💁🏻♂️ Экаактывісты зноў прыцягваюць да сябе ўвагу дзёрзкімі акцыямі
Гэтым разам яны паспрабавалі пафарбаваць у аранжавы колер знакаміты брытанскі Стоўнгэндж.
Чаго яны гэтым дамагаліся? Глядзіце ў відэа ⬆️
💬 «Беларусы хацелі б не быць уцекачамі. Вельмі часта яны абіраюць іншыя шляхі легалізацыі, напрыклад, на падставе працы ці вучобы»
У Сусветны дзень уцекача спыталі юрыстку ЦБС, ці можна лічыць беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну пасля падзеяў 2020 года, уцекачамі.
А яшчэ пра тое, наколькі лёгка нашым суайчыннікам псіхалагічна прызнаць сябе бежанцамі.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Беларускага добраахвотніка з пратэрмінаваным пашпартам усё ж выпусцілі з Украіны
Праблемы ў яго ўзніклі і пры спробе патрапіць у Польшчу. Вось што расказаў Юрый «Белсату»:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «У зоне адказнасці Жытомірскага памежнага атраду фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фармаванняў»
Дзяржаўны памежны камітэт РБ заўважыў на ўкраінскім баку мяжы вялікую колькасць вайскоўцаў і тэхнікі (у тым ліку заходняй). Сцвярджаецца, што ўкраінцы сцягнулі туды ў тым ліку сістэмы HIMARS.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 Дзяўчына з Беларусі, якую судзілі ў Польшчы за шпіянаж, атрымала 13 месяцаў зняволення
Гэта самае мяккае пакаранне сярод усіх затрыманых удзельнікаў шпіёнскай сеткі.
Марыя абвінавачвалася ў тым, што дала свой банкаўскі рахунак для пераводу сродкаў шпіёнскай сеткі ды дапамагала распаўсюджваць улёткі, якімі спрабавалі распаліць непрыязнасць да Украіны.
Чытайце падрабязней на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Еўразійскі банк развіцця прагназуе рост беларускай эканомікі ў 2024-2026 гадах
Гэтаму паспрыяла выбудоўванне новых лагістычных ланцужкоў, што дазволіла ўзнавіць аб’ёмы экспарту «шэрагу традыцыйных тавараў» і, адпаведна, павялічыць іх вытворчасць.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Грамадзянін Нямеччыны атрымаў турэмны тэрмін у сябе на радзіме за згвалтаванне дзяўчыны ў Берасці
Злачынства ён здзейсніў яшчэ ў 2011 годзе. Праўда, выдаваць у Беларусь для адбыцця пакарання мужчыну не стануць.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔥 Мінус два расейскія танкі за паўгадзіны
Байцы ЗСУ адбіваюць напады пад Часавым Ярам
Прэмʼер-міністр Эсваціні Расэл Міса прыбыў з рабочым візітам у Менск
Раней яго запрашаў прэмʼер Галоўчанка.
Галоўная мэта візіту – устанаўленне дыпламатычных адносін паміж Эсваціні і Беларуссю, піша выданне «The Kingdom Online».
Дарэчы, Эсваціні да 2018 года называлася Свазіленд. Яго перайменавалі таму, што назва часта блыталі са Швейцарыяй. Гэта невялікая афрыканская дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы. Форма праўлення тат – канстытуцыйная манархія.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Чаму сварацца беларусы ў эміграцыі і ўдома?
Прэзентаванае новае даследаванне пра канфлікт паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства. Па якіх пытаннях спрачаюцца беларусы і што нас можа разʼядноўваць?
🔺Словы Васіля Быкава, якія б ён мог сказаць сёння
Узгадваем самыя моцныя цытаты вялікага беларускага пісьменніка. Пачытайце!
🔺У Беларусі рост ВУП і максімальнае павелічэнне прыбыткаў?
Белстат заявіў, што рэальныя прыбыткі беларусаў наогул павялічыліся максімальна за 9 гадоў. Ці так гэта?
#рэпрэсіі Асноўнае за 19 чэрвеня
🔻Сілавікі зладзілі «хапун» у Лідзе на заводзе Haver. За «экстрэмісцкія» падпіскі затрымалі ажно 9 супрацоўнікаў
🔻У Горадні за «здзек з дзяжсімволікі» асудзілі дзвюх маладых дзяўчын. Ім далі па адным годзе калоніі кожнай. Суд адбываўся ў выязным пасяджэнні на юрфаку ГрДУ
🔻У Калодзішчах затрыманы 35-гадовы мужчына, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы
🔻Яшчэ адзін мужчына затрыманы за пратэсты-2020. Тады ён нібыта «перакрываў рух транспарту», а яшчэ пісаў негатыўныя каментары пра прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі
🔻За ўдзел у паслявыбарчых пратэстах затрымалі кур'ерку «Яндэкс Дастаўкі». «Крамольныя» здымкі знайшлі ў ейным Google-акаўнце
🔻З траіх фігурантаў «справы Аўтуховіча» спагналі кампенсацыю «нанесенага ўрону»
⚽️ На футбольным ЕЎРА скончыўся першы тур групавога этапу. Падсумоўваем тое, чым ён запомніўся
Магутныя немцы ды іспанцы, правал Украіны, самы хуткі гол у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы, паламаны нос Кільяна Мбапэ.
Чытайце агляд у нас на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙏 Мы просім чытачоў дапамагчы нам зразумець, што гэта такое?
Пішыце свае меркаванні (толькі калі гэта для вас бяспечна).
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава
🔸 BYPOL распавёў, як мігрантам удаецца трапляць у Польшчу
🔸 Прапагандысты будуць легальна працаваць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/k3wlQh11UDw
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
☝️Украінскія памежнікі не хочуць выпускаць у Польшчу беларускага добраахвотніка, які ваяваў за Украіну ад пачатку поўнамаштабнай вайны
Справа ў тым, што ў Юрыя Кісялюка з пазыўным «Дызель» пратэрмінаваны пашпарт.
Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Якія геапалітычныя наступствы будуць мець паездкі Пуціна ў Паўночную Карэю ды В'етнам?
І якія яшчэ з краінаў Азіі тэарэтычна могуць далучыцца да ўмоўнай «антыамерыканскай восі»?
Паразмаўлялі пра гэта з Алінай Грыцэнкай – доктарам філасофіі ў паліталогіі, галоўным кансультантам Нацыянальнага інстытуту стратэгічных даследаванняў Украіны:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Лукашэнкаўскі суд накіраваў Франака Вячорку ў калонію на 20 гадоў
Само сабою, завочна. Дарадцы Святланы Ціханоўскай інкрымінавалі 9 крымінальных артыкулаў, сярод якіх «здрада дзяржаве», «арганізацыя масавых беспарадкаў», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».
Таксама Вячорку прысудзілі штраф у памеры 60 тысяч рублёў.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Стыхія ў Беларусі: у Зэльвенскім раёне паваленае ветрам дрэва забіла жанчыну ⬆️
✔️Беларусь наведвае прэм'ер-міністр Каралеўства Эсватыні
✔️Камітэт дзяржкантролю правярае харчовыя рынкі
✔️Польскія следчыя, імаверна, атрымалі адбіткі пальцаў і ДНК меркаванага забойцы жаўнера на мяжы
✔️Для Марыі Калеснікавай у калоніі ствараюць інфармацыйны вакуум
✔️У Менску ў новым навучальным годзе выпрабуюць адзіную школьную форму
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💱 Курсы валютаў на 20 чэрвеня
Пасля ўчорашняга скачку ажно на 15 капеек расейскі рубель дадаў яшчэ трохі (але гэтым разам рост зусім сціплы).
Долар вырас больш як на 1,5 капейкі, а еўра патаннеў амаль на 2 капейкі.
#курсывалютаў
📍Сёння адзначаецца Сусветны дзень уцекачоў
Яшчэ пяць гадоў таму цяжка было ўявіць, што гэты дзень будзе актуальным у тым ліку для беларусаў 💁🏻♂️
🎥 Сабралі для вас падборку фільмаў, прысвечаных гісторыям уцекачоў з усяго свету: часам прыдуманым, але часам і цалкам рэальным. У любым выпадку – вельмі драматычным.
🤦🏻♂️ Беларускія турыстычныя аўтобусы ў Грэцыі размалявалі літарамі Z
Кадрамі падзяліўся ў TikTok мужчына, які, хутчэй за ўсё, быў пасажырам альбо кіроўцам аднаго з аўтобусаў. На відэа звярнула ўвагу @euroradio.
Побач з беларускімі стаялі аўтобусы з нумарамі Польшчы ды Румыніі, іх вандалы псаваць не сталі.
Шматдзетнай маці паабяцалі пераезд у ЗША. У выніку яна чакала 5 гадоў і страціла дачку
Дзіўная гісторыя адбылася з жыхаркай Гомля: жанчына нібыта сустрэла ў iнтэрнэце рок-музыку Мэрыліна Мэнсана, які прапанаваў пераехаць да яго. Беларуска прадала кватэру і перавяла грошы замежніку. Дзяцей яна выпісала са школы ў надзеі хуткага пераезду.
Чаканне доўжылася 5 гадоў. Увесь гэты час жанчына і 4 дзяцей жылі на здымнай кватэры ў антысанітарных умовах. У сярэдняй дачкі Дар'і было хранічнае захворванне, якое выявілі яшчэ ў 2017 годзе. А малодшая дачка Сафія пазней памерла ад цукровага дыябету. Маці не звярталася да дактароў, а спрабавала сама лячыць дзяўчынку.
Вядома, што шматдзетная сямʼя стаяла на ўліку сацслужбаў, але пасля пераезду на здымную кватэру інфармацыю пра іх ніхто не перадаваў. Нават сын, пасля таго як стаў паўналетнім, быў па-за полем зроку ваенкамату.
Цяпер у дачыненні да маці распачатая крымінальная справа.
Як выглядае буферная зона на польска-беларуская мяжы?
Яшчэ раней там былі турысты з Беларусі, а цяпер вайскоўцы, плот і атмасфера бяспекі. Праз мігранцкі крызіс жыццё ў памежных раёнах Польшчы стала трошкі іншым.
Белсат атрымаў дазвол і прыехаў у буферную зону, якую ўвялі 13 чэрвеня. Пачытайце, як цяпер там ставяцца да беларусаў, мігрантаў і навошта ў плоце дзверы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Украінскія дроны атакавалі нафтабазу ў Расеі
Адбылося гэта ноччу на НПЗ у Адыгеі. Расейскія СПА збілі ўсе беспілотнікі, аднак абломкі ўрэзаліся ў цыстэрну, пасля чаго пачаўся пажар. Мясцовыя жыхары чулі 4-5 выбухаў.
Таксама паведамляецца пра пажары на НПЗ у Краснадарскім краі і нафтабазе ў Тамбоўскай вобласці ў праз напад дронаў.
💥 #галоўнае за 19 чэрвеня
✔️100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў. Прыгадваем ягоныя цытаты, актуальныя і сёння
✔️Стварылі петыцыю з заклікам да банку Santander спыніць дыскрымінацыю беларусаў
✔️На планеце з'явілася плюс адна бязвізавая краіна для беларусаў
✔️Украінскія памежнікі не хочуць выпускаць у Польшчу беларускага добраахвотніка. У яго пратэрмінаваны пашпарт
✔️На захадзе Украіны развіталіся з загінулым ваяром Палка Каліноўскага
✔️МУС хоча дазволіць бацькам самім здаваць сваіх «праблемных» дзяцей у «спецыяльныя папраўчыя ўстановы»
✔️Расейскі рубель падаражэў сёння ажно на 15 капеек. Чаму так?
💔 Яўген Маранец
Згодна з абвінавачваннем, ён стварыў чат, у якім нібыта «заклікаў удзельнічаць у масавых беспарадках, аказваць супраціў праваахоўнікам, выкарыстоўваць у дачыненні да іх гвалт, знішчаць і шкодзіць маёмасць агульнанебяспечным чынам».
Суддзя Мікалай Доля вынес палітвязню новы прысуд: 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
🤔 Прапагандысты выбіраюць для адпачынку «занядбаны Захад»
Рым, Берлін, Парыж... І гэта далёка не ўсе гарады ☝️
🕯Сёння на захадзе Украіны прайшло кранальнае развітанне з ваяром Палка Каліноўскага
Нядаўна ён загінуў на Харкаўшчыне.
🔍 Чым выкліканы рэзкі рост курсу расейскага рубля?
Сёння на гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы валюта РФ дадала ажно 15 капеек. Чым можна патлумачыць такое ўзмацненне?
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN