😊 Асцярожна, пасля такога працаваць зусім не захочацца
Вось так выглядае працоўны дзень швецкіх дызайнераў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Новая зорка беларускай прапаганды аказалася махляром
Італьянец Давідэ Карбанара ўцёк з Польшчы ў Беларусь і цяпер распавядае прапагандыстам пра «еўрапейскую рэпрэсіўную машыну». Але, як звычайна, збег ён не проста так. Чаму ён выбраў прытулак у Беларусі, чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 22-гадовы беларус перамог у конкурсе Рады Еўропы
Распавядаем пра нашага земляка, які атрымаў узнагароду на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбуры. Чытайце праз VPN.
🔺 Патэнцыйны прэм'ер-міністр Літвы выказаўся ў абарону беларусаў
Кандыдат у прэм'ер-міністры Гінтаўтас Палуцкас выказаўся пра Лукашэнку і пра тое, якую палітыку Літва магла б лепш праводзіць у адносінах да беларусаў. Падрабязней на сайце (праз VPN).
💥 #галоўнае за 8 лістапада
✔️ Мусульмане Амстэрдаму масава напалі на габрэяў
✔️ Мытня Літвы ўзмоцніць кантроль на мяжы з 11 лістапада
✔️ Расея ноччу атакавала тры вобласці Украіны
✔️ 141 год з дня народзінаў Вацлава Ластоўскага
✔️ За каго заўзелі беларусы ў матчы менскага «Дынама» з варшаўскай «Легіяй»
✔️ У Польшчы беларуса будуць судзіць за первозку нелегальных мігрантаў
✔️ Беларусам у Эстоніі могуць забараніць галасаваць падчас выбараў у органы мясцовага самакіравання
✔️ У Расеі двух вайскоўцаў асудзілі за забойства 9 мірных жыхароў у акупаванай Валнавасе Данецкай вобласці
✔️ Новая італьянская зорка прапагандыстаў аказаўся махляром з пазыкамі на сотні тысячаў долараў
✔️ 22-гадовы беларус перамог у праваабарончым конкурсе Рады Еўропы
✔️У парламенце Чэхіі растлумачылі, чаму не будуць уважаць выбары-2025 у Беларусі легітымнымі
#рэпрэсіі:
▪️ Уладальніка папулярнага гарадзенскага партала S13 судзілі другі раз
▪️ У Пінску закрылася каталіцкая семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага
🐧Імператарскі пінгвін праплыў 3,5 тысячы кіламетраў з Антарктыды ў Аўстралію
Гэткую адлегласць герой пераадолеў у пошуках ежы.
Стомленую птушку знайшлі сёрфінгісты. А пінгвін, пабачыўшы людзей, тут жа да іх пабег сам.
❤️ Птушка была моцна знясіленая, таму зараз яна знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў. Навукоўцы назвалі пінгвіна Гас і кажуць, што ён, верагодна, пераадолеў такую адлегласць, бо ішоў за плынню. Гэтыя птушкі так робяць, калі знаходзяць шмат розных відаў ежы.
🎈 У Польшчу з Беларусі прыляцелі два метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі
Паветраныя шары абнаружылі на Падляшшы. У пакунках, якія былі да іх прывязаныя, было амаль тры тысячы пачак цыгарэтаў без акцызных знакаў.
☝️ Паводле «RMF24», паветраныя шары – гэта метэазонды з Беларусі, якія выкарыстоўвалі для кантрабанды. Паліцыя адзначае, што да паветраных шароў былі прымацаваныя прылады для геалакацыі.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😂 Італьянец Давідэ Карбанара - новая жамчужына прапагандыстаў - аказаўся махляром з пазыкамі на сотні тысячаў долараў
Італьянец сцвярджае, што плануе прасіць палітычнага прытулку ў Беларусі, бо ў Польшчы нібыта пацярпеў праз сваю журналісцкую дзейнасць.
Аднак, як высветліў «Белсат», у Польшчы Карбанара назбіраў цэлы букет справаў за якія яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
💬«Трамп зробіць тое, чаго не атрымалася ў Байдэна»
Што для Беларусі азначае перамога Трампа?
Пра гэта і іншае размаўляем у «Прасвеце» з Наталляй Радзінай, рэдактаркай парталу «Хартыя‘97», і Віталём Цыганковым, аўтарам і вядоўцам праграмы «Двубой» на «Белсаце»⤵️
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
📌 Місія разлічаная на бюджэт у амаль 409 млн еўра
Місію заснавалі 17 кастрычніка 2022 года і зараз працягнулі да 15 лістапада 2026 года.
На што пойдуць гэтыя грошы, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
❤️ Былая палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава ўцякла з «хіміі» з Беларусі
Цяпер жыве і вучыцца ў Літве. Валерыя пакуль не можа афіцыйна працаваць у Літве, але як валанцёрка праводзіць экскурсіі па Вільні для ахвочых і марыць перакваліфікавацца на экскурсавода. Для гэтага патрэбная нашая дапамога.
Як можна дапамагчы Валерыі, а таксама больш кранальных гісторый глядзіце ў новым выпуску нашай праграмы «Беларус Беларусу» 👇
😱 Каб заехаць у Польшчу, на мяжы можна правесці содні
Да чаго рыхтаваца, калі вырашылі ехаць у ЕЗ на вялікія выходныя?
👉 «Белсат» даведаўся, якая сітуацыя на мяжы.
⚽️ «Ой не задавай мне ўсякіх вострых пытанняў! Я буду заўзець за прыгожы футбол»
7 лістапада менскае «Дынама» згуляла свой трэці матч у Лізе Каферэнцыяў UEFA з варшаўскай «Легіяй».
👉 «Белсат» пабываў на матчы ды пагутарыў з заўзятарамі
💝 141 год з дня народзінаў Вацлава Ластоўскага
Чалавек-энцыклапедыя, самавук, які зрабіў важкі ўнёсак у беларускую гісторыю, мовазнаўства, літаратуру. Акадэмік АН Беларусі. Узначальваў урад БНР. Напісаў некалькі працаў аб гісторыі Беларусі.
Сярод літаратурнай спадчыны Ластоўскага - фантастычная аповесць «Лабірынты».
😢 У Полацку расце дуб, названы ў яго гонар. Але гэта хіба адзінае ўшанаванне Ластоўскага ў нашай краіне. Ні ў адным беларускім горадзе не знайшлося вуліцы, каб назваць яе іменем выбітнага беларуса. А памятны крыж Ластоўскаму ў Курапатах шмат разоў апаганьвалі.
👉 Паглядзіце спецыяльны выпуск «Вусы Скарыны», прысвечаны Вацлаву Ластоўскаму
😡 Уладальніка папулярнага гарадзенскага партала S13 судзілі другі раз
Як паведамляюць праваабаронцы, Сяргея Чабоцьку, які з’яўляецца ўладальнікам папулярнага гарадзенскага партала з тысячамі падпісантаў, судзілі другі раз. Яго абвінавачваюць у «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
Першы суд над Чабоцькам, за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, адбыўся 25 кастрычніка.
#рэпрэсіі
🤯 Больш каталіцкіх святароў арыштоўваюць толькі ў… Нікарагуа
Касцёл у Беларусі: рэпрэсіі і маўчанне Ватыкану
Глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
Расея скінула 500-кілаграмовыя авіябомбы на Харкаў
Адна з іх трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпела 25 чалавек. Пяцёра трапілі ў больніцу. Ратавальнікі праводзяць эвакуацыю жыхароў.
Таксама ноччу пад абстрэлам апынулася Адэса — у выніку расейскай атакі пацярпела школа, двое паранены.
Ужо другі год Віктар Бабарыка сустракае дзень нараджэння ў поўнай ізаляцыі
Сёння палітвязню і былому прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Беларусі спаўняецца 61 год. Пра яго няма звестак ужо 564 дні.
Віктара і ягонага сына Эдуарда затрымалі 18 чэрвеня 2020-га па нібыта падазрэнні ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў. З таго часу яны знаходзяцца ў зняволенні. Праз год Віктара асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі.
🔥Гурт «Irdorath» прэзентаваў кліп «Vaukalak»
Песня была напісаная яшчэ ў 2020 годзе, але яе выхад быў адкладзены праз падзеі 2020 года і арышт музыкаў.
У ёй разважаецца пра цяжкі маральны выбар, цяжкія наступствы і імкненне да чыстага сумлення.
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць
🤡 «А для тых каму не «надо», таксама аргумент знойдзецца»
Беларусь разрывае флэшмоб «Надо», расейцы трапілі пад хапун у Менску і кебаб-камбайн у Мастах.
👉 Усё гэта ў новым выпуску гумарыстычнай праграмы «Хай так TV»
🤔Вы не паверыце, але ў пунктаў збору подпісаў на «выбарах» — ажыятаж
Але ёсць невялічкі нюанс. Адкуль з’яўляюцца такія чэргі — распавядзем у відэа👆
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка актыўна хваліць Трампа. Чаму і дзеля чаго?
🔸Афіцыйныя прафсаюзы актыўна ўдзельнічаюць у так званых выбарах. Чым яны маюць займацца, а чым займаюцца насамрэч?
🔸Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю з 11 лістапада.
🔸Камітэт ў замежных справах парламента Чэхіі прыняў рэзалюцыю па Беларусі.
🔸Рынак легкавікоў у кастрычніку ў Беларусі ўстанавіў рэкорд.
🔸Калі лік – не самае важнае: футбольны матч у Варшаве пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=ZofzTDgrtDw
📌 У Расеі двух вайскоўцаў асудзілі за забойства 9 мірных жыхароў у акупаванай Валнавасе Данецкай вобласці Украіны
Асуджаныя Антон Сопаў і Станіслаў Раў не прызналі віну.
👉 Да якіх тэрмінаў прыгаварылі вайскоўцаў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
⛪️ У Пінску закрылася каталіцкая семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага
Цяпер у Беларусі засталася ўсяго адна падобная ўстанова - Міждыяцэзіяльная вышэйшая семiнарыя ў Горадні.
👉Чаму закрылі каталіцкую духоўную ўстанову, чытайце тут
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Літва ўводзіць узмоцнены кантроль на мяжы з Беларуссю
✔️Лукашэнка хоча вярнуць моладзь у вёску
✔️У расейскай ікры, што прадаецца ў Беларусі, выявілі кішачную палачку
✔️Трагедыя пад Жабінкай: маладзёна пераехаў цягнік
✔️Расея атакавала Украіну, дзясяткі пацярпелых
✔️У Амстэрдаме – масавы напад на габрэяў
✔️БЧБ-сцягі на матчы менскага «Дынама» і варшаўскай «Легіі»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😮 Беларусам у Эстоніі могуць забараніць галасаваць падчас выбараў у органы мясцовага самакіравання
7 лістапада ў парламент Эстоніі быў унесены законапраект аб змяненні Канстытуцыі Эстонскай Рэспублікі.
Паводле яго, прапануецца абмежаваць права галасаваць на мясцовых выбарах грамадзянам Расеі, Беларусі і ўсіх краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз і NATO. Пад гэтае ж абмежаванне трапяць і грамадзяне Украіны.
👉 Падрабязней
📌 У Польшчы пройдзе суд над 26 асобамі, датычнымі да перавозкі нелегальных мігрантаў. Сярод іх – адзін беларус
Удзельнікам абвінавачваюць у кіраванні арганізаванай злачыннай групай і ў садзейнічанні нелегальнай міграцыі. Польская пракуратура падазрае крымінальную групу ў садзейнічанні незаконнаму ўезду ў Еўразвяз больш чым 180 мігрантаў.
👉 Падрабязней
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤦♀️ Расейскія ваенкары ўпэўненыя, што Расея больш не будзе абстрэльваць Украіну ракетамі
Такія паведамленні сталі з’яўляцца ў каналах расейскіх Z-ваенкараў сёння раніцай.
Акрамя таго, яны пішуць, што ракетны ўдар магчымы ў выпадку, калі ўкраінцы адмовяцца сядаць за стол перамоваў.
У астатнім, як кажуць ваенкары, Пуцін ужо «проста чакае прапановы, ад якой нельга адмовіцца». Пры гэтым шмат хто з ваенкараў называе такое рашэнне ганебным.
☝️ Разам з тым, сёння ўначы расейскія войскі масава атакавалі тэрыторыю Украіны.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤬 Расея ноччу атакавала тры вобласці Украіны. У Харкаве ракета трапіла ў шматпавярховік
Па паведамленні ЗСУ, Расея выпусціла па Украіне 92 «шагэды», чатыры кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59/69 і балістычную ракету «Іскандэр-М».
Пацярпелі Харкаўская, Адэская і Кіеўская вобласці. Ёсць параненыя і загінулыя.
у Харкаве снарад трапіў у 12-павярховы жылы дом. 25 чалавек атрымалі раненні.
🇱🇹 Мытня Літвы ўзмоцніць кантроль на мяжы з 11 лістапада
Гэта закране тавары, якія вывозяцца з ЕЗ і лічацца рызыкоўнымі, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні
👉 У сувязі з санкцыямі супраць Расеі і Беларусі на памежных пунктах будзе праводзіцца фізічны кантроль тавараў падвойнага прызначэння. Падрабязней
Мусульмане Амстэрдаму масава напалі на габрэяў
Адбылося гэта пасля футбольнага матчу паміж «Аяксам» і «Маккабі» (Тэль-Авіў). Прыхільнікі Палестыны, некаторыя з іх былі ўзброеныя нажамі, шукалі заўзятараў з Ізраілю як на вуліцы, так і ў гатэлях.
Вядома, што пацярпела не менш за 12 чалавек. Паліцыя ўжо затрымала больш за 50 нападнікаў.
«Гэта сапраўдныя твары прыхільнікаў радыкальнага тэрарызму, з якім мы змагаемся. Заходняму свету трэба прачнуцца цяпер!» — заявіў прэм'ер Ізраілю Нетаньягу.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Беларуса асудзілі на 14 гадоў за замах на расейскага вайскоўца
У Крыме невядомы спрабаваў падарваць машыну з вайскоўцам РФ, але той выжыў. Паводле суда, вінаваты — грамадзянін Беларусі. Падрабязней на старонцы (праз VPN).
🔺 Калій можа патаннець у свеце. Лукашэнка супраць
Як самазваны прэзідэнт будзе змагацца за сённяшнія кошты і хто яму можа дапамагчы — чытайце праз VPN.
🔺 У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек
Каго асудзілі і якія пакаранні прызначылі лукашэнкаўскія «суддзі» — распавядзем на сайце (праз VPN).