🧅 Мастак hutkasmachna зладзіў у Берліне акцыю, каб нагадаць немцам пра цыбулю Ёрга Дорнаў
Гэты прадпрымальнік і палітык мае дамову з беларускім Цэнтрам ізаляцыі правапарушальнікаў – на ягоныя цыбулевыя плантацыя пад Лідай рэгулярна прывозяць для працы беларускіх вязняў (у тым ліку палітычных).
Пасля таго, як інфармацыя пра гэта патрапіла ў СМІ, ад Ёрга Дорнаў паспяшаліся адхрысціцца нават ягоныя паплечнікі па ўльтраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны».
«Калі раптам вы адчулі, што вашыя слёзы сталі занадта горкія – мабыць уся справа ў беларускай цыбулі ад Ёрга Дарнаў з AfD», – напісана на ўлётках (па-нямецку і па-беларуску), якія hutkasmachna размясціў на паліцах з цыбуляю ў крамах, а таксама на вулічных слупах.
💬 «Мне прысніўся бацька і сказаў: "Саша, лупі на трасянцы, пачынай размаўляць!"»
Сёння госцем праграмы «МоваНанова» стаў легендарны Маляваныч.
І хоць усе мы з дзяцінства чулі, як ён прамаўляе па-беларуску з экранаў тэлевізараў, сам Маляваныч да частага ўжывання беларускай мовы прыйшоў не адразу і гэты шлях заняў у яго шмат гадоў.
👀 Глядзіце свежы выпуск «МоваНанова» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
💱 Курсы валютаў 27 лістапада
Такога не было даўно! Сённяшнія гандляванні скончыліся тым, што долар дадаў ажно 6 капеек, а еўра падаражэў больш як на 7 капеек!
Гэта стала следствам таго, што сёння істотна аслабеў расейскі рубель, які, як звычайна, пацягнуў за сабою і беларускі.
#курсывалютаў
🤔 У Нямеччыне заявілі, што падзенне грузавога самалёту ў Вільні можа быць дыверсіяй з боку РФ
Такое меркаванне агучыў высокапасадовы прадстаўнік Бундэсвэру.
📍Чытайце падрабязней
🐱 Гэтая котка з Англіі стала сапраўднай інтэрнэт-сенсацыяй
Спрабуючы пралезці праз дрэнажную трубу ў гаражы, Джон (так назвалі котку) затрымалася, ды так, што толькі яе галава тырчала з трубы. Гаспадыня, убачыўшы такую карціну, не разгубілася і адразу выклікала ратавальнікаў.
На дапамогу хутка прыбылі пажарныя горада Кліўдан. Яны асцярожна вызвалілі котку, але частка трубы ўсё ж засталася на яе шыі. Каб цалкам пазбавіць гадаванца ад такога “аксэсуару”, Джон павезлі да ветэрынара. Там ёй зрабілі лёгкі наркоз і канчаткова вызвалілі з пасткі. На шчасце, адважная котка не атрымала ніякіх траўмаў і хутка вярнулася дадому.
На наступны дзень гаспадыня, прачнуўшыся, з здзіўленнем убачыла, што здымкі Джон разляцеліся па сацсетках. Так яе мужны характар зрабіў звычайную котку інтэрнэт-сенсацыяй.
😨 У Менску мужчына ішоў па чыгуначных пуцях – яго насмерць збіў цягнік
Здарэнне адбылося ўчора ўвечары на прыпыначным пункце «Курасоўшчына». Следчы камітэт паведамляе, што загінуламу было 58 гадоў.
На кадрах відаць, што мужчына заўважыў цягнік, аднак не паспеў зрэагаваць, каб адскочыць у бок.
Справа «дваравых чатаў» – правакацыя сілавікоў?
Генпракуратура нядаўна заявіла пра «раскрыццё сеткі дваравых чатаў», удзельнікам якой пагражае да 15 гадоў турмы. Аднак ні звестак пра абвінавачанні, ні па якім артыкулам хочуць судзіць, нам не паведамілі.
Нашы крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, лічаць, што справу насамрэч маглі прыдумаць самі сілавікі і для канкрэтных мэтаў. Навошта ім гэта спатрэбілася – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 26 лістапада
✔️ Крымінальны пераслед Дональда Трампа спынены
✔️ Пакістан і Беларусь абмеркавалі запуск прамога авіярэйсу
✔️ Былы амапавец пазбег пакарання ў Польшчы
✔️ Расея атакавала Украіну рэкорднай колькасцю «шагэдаў»
✔️ У Беларусі вось-вось змогуць пачаць запускаць сеткі 5G
✔️ Для сваіх авіябомбаў Расея выкарыстоўвае санкцыйныя мікрасхемы, якія закупае ў Беларусі
✔️ Ва Украіне затрымалі арганізатара незаконнай перапраўкі прызыўнікоў-украінцаў у Беларусь. Уцячы ад мабілізацыі каштавала каля 1000 долараў плюс выдаткі на ласты і гідракасцюм
✔️ Беларусы Гданьска просяць прыбраць партрэт Рамана Пратасевіча з плаката, прысвечанага беларускім палітвязням
✔️ Уладзіміру Караткевічу магло б споўніцца 94 гады
#рэпрэсіі:
▪️ Сілавікі пагражаюць 15 гадамі турмы за ўдзел у дваровых чатах
▪️ Заснавальніка клінікі «Новы зрок» завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі
▪️ 2000 матэрыялаў дадалі ў «экстрэмісцкі» спіс
▪️ Больш за 700 беларусаў дадалі ў Расейскую базу вышуку
😢 «Ніхто з заходніх фондаў не хоча мець дачынення да войска»
Гісторыя Васіля Верамейчыка, дэпартаванага з В’етнаму ў Беларусь, дала нагоду звярнуць увагу на становішча добраахвотнікаў, якія вяртаюцца з вайны ва Украіне. Яны скардзяцца на адсутнасць сістэмнай дапамогі падчас вяртання да мірнага жыцця і наракаюць, што дэмакратычныя сілы за іх не змагаюцца.
👉 Ці сапраўды беларускія ветэраны нікому не патрэбныя? У Офісе Ціханоўскай і Пераходным кабінеце адказалі.
🤯 «Я чакаў 10 гадзін. Я быў тут з паўночы толькі, каб пакаштаваць гэты шакалад»
Швейцарскі вытворца Lindt запусціў у Германіі сваю ўласную версію «дубайскага шакаладу». Ахвочыя да салодкага гадзінамі стаялі ў чэргах, каб займець ласунак, нягледзячы на кошт - 20 еўра за плітку.
😏 Жыхары Нямеччыны гатовыя на такія «ахвяры» не толькі, каб паласавацца папулярным шакаладам. Некаторыя кажуць, што перапрадаюць яго потым у ЗША па 105 долараў за плітку.
Так званы «дубайскі шакалад» быў вынайдзены ў 2021 годзе брытана-егіпецкай прадпрымальніцай Сарай Хамуда. Ласунак складаецца з упрыгожанай уручную пліткі шакаладу з фісташкавым крэмам.
🍫 Сапраўдны шакалад даступны толькі ў Дубаі ў абмежаванай колькасці, што прывяло да з'яўлення аналагаў па ўсім свеце.
❤️ Як прымусіць беларуса палюбіць сваё і вярнуць да сябе самапавагу?
Каго ў Савецкай Беларусі пераследавалі містычныя вершнікі караля Стаха?
👉 Паглядзіце фільм з ціклу «Лабірынты» пра тое, як Уладзімір Караткевіч змагаўся за нацыянальны блокбастар - «Дзікае паляванне караля Стаха»
Смерці сілавікоў працягваюцца: генерал КДБ памёр ва ўзросце ўсяго 62 гадоў
Іван Корж - былы начальнік упраўлення КДБ у Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Яму было 62 гады. Пасля пратэстаў 2010 года яму быў забаронены ўезд у ЕЗ.
🐌 Мабільны інтэрнэт у Беларусі – адзін з найпавольнейшых у свеце
Нашая краіна на 108-м са 111 месцаў у сусветным рэйтынгу хуткасці мабільнага інтэрнету. Павольнейшы толькі ў Сірыі, Балівіі і Афганістане
🤔 Аднак, магчыма, хутка гэта зменіцца. Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган на канферэнцыі «A1 Tech Day» расказаў, што ў Беларусі вось-вось змогуць пачаць запускаць сеткі 5G.
«Праект ужо праходзіць апошні этап узгаднення.»
Расея запусціла ва Украіну 188 «шагэдаў»
У ноч з 25 на 26 лістапада камандаванне Паветраных сілаў ЗСУ паведаміла пра рэкордную колькасць дронаў падчас адной атакі
Таксама Расея ўдарыла па Украіне балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» – яны запускаліся з Варонежскай і Курскай вобласцяў.
📈 «Амаль 79% ацэньваюць свой узровень задаволенасці жыццём у Польшчы як вельмі добры ці добры»
Нацыянальны банк Польшчы правёў даследванне эканамічнай сітуацыі беларускіх мігрантаў, а таксама высветліў, якая колькасць з іх збіраецца вярнуцца дамоў, а якая – застацца ў новай краіне.
👉 Падрабязней
🇬🇪 Кіроўная партыя Грузіі назвала імя свайго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах
Гэта былы футбаліст нацыянальнай зборнай, які пагуляў за клубы з Расеі ды Швейцарыі.
📍Болей інфармацыі у нас на старонцы
📍У сталіцы Канады прайшла сустрэча прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў і чальцоў канадскага ўраду
Акрамя таго, Святлана Ціханоўская выступіла перад Парламенцкай асамблеяй NATO ў Манрэалі.
🔍 Падрабязней чытайце на нашым сайце
📚У Гданьску ўчора ўзнагародзілі пераможцаў беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця
Колькасць намінантаў прэміі за апошнія 10 гадоў моцна скарацілася. Калі ў 2013 годзе былі пададзеныя 43 новыя кнігі, то сёлета – толькі 14.
📍Чытайце на нашай старонцы, каго ўзнагародзілі сёлета
⚔️ Стральцы БНР супраць бальшавікоў: як 104 гады таму беларусы ўзяліся са зброяй у руках бараніць сваё
Сёння – гадавіна Слуцкага збройнага чыну. Гэта адзіная самастойная спроба беларусаў у ХХ стагоддзі здабыць незалежнасць узброеным шляхам. Скончылася яна няўдала, аднак у гісторыю ўсё роўна ўвайшла.
👀 Глядзіце, як гэта было, у прысвечаным тым падзеям выданні праграмы «Вусы Скарыны»
🤡 Беларускі Генштаб назваў запуск Расеяй балістычнай ракеты па Дняпры «жэстам добрай волі»
А потым дадалі, што расейская армія — самая магутная ў свеце...
«Гэта жэст добрай волі і пасыл, што не трэба жартаваць з Расеяй. Расейская армія — самая моцная армія ў свеце, супрацьстаяць якой цяпер наўрад ці знойдзецца сіла. І гэта нашы хлопцы, з якімі мы ўзаемадзейнічаем, абменьваемся вопытам», — заявіў кіраўнік ведамства Павел Муравейка.
Генштаб Беларусі таксама адзначыў, што ў іх з расейскім войскам «адзіныя дакументы, адзіныя погляды і адзіныя падыходы».
На Блізкім Усходзе спыняецца агонь
Вечарам 26 лістапада было зацверджана перамір’е паміж Ізраілем і Ліванам. Бакі ўстрымаюцца ад ваенных дзеянняў, спыняць удары і дэмантуюць усе ваенныя пазіцыі.
Гарачы канфлікт доўжыўся больш за год — з моманту ўварвання баевікоў на тэрыторыю Ізраіля 7 кастрычніка 2023 года. Як бакам удалося дамовіцца і чаму гэта не азначае міру ў рэгіёне, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Сярод беларускіх мігрантаў найцяжэй у Польшчы – жанчынам
Новае даследаванне эканамічнага становішча беларускіх мігрантаў паказвае цікавыя лічбы. Колькі беларусаў лічаць сваё жыццё ў Польшчы задаволеным, яе шмат плануюць заставацца там назаўсёды, і ў якіх галінах яны часцей за ўсё працуюць? Падрабязнасці чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Генпракуратура заяўляе, што выкрыла сетку дваровых чатаў па ўсіх рэгіёнах
Цяпер за ўдзел у дваровых чатах на беларусаў заводзяць крымінальныя справы, якія пагражаюць да 15 гадоў зняволення. Пачытайце, чым рэжым гэта апраўдвае (праз VPN).
🔺 Лукашэнка прыляцеў у Пакістан, а там пратэсты
Навошта самаабвешчаны прыбыў у краіну, дзе цяпер жорстка разганяюць пратэсты – адкажам ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔥 Наш серыял «Працэсы» будзе змагацца за галоўную ўзнагароду ў Вялікай Брытаніі
Стужка прайшла ў фінал прэміі «Rose d’Or Awards» сярод 700 заявак.
«Канкурэнцыя была як ніколі высокая. Суддзям прыйшлося выбіраць з неймаверна моцных шоу» - пракаментаваў старшыня журы Марк Роўлэнд.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 2 снежня ў лонданскім «King’s Place».
Калі вы яшчэ не глядзелі серыял «Працэсы», абавязкова гэта зрабіце на нашым youtube-канале «BELSAT LIFE» 🎬
Кватэру Зельцара маглі штурмаваць у пошуках брата Марыі Успенскай
Гэтак лічыць Максім Юрчанка, брат удавы забітага сілавікамі Андрэя Зельцара. Максім расказаў @nashaniva, што быў прапісаны ў кватэры, якую штурмавалі сілавікі. Ён лічыць, што ішлі па яго, бо за два дні да таго ён публікаваў допіс у Instagram.
Што было ў тым допісе і чаму сужэнцы маглі не ведаць, што «людзі ў цывільным», якія ломяцца ў кватэру, гэта супрацоўнікі КДБ, чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як Беларусь дапамагае абыходзіць санкцыі і пастаўляць у Расею мікрасхемы
🔸Як пракуратура змагаецца з тыктокерамі і дваравымі чатамі
🔸Лукашэнка ў Пакістане. Падрабязнасці сустрэчы з прэм’ерам і ўрадам
🔸Да расследавання авіякатастрофы ў Вільні далучаюцца адмыслоўцы з Нямеччыны, Іспаніі і ЗША
🔸Як своечасова выявіць анкалогію
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/w7joxYXm4Qo
🤬 Для запуску і навігацыі кіраваных авіябомбаў Расея выкарыстоўвае амерыканскія мікрасхемы Intel, якія закупае ў Беларусі
Але як, калі тавары такога кшталту знаходзяцца пад санкцыямі?
☝️ Каб абыйсці абмежаванні, створаны ланцужкі кампаній, звязаных з асяроддзем Лукашэнкі і расейскімі вайсковымі прадпрыемствамі.
Як высветлілі журналісты-расследавальнікі Беларускага даследчага цэнтру, дзякуючы такой схеме, Беларусь пастаўляе ў Расею элементы заходняй вытворчасці для знішчальнікаў, ракет і беспілотнікаў.
👉 Падрабязней
🦆 Макаронавы монстр? А можа лепей царква… гумовай качкі?
Паглядзіце на незвычайную імшу!
💭 «Для іх гэта быў абсалютны абсурд»
Заснавальнік і кансультант клінік “Новы зрок”, Алег Каўрыгін, пракаментаваў нам ход сваёй справы і прысуд
З міжнароднага інтэрполу адказалі, што беларускі інтэрпол просіць не інфармаваць мяне, што супраць мяне вядуцца дзеянні, уключаючы нават тое, што я размешчаны ў сістэме пошуку інтэрпол.Читать полностью…
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Магіляўчанку могуць асудзіць за ролік пра чэргі ў паліклініцы
✔️Генпракуратура пагражае 15 гадамі зняволення ўдзельнікам дваровых чатаў
✔️У Менску ўвялі каранцін у жылых дамах у розных раёнах
✔️Заснавальніку клінікі «Новы зрок» вынеслі турэмны прысуд
✔️БРЦ: беларускія кампаніі пастаўлялі Расеі дэталі для знішчальнікаў і ракетаў
✔️Як будзе выглядаць святочнае афармленне Кастрычніцкай плошчы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Ой, аказваецца, за гучным дрыфтам са Швайгерам хаваўся не толькі ўсім вядомы лукашыст
Але і здымкі арганізавалі зусім не дзеля свята ці прыгожых кадраў, а каб ажыццявіць чарговую махінацыю.
Выкрываем таемныя планы ў нашым відэа:
Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Тыдзень» на youtube-канале «Белсат NEWS»