📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Непрызнанне выбараў, легалізацыя і стыпендыі на навучанне для беларусаў. Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Эстонію.
🔻У Менску часова перакрыюць асобныя адцінкі дарог. У сталіцы трываюць вучэнні перад выбарамі.
🔻ДТЗ з удзелам некалькіх аўтаў адбылося ў Менскім раёне.
🔻Раніцай у Турцыі аднавілі пошук зніклых беларусак, якія выправіліся там у горы дзеля альпінізму.
🔻Амбасада ЗША ў Кіеве зачынілася на дзень з-за пагрозы паветраных абстрэлаў.
🔻Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адобрыў пастаўку Кіеву супрацьпяхотных мінаў.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❓ Што адбываецца з Белсатам?
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў, кіраўніка МУС Яцэк Дабжыньскі заявіў у сераду, што супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро вядуць дзейнасць у ТВП падчас пракурорскага расследавання, але для атрымання дадатковай інфармацыі па гэтай справе ён накіраваў у пракуратуру.
Прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба ў гутарцы PAP паведаміў, што ператрусы праводзяцца ў штаб-кватэры Белсат.
Ён паведаміў, што ператрусы звязаныя з расследаваннем «па справе аб прычыненні TVP SA у перыяд са жніўня 2018 года па студзень 2024 года асобамі, якія займаюцца яе маёмаснымі справамі, маёмаснай шкоды ў вялікіх памерах на агульную суму больш за 7 мільёнаў зл. шляхам заключэння дамоваў на прадастаўленне ІТ-паслуг і заказаў на куплю з канкрэтнымі прадпрымальнікамі».
Газета «Wyborcza», сёння зранку паведаміла пра тое, што агенты ЦАБ раніцай увайшлі ў будынак ТВП у сувязі з расследаваннем злоўжыванняў на Белсаце, а таксама ў кватэру экс-дырэктаркі Агнешкі Рамашэўскай.
У сваю чаргу, спадарыня Агнешка напісала ў сваім акаўнце на платформе X, што ніякага ператрусу ў яе дома няма.
Усе рэдакцыі «Белсату» працуюць у звычайным рэжыме.
☝️ Адвакаты Нью-Ёрку заступіліся за беларускіх палітвязняў
Калегія адвакатаў Нью-Ёрку заклікае беларускія ўлады прыняць неадкладныя меры для вызвалення палітвязняў з гуманітарных меркаванняў, аддаючы перавагу асобам з хранічнымі і цяжкімі праблемамі са здароўем, непаўналетнім, пажылым людзям і асобам з абмежаванымі магчымасцямі.
Таксама адзначаецца, што ўрад павінен узяць на сябе абавязацельства «годна абыходзіцца з усімі зняволенымі», забяспечваючы ім доступ да адваката, членам сям’і і неабходнага медыцынскага абслугоўвання. Гэта ўключае ў сябе зняцце абмежаванняў на «кантакты са знешнім светам» і гарантаванне доступу да належнай медыцынскай дапамогі зняволеным, асабліва тым, хто мае сур’ёзныя праблемы са здароўем.
💱 Курсы валютаў 20 лістапада
Долар і еўра сёння працягнулі тэндэнцыю ўмацавання, а вось расейскі рубель крыху аслабеў адносна беларускага.
#курсывалютаў
☝️ Эстонія не будзе прызнаваць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама вылучыць 30 тысяч еўраў у фонд дапамогі палітвязням
«Прэзідэнцкія выбары, што маюць адбыцца ў студзені 2025 года, арганізаваныя ў атмасферы тэрору, не могуць адпавядаць дэмакратычным нормам», – сказаў міністр замежных справаў Маргус Цахкна падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. – Эстонія ўжо даўно лічыць вельмі важным падтрымліваць апазіцыю і палітвязняў Беларусі, і мы працягнем працаваць над вызваленнем усіх палітычных вязняў у Беларусі і Расеі», – падкрэсліў Цахкна.
💔 «Рома, ты герой! » — крычалі беларусы чатыры гады таму, праважаючы ў апошні шлях нашага смелага суайчынніка
Раман Бандарэнка не пабаяўся выйсці абараняць тое, што было для яго вельмі важным і дарагім — беларускую нацыянальную сімволіку. За гэта хлопец заплаціў уласным жыццём.
Забойцы Рамана Бандарэнкі вядомыя ўсім, але пакуль што ніхто з іх так і не панёс пакарання.
Асцярожна: лукашэнкаўская ідэалогія цяпер у TikTok
Як рэжым пачаў выкарыстоўваць маладых блогераў для сваёй прапаганды — глядзіце ў нашым відэа.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Еўропа не будзе навязваць Украіне мірных перамоваў
Міністры замежных справаў еўрапейскіх краін абмеркавалі актуальныя пытанні ў 1000-ы дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Што вырашылі міністры наконт дапамогі Украіне і ціску на Расею, чытайце на сайце праз VPN.
🔺 У Беларусі будуць праходзіць перадвыбарчыя вучэнні сілавікоў
МУС абвясціла пра трэнаванні па «недапушчэнні экстрэмізму і тэрарызму». Прадстаўнік «BELPOL» назваў гэтыя вучэнні паказухай, накіраванай на «іх электарат». Прачытайце, як, на яго думку, рэжым імкнецца запужаць людзей (праз VPN).
🔺 Канапацкая распавяла, чаму не выдаляе са сваіх сацсетак здымкі з БЧБ-сімволікай
У інтэрв’ю прапагандыстам кандыдатка на прэзідэнцкую пасаду пракаментавала свае «экстрэмісцкія» здымкі і патлумачыла, чаму не будзе іх выдаляць. Прачытайце (праз VPN)!
💥 #галоўнае за 19 лістапада
✔️ У Берасцейскім раёне знайшлі цела жаўнера тэрміновай службы з прыкметамі суіцыду
✔️ Расейскія дроны атакавалі інтэрнат ва ўкраінскім Глухаве
✔️ Як найменш 200 беларусаў асудзілі за падтрымку краіны-суседкі
✔️ У Грузіі жорстка разагналі пратэст. А Прэзідэнтка краіны і 30 дэпутатаў звярнуліся ў суд у сувязі з выбарамі ў парламент
✔️ Лукашэнка дазволіў паляваць на рысь і мядзведзя ў Беларусі
✔️ Аляксей Дзікавіцкі заявіў, што пакідае Белсат
✔️ Пуцін падпісаў дакумент, які дапускае ядравы ўдар у адказ на агрэсію супраць Беларусі
✔️ Украіна ўпершыню ўдарыла па Расеі ракетамі ЗША ATACMS
✔️ Дзве сястры-альпіністкі з Беларусі зніклі ў Турцыі
✔️ Фонд «BYSOL» абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў
✔️ Эколагі ў 1000-ы дзень вайны: Улады Беларусі і Расеі трэба судзіць за шкоду прыродзе ад вайны
«Набраў у беларускай краме прадуктаў на 50 еўраў, як у Латвіі на 400»
☝🏻Гэтак пахваліўся блогер, які перабраўся з Еўропы на нашую выспу стабільнасці.
Дзе небарака памыліўся ў разліках, тлумачыць Аляксандр Кныровіч.
🎬 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як сілавікі рыхтуюцца да «выбараў» і чаго яны баяцца, калі 4 гады вынішчаюць любую актыўнасць
🔸Прызначаць кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў будуць чыноўнікі
🔸Беларусы сталі часцей разводзіцца - разбіраемся ў прычынах і наступствах
🔸Пуцін падпісаў указ па ядравым стрымліванні, што гэта значыць для беларусаў
🔸У Варшаве сустрэліся міністры замежных спарваў, а Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Эстонію
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/7uUoQ1SV3lM
❗️У Берасцейскім раёне знайшлі цела жаўнера тэрміновай службы. Верагодна, гэта суіцыд
Хлопца 2002 года нараджэння з прыкметамі самазабойства знайшлі на тэрыторыі памежнай заставы "Церабунь" у Берасцейскім раёне. Паводле прэс-службы памежнікаў загінулы быў прызваны ў войска ў красавіку 2024 года і праходзіў службу ў Брэсцкай пагранічнай групе.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻 Беларускія сілавікі пачалі падрыхтоўку да выбараў. Па ўсёй краіне адбываюцца маштабныя вучэнні з выкарыстаннем піратэхнікі і перакрыццём вуліцаў
🔻 У Менску зноў судзяць памерлых. Каго на гэты раз?
🔻 1000 дзень з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Новыя ахвяры расейскай атакі ў Сумскай вобласці
🔻 У Грузіі паліцыя жорстка разагнала пратэстоўцаў, што выступаюць супраць фальсіфікацыі выбараў
🔻 Уладзімір Пуцін зацвердзіў ядравую дактрыну. Пры чым тут Беларусь?
🔻 На пяць шлюбаў тры разводы. У Беларусі сталі часцей распадацца сем'і
🔻 У Беларусі дазволілі паляванне на жывёлаў, якія занесеныя ў Чырвоную Кнігу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🖤 Сёння тысячны дзень жудаснай і бессэнсоўнай вайны Расеі супраць Украіны
Коштам сотняў тысяч жыццяў Расея акупавала пятую частку Украіны, але Украіна захавала незалежнасць. Пуцін не дасягнуў сваіх мэтаў, якіх гэтак і не здолеў выразна сфармуляваць.
Колькі жыццяў знесла гэтая вайна – глядзіце ў нашай графіцы. Што адбылося за 1000 дзён поўнамаштабнай вайны – чытайце ў нашым адмысловым матэрыяле.
❗️Памілаваныя яшчэ 32 палітвязні
Сярод іх 8 жанчын і 24 мужчыны, паведамляюць праўладныя каналы.
17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць.
У 17 асуджаных ёсць дзеці, двое з іх — шматдзетныя.
9 памілаваных — старэйшыя за 50 гадоў.
😮 Дзяўчына ўладкавалася на СТВ, але ёй не плацілі за працу цэлы год
Алена Чарняўская распавяла, што больш за ўсё траўмуе на беларускім дзяржаўным тэлебачанні, а таксама пра рамантычныя стасункі з былым кіраўніком і дзяржаўным прапагандыстам.
Мы пэўныя, што дзяўчына не падманвала, бо яна прайшла праз дэтэктар хлусні ў нашай праграме «Шчыра кажучы».
🤗 Расейцы ўсё часцей вучаць беларускую мову
Блогер Ілля Варламаў наняў ужо другога рэпетытара, каб вывучыць нашую родную і мілагучную. А вось журналістка з Масквы Аляксандра Шапаліна дык увогуле вывучыла беларускую мову выпадкова. Як такое магчыма — глядзіце ў нашай праграме «Мова нанова».
❗️Reuters: Пуцін можа пагадзіцца спыніць вайну ва Украіне
Прэзідэнт Расеі гатовы да абмеркавання вайны з Дональдам Трампам і можа пайсці на здзелку. Умовы: ніякіх тэрытарыяльных саступак і забарона Украіне ўступаць у НАТА.
Пра гэта паведамілі выданню Reuters расейскія чыноўнікі на ўмовах ананімнасці. Паводле іх, Расея нібыта адкрытая да дыялогу па «дакладным тэрытарыяльным падзеле чатырох усходніх абласцей Украіны» – Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай.
Акрамя таго, Пуцін можа разгледзець магчымасць вываду войскаў з некаторых меншых тэрыторый у Харкаўскай і Мікалаеўскай абласцях на поўначы і поўдні Украіны.
«Калі ў Расіі забаронена, значыць, павінна быць забаронена і ў Беларусі».
Так лічаць сілавікі рэжыму Лукашэнкі, калі гаворка ідзе пра рэпрэсіўныя законы. У Беларусі паводле іх судзяць цяпер не толькі «за палітыку», але і прадстаўнікоў ЛГБТК+. Хоць закона супраць «такой прапаганды» няма, гэта не перашкаджае пераследу.
Тэма дагэтуль застаецца табу, і выпадкі ціску часта хаваюцца ў ценю. Але як выглядаюць рэпрэсіі супраць гэтай супольнасці на самой справе? Пакажам сумную рэальнасць ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Беларусак, якія зніклі ў Турцыі, працягваюць шукаць
Валянціна і Марыя Іванковы могуць знаходзіцца у раёне горнага хрыбта Аладаглар у цэнтры краіны. Дзяўчыны прыехалі ў Турцыю дзеля альпінізму. 18 лістапада ад іх не паступіла ніякіх вестак.
Учора пачаліся выратавальныя работы, але былі спыненыя праз цемру. Сёння зранку яны аднавіліся.
Алоха! Алоха
Усім тваім, усім маім,
Кожнаму з нас 🫶🏻
Гурт «Пятля Прыхільнасці» прэзентаваў новы кліп на сінгл «Алоха» з новага беларускамоўнага альбому «Суперпазіцыя».
#штопаслухаць #штопаглядзець
⏯️ Праваабаронцы і творчыя беларусы выпусцілі музычны альбом «Пазначаныя жоўтым»
У альбоме 6 трэкаў: затрыманне — умовы — суд — лісты — пасля вызвалення — дзеці.
Над музычным зборнікам працавалі праваабаронцы «Вясны», а таксама аўтарка ідэі і менеджарка Крысціна Дробыш, аўтар тэкстаў і рэпер Аngst, музыка і рэжысёр Арцём Ставер, праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук. Да запісу далучыліся акторы і музыкі, сярод якіх — Андрэй Новік, а таксама былыя палітзняволеныя Алесь Папковіч і Алана Гебрэмарыям. З прычынаў бяспекі імёны ўсіх удзельнікаў не называюць.
🔗 Слухаць альбом на: Youtube i Soundcloud
#штопаслухаць
❓ Сябры, мы шукаем чалавека, які кінуў паліць і гатовы распавесці пра гэта нам і нашым гледачам
Калі гэтая гісторыя пра вас — пішыце нам у @edytorblst.
❤️🩹 Украінка працягнула справу мужа-беларуса
Алена Гергель — удава Васіля Парфянкова — былога беларускага палітвязня, які загінуў, абараняючы Украіну ад расейцаў, абрала ў якасці сваіх абярэгаў трызубец і Пагоню. Трызубец — таму што яна ўкраінка, а Пагоню — таму што яе муж быў беларусам. А яшчэ ўзяла пазыўны «Лісіца».
Паглядзіце гісторыю Лісіцы ў нашай праграме «Ваяры».
🤬 Салідарны з Украінай? Ідзі ў турму: як найменш 200 беларусаў асудзілі за падтрымку краіны-суседкі
Размова пра крымінальныя справы: людзі атрымалі тэрміны ад 1 да 25 гадоў. Такія сумныя лічбы агучылі праваабаронцы «Вясны».
Беларускі рэжым адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрыманне Украіны ў вайне з Расеяй.
#рэпрэсіі #лічбадня
❗️ Аляксей Дзікавіцкі заявіў, што пакідае Белсат
Выканаўца абавязкаў дырэктара нашага каналу меўся заставацца на пасадзе да 3 снежня, аднак падаў заяву аб звальненні ўжо ад 22 лістапада. Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў зрабіць так, каб яму не давялося фармальна ліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV».
Выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі паведаміў рэдакцыі, што падаў кіраўніцтву Польскага тэлебачання (TVP) заяву аб звальненні на ўласнае жаданне ад 22 лістапада:
«Сёння я падаў заяву аб скасаванні працоўнай дамовы з прапановаю зрабіць гэта паводле згоды бакоў і спыніць супрацу ўжо ў гэтую пятніцу».
☝️ Прэзідэнт Абхазіі падаў у адстаўку пасля пратэстаў, а парламент краіны падтрымаў гэтае рашэнне
У рэгіёне, які Грузія лічыць сваёй часткай і незалежнасць якога афіцыйна прызнала Расея, адбыліся масавыя пратэсты супраць дамовы з Расеяй. Пад народным ціскам кіраўнік Абхазіі Аслан Бжанія падаў у адстаўку.
Дамоўленасці Лукашэнкі з мясцовымі чыноўнікамі цяпер таксама пад пагрозаю. Пачытайце, што адбылося ў Абхазіі і да якіх вынікаў гэта можа прывесці.