📌 Эканаміст: Перадвыбарчыя абяцанні Лукашэнкі могуць прывесці да абвалу рубля
Улады абяцаюць павышэнне пенсіяў і заробкаў, уводзяць новыя сацыяльныя выплаты, адмянілі абмежаванні для працоўных пенсіянераў. На думку экспертаў, гэта «палітычныя жэсты» Лукашэнкі да будучых выбараў»
🤔 Але ці ёсць для выканання гэтых абяцанняў рэальныя падставы ў эканоміцы? Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з эканамістам Аляксеем Харкевічам.
💪 Беларускія аўтаркі прарываюцца ў лідары літаратурнай прэміі Ежы Гедройця
Калі раней прэмію амаль заўжды забіралі мужчыны, то сёлета ўсё змянілася. У фінале прэстыжнай узнагароды — чатыры беларускі з шасці фіналістаў! Іх кнігі не толькі захапляюць, але і паказваюць змены сучаснай літаратуры, сярод якіх — гучны голас жанчын.
Адкрыйце для сябе беларускія творы, якія могуць стаць новымі бэстсэлерамі — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам
12 лістапада палітзняволеную, пра якую не было звестак больш за 600 дзён, нарэшце паказалі беларусам. Падрабязней чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 Як распазнаць шпіёна сярод апазіцыйных беларусаў?
Без параноі і канспіралагічных тэорый: мы запыталі расследавальнікаў з БРЦ і прадстаўнікоў «BELPOL» пра тое, як вылічыць агентаў КДБ і колькі іх можа быць сярод беларусаў за мяжой. Адказы — на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Беларуса ў Гданьску жорстка збіў паляк
Пералом рэбраў і разрыў касы, у выніку — аперацыя. Што стала прычынай збіцця і як цяпер выглядае беларус, чытайце па спасылцы праз VPN.
🫣 Маленькія лапы, вялікія зубы і… калядны джэмпер!
Паглядзіце, каго ўпрыгожваюць у Лонданскім музеі ☝️
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 лістапада
🔻 4 гады са смерці Рамана Бандарэнка
🔻 У чарзе, каб аддаць перадачу ў новае СІЗА ў Калядзічах, можна правесці паўдня
🔻 Марыі Калеснікавай дазволілі сустрэцца з татам
🔻 Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах
🔻 Распачаўся чарговы суд над «рэйкавым партызанам» з Віцебску
🔻 «Ганаровага грамадзяніна Мёрскага раёна» будуць судзіць за «прапаганду нацызму»
🔻 Жыхара Рагачова адправілі ў калонію за абразу Лукашэнкі
🔺Удава беларускага ваяра Змітра Рубашэўскага: Зміцер выклікаў павагу нават у ворагаў
Рубашэўскі з пазыўным Ганс абараняў Украіну з 2016 года, але ў 2022 загінуў падчас баёў у Луганскай вобласці. Перад смерцю Ганс знішчыў камандзіра расейскай групы.
Гісторыю Змітра распавяла ягоная ўдава журналістам нашай праграмы «Ваяры». Паглядзіце!
🤡 Кажуць, у Вольгі Чамаданавай таксама часікі адцікалі...
Яна зняла сваю кандыдатуру з гонкі за прэзідэнцкі трон. Прынамсі так пішуць праўладныя Telegram-каналы
📌 «25 хвілін (дыктафонных запісаў - рэд.) з Максам Каржом - гэта экслюзіў»
Госць нашай праграмы «Шчыра кажучы» - журналіст і пісьменнік Аляксандар Чарнуха.
Ці пакрыўджаны на кіраўніцтва Onliner, ці лічыў калі-небудь Ігара Тура сваім блізкім сябрам, ці зарабіў на сваёй кнізе «Свінні» і ці расчараваўся ў Максе Каржы?
👉 Пра ўсё гэта Аляксандар распавёў у новым выпуску праграмы. Паглядзіце
💔«Гэты трэкінг я прысвяціла светлай памяці майго сына Рамана Бандарэнкі»
Маці Рамана Бандарэнкі прайшла амаль 100 км ў гарах у Непале, і прысвяціла гэты доўгі шлях свайму сыну.
Вось, як выглядала ейнае падарожжа.
📌 Беларусам могуць забараніць усынаўляць дзяцей у Расеі праз «пагрозу традыцыйным каштоўнасцям»
Дэпутаты Дзярждумы Расеі прынялі папраўкі да Сямейнага кодэксу Расеі. Згодна з імі, грамадзянам дзяржаў, у якіх дазволена змена полу, хочуць забараніць усынаўляць ці браць пад апеку дзяцей у Расеі.
Расейскія дэпутаты лічаць, што гэта «спробы мэтанакіраванага размывання традыцыйных каштоўнасцяў, скажэнні сусветнай гісторыі, перагляду поглядаў на ролю і месца Расеі ў ёй, распальвання міжнацыянальных і міжканфесійных канфліктаў»
👉 Пад абмежаванне трапляюць і беларусы, паколькі ў краіне дазволены трансгендарны пераход. Больш за тое, у Беларусі робяць аперацыі па змене полу, але для гэтага трэба прайсці сур'ёзныя экспертызы.
Каб папраўкі набылі моц, змены яшчэ мусяць зацвердзіць Савет Федэрацыі і прэзідэнт Расеі.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤯 «Я збіраюся ехаць у суботу і мне сказалі, што чаргу трэба займаць з пятніцы»
Каб паспець аддаць перадачу ў новае СІЗА ў Калядзічах, сваякі падследных прыязджаюць а 4 – 5 раніцы. У чарзе можна правесці паўдня
👉 Сваякі некалькіх зняволеных распавялі, што там адбываецца
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Беларускія расследвальнікі выкрылі двух агентаў у Польшчы
✔️Праблема з перадачамі ў новым СІЗА у Калядзічах
✔️У Віцебску часова закрываюць сярэднюю школу нумар 10
✔️У Менску судзяць грамадзяніна Латвіі, яму пагражае да 10 гадоў турмы
✔️У Крывым Рогу пасля расейскай атакі загінулі жанчына і трое дзяцей
✔️Чацвёртая гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤬 У Гданьску паляк адбіў беларусу селязёнку
Беларус у Польшчы ноччу вяртаўся дадому, але трапіў у бальніцу. У парку яго шмат часу збіваў паляк, якому падалося, што пацярпелы назіраў за тым, што той са сваёй жанчынай рабіў у кустах. У выніку – пералом рэбры, разрыў селязёнкі, аперацыя.
👉 Падрабязней
📌 Анджэй Дуда байкатаваў супольнае фота ўдзельнікаў кліматычнага саміту ў Баку
Па словах асобы з атачэння польскага прэзідэнта, Дуда не захацеў супольнага фота з Лукашэнкам, які таксама прысутнічае на саміце:
Гэта было свядомленае рашэнне прэзідэнта. Сямейная фатаграфія - гэта сямейная фатаграфія, спадар Прэзідэнт вырашыў, што не хоча мець сямейную фатаграфію з Аляксандрам ЛукашэнкамЧитать полностью…
📌 «Мы не можам дазволіць Пуціну перамагчы»
Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль заявіў, што еўрапейцыі павінны ўзяць адказнасць на сябе і запэўніць Украіну ў працягу падтрымкі.
Ён падкрэсліў, што еўрапейцы павінны прыняць рашэнне з улікам будучага прэзідэнцтва Дональда Трампа.
👉 Падрабязней
🎈 У Літве выявілі чарговыя метэазонды з буйной партыяй цыгарэтаў
Літоўскія памежнікі перахапілі 14 метэаралагічных аэрастатаў з 25цю тысячамі пачкаў кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі.
Затрыманыя пяць чалавек, якія падазраюцца ў дачыненні да транспартавання нелегальных цыгарэтаў. Распачатае дасудовае расследаванне і некалькі адміністратыўных справаў.
🎈 Кантрабандысты сталі часцей звяртацца да такога метаду. Усяго сёлета ў Літву з Беларусі быў скіраваны 351 метэаралагічны шар, а колькасць перахопленых склала 138.
Стала вядома, хто будзе ў новай адміністрацыі Трампа
У яе склад трапяць толькі найбольш адданыя асобы, а для некаторых з'явіцца амаль што новае міністэрства.
🔸 Ілан Маск узначаліць новае Міністэрства па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (DOGE). Яно будзе займацца скарачэннем залішніх нарматыўных актаў і памяншэннем «марнатраўных выдаткаў».
🔸 Міністрам абароны стане тэлевядоўца Fox News Піт Хегсет. Акрамя журналістыкі, ён таксама з'яўляецца ветэранам войнаў у Іраку і Афганістане.
🔸 «Змагар з Кітаем» у Кангрэсе Майк Уолтц стане дарадцам Трампа па нацыянальнай бяспецы. Ён таксама ветэран і працаваў у Пентагоне. Майк выступае за далейшую падтрымку Украіны.
🔸 Марк Рубіа, верагодна, стане дзяржсакратаром ЗША (міністрам замежных спраў). Чакаецца, што ён згуляе ключавую ролю ў перамовах па Украіне і Блізкім Усходзе.
🔸 Майк Пампеа, які ў пачатку 2020 года прыязджаў да Лукашэнкі, застаўся без пасады. Падчас прэзідэнцтва Трампа ён быў дзяржсакратаром ЗША.
❤️ Беларускі фольк-гурт VOLYA з ЗША прадставіў беларускую народную веснавую песню «Вір-вір»
Асобна трэба адзначыць цудоўныя аўтэнтычныя строяі спявачак.
🎧 Паслухаць тут #штопаслухаць
💥 #галоўнае за 12 лістапада
✔️ Ізраіль не ўключыў Беларусь у спіс краін, «адносна бяспечных» для наведвання
✔️ Спецагенты рэжыму ўкараніліся ў апазіцыю і да валанцёраў
✔️ У Беларусі ўвялі больш жорсткія патрабаванні да якасці сувязі
✔️ Як паскорыць выдачу ВНЖ у Польшчы
✔️ Анджэй Дуда байкатаваў супольнае фота ўдзельнікаў кліматычнага саміту ў Баку з-за прысутнасці Лукашэнкі
✔️ Праз Махачкалу будуць ажыццяўляцца пастаўкі беларускага калію ў Іран і Індыю
✔️ У Гданьску паляк адбіў беларусу селязёнку
✔️ Сярод ганаровых консулаў у Беларусі зноў заўважаныя «гаманцы» Лукашэнкі
✔️ Беларусам могуць забараніць усынаўляць дзяцей у Расеі праз «пагрозу традыцыйным каштоўнасцям»
✔️ Тыль Швайгер мог не разумець, чаго яго клікаюць у Беларусь
😁 Японскі прэм'ер-міністр заснуў у парламенце прама падчас галасавання за яго перавыбранне на новы тэрмін
Ці спрацавала такая тактыка, глядзіце ў нашым відэа ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Хто шпіёніў за дэмакратычнымі актывістамі. Расследаванне БРЦ
🔸Міжнародная канферэнцыя па клімаце ў Баку. Лукашэнка крытыкуе, але ўдзельнічае
🔸Налета каля Менску на палігоне Трасцянецкі запрацуе завод здольны перапрацоўваць амаль усё смецце сталіцы
🔸З «выбараў» здымаюцца кандыдаты-спойлеры
🔸Сербія, Боснія і Герцагавіна, Аман, Шры-Ланка і Вануату. Як Лукашэнка спрабуе наладзіць сувязь з гэтымі краінамі праз новых ганаровых консулаў - Расследаванне Бюро
🔸Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю і дзень памяці Рамана Бандарэнкі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/gZhHVyJg2yg
🤔 Нічога не ведаў пра Беларусь і паспеў толькі «загугліць», якога памеру краіна
Актор Тыль Швайгер прыехаў у Беларусь, каб здымацца ў рэкламе пра дрыфт, і быў вымушаны апраўдвацца за тое, як ім скарысталася дзяржаўная прапаганда.
Выказванні Швайгера і ягоны цяперашні стан здароўя даюць падставы меркаваць, што ён не разумеў, куды і навошта едзе.
👉 Падрабязней
😱Кітайская падробка: у Кітаі турысты выкрылі фэйкавую славутасць
Аказваецца, валун на вяршыні гары Ўутун - не сапраўдны. Што там адбылося, і што насамрэч з валуном?
Паглядзіце!
⚡️ Марыі Калеснікавай дазволілі сустрэцца з татам
Пра гэта ў сваім Telegram паведаміў Раман Пратасевіч.
Сустрэча адбывалася ў турэмнай больніцы. Аднак не зразумела, ці праходзіць Марыя зараз лячэнне ці яе прывялі сюды толькі дзеля сустрэчы.
❗️ Шукаем чалавека, які жыве з цукровым дыябетам і мог бы распавесці нам (публічна ці ананімна), як дае рады з гэтай хваробай
Калі гэта вы, напішыце нам калі ласка ў Telegram @edytorBLST ці на пошту web@belsat.eu
🤡 Сяргей Бобрыкаў не будзде ўдзельнічаць у гэтым цырку «выбарах» прэзідэнта
Ён зняў сваю кандыдатуру.
З яго словаў, яго аб гэтым папрасілі афіцэры:
«Гэта былі наступныя словы: сёння наша рэспубліка перажывае вельмі цяжкі час, каб зберагчы краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпуса - згуртавацца вакол нашага галоўнакамандуючага, падтрымаць дзеючага прэзідэнта на маючых адбыцца выбарах.»Читать полностью…
Сярод ганаровых консулаў у Беларусі зноў заўважаныя «гаманцы» Лукашэнкі
З пачатку 2023 года ў Беларусі з’явілася пяць ганаровых консульстваў новых краін: Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Амана, Шры-Ланкі і Вануату.
Ганаровыя консулы не займаюцца пытаннямі грамадзянства і віз, а толькі развіццём гандлю. Таму не дзійна, што пасады занялі набліжаныя да Лукашэнкі людзі.
👉 «Бюро» раследавальнікаў расказвае, хто яны.
📌 Праз Махачкалу будуць ажыццяўляцца пастаўкі беларускага калію і ў Індыю
Пра гэта заявіў генеральны дырэктар махачкалінскага порта Джамал Аліеў.
Першая ж партыя беларускіх калійных угнаенняў у Іран праз махачкалінскі порт была адпраўлена яшчэ 8 лістапада. Паведамляецца, што ў сталіцу Дагестана груз быў дастаўлены чыгуначным транспартам.
👉 Падрабязней
💱 Курсы валютаў 12 лістапада
Еўра страціў амаль 5 капеек. Долар і расейскі рубель нязначна падраслі.
#курсывалютаў
✍️ Доўга чакаеце ВНЖ у Польшчы? Расказваем, як паскорыць выдачу пастановы
Згодна з заканадаўствам, заявы аб наданні ВНЖ у Польшчы павінны разглядацца не больш за 60 дзён. Аднак на практыцы тэрміны зацягваюцца і да сямі гадоў.
👉 «Белсат» распавядае, чаму ўсё так павольна і як законна прыспешыць польскіх чыноўнікаў.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu