☝️ Даследаванне: толькі 24% палякаў прыязна ставяцца да беларусаў
Ніжэй за беларусаў у рэйтынгу – цыганы (22% прыязных) і расейцы (8%).
Польскі Цэнтр вывучэння грамадскай думкі апублікаваў вынікі апытанкі пра стаўленне жыхароў краіны да іншых нацыяў.
Было апытана крыху больш за 1000 чалавек. Больш за ўсё палякі радыя амерыканцам (65%), італьянцам (63%), чэхам (61%) і славакам (60%).
🔻 Тры гады як затрымалі Дзяніса Івашына
Увечары 12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі КДБ у Горадні затрымалі журналіста і валанцёра міжнароднай супольнасці InformNapalm Дзяніса Івашына. Жонка Дзяніса Вольга была вымушаная з’ехаць у Польшчу, яна не бачыла мужа з таго самага дня.
Якімі былі гэтыя тры гады без каханага чалавека побач? Чытайце ў нашай размове з Вольгай Івашынай
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🙌 Задайце пытанні героям наступнага выдання «Шчыра кажучы»!
Мы праверым іхныя адказы на дэтэктары хлусні.
Паліграф у праграме «Шчыра кажучы» будуць праходзіць эканаміст Леў Львоўскі і галоўны рэдактар @euroradio Павел Свярдлоў.
Чакаем вашых пытанняў на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me
😮 Некаторыя з дактароў засталіся ў горадзе, «пераапрануліся» і нават запісвалі віншаванні Пуціну
Гэта кадры з дакументальнага фільм «20 дзён у Марыупалі»
Людміла Васкоўская анестэзіёлаг абласной больніцы Марыупалю. Той самай, на якую расейскія войскі скінулі авіябомбу.
Паслухайце, што адбывался пасля бамбавання. Гісторыя вачыма доктаркі
❗️ «Белсатам» будзе кіраваць Аляксей Дзікавіцкі
Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным паведамленні кіраўніцтва Польскага тэлебачання ў ліквідацыі.
Там тлумачыцца, што змены звязаныя з пераходам да новай мадэлі працы замежных каналаў TVP, якія фінансуюцца за кошт Міністэрства замежных спраў.
☝️ Кіраўніцтва Польскага тэлебачання ў ліквідацыі падзякавала Агнешцы Рамашэўскай-Гузы за шматгадовае супрацоўніцтва.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 У беларускіх калоніях цягам двух тыдняў не працуюць інтэрнэт-крамы для перадачаў вязням
Як паведамляюць праваабаронцы @MAYDAYMog, вонкава інтэрнэт-крамы працуюць, аднак праблемы паўстаюць на этапе рэгістрацыі або ўваходу ў асабісты акаўнт. Ужо цягам двух тыдняў карыстальнікі бачаць «памылку 403».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Кадр з дакументальнага фільма Настассі Мірашнічэнка «Дэбют» пра жаночую калонію ў Гомлі
#рэпрэсіі
Ці ўдасца замяніць беларусаў мігрантамі?
У новым выданні ток-шоу «План: Б» разбіраемся чаму рэжыму выгадны масавы прыезд у краіну людзей з Азіі, да чаго гэта можа прывесці ды як на гэта могуць адказаць беларусы?
А таксама якія праблемы могуць прывезці з сабою новыя жыхары Беларусі ды як рыхтуюцца да гэтага ўлады?
▶️ https://youtu.be/5cL1VSRHjRQ
#штопаглядзець
💪 Яны вырваліся з-пад уплыву Крамля і далучыліся да NATO
25 год таму ў альянс упершыню ўвайшлі былыя сацыялістычныя краіны: Польшча, Чэхія і Вугоршчына. Цяпер жа, NATO літаральна стаіць на межах Расеі.
Паглядзіце, як пашыраўся ваенны блок пасля Халоднай вайны.
🔻 Па вяртанні з-за мяжы затрыманая адміністратарка тг-каналу «Несцерка»
Відэа з жанчынай з'явілася на канале, блізкім да сілавікоў. Калі верыць допісу да відэа, то за колькі дзён да ейнай паездкі ў Беларусь, хтосьці паведаміў пра гэта ў чат-бот сілавікоў
Сярод іншага жанчына кажа, што ўдзельнічала ў стрымах са Святланай Ціханоўскай, хадзіла на пратэсты, адміністравала тэлеграм-канал. Напрыканцы відэа жанчына плача
☝️ Генпракуратура прапануе караць бацькоў, чые дзеці парушылі закон, пацярпелі або загінулі
Калі практыка сябе «апраўдае», то далей плануюць увесці і крымінальную адказнасць.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 Аляксандр Сакураў кажа, што больш не павязе свае стужкі ў Беларусь
Пасля даносу прапагандыстаў у Менску скасавалі паказы фільмаў расейскага рэжысёра Аляксандра Сакурава і творчую сустрэчу з ім.
☝️ Кінематаграфіст сказаў «Белсату», што больш не будзе планаваць паездак у Менск, а касаванне сеансаў і творчай сустрэчы назваў агіднасцю
У мяне ўжо няма аніякай цікавасці
❤️🩹 Каханне можа рабіць цуды. Калі вы страцілі веру ў людзей, паглядзіце гэтае відэа
Уладзь трапіў у страшную аварыю. Ягоная дзяўчына Нія выбрала быць побач з каханым і дапамагаць.
Глядзіце, як гэта паўплывала на стан хлопца👆
🤬 Колькі ідзе грошай на розныя аб'екты міліцыі і ў якім стане больніцы?
Больш за Br 67 млн атрымала сталічная міліцыя ў межах сацыяльна арыентаванай інвестыцыйнай праграмы гораду.
Падрабязней глядзіце ў відэа👆
🤨 З міжнароднай версіі «Оскара» прыбралі ўкраінскае ўзнагароджанне
Гэта заўважаў тэлеканал «Суспільне Мовлення». Увечары 11 сакавіка там быў запланаваны паказ Оскара, аднак, калі яны атрымалі матэрыялы для трансляцыі, там не было ўзнагароджання ўкраінцаў.
Нагадваем, прэмію Оскар за найлепшы дакументальных фільм атрымаў украінскі рэжысёр за стужку «20 дзён у Марыупалі». У міжнароднай версіі выразалі як само ўзнагароджанне, так і прамову рэжысёра, які атрымаў статуэтку.
Міжнародная версія – гэта скарочаны варыянт «Оскара», дзе могуць быць выразаныя некаторыя ўзнагароджання. У мінулым годзе ў той жа самай намінацыі перамог дакументальны фільм «Навальны!». Арганізатары тады пакінулі ўзнагароду за фільм у міжнароднай версіі.
Украінскія беспілотнікі атакавалі сем гарадоў Расеі
Паводле губернатараў, дроны зладзілі пажары на паліўных прадпрыемствах. Вядома, што загарэліся НПЗ у Арлоўскай і Ніжагародскай вобласцях. Акрамя таго, ноччу былі атакаваны Маскоўская і Ленінградская вобласці.
Улады Украіны пакуль не каментуюць аперацыю беспілотнікаў.
🍔 Ці можа быць у гамбургера добры густ, а ў чалавека добры смак у адзенні?
🤔 Чаму з гэтымі двума словамі ўвесь час узнікае блытаніна?
Вядоўца нашай праграмы «Мова нанова» Віктар Шукеловіч ведае адказ і дапаможа вам разабрацца, а таксама ніколі не блытаць густ са смакам.
👆 Глядзіце «Мову нанова» і размаўляйце па-беларуску без памылак!
🔻 Ракета трапіла ў жылыя дамы у Крывым Розе
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі двое мірных жыхароў, больш за 30 атрымалі раненні.
Мэр Крывога Рогу Аляксандр Вілкул паведамляе, што ў выніку расейскай атакі было зафіксавана як мінімум тры «прылёта».
Адна ракета трапіла ў 9-павярховы дом, распачаўся пажар. Ёсць забітыя і параненыя. Яшчэ адна - трапіла ў дах 5-павярховага дому ў Металургічным раёне гораду.
❌Сербскі суд адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта
Справу разгледзяць нанова.
Сваё рашэнне Апеляцыйны суд у Бялградзе патлумачыў тым, што не ўсе акалічнасці, на падставе якіх было вынесенае рашэнне аб экстрадыцыі, былі даследаваны. Акрамя таго, Гнёту не далі слова падчас першага працэсу.
Пры гэтым суд працягнуў тэрмін утрымання Андрэя Гнёта пад вартай яшчэ на 60 дзён. Новае слуханне па справе прызначанае на 26 сакавіка.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Сярод 10 краінаў, якія летась найбольш актыўна інвеставалі ў Беларусь – 5 краінаў Еўразвязу;
🔸 Легіён «Свабода Расеі» паведаміў аб прарыве ўкраінска-расейскай мяжы;
🔸Пасля даносу прапагандыстаў у Менску скасавалі паказы фільмаў расейскага рэжысёра Аляксандра Сакурава і творчую сустрэчу з ім;
🔸Тры гады таму затрымалі гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=NH9MsOkHWUE
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🤯 Сем крымінальных артыкулаў
Столькі абвінавачанняў выставіў Следчы камітэт супраць Вольгі Вялічкі, якая раней узначальвала гарадзенскі дзіцячы хоспіс.
📌 Вольга знаходзіцца за мяжою. Цяпер яна працуе з дзецьмі рэпрэсаваных беларусаў і беларусак. Надоечы Вольга Вялічка апублікавала кнігу, заснаваную на гісторыях сваіх пацыентаў, – «Ад 2 да 15: Мая мама ў турме»
📌 У Беларусі Вольга Вялічка заснавала і кіравала дзіцячым госпісам ім.Святога Губерта ў Горадні. Ён працаваў 13 гадоў. Арганізацыя дапамагла прыблізна 70 сем’ям: гэта медычная, сацыяльная, псіхалагічная і духоўная дапамога невылечна хворым дзецям ды іхным бацькам.
Улады ліквідавалі госпіс, а Вольга Вялічка была вымушаная з'ехаць за мяжу
❗️ Агнешку Рамашэўскую-Гузы звольнілі з пасады дырэктаркі «Белсату»
11 сакавіка ліквідатар TVP S.A. Даніэль Гаргош падчас асабістай сустрэчы прапанаваў дырэктарцы і заснавальніцы тэлеканалу «Белсат» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы датэрмінова прыпыніць кантракт па ўзаемнай згодзе бакоў пасля 17 гадоў кіравання тэлеканалам.
Дырэктарка «Белсату» адхіліла прапанову, матывуючы гэта адсутнасцю ўпэўненасці ў далейшым існаванні тэлеканалу.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 У беларускім СІЗА памёр грамадзянін Літвы
Смерць магла наступіць праз тое, што чалавек не атрымаў своечасовай медычнай дапамогі, піша Delfi са спасылкай на заяву МЗС. Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту.
Мужчыну затрымалі 31 снежня нібыта за спробу перавезці патроны праз мяжу.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Завочны суд ладзяць у Менску за зрыў рэферэндуму ў 2022;
✔️ Тры гады ад затрымання журналіста Дзяніса Івашына;
✔️ Падраздзяленні «Свабода Расеі», Сібірскі батальён і РДК зайшлі ў Курск і Белгародскую вобласць;
✔️ Сем рэгіёнаў Расеі атакавалі дроны. Расейцы скінулі авіябомбу на Купянск;
✔️ Арганізатары 106 гадавіны БНР распавялі, хто выступіць на канцэрце;
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» 🎞
💱А што па грошах?
Курсы валют на 12 сакавіка
Таргі на валютнай біржы сёння скончыліся ростам долара і еўра, расейскі рубель патаннеў.
#курсывалютаў
🔻 У Расеі разбіўся яшчэ адзін самалёт
Як паведамляюць расейскія тэлеграм-каналы, ваенна-транспартны Іл-76 упаў у раёне аэрадрома ў Іванаўскай вобласці Расеі. З месца падзення заўважаны дым.
Папярэдне, на борце былі 12 чалавек. Усе загінулі.
Тым часам Расейскія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны, сцвярджаюць, што зайшлі на тэрыторыю Курскай і Белгародскай вобласцяў Расеі.
☝️ Паводле непацверджаных афіцыйна звестак, пачаліся «жорсткія баі».
❤️ Першая таямніца святкавання БНР-106 раскрытая
Каманда БНР100 ладзіць вялікае онлайн-мерапрыемства. Ужо запланаваная трансляцыя на YouTube-канале «Годна». Раней арганізатары не агучвалі праграму, але цяпер раскрылі, каго мы ўбачым на сцэне.
🎼 Сярод выступоўцаў – J:МОРС, NAVIBAND, DLINA VOLNY, DZIECIUKI, NOCHY, VOLSKI.
🎙 Вядоўцы – блогерка Ліза Ветрава і шоумэн Дзяніс Дудзінскі.
Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106 і на сайце BNR106.info.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Дзе яшчэ будуць вялікія мерапрыемствы, чытайце тут
💬 Музыка-«тэрарыст», які хоча спевамі пра вайну вярнуць слухачам адчуванне міру
Беларускага мэтал-музыку Уладзіслава Наважылава, фронтмэна мэтал-гурта «Gods Tower» пад псеўданімам Лэслі Найф, нядаўна занеслі ў «спіс тэрарыстаў».
Наважылаў мае звычайную працу і некалькі старонніх праектаў. Адзін з іх – літаратура.
Пра жыццё, звычайную працу і патрэбнасць. Вялікая шчырая гутарка з музыкам - у нашым матэрыяле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
Лекаванне, прытулкі для жывёл ці падтрымка мовы. Што зробіць «Новая Беларусь» на падаткі эмігрантаў?
Беларусам за мяжой прапануюць праект сапраўднага лічбавага самакіравання. Распавядаем што гэта і колькі будзе каштаваць:
✅ Праз VPN. ❎ Без VPN
Генеральны сакратар NATO выказаўся адносна перамоваў Украіны з Расеяй
«Капітуляцыя – гэта не мір. Мы павінны працягваць умацоўваць Украіну, каб паказаць прэзідэнту Пуціну, што ён не атрымае жаданага на полі бою».
Енс Столтэнберг таксама лічыць, што неабходна дамовіцца пра рашэнне, пры якім Украіна будзе прызнаная як незалежная краіна.
Шмат хто ва Украіне бачыць каментар кіраўніка NATO, як адказ на прапанову Папы Рымскага.
☕️Добры дзень, шаноўныя!
Прынеслі вам ранішняе чытво – 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Камандзір палка Каліноўскага паведаміў пра колькасць байцоў
Праз VPN
Каля 5000 беларусаў змагаюцца з расейцамі толькі ў складзе ПКК. Так сцвярджае камандзір Дзяніс Прохараў (Кіт). Падрабязней пра фармаванне, якому споўнілася ўжо два гады, чытайце ў нашым матэрыяле.
🔺Мірных беларусаў, якія ўцяклі ад рэжыму лічаць пагрозаю?
Праз VPN
Дзіўна, але літоўскія спецслужбы бачаць пагрозу ўжо і ў беларускіх дыяспарах. Як так сталася, што нашыя землякі за амаль чатыры гады сталі «небяспечны» для літоўцаў?
🔺«Опэнгаймэр» – гэта пралог да свету, у якім мы жывем
Праз VPN
Што насамрэч хоча нам паведаць Крыстафер Нолан у трыумфальнай стужцы «Опэнгаймэр»? Разам з кінакрытыкам абмяркуем самы ўзнагароджаны фільм за апошнія часы.
#штопачытаць