😄 А чым вы займаецеся ў чарзе?
Пакуль кіроўцы сотняў легкавых аўтаў абурана чакаюць магчымасці выехаць з Беларусі, звыклыя да чэргаў дальнабойнікі ведаюць, чым сябе заняць ☝️
😮 Содні чакання, каб праехаць мяжу
Чэргі на адзіным пункце пропуску ў Польшчу («Берасце») растуць - каля 500 аўтаў і 40 аўтобусаў.
На двух пераходах з Літвоў - агулам каля 220 легкавых аўтамабіляў. З Латвіяй - чэргаў няма.
☝️ Раней прэс-сакратар Надбужанскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы Дар’юш Сеніцкі ў каментары «Белсату» адзначыў, што міграцыйны крызіс, за які адказныя беларускія ўлады, адбіваецца на хуткасці афармлення падарожнікаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#лічбадня
🎥 Беларускія ратавальнікі часам дапамагаюць і коцікам
У Менскім раёне супрайоўнікаў МНС чакаў нестандартны выклік. Але яны далі рады 🐱
🤯 Пенсіянерку трэці раз судзяць за атрыманне дапамогі
Вядзецца пра Ірыну Панасік, верагодна, маці палітвязня Валянціна Панасіка.
@nebovkletku заўважылі паседжанне ў ейнай справе ў раскладзе суда ў Горадні. Спадарыню Ірыну вінавацяць у парушэнні Дэкрэту №7 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе». Суддзя – зноў Наталля Горбач.
☝️ Першы раз жанчыну судзілі 15 сакавіка, тады ёй прысудзілі 1200 рублёў штрафу за атрыманне дапамогі ад ініцыятывы «IneedHelp» на суму 282 рублі. Наступнае паседжанне адбылося 2 красавіка. Вынікі пакуль невядомыя.
📷 Ілюстрацыйнае
☝️ Delfi: у будынак расейскай амбасады ў Вільні кінулі кактэйлі Молатава
Як паведамляе выданне «Delfi» са спасылкаю на дэпартамент паліцыі Літвы, першы інцыдэнт зафіксаваны 7 красавіка а другой гадзіне ночы. Паводле паліцыі, неўстаноўленая асоба кінула ў будынак пасольства бутэльку з запальнай сумессю і пашкодзіла сцяну.
Другі раз бутэлька была кінутая 8 красавіка а 2:46 г. Неўстаноўленая асоба зноў кінула ў будынак пасольства бутэльку з запальнай сумессю і пашкодзіла сцяну. Вядзецца расследаванне.
👆«Расейцы пакінулі беларусам толькі тыя танкі, якія палічылі непрыдатнымі»
Польскі генерал у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак патлумачыў, чаму ўзброеныя сілы Польшчы знішчаць войскі Лукашэнкі за тры гадзіны.
Паслухайце!
Інтэрв'ю цалкам глядзіце па спасылцы.
📍МАГАТЭ расказала пра атаку на ЗАЭС: бяспека не парушаная, але гэта быў сур'ёзны інцыдэнт
7 красавіка ЗАЭС стала непасрэдным абʼектам ваенных дзеянняў упершыню з лістапада 2022 года. Пра гэта паведамляе МАГАТЭ і распавядае пра падрабязнасці атакі.
Пакуль няма ніякіх прыкмет пашкоджання крытычна важных сістэм ядравай абароны або бяспекі на абʼекце:
«Хоць пашкоджанні на шостым энергаблоку не парушылі ядравую бяспеку, гэта быў сурʼёзны інцыдэнт, які патэнцыйна мог парушыць цэласнасць ахоўнай сістэмы рэактара».
У Італіі загінуў беларускі дальнабойнік
Беларуса без прыкмет жыцця знайшлі калегі ў горадзе Пэск'ера-дэль-Гарда, правінцыя Вэрона. Ён знаходзіўся побач са сваім аўтамабілем.
Верагодна, смерць была натуральнай, адзначае выданне, паколькі першасны агляд не выявіў прыкмет, якія маглі б быць падазронымі. Аднак прызначана ўскрыццё, каб развеяць сумневы.
Мужчыну было 54 гады.
💥 #галоўнае за 7 красавіка
✔️ Падчас выканання баявой задачы загінулі два ваяры з батальёну «Волат»
✔️ Нечакана для Лукашэнкі з Беларусі сыходзіць буйны забудоўнік з Эміратаў
✔️ У Нямеччыне мытнікі вырашылі праверыць беларускі аўтамабіль на запраўцы і знайшлі там €270 тысячаў. Грошы сканфіскаваныя
✔️ Выдавецтва «Кнігаўка» прэзентавала кнігу пра бела-чырвона-белы сцяг. Яна ўжо б'е рэкорды продажаў
✔️ Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Дэльфійскім эканамічным форуме
✔️ РФ перадала ў РБ яшчэ адну партыю верталётаў Мі-35м
✔️ Беларусь патрапіла на «топавыя» месцы ў рэйтынгу разводаў
🎸🦾 Штучны інтэлект напісаў нам песню! Зацаніце!
🫤 «Мірны план» Трампа: прымусіць Украіну аддаць Крым і Данбас
Трамп неаднаразова абяцаў, што ў выпадку абрання прэзідэнтам ён здолее дамовіцца пра мір ва Украіне за 24 гадзіны. Аднак палітык ніколі публічна не тлумачыў, як ён гэта плануе зрабіць.
Пачытайце, як ён плануе гэта зрабіць
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💲 Онлайн-казіно прыносіць мільёны ў кішэню дыктатара
Пяць гадоў таму ў Беларусі адкрылася онлайн-казіно «Белбэт». Заснавальнікам значыцца Упраўленне справамі Лукашэнкі. Але на практыцы з 2016 года распрацоўвала «латарэю» ТАА «Рыдота». Да рэарганізацыі кампанія насіла назву «Сінэзіс». Гэта той самы «Synesis», які трапіў пад санкцыі за тое, што распрацоўваў для беларускіх уладаў сістэму сачэння і распазнавання твараў «Kipod».
Паводле дакументаў, атрыманых ад «BELPOL», каля паловы ўсіх грошай ад гэтага казіно Упраўленне справамі Лукашэнкі забірае сабе.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇸🇰 На прэзідэнцкіх выбарах у Славаччыне перамог саюзнік прэм'ера Робэрта Фіца і выгадны для Крамля кандыдат
Петэр Пелегрыні набраў 53,12% галасоў супраць 46,87% у празаходняга кандыдата Івана Корчка.
Больш падрабязна на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Колькі і на чым зарабляюць беллатарэі і да каго прыбыткі ідуць;
🔸 Генерал Скшыпчак: польская армія знішчыць беларускую за 3 гадзіны;
🔸 la repubblica піша, што ідуць перамовы аб сепаратным міры Украіны і Расеі. Абмяркуем з Аляксандрам Каваленкам;
🔸Як самы маленькі БЕЛАЗ выратаваў украінскі Крыўбас;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=rcNL-QZ9d6Q
🔹Расея перадала Беларусі яшчэ адну партыю верталётаў Мі-35м
Іх пераганялі з РФ у РБ беларускія пілоты, якія прайшлі навучанне ў навучальным цэнтры Узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі.
Летась у Беларусі таксама апынуліся чатыры такія ж верталёты.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎸🦾 Штучны інтэлект напісаў нам песню!
Не сакрэт, што ШІ ўжываюць для стварэння музыкі, напісання тэкстаў і нават каб зрабіць вакал падобным да вядомага выканаўцы.
Але нядаўна сэрвіс Suno.ai адкрыў бясплатны доступ да стварэння музыкі ад пачатку да канца. Нейрасетка можа напісаць музыку зададзенага жарну і тэкст на вызначаную тэму, зайграць і праспяваць. ШІ стварыць вам гатовую песню менш як за хвіліну.
Беларускай мовай гэты сэрвіс пакуль валодае слаба, часам піша абракадабру і няправільна расстаўляе націскі… Але ж паслухайце, ужо някепска гучыць! 🤘
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Рэкордная колькасць аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы;
✔️ Латушка: У Еўразвязе абмяркуюць адказнасць Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў і ўкраінцаў;
✔️ МАГАТЭ: Наступствы атакі на Запарожскую АЭС не пагражаюць ядравай бяспецы;
✔️ У дзесяці рэгіёнах Казахстану – моцная паводка;
✔️ У Беларусі забаранілі папулярныя гарбаты і каву з Расеі;
✔️ Стартавала рэспубліканская акцыя «Дом бяз гвалту», яе кантралююць сілавікі;
✔️ Гуканне вясна ў Вязынцы;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
☝️ Граміў крыжакоў на іхнай жа тэрыторыі
Легендарны князь Давыд Гарадзенскі, сын Даўмонта, вызначаўся жорсткасцю да ворагаў Вялікага Княства Літоўскага. Пра яго засталося больш легендарных фактаў, чым сапраўдных.
Князь увайшоў у гісторыю рызыкоўнымі вайсковымі аперацыямі супраць крыжаносцаў. У бітве 1314 года пад Наваградкам ён не страціў аніводнага воіна 😮
Глядзіце новае выданне праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞
#штопаглядзець
💱Курсы валютаў на 8 красавіка
Паводле вынікаў сённяшніх таргоў долар і еўра працягваюць расці, расейскі рубель — таннець
#курсывалютаў
🔻 Крыніца ў Беларускай службе Радыё «Свабода» паведаміла «Белсату», што Зміцер Панкавец «больш не з’яўляецца супрацоўнікам кампаніі»
❗️UPD: Радыё «Свабода» пацвердзіла Беларускай асацыяцыі журналістаў, што Зміцер Панкавец больш не з'яўляецца супрацоўнікам выдання
Надоечы @euroradio са спасылкаю на ўласную крыніцу паведамляла, што журналіст Зміцер Панкавец адхілены ад працы на час службовай праверкі.
📌 Нагадваем, раней былая жонка журналіста Змітра Панкаўца абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Ганна Клімовіч расказала, што ейны партнёр збіваў яе, звешваў з балкона на чацвёртым паверсе, абражаў, пагражаў ёй і сваякам. Сам Зміцер заяўляў, што гэта «поўны паклёп і хлусня».
💬 У Бруселі абмяркуюць пытанні адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў
Пра гэта паведамляе намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік НАУ Павел Латушка.
☝️ Ён выступіць з дакладам на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі ды прадставіць для разгляду чальцамі ЕЗ пяць магчымых напрамкаў выкарыстання міжнародных механізмаў для дасягнення мэты – наступу адказнасці.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
◽️Айцішнік ехаў у Беларусь на дзень народзінаў маці, а цяпер яго будуць судзіць паводле 4 артыкулаў
Заўтра пачнецца суд над Яўгенам Ціханавым. Яго вінавацяць у «абразе Лукашэнкі», «стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні», «распальванні варожасці» і «абразе прадстаўніка ўлады».
Яўген Ціханаў скончыў Акадэмію МУС больш за 15 гадоў таму. Пасля працаваў участковым, але звольніўся з уласнага жадання. Пазней ён працаваў у ІТ. Нейкі час Яўген жыў у Італіі.
Праваабаронцы паведамляюць, што Ціханава затрымалі, калі ён ехаў Беларусь на дзень народзінаў маці, а таксама каб аформіць даверанасць.
🔺«Пагроза для Харкава была, ёсць і будзе, пакуль не скончыцца вайна»
Апошнім часам расейцы ўсе часцей абстрэльваюць Харкаў. Што гэта: падрыхтоўка да наступу, разлічанага на захоп гораду ці тэрор супраць цывільнага насельніцтва ва Украіне? Разбіраемся ў нашым артыкуле.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрага панядзелку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Кніга-бестселер пра бел-чырвона-белы сцяг
Праз VPN
Распавядаем цікавыя факты з кнігі «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць»
🔹«Сінэзіс» адкрыў для Лукашэнкі залатую жылу: онлайн-казіно прыносіць мільёны
Праз VPN
Арганізацыя «BELPOL» падзялілася з «Белсатам» вялізным архівам дакументаў РУП «Беларускія латарэі».
🔹Папа і патрыярх рыхтуюцца сустрэцца ў Беларусі?
Праз VPN
Хутчэй за ўсё, не. І вось чаму.
#штопачытаць
🔥 Беларускія БЕЛАЗы выратавалі ўкраінскі рэгіён Крыўбас ад расейскай акупацыі
Вялікагрузнымі самазваламі наўпрост перагарадзілі дарогу ў Крывы Рог і расейская вайсковая тэхніка проста не змагла праехаць!
Як гэта было і колькі БЕЛАЗаў спатрэбілася, глядзіце ў эксклюзіўным рэпартажы «Белсату»
☝️ Следчы камітэт РФ пачаў крымінальную справу пра халатнасць пасля тэракту ў «Crocus City Hall»
Пра гэта ТАСС паведамілі ў праваахоўных органах. Справу распачалі ў дачыненні да адказнага за пажарную бяспеку «Crocus City Hall», а таксама начальніка пажарнай каманды цэнтру.
Гэта звязана з магчымымі парушэннямі патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія маглі пагоршыць сітуацыю пасля падпалу канцэртнай залі тэрарыстамі.
👉 Раней відавочцы сцвярджалі, што ў канцэртнай зале пасля яго падпалу нападнікамі не спрацавалі сістэмы аўтаматычнага пажаратушэння, дымавыдалення, не ўключылася аварыйнае асвятленне. А ў праваахоўных органах заяўлялі, што матэрыялы, якімі былі аздобленыя сцены глядзельнай залы «Crocus City Hall», маглі спрыяць імкліваму развіццю ўзгарання.
Абодва працаўнікі цяпер знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.
🔶 «У краіне рэпрэсіі, і людзі жывуць як у ГУЛАГу, як у сталінскія часы. Мая задача – падтрымліваць іх»
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю для чэшскага «ČT24» распавяла пра механізмы ціску на рэжым і паразважала над тым, ці змянілася мысленне беларусаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️На вайне ва Украіне загінулі яшчэ два байцы-каліноўцы
Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Палка. Ваяры выконвалі баявую задачу.
Загінулыя змагаліся ў складзе батальёну «Волат».
🔍 Да чаго прывядуць змены ў законах пра нацбяспеку, прынятыя ў Беларусі?
Ваенкаматы цяпер могуць рассылаць прызыўнікам павесткі праз SMS, а адказнасць за няяўку па павестцы сур'ёзна ўзмацнілі.
Паслухайце, што гавораць нашыя эксперты ☝️
❓Чаму Ілану Маску кепска спіцца ад навінаў з Беларусі
❓Колькі зарабляюць дактары ў Беларусі ды ў Польшчы
❗️МАЗ выпусціў... каўбасу
Уся дзіч са свету беларускай эканомікі, як заўсёды, у праграме «Атмасфера» з Аляксандрам Кныровічам!
🆕 Новы выпуск ужо на канале «Белсат NEWS»!
🇮🇱 Амаль усе наземныя сілы Арміі абароны Ізраілю выведзеныя з Сектару Газа
Засталася толькі адна брыгада для забеспячэння калідора, які падзяляе палестынскі анклаў.
Вывад войскаў адбываецца на фоне чутак пра магчымую атаку на Ізраіль з боку Ірану, якая можа адбыцца найбліжэйшым часам.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN