🕯Ужо заўтра – 5 гадоў з моманту перапахавання ў Вільні парэшткаў паўстанцаў 1863 года
Памятаеце, як гэта было? У Вільню тады прыехалі сотні, а можа і тысячы беларусаў. Яны ўзялі ўдзел у працэсіі пад БЧБ-сцягамі.
Наш журналіст Зміцер Лупач таксама хацеў патрапіць на тую гістарычную падзею, аднак не змог – не паспелі зрабіць візу 💁🏻♂️
📍Прыгадайма разам, як адшукалі парэшткі Каліноўскага ды іншых паўстанцаў ды як адбывалася знакавая для беларусаў, палякаў і літоўцаў цырымонія
🤔 Хто прывозіў Тыля Швайгера ў Беларусь? Пацягнулі за нітачку і раскапалі шмат цікавага
Галоўнага героя гэтага матэрыялу завуць Дзмітрый Саксонаў. І ён мае дачыненне да візітаў у Менск таксама іншых сусветных зорак.
А яшчэ Саксонаў звязаны са скандальна вядомым Дзмітрыем Баскавым, набліжаным да Лукашэнкі.
🔍 Болей пра Дзмітрыя Саксонава і звязаны з ім бізнес чытайце на нашай старонцы
📍Раскрытыя імёны сілавікоў, якіх Лукашэнка пазбавіў званняў за падзеі 2020-га
Сярод іх, напрыклад, – былы гендырэктар футбольнага клубу БАТЭ Міхаіл Залеўскі.
🔍Чытайце на нашым сайце, хто яшчэ ў гэтым спісе
У Горадні ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі
КДБ Беларусі ўзяў горад пад узмоцнены кантроль. Паведамляецца, што будзе задзейнічана ваенная і іншая спецыяльная тэхніка. Такі рэжым уведзены з-за камандна-штабных вучэнняў.
Сілавікі называюць гэтыя вучэнні адпрацоўкай недапушчэння «экстрэмізму і тэрарызму». Таксама ўсё гэта звязана з падрыхтоўкай перад так званымі выбарамі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Знайшліся беларускі, якія зніклі ў Турцыі
Сёстры Валянціна і Марыя Іванковы, якія зніклі без вестак у турэцкіх гарах Аладаглар, былі знойдзеныя ў правінцыі Кайсэры праз два дні. Падрабязнасці чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Заява, што мы хочам уступіць у Еўразвяз, вельмі важная для Беларусі
Аналітык Павел Данейка лічыць, што ўспрыманне Беларусі як «рускай задачы» ўжо знікае ў Еўропе. Якім шляхам варта цяпер ісці нашай краіне і ці ёсць будучыня ў Еўропе, чытайце ў вялікім інтэрв'ю (праз VPN).
🔺 Ціханоўская прапанавала пяць пунктаў Усходняму партнёрству
Беларуская лідарка агучыла пяць крокаў, якія ўжо цяпер можна зрабіць для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Якія менавіта — чытайце па спасылцы (праз VPN).
💥 #галоўнае за 20 лістапада
✔️ Чатыры гады таму пахавалі Рамана Бандарэнку
✔️ Reuters: Пуцін можа пагадзіцца спыніць вайну ва Украіне
✔️ Украіна магла ўжыць не толькі ATACMS, але і Storm Shadow
✔️ Эстонія не прызнае прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
✔️ Адвакаты Нью-Ёрку заступіліся за беларускіх палітвязняў
✔️ Былы Лукашэнкаўскі чыноўнік зарабляе ў Марыўпалі
✔️ Адзін вызвалены на трох асуджаных. Стрыжак: У Беларусі спецыяльная выбарчая аперацыя
✔️ Курс долара ў Беларусі ўпершыню перавысіў 3,4 рубля
✔️ Чэргі на выезд цяжкавікоў з Беларусі ў ЕЗ ізноў павялічваюцца
✔️ Мінабароны Беларусі абвінаваціла Польшчу ў абмежаванні вайсковай інфармацыі
✔️ «Вялікая дваццатка» зноў не змагла. Пра што дамаўляліся на саміце
✔️ Зніклых у Турэччыне беларусак знайшлі. З імі ўсё добра
✔️ У адной з краінаў Азіі затрымалі былога ваяра-каліноўца
🤔 Як выкрываюць фэйкі рэжыму Лукашэнкі?
Вядоўца антыфейкавай праграмы раскрыла сакрэты, як знаходзяць і разбураюць ілжывыя навіны прапаганды. Паслухайце!
Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале «Белсат NEWS»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Метадычка для ідэолагаў, збор подпісаў за Лукашэнку з ужываннем пагрозаў і перадвыбарчыя вучэнні МУС. Як рэжым рыхтуецца да «выбараў»
🔸Чым займаецца цяпер былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі
🔸Мінус 300-400 асобаў штогод. Чаму раёны ў Беларусі страчваюць жыхароў? Куды з'язджаюць людзі і чым гэта пагражае
🔸Долар прабівае гістарычны максімум
🔸Прэзентавалі музычны альбом, прысвечаны беларускім палітвязням
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/onoFFcMrLQ4
❌ «Спроба пракрычацца, таму што страшна выказацца»
Аўтарка ідэі і мэнэджэрка праекту «Пазначаныя жоўтым» Крысціна Дробыш, распавяла пра адчуванні ад працы над праектам
▶️ Цалкам размову глядзіце ў 20.30 (менскага часу) у праграме «Belsat ZOOM» на канале belsat_news/">«Belsat NEWS»
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Непрызнанне выбараў, легалізацыя і стыпендыі на навучанне для беларусаў. Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Эстонію.
🔻У Менску часова перакрыюць асобныя адцінкі дарог. У сталіцы трываюць вучэнні перад выбарамі.
🔻ДТЗ з удзелам некалькіх аўтаў адбылося ў Менскім раёне.
🔻Раніцай у Турцыі аднавілі пошук зніклых беларусак, якія выправіліся там у горы дзеля альпінізму.
🔻Амбасада ЗША ў Кіеве зачынілася на дзень з-за пагрозы паветраных абстрэлаў.
🔻Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адобрыў пастаўку Кіеву супрацьпяхотных мінаў.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❓ Што адбываецца з Белсатам?
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў, кіраўніка МУС Яцэк Дабжыньскі заявіў у сераду, што супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро вядуць дзейнасць у ТВП падчас пракурорскага расследавання, але для атрымання дадатковай інфармацыі па гэтай справе ён накіраваў у пракуратуру.
Прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба ў гутарцы PAP паведаміў, што ператрусы праводзяцца ў штаб-кватэры Белсат.
Ён паведаміў, што ператрусы звязаныя з расследаваннем «па справе аб прычыненні TVP SA у перыяд са жніўня 2018 года па студзень 2024 года асобамі, якія займаюцца яе маёмаснымі справамі, маёмаснай шкоды ў вялікіх памерах на агульную суму больш за 7 мільёнаў зл. шляхам заключэння дамоваў на прадастаўленне ІТ-паслуг і заказаў на куплю з канкрэтнымі прадпрымальнікамі».
Газета «Wyborcza», сёння зранку паведаміла пра тое, што агенты ЦАБ раніцай увайшлі ў будынак ТВП у сувязі з расследаваннем злоўжыванняў на Белсаце, а таксама ў кватэру экс-дырэктаркі Агнешкі Рамашэўскай.
У сваю чаргу, спадарыня Агнешка напісала ў сваім акаўнце на платформе X, што ніякага ператрусу ў яе дома няма.
Усе рэдакцыі «Белсату» працуюць у звычайным рэжыме.
☝️ Адвакаты Нью-Ёрку заступіліся за беларускіх палітвязняў
Калегія адвакатаў Нью-Ёрку заклікае беларускія ўлады прыняць неадкладныя меры для вызвалення палітвязняў з гуманітарных меркаванняў, аддаючы перавагу асобам з хранічнымі і цяжкімі праблемамі са здароўем, непаўналетнім, пажылым людзям і асобам з абмежаванымі магчымасцямі.
Таксама адзначаецца, што ўрад павінен узяць на сябе абавязацельства «годна абыходзіцца з усімі зняволенымі», забяспечваючы ім доступ да адваката, членам сям’і і неабходнага медыцынскага абслугоўвання. Гэта ўключае ў сябе зняцце абмежаванняў на «кантакты са знешнім светам» і гарантаванне доступу да належнай медыцынскай дапамогі зняволеным, асабліва тым, хто мае сур’ёзныя праблемы са здароўем.
💱 Курсы валютаў 20 лістапада
Долар і еўра сёння працягнулі тэндэнцыю ўмацавання, а вось расейскі рубель крыху аслабеў адносна беларускага.
#курсывалютаў
☝️ Эстонія не будзе прызнаваць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама вылучыць 30 тысяч еўраў у фонд дапамогі палітвязням
«Прэзідэнцкія выбары, што маюць адбыцца ў студзені 2025 года, арганізаваныя ў атмасферы тэрору, не могуць адпавядаць дэмакратычным нормам», – сказаў міністр замежных справаў Маргус Цахкна падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. – Эстонія ўжо даўно лічыць вельмі важным падтрымліваць апазіцыю і палітвязняў Беларусі, і мы працягнем працаваць над вызваленнем усіх палітычных вязняў у Беларусі і Расеі», – падкрэсліў Цахкна.
🇩🇪 У Нямеччыне – нешта падобнае да палітычнага крызісу
Там развалілася кіроўная кааліцыя, таму неўзабаве адбудуцца датэрміновыя парламенцкія выбары.
🤔 Як усё гэта адаб'ецца на Беларусі ды Украіне? Чытайце па спасылцы
🔥 Выйшла новая частка ўкраінскай культавай гульні STALKER
На момант рэлізу ў яе адначасова гулялі 113 тысяч чалавек.
Прэм'ера STALKER 2: Heart of Chornobyl («Сэрца Чарнобыля») апынулася вельмі ўдалай і атрымала 81% пазітыўных водгукаў. На інтэрнэт-пляцоўках гульня замацавалася як адзін з самых буйных рэлізаў года.
У гульні трэба даследаваць Чарнобыльскую зону адчужэння, поўную небяспечных ворагаў, анамалій і артэфактаў. Галоўны герой будзе выконваць заданні розных груповак і змагацца за выжыванне. Дзеянні ў ходзе гульні будуць уплываць на фінал.
Нагадаем, першы «Сталкер» выйшаў у 2007 годзе і стаў вельмі папулярным у тым ліку ў Беларусі. Пазней выйшлі яшчэ дзве гульні, якія дапоўнілі гісторыю першай часткі.
🛣 Будаўніцтва дарог у Беларусі: лічбы і факты
Сёлета ў нашай краіне актыўна ўзяліся за транспартную інфраструктуру. Пра неабходнасць заняцца дарогамі з пачатку года гаворыць і Лукашэнка.
У кастрычніку ён сабраў асобную нараду ў гэтым пытанні. Дарогі павінны быць літаральна ўсюды, а масты прыведзены ў парадак, – патрабаваў ён.
🔍 Чытайце матэрыял на старонцы
Офіс Ціханоўскай выказаўся наконт экстрадацыі ў Беларусь экс-каліноўца
«Усё магло б быць інакш, калі б не адмовіла Літвы. Выпадак былога каліноўца Васіля Верамейчыка, якога В'етнам выдаў у Беларусь, паказвае, з якой несправядлівасцю сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі. Многіх людзей прызнаюць пагрозай нацбяспецы толькі за радок у біяграфіі.
Васіль разглядаў Малдову ці Аргентыну. Абскарджваць літоўскае рашэнне не стаў, і вырашыў не праходзіць праз колы пекла ў Польшчы. Спрабаваў нібыта і ў Грузіі, потым апынуўся ў В'етнаме», — пракаментаваў Франак Вячорка.
Офіс выказаў пратэст у сувязі з экстрадыцыяй беларуса, назваўшы гэта часткай працяглай рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які не спыняецца перад нічым.
Нагадваем, учора прапаганда паказала Васіля Верамейчыка, якога дэпартавалі ў Беларусь з В'етнаму. З 2022-га ён абараняў Украіну, але яму забаранілі заставацца ў Еўразвязе, бо Літва прызнала мужчыну пагрозай нацыянальнай бяспецы (раней ён быў афіцэрам беларускай арміі). Ён быў вымушаны пакінуць ЕЗ.
В’етнам выдаў затрыманага каліноўца Беларусі
Пра дэпартацыю затрыманага былога ваяра палка Каліноўскага паведаміла дзяржаўная прапаганда ў адмысловым фільме.
Васіль Верамейчык быў затрыманы яшчэ 13 лістапада. Але медыям пра гэта стала вядома толькі 20 лістапада.
Беларусу, які з 2022 года добраахвотнікам абараняў Украіну, забаранілі заставацца ў Еўразвязе, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы – раней ён быў афіцэрам беларускай арміі.
#рэпрэсіі Асноўнае за 20 лістапада
🔻 Памілаваныя яшчэ 32 палітвязні
🔻 У Беларусі 13 новых палітвязняў
🔻 У Мінску адбудзецца другі суд па справе «Кадравага рэзерву для новай Беларусі»
🔻 IT-спецыяліст вярнуўся з Літвы — яго будуць судзіць за данаты
🔻 У Мінску судзяць бацьку чатырох дзяцей
📌 Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі супраць уладаў Лукашэнкі
Асноўныя элементы абмежаванняў: забарона на экспарт і транспартаванне ў Беларусь тавараў і тэхналогіяў двайнога прызначэння, тавараў марскога прызначэння і прадметаў раскошы; забарона на імпарт з Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю і мінеральных прадуктаў, уключаючы сырую нафту; забарона на наданне пэўных паслуг. Таксама прадугледжанае ўключэнне ў будучыя кантракты «пункту пра забарону на рээкспарт у Беларусь» ды іншае.
Такім чынам Ліхтэнштэйн прывёў абмежаванні ў адпаведнасць з апошнім пакетам санкцыяў Еўразвязу, прынятым 29 чэрвеня 2024 года, а таксама сінхранізаваў з санкцыямі, уведзенымі супраць Расеі.
❓ Лукашэнка спужаўся? Для чаго МУС праводзіць перадвыбарчыя вучэнні?
❓ Чаму Лукашэнка не зможа звольніць Карпянкова?
❓ Байкатаваць выбары ці ісці на галасаванне?
Пра гэта ў нашай праграме «Двубой» спрачаліся Аляксандр Атрошчанкаў і Віталь Рымашэўскі. Паглядзіце!
❤️🩹 Адзін вызвалены на трох асуджаных: у чым сэнс «памілавання» палітвязняў?
Дыктатар адной рукой вызваляюць частку палітвязняў, а другой набірае яшчэ больш. Пра мэты такога гібрыднага сцэнара ў каментары «Белсату» расказаў кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак.
«Гэта частка гібрыднага сцэнара, прымеркаванага да спецыяльнай выбарчай аперацыі. Не зніжаючы ўзроўню тэрору ў краіне, рабіць інфармацыйныя нагоды, каб людзі думалі, што ў краіне ідзе залагоджванне і адліга», – сказаў Стрыжак.
«Вельмі важна, каб тыя, хто за кратамі, не былі катаваныя. Вельмі важна памятаць пра ўсе пункты адразу», – дадаў Андрэй Стрыжак.Читать полностью…
🙄 Каму вайна, а каму маці родная: былы Лукашэнкаўскі чыноўнік зарабляе ў Марыўпалі
Гаворка пра Уладзіміра Навумава — экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі і былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі.
Дык вось, каманда «byinside» падлічыла, што сума, якую ён хоча выдаткаваць на аграмол у Марыўпалі, у 100 разоў большая за тую, якую ён зарабіў за ўсе дзевяць гадоў на чале МУС Беларусі.
Адкуль у былога чыноўніка такія грошы і якім бізнэсам у краі, ахопленым вайной, займаецца яго кампанія — чытайце ў нашым матэрыяле.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
❗️Памілаваныя яшчэ 32 палітвязні
Сярод іх 8 жанчын і 24 мужчыны, паведамляюць праўладныя каналы.
17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць.
У 17 асуджаных ёсць дзеці, двое з іх — шматдзетныя.
9 памілаваных — старэйшыя за 50 гадоў.
😮 Дзяўчына ўладкавалася на СТВ, але ёй не плацілі за працу цэлы год
Алена Чарняўская распавяла, што больш за ўсё траўмуе на беларускім дзяржаўным тэлебачанні, а таксама пра рамантычныя стасункі з былым кіраўніком і дзяржаўным прапагандыстам.
Мы пэўныя, што дзяўчына не падманвала, бо яна прайшла праз дэтэктар хлусні ў нашай праграме «Шчыра кажучы».
🤗 Расейцы ўсё часцей вучаць беларускую мову
Блогер Ілля Варламаў наняў ужо другога рэпетытара, каб вывучыць нашую родную і мілагучную. А вось журналістка з Масквы Аляксандра Шапаліна дык увогуле вывучыла беларускую мову выпадкова. Як такое магчыма — глядзіце ў нашай праграме «Мова нанова».
❗️Reuters: Пуцін можа пагадзіцца спыніць вайну ва Украіне
Прэзідэнт Расеі гатовы да абмеркавання вайны з Дональдам Трампам і можа пайсці на здзелку. Умовы: ніякіх тэрытарыяльных саступак і забарона Украіне ўступаць у НАТА.
Пра гэта паведамілі выданню Reuters расейскія чыноўнікі на ўмовах ананімнасці. Паводле іх, Расея нібыта адкрытая да дыялогу па «дакладным тэрытарыяльным падзеле чатырох усходніх абласцей Украіны» – Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай.
Акрамя таго, Пуцін можа разгледзець магчымасць вываду войскаў з некаторых меншых тэрыторый у Харкаўскай і Мікалаеўскай абласцях на поўначы і поўдні Украіны.