🇬🇪 Прэзідэнтка Грузіі не прызнае вынікі выбараў, апазіцыя на знак пратэсту адмаўляецца ўваходзіць у парламент
Саламэ Зурабішвілі сцвярджае, што выбары былі татальнай фальсіфікацыяй на карысць кіроўнай партыі «Грузінская мара»:
«Я не прызнаю гэтыя выбары. Гэтыя выбары не могуць быць прызнаныя. Гэта тое ж самае, што прызнаць прыход сюды Расеі, падпарадкаванне Грузіі Расеі».
💥 #галоўнае за 27 кастрычніка
✔️ На парламенцкіх выбарах у Грузіі лідзіруе кіроўная партыя
✔️ У выніку ізраільскіх удараў Іран не зможа вырабляць балістычныя ракеты цягам года
✔️ Памёр кот Крошык, якога лячылі ад атлусцення
✔️ «Шагэды» ў Беларусі: уначы заляцелі яшчэ два БПЛА
✔️ Мульцяшны мядзведзік Пэдынгтан атрымаў сапраўдны брытанскі пашпарт
✔️ Ісландыя афіцыйна зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень без змяншэння заработнай платы
✔️ Якія імпрэзы запланавалі беларусы замежжа да Ночы расстраляных паэтаў
✔️ Латвійскі прарасейскі журналіст збег ў Беларусь каб пазбегнуць турмы
✔️ Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес апублікаваў відэа, дзе яго машыну абстралялі
#рэпрэсіі:
▪️ Сілавікі затрымалі вядомых мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву
▪️ Сястра Марыі Калеснікавай расказала пра стан яе здароўя
▪️ У Маладзечне затрымалі мужчыну за спробу сарваць дзяржаўны сцяг
📚 У Беларусі працягваюць забараняць кнігі
Што цяпер не атрымаецца купіць і пачытаць - глядзіце ў нашым сюжэце.
🤦♀️ П.С. Толькі не распавядайце чыноўнікам пра электронныя кнігі.
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці змогуць беларускія дэмсілы паўплываць на хаду прэзідэнцкіх выбараў?
🔸 Як Лукашэнка метадычна падманвае электарат
🔸 Парламенцкія выбары прайшлі ў Грузіі
🔸 У Беларусі не стае лекараў і настаўнікаў. Наколькі сур’ёзная праблема і што ўлады думаюць з гэтым рабіць?
🔸 Лукашэнка зноў будзе гандляваць палітвязнямі?
🔸 Чысткі ў адукацыі — ад прыватных школаў і курсаў польскае мовы, да ліквідацыі «Стрымлайн» і «Лідар»
Далучайцеся да нашага эфіру!
😳 Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес апублікаваў відэа, дзе яго машыну абстралялі
На відэа, апублікаванае ў Facebook, бачна, што Маралес сядзіць на пярэднім пасажырскім сядзенні, а лабавое шкло абстралянае.
Кіроўца паранены, але працягвае кіраваць аўтамабілем.
☝️ Прыхільнікі Маралеса ўжо два тыдні блакуюць аўтамагістралі ў цэнтры Балівіі.
За гэта ўрад раскрытыкаваў Маралеса.
Аднак заяўляе, што паліцыя «не праводзіла ніякіх аперацый» супраць былога прэзідэнта.
👉 Хуан Эва Маралес Айма - былы прэзідэнт Балівіі. У выніку масавых антыўрадавых пратэстаў у 2019 годзе, быў вымушаны сысці ў адстаўку і пакінуць краіну.
Лічыцца першым прадстаўніком карэннага насельніцтва Амерыкі, які кіраваў Балівіяй з часоў пачатку іспанскай каланізацыі. Узначальваў Балівію даўжэй, чым хто-небудзь у яе гісторыі (13 гадоў).
📸 Паводкі ў Нігерыі і Сенегалу, атака ўкраінскіх гарадоў расейскімі БПЛА, апоўзень у Босніі і Герцагавіне
Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках.
🇮🇸 Шчырай зайздрасці пост...Ісландыя афіцыйна зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень без змяншэння заработнай платы
Па выніках 2023 года ВУП краіны вырас на 5%, што ў тым ліку звязваюць са скарачэннем працоўнага тыдня
🐿 Пілотны праект, у рамках якога з 2020 па 2021 год 51% жыхароў краіны скарацілі працоўны тыдзень да 35-36 гадзін, паказаў станоўчыя вынікі. Так, прадукцыйнасць працы захавалася ці нават вырасла, а беспрацоўе дасягнула мінімальных паказчыкаў сярод еўрапейскіх краін.
Спецыялісты адзначаюць, што палепшыўся агульны дабрабыт работнікаў - ад зніжэння ўзроўню стрэсу і рызыкі выгарання да паляпшэння здароўя і гармоніі паміж працай і асабістым жыццём.
☝️ Эксперымент з чатырохдзёнкай праводзілі і ў Нямеччыне. Даследаванне паказала, што чатырохдзённы працоўны тыдзень паляпшае псіхічнае здароўе, сон і не ўплывае на прадуктыўнасць у горшы бок.
😊 Хіба што самы вядомы мульцяшны мядзведзік – Пэдынгтан – атрымаў сапраўдны брытанскі пашпарт
Пра гэта распавёў Роб Сілва, супрадзюсар будучага фільму «Пэдынгтан у Перу»:
«Мы напісалі ў Міністэрства ўнутраных справаў з запытам, ці можам мы атрымаць рэпліку, а яны выдалі Пэдынгтану сапраўдны афіцыйны пашпарт»
🤩 Выбары прэзыдэнта для палякаў – свята: ідуць усёй сям’ёй, робяць фатаздымкі каля ўрнаў
У наступным годзе ў Польшчы адбудуцца выбары новага прэзыдэнта.
☝️ Тысячы беларусаў, якія выехалі ў Польшчу пасля падзеяў жніўня 2020 году ўпершыню пабачаць як выглядаюць дэмакратычныя выбары ў суседней краіне. І гэта бясцэнны досвед.
Хто пазмагаецца за прэзідэнцкі палац ў Польшчы і ці зменіцца палітыка Варшавы ў дачыненні да Беларусі з прыходам новага кіраўніка дзяржавы?
👉 Разбіраемся ПА СПАСЫЛЦЫ
🤯 У Ізраілі грузавік урэзаўся ў аўтобусны прыпынак, на якім было шмат людзей
У выніку трагедыі каля 35 чалавек дастаўленыя ў лякарні, з іх шасцёра ў цяжкім стане.
Кіроўца грузавіка – ізраільскі араб – быў застрэлены ў кабіне аўтамабіля ўзброенымі грамадзянскімі асобамі, якія знаходзіліся непадалёк.
Ізраільская паліцыя разглядае версію тэракту.
☕️ Класічны глінтвэйн ці збіцень?
Гарбузовы латэ ці гарбата на зёлках? А мо, гэтай восенню паспрабаваць розныя напоі для сугрэву, у тым ліку – тыя, якія спрадвеку пілі беларусы?
😊 Выбірайце, што вам найбольш да спадобы, з нашага топу.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤔 «Ціханоўская - неправільная сітуацыя»
Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў у розныя дзяржструктуры, каб даведацца, за каго будуць галасаваць чыноўнікі.
Вынікі вас здзівяць.
👉 Глядзіце новы выпуск «Шухер-шоу» на нашым тэлеканале «Белсат LIFE»
😢 Сілавікі затрымалі вядомых мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву
Мастакоў затрымалі каля двух тыдняў таму, і яны дагэтуль не выйшлі на волю, піша «Наша Ніва».
Па якім артыкуле затрымалі мужа і жонку, невядома.
Карціны Ігара Рымашэўскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у мастацкім фондзе Беларуст, у галерэі Webkunsthaus Германіі, у галерэі Schaer und Wildbolc Швейцарыі, а таксама ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.
Людміла Шчамялёва - член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, галерэі Webkunsthaus Германіі і ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.
#рэпрэсіі
🤷♀️ На парламенцкіх выбарах у Грузіі лідзіруе кіроўная партыя
Яна набрала 54,19 % галасоў.
Вядома, што «Грузінская мара» прайграла выбары ў Тбілісі, Руставі, Кутаісі, Батумі і Цаледжыху. Аднак у гарадах армянскай і азербайджанскай дыяспары яна набрала пераважную большасць галасоў.
👉 Падрабязней
💥 #галоўнае за 26 кастрычніка
✔️ Ізраіль нанёс удар па ваенных аб'ектах у Іране
✔️ Расея атакавала Кіеў і Днепр
✔️ У Вільні падпалілі дзверы Цэнтра беларускай супольнасці і культуры
✔️ Дзень народзінаў Анатоля Сыса
✔️ Інтэрв'ю з акторкай Зояй Белахвосцік
✔️ У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі
✔️ Грэцкія святары скралі з бюджэту каталіцкай царквы каля 3 млн еўра і ўклалі іх у начныя клубы
✔️ Ноччу на тэрыторыю Беларусі заляцела да дзесяці «шагэдаў»
✔️ У ЗША стварылі кіберпластыр, які можа замяніць антыбіётыкі
✔️ У Грузіі праходзяць парламенцкія выбары, пра якія грузіны кажуць «лёсавызначальныя»
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹«Калі б мы не распачалі рэформы, полк Каліноўскага сапраўды мог перастаць існаваць»
Полк Каліноўскага 100 дзён таму абвясціў аб рэформе. Як поспехі?
🔹Канцэрты, спектаклі, чытанні
Падзеі да Ночы расстраляных паэтаў.
🔹«Я баюся за ейнае жыццё»
Сястра Марыі Калеснікавай расказала пра здароўе палітзняволенай.
#штопачытаць
❓Як рэжым робіць статыстыку лекараў?
❓Хто насамрэч лечыць беларусаў?
❓Кім закрываюць дзіркі ў медыцыне?
Глядзіце ў нашым сюжэце.
😢 «Я баюся за ейнае жыццё»
Сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч у выпуску праекту «ТОК | TALK» паведаміла, што пасля аперацыі праз прабадную язву ў лістападзе 2022 года палітзняволеную адзін раз вазілі ў гарадскі шпіталь у Гомлі, і невядома, з чым гэта было звязана.
Таксама Хоміч адзначыла, што Марыя можа не вытрымаць умоваў за кратамі.
👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі
🤔 Пра што мараць дыктатары і дзе яны хацелі б правесці старасць?
Здаецца, Лукашэнка знайшоў такое месца. Прыемны бонус: там не працуюць ніякія санкцыі і яго не зможа дастаць Гаагскі трыбунал.
👉 Што гэта за месца — глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Навіны з будучыні».
🤡 Латвійскі прарасейскі журналіст збег ў Беларусь каб пазбегнуць турмы
Пра гэта паведаміў другі прарасейскі прапагандыст Аляксей Стэфанаў:
«Юру ў 66 гадоў маглі ўжо ў аўторак адправіць у турму на год і месяц за нібыта распальванне варожасці (ад яго імя пісалі непісьменныя пасты з заклікамі знішчаць латышоў).»
🕯 Беларусы ў эміграцыі запланавалі багата імпрэзаў да Ночы расстраляных паэтаў
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных і культурных дзеячаў, навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі.
Штогод напрыканцы кастрычніка беларусы ладзяць вечары памяці ахвяраў рэпрэсіяў.
👉 Сабралі для вас афішу гэтых мерапрыемстваў па ўсім свеце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤔 Берасцейскі мір 1918 года. Ці была БНР толькі праектам кайзераўскай Нямеччыны, як сцвярджаюць лукашысты?
Чаму Літва зберагла незалежнасць у міжваенны перыяд, Украіна дасягнула шмат, хоць і была заваяваная бальшавікамі, а Беларусь засталася адно на паперы? І адкуль увогуле ўзялася тая тэлеграма нямецкаму кайзеру, якую выкарыстоўваюць ворагі БНР для дыскрэдытацыі беларускай дзяржавы.
👉 Разіраемся ў таямніцах дыпламатыі ў новым выпуску праграмы «Intermarium»
😡 «Шагэды» ў Беларусі: уначы заляцелі яшчэ два БПЛА
Уначы 27 кастрычніка з тэрыторыі Украіны ў Беларусь зайшлі найменей два расейскія «шагэды».
Першы дрон прайшоў па калідору Славутыч – Чарнобыль у 00:34–00:44.
Яшчэ адзін БПЛА зайшоў у раёне Лоева і накіроўваўся на паўночны захад краіны. Вядома, што ён заляцеў углыб краіны і там прапаў.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😢 Памёр кот Крошык, якога лячылі ад атлусцення
Пра яго смерць паведаміла зооабаронца Галя Море:
«Самая страшная ноч у жыцці. Ноч, калі не стала Крошыка»
🤔 «Калі б мы не распачалі рэформы, полк Каліноўскага сапраўды мог перастаць існаваць.»
19 ліпеня полк выступіў з заявай пра рэформы і пра змену камандзіра. Тады з гэтым пагадзіліся не ўсе каліноўцы. А што зараз?
👉 «Белсат» спытаў прадстаўнікоў палка і былых ваяроў, ці дапамаглі рэформы. ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤔Калі русізмы – не зусім русізмы
Часам беларускае слова нагадвае расейскае і людзі шукаюць, чым бы максімальна непадобным яго замяніць. Гэтак мы атрымліваем дзіўныя выразы.
Як змаганне з русізмамі шкодзіць беларускай мове – глядзіце ў новым выданні праграмы «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»🎬
📌 У выніку ізраільскіх удараў Іран не зможа вырабляць балістычныя ракеты цягам года
Уначы 26 кастрычніка Ізраіль нанёс па Ірану ўдар, у выніку якога выведзены з ладу найважнейшы кампанент іранскай праграмы па вытворачасці балістычных ракет.
☝️Знішчэнне абстаялявання наносіць сур’ёзны ўрон па здольнасці Ірана вырабляць новыя балістычныя ракеты.
Ізраільскія крыніцы сцвярджаюць, што немагчымасць папаўняць запасы ракет у першую чаргу можа абмежаваць здольнасці Ірану забяспечваць сваіх хаўруснікаў.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😏 Лукашэнка знайшоў нафту – цяпер беларусы абагацяцца?
Чаму Антарктыда – рай для дыктатараў?
Як і навошта ўлады плануюць выціснуць з беларусаў усе сокі?
«А ці была дзяўчынка?»: скандал на «Міс Беларусь»
👉 Усё гэта ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні».
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
А мы вам прынеслі пачытаць цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
📍TVN: Блізкі да Лукашэнкі бізнесмен Машэнскі жыве і працуе ў Варшаве
Ён можа мець ключавое для беларускіх ўладаў значэнне, таму што мае доступ да банкаўскай сістэмы Еўразвязу.
📍 «Жыццё – гэта монаспектакль»
Шчырая размова з Зояй Белахвосцік – пра акторскі хлеб, каханне і тэатр ценяў у Ждановічах.
📍 Душэўны боль і перадвыбарчы піяр: Лукашэнка прыгразіў Расеі вайною
«Белсат» спытаў экспертаў, чаму палітык загаварыў пра пагрозу аншлюсу Беларусі і ці стануць беларусы ваяваць з усходнім суседам.
#штопачытаць
🔺Сенат Польшчы заклікае забяспечыць свабоду Андрэю Гнёту
Маршалак Сената Малгажата Кідава-Блоньская накіравала адпаведны зварот да сербскага парламента з просьбай разгледзець справу Андрэя Гнёта:
«Падкрэсліць важнасць сітуацыі з беларускім апазіцыянерам Андрэям Гнётам, які быў арыштаваны ў Рэспубліцы Сербія і ў дачыненні да якога ў вашай краіне паўторна праводзіцца працэдура экстрадыцыі. Большасць краін Еўропы і свету бачаць у гэтых абвінавачаннях зручны камуфляж для дзеянняў аўтарытарных беларускіх уладаў, якія імкнуцца выкарыстоўваць міжнародныя паліцэйскія інстытуты для ўмацавання свайго становішча і падаўлення імкнення сваіх грамадзян да свабоды».