнігі апавяданняў «Гвалт» Аляксандра Чарнухі, якая адбылася 23 студзеня ў Музеі вольнай Беларусі.
👉 «Белсат» пабываў на імпрэзе.
📌 «Беларусь не выбірае». Адмысловае выданне «Студыі Белсат» у дзень так званых выбараў
У нядзелю, 26 студзеня, па ўсёй Беларусі адкрыюць выбарчыя ўчасткі, каб выбраць… Дык уласна – каго і што мы выбіраем? Паразважаем на гэты конт разам падчас адмысловага эфіру на belsat_news">YT-канале «Белсат News»
☝️ У выпадку блакавання YouTube шукайце стрым на нашых сацсетках.
«Нам не дазвалялі сабраць рэчы, загадвалі выходзіць, у чым мы былі»
Летась беларуску Таццяну Рысковую спрабавалі гвалтоўна высяліць, з часткі дому, якую яна разам з сям’ёй здымала ў Ламянках пад Варшавай.
Гаспадыня жытла нават звярнулася тады да эксмітэраў, якія займаюцца прымусовым высяленнем, і яны цягам 5 месяцаў тэрарызавалі беларусаў.
👉 Гісторыя атрымала працяг
❄️ Сабакі і снег – ідэальнае спалучэнне
Глядзіце, як хвастатыя радуюцца зіме 🐾
Хоць у нашых краях снегу пакуль і не бачна
«Беларусы годныя лепшага». Стрым з падзеі на «Белсаце»
26 студзеня беларусы і беларускі збяруцца ў Варшаве на форум «Беларусі годныя лепшага».
А 14:30 менскага часу «Белсат» у эфіры і на YT-канале «Белсат News» распачне жывую трансляцыю з падзеі. У выпадку блакавання YouTube шукайце стрым на нашых сацсетках.
Удзельнікі падзеляцца сваімі поглядамі на самыя актуальныя тэмы і абмяркуюць ключавыя пытанні пра будучыню Беларусі.
📌 «Дастаць Беларусь з расейскага кошыка»
Святлана Ціханоўская трэці год запар бярэ ўдзел у Сусветным эканамічным Форуме ў Давосе.
👉 Якія тэмы ўздымаліся і які план аднаўлення Беларусі быў прадстаўлены - «Белсат» сабраў асноўнае.