belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🔥 Наш серыял «Працэсы» будзе змагацца за галоўную ўзнагароду ў Вялікай Брытаніі

Стужка прайшла ў фінал прэміі «Rose d’Or Awards» сярод 700 заявак.

«Канкурэнцыя была як ніколі высокая. Суддзям прыйшлося выбіраць з неймаверна моцных шоу» - пракаментаваў старшыня журы Марк Роўлэнд.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 2 снежня ў лонданскім «King’s Place».

Калі вы яшчэ не глядзелі серыял «Працэсы», абавязкова гэта зрабіце на нашым youtube-канале «BELSAT LIFE» 🎬

Читать полностью…

Белсат

Кватэру Зельцара маглі штурмаваць у пошуках брата Марыі Успенскай

Гэтак лічыць Максім Юрчанка, брат удавы забітага сілавікамі Андрэя Зельцара. Максім расказаў @nashaniva, што быў прапісаны ў кватэры, якую штурмавалі сілавікі. Ён лічыць, што ішлі па яго, бо за два дні да таго ён публікаваў допіс у Instagram.

Што было ў тым допісе і чаму сужэнцы маглі не ведаць, што «людзі ў цывільным», якія ломяцца ў кватэру, гэта супрацоўнікі КДБ, чытайце на нашай старонцы (праз VPN)

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Як Беларусь дапамагае абыходзіць санкцыі і пастаўляць у Расею мікрасхемы

🔸Як пракуратура змагаецца з тыктокерамі і дваравымі чатамі

🔸Лукашэнка ў Пакістане. Падрабязнасці сустрэчы з прэм’ерам і ўрадам

🔸Да расследавання авіякатастрофы ў Вільні далучаюцца адмыслоўцы з Нямеччыны, Іспаніі і ЗША

🔸Як своечасова выявіць анкалогію

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/w7joxYXm4Qo

Читать полностью…

Белсат

🤬 Для запуску і навігацыі кіраваных авіябомбаў Расея выкарыстоўвае амерыканскія мікрасхемы Intel, якія закупае ў Беларусі

Але як, калі тавары такога кшталту знаходзяцца пад санкцыямі?

☝️ Каб абыйсці абмежаванні, створаны ланцужкі кампаній, звязаных з асяроддзем Лукашэнкі і расейскімі вайсковымі прадпрыемствамі.

Як высветлілі журналісты-расследавальнікі Беларускага даследчага цэнтру, дзякуючы такой схеме, Беларусь пастаўляе ў Расею элементы заходняй вытворчасці для знішчальнікаў, ракет і беспілотнікаў.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🦆 Макаронавы монстр? А можа лепей царква… гумовай качкі?

Паглядзіце на незвычайную імшу!

Читать полностью…

Белсат

💭 «Для іх гэта быў абсалютны абсурд»

Заснавальнік і кансультант клінік “Новы зрок”, Алег Каўрыгін, пракаментаваў нам ход сваёй справы і прысуд

З міжнароднага інтэрполу адказалі, што беларускі інтэрпол просіць не інфармаваць мяне, што супраць мяне вядуцца дзеянні, уключаючы нават тое, што я размешчаны ў сістэме пошуку інтэрпол.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Магіляўчанку могуць асудзіць за ролік пра чэргі ў паліклініцы

✔️Генпракуратура пагражае 15 гадамі зняволення ўдзельнікам дваровых чатаў

✔️У Менску ўвялі каранцін у жылых дамах у розных раёнах

✔️Заснавальніку клінікі «Новы зрок» вынеслі турэмны прысуд

✔️БРЦ: беларускія кампаніі пастаўлялі Расеі дэталі для знішчальнікаў і ракетаў

✔️Як будзе выглядаць святочнае афармленне Кастрычніцкай плошчы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Ой, аказваецца, за гучным дрыфтам са Швайгерам хаваўся не толькі ўсім вядомы лукашыст

Але і здымкі арганізавалі зусім не дзеля свята ці прыгожых кадраў, а каб ажыццявіць чарговую махінацыю.
Выкрываем таемныя планы ў нашым відэа:

Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Тыдзень» на youtube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

❤️ Сёння выбітнаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу магло б споўніцца 94 гады

Паслухайце адзін з самых кранальных выступаў нашага класіка, які ўсім сэрцам любіў Беларусь!

Читать полностью…

Белсат

😡 Больш за 700 беларусаў дадалі ў Расейскую базу вышуку. Праверце сябе і блізкіх

Расея абнавіла сваю базу вышуку - цяпер у ёй больш за 3500 беларусаў. Пры чым 773 даданыя за апошнія 6 месяцаў.

👉 «Медиазона. Беларусь» зрабіла зручны пошук па базе.

Читать полностью…

Белсат

📌 Беларусы Гданьска просяць прыбраць партрэт Рамана Пратасевіча з плаката, прысвечанага беларускім палітвязням каля Еўрапейскага цэнтра салідарнасці

Актывісты лічаць, што яго цяперашняя дзейнасць можа быць небяспечнай для беларусаў:

«Ён заклікае звяртацца да яго па кансультацыі ў справах вяртання да Беларусі ды па дапамогу палітычным вязням - відавочна, ўяную... А гэта ўжо найімаверней абернецца новымі тартурамі ды новымі судовымі выракамі»


У сувязі з гэтым беларусы Гданьска ўпэўненыя, што «прысутнасць партрэта Рамана Пратасевіча ў цэнтры Гданьска небяспечна наблізілася да рэкламы яго сумнеўных паслуг і прапаганды непрыемных прапагандысцкіх тэзісаў».

👉 Ідзе збор подпісаў.

Читать полностью…

Белсат

✈️ Пакістан і Беларусь абмеркавалі запуск прамога авіярэйсу

Паводле міністра камунікацыяў, прыватызацы і інвестыцыяў Пакістана Абдула Алім Хана, краіна разглядае Беларусь, як ключавога інвестыцыйнага партнёра.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Крымінальны пераслед Дональда Трампа спынены

З яго знятыя абвінавачванні па справах аб спробе ўмяшальніцтва ў вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, штурме Капітолію і неналежным абыходжанні з сакрэтнымі дакументамі.

Паводле спецпракурора, справу закрылі, бо судовы пераслед дзейснага прэзідэнта ЗША забаронены Міністэрствам юстыцыі, аднак пазіцыя абвінавачвання па сутнасці справы не змянілася.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

Ці ведалі вы, што кожныя 10 хвілін у свеце гіне жанчына?

Не ад хваробы, не ў аварыі, а ад рук чалавека, які называецца блізкім...

ААН агучвае страшныя лічбы: кожная трэцяя жанчына становіцца ахвярай гвалту. І Беларусь тут — не выключэнне. Летась афіцыйна зафіксавалі больш за дзве тысячы выпадкаў хатняга гвалту, але колькі было паведамленняў у міліцыю, якія праігнаравалі?

Чаму дзяржава не хоча дапамагаць беларускам і дзе ім шукаць падтрымку, калі ўсе ініцыятывы знішчаны? Адказы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 25 лістапада

✔️ Грузавы самалёт упаў на жылы дом у Вільні

✔️ Ноччу дроны атакавалі расейскую нафтабазу і завод

✔️ Сёння - Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын

✔️ Ці адкрыюць у Польшчы рахунак з падарожным дакументам

✔️ Хто стаў пераможцам конкурсу на фестывалі беларускага кіно «Bulbamovie – 2024»

#рэпрэсіі:

▪️ Каталіцкага святара будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

▪️ Баптысцкага пастара судзілі за правядзенне абраду хрышчэння

▪️ 38 «шагэдаў» заходзілі ў Беларусь за мінулыя содні

▪️ Жыхароў Гомельшчыны масава прымушаюць падпісаць абавязацельствы пра «належнае паводзіны» падчас выбараў

▪️ Суд у Славаччыне прызнаў незаконным утрыманне беларуса ў турме

▪️ За тыдзень у Беларусі прайшлі 87 «палітычных» судоў

▪️Стрыжак: беларускія ўлады рыхтуюць правакацыі супраць BYSOL

Читать полностью…

Белсат

😢 «Ніхто з заходніх фондаў не хоча мець дачынення да войска»

Гісторыя Васіля Верамейчыка, дэпартаванага з В’етнаму ў Беларусь, дала нагоду звярнуць увагу на становішча добраахвотнікаў, якія вяртаюцца з вайны ва Украіне. Яны скардзяцца на адсутнасць сістэмнай дапамогі падчас вяртання да мірнага жыцця і наракаюць, што дэмакратычныя сілы за іх не змагаюцца.

👉 Ці сапраўды беларускія ветэраны нікому не патрэбныя? У Офісе Ціханоўскай і Пераходным кабінеце адказалі.

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Я чакаў 10 гадзін. Я быў тут з паўночы толькі, каб пакаштаваць гэты шакалад»

Швейцарскі вытворца Lindt запусціў у Германіі сваю ўласную версію «дубайскага шакаладу». Ахвочыя да салодкага гадзінамі стаялі ў чэргах, каб займець ласунак, нягледзячы на кошт - 20 еўра за плітку.

😏 Жыхары Нямеччыны гатовыя на такія «ахвяры» не толькі, каб паласавацца папулярным шакаладам. Некаторыя кажуць, што перапрадаюць яго потым у ЗША па 105 долараў за плітку.

Так званы «дубайскі шакалад» быў вынайдзены ў 2021 годзе брытана-егіпецкай прадпрымальніцай Сарай Хамуда. Ласунак складаецца з упрыгожанай уручную пліткі шакаладу з фісташкавым крэмам.

🍫 Сапраўдны шакалад даступны толькі ў Дубаі ў абмежаванай колькасці, што прывяло да з'яўлення аналагаў па ўсім свеце.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Як прымусіць беларуса палюбіць сваё і вярнуць да сябе самапавагу?

Каго ў Савецкай Беларусі пераследавалі містычныя вершнікі караля Стаха?

👉 Паглядзіце фільм з ціклу «Лабірынты» пра тое, як Уладзімір Караткевіч змагаўся за нацыянальны блокбастар - «Дзікае паляванне караля Стаха»

Читать полностью…

Белсат

Смерці сілавікоў працягваюцца: генерал КДБ памёр ва ўзросце ўсяго 62 гадоў

Іван Корж - былы начальнік упраўлення КДБ у Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Яму было 62 гады. Пасля пратэстаў 2010 года яму быў забаронены ўезд у ЕЗ.

Читать полностью…

Белсат

🐌 Мабільны інтэрнэт у Беларусі – адзін з найпавольнейшых у свеце

Нашая краіна на 108-м са 111 месцаў у сусветным рэйтынгу хуткасці мабільнага інтэрнету. Павольнейшы толькі ў Сірыі, Балівіі і Афганістане

🤔 Аднак, магчыма, хутка гэта зменіцца. Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган на канферэнцыі «A1 Tech Day» расказаў, што ў Беларусі вось-вось змогуць пачаць запускаць сеткі 5G.

«Праект ужо праходзіць апошні этап узгаднення.»


👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

Расея запусціла ва Украіну 188 «шагэдаў»

У ноч з 25 на 26 лістапада камандаванне Паветраных сілаў ЗСУ паведаміла пра рэкордную колькасць дронаў падчас адной атакі

Таксама Расея ўдарыла па Украіне балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» – яны запускаліся з Варонежскай і Курскай вобласцяў.

Читать полностью…

Белсат

📈 «Амаль 79% ацэньваюць свой узровень задаволенасці жыццём у Польшчы як вельмі добры ці добры»

Нацыянальны банк Польшчы правёў даследванне эканамічнай сітуацыі беларускіх мігрантаў, а таксама высветліў, якая колькасць з іх збіраецца вярнуцца дамоў, а якая – застацца ў новай краіне.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Абодва бакі гуляюць на нервах»

Расея атакавала Украіну невядомым да таго «Орешникам» і пагражае біць па краінах, якія дапамагаюць Кіеву.

І хоць заяўленай эфектыўнасці ад новай зброі не бачна, свет пасля 21 лістапада дакладна не стаў больш бяспечным.

👉 Ці стане «Орешник» прадвеснікам ядравай зімы, чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 26 лістапада

Долар і еўра працягваюць расці, а расейскі рубель падаць.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤬 Былы амапавец пазбег пакарання ў Польшчы

Пра гэта ў праграме «Тыдзень» расказаў журналіст «Белсату» Ігар Кулей:

У 2021 мы ездзілі на сустрэчу з афіцэрам АМАП, які браў удзел у разгонах мірных акцыяў 2020-га года. Прозвішча гэтага амапаўца стаяла ў пратаколе героя маёй гісторыі, жорстка збітага падчас затрымання.
І вось пацярпелы ад дзеянняў гэтага амапаўца, праз 3 гады пасля нашага расследвання, прыслаў мне фотаздымкі на якіх бачна, што сілавік вярнуўся ў Беларусь і ў параднай форме з поўным іканастасам медалёў праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, чытае лекцыі пра «доблесны спецназ»…


У праграме «BelsatZOOM» Ігар Кулей адзначыў, што прадстаўнікі дэмсілаў ведалі пра гэтую сітуацыю, аднак рэакцыі не было:

Былы высокапастаўлены амапавец знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы цягам працяглага часу. І ніхто яго не затрымаў, не захапіў, не судзіў, і нават не дапытаў, хоць пра ягонае месцазнаходжанне было вядома ў тым ліку прадстаўнікам дэмакратычных сілаў, у тым ліку «Байпол» (на той момант, на чале з Азаравым) і ніякай рэакцыі не было.

Гэта ветэран палка Каліноўскага Васіль Верамейчык – пагроза нацыянальнай бяспецы ў Еўразвязе, і не знайшлося нікога, хто б мог дапамагчы яму застацца ў бяспечным месцы. А былы высокапастаўлены амапавец ніякай пагрозы Еўразвязу не ўяўляў – прыехаў, пажыў, і так жа спакойна выехаў назад у Беларусь.

Ахвяры ўстрымаліся ад «чорнага сцэнара», бо хацелі сапраўднага правасуддзя.

І дзе тая справядлівасць?

Читать полностью…

Белсат

😢 Усяго рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на дадзены момант налічвае 6565 пазіцыяў

Паводле першага намесніка міністра інфармацыі Беларусі Андрэя Кунцэвіча, гэта – сведчанне таго, што «інфармацыйны ціск на краіну не слабне».

Спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў быў створаны ў Беларусі ў 2008 годзе, вядзе яго Міністэрства інфармацыі.

За захоўванне і распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюцца ў «экстрэмісцкім» спісе, у Беларусі можа пагражаць адміністратыўная адказнасць у выглядзе штрафу ці арышту.

#рэпрэсіі #лічбадня

Читать полностью…

Белсат

😡 Агучаны прысуд заснавальніку клінікі «Новы зрок» Алегу Каўрыгіну

Мужчыну завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі

Каўрыгіна прызналі вінаватым у арганізацыі і кіраўніцтве ўхіленнем ад выканання абавязкаў падаткавага агенту па пераліку падаткаў у асабліва буйным памеры, а таксама ў арганізацыі і кіраўніцтве ўхіленнем ад сплаты страхавых унёскаў у асабліва буйным памеры.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😡 Сілавікі пагражаюць 15 гадамі турмы за ўдзел у дваровых чатах

Пракуратура паведаміла, што два тыдні таму па ўсёй Беларусі была выкрытая сетка падобных чатаў. Цяпер на ўдзельнікаў заведзены крымінальныя справы па артыкулах, якія прадугледжваюць пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Людзей, якія выношваюць планы "зноў запаліць пажар у нашым агульным доме", знойдуць і будуць караць паводле закона. Гэта тычыцца таксама тых, хто захоча арганізаваць мітынгі, шэсці і іншыя падобныя масавыя мерапрыемствы», — пракаментаваў прадстаўнік ведамства Валер Шуляк.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺У Беларусь за содні зайшлі амаль 40 «шахедаў»

Учора над нашай краінай быў зафіксаваны «рэкорд» за ўвесь перыяд маніторынгу — 38 расійскіх дронаў-камікадзэ. Прачытайце, як на гэта адрэагавала беларускае войска (даступна праз VPN).

🔺Грузія зноў пад пратэстамі

Пакажам у фотаздымках, як цяпер выглядаюць вуліцы грузінскіх гарадоў, дзе працягваюцца акцыі пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў. Чытайце на сайце праз VPN.

🔺Ці ёсць расейскі след у падзенні грузавога самалёта ў Вільні?

Разабраліся, што вядома пра авіякатастрофу ў суседняй краіне і чаму некаторыя звязваюць яе з Расеяй. Чытайце праз VPN.

Читать полностью…

Белсат

😬 Гэта было проста на валасок ад смерці!

Фермера ў Кітаі ледзь не забіў тыгр. Вось як гэта было:

Читать полностью…
Подписаться на канал