🪖 Ва Украіне спадзяюцца мець дастаткова боепрыпасаў для адпору расейскім войскам ужо з красавіка
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Люксембурзе заявіў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
З яго словаў, Чэхія знайшла ў іншых краінах крыніцы для пастаўкі 800 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў і сабрала сродкі ў саюзнікаў для куплі першай партыі ў 300 000 штук
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🐈⬛ Коцік «паліцыянт» стаў сапраўднаю зоркаю не толькі інтэрнэту, але і Нідэрландаў
Усё праз камізэльку, на якую яго гаспадыня зрабіла налепкі з надпісам «Police»
💥 #галоўнае за 19 сакавіка
🔻 18-ая гадавіна «Плошчы-2006»;
🔻 У ААН апублікавалі ўжо трэці даклад аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі;
🔻 У Каардынацыйнай радзе абралі новае кіраўніцтва. Праз два месяцы яно павінна змяніцца;
🔻 Дзе адзначыць Дзень Волі. Вялікі гайд імпрэзаў ва ўсім свеце;
🔻 Расследаванне дзейнасці Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра;
🔻 Паліцыя сцвярджае, што хакеіст Канстанцін Кальцоў здзейсніў самагубства;
🔻 Малдова і Эстонія высылаюць працаўнікоў расейскіх амбасадаў;
🔻 Вынікі 755-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
«Новы зрок» вінавацяць у працы без ліцэнзіі. Распачынаецца суд
☝️ Заснавальнік сеткі Алег Каўрыгін мяркуе, што на гэтым ціск на кампанію не спыніцца, перадае @zerkalo_io
У красавіку 2023 года супраць фактычнага ўладальніка медцэнтру «Новы зрок», які пастаянна пражывае ў Літве, і чатырох працаўнікоў медустановы была распачатая крымінальная справа за нібыта выплаты работнікам заробкаў у канвертах. На маёмасць падазраваных быў накладзены арышт.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💔 Андрэй Брэмшмідт
І зноў вырак за дапамогу і салідарнасць.
Андрэй – дэпутат з Заслаўя і адзін з арганізатараў «VIVA Ровар» у гэтым горадзе. Быў нават у выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах у 2019-м.
Быў затрыманы 15 чэрвеня 2023 і абвінавачаны ў фінансаванні «тэрарыстычнай дзейнасці» і «дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».
Вынік суда пакуль невядомы.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Менск, вул. Валадарскага, 2
😳 Далёка не самы просты манастыр. З падвойнай бухгалтэрыяй і скандальнай рэпутацыяй
Расследавальнікі «Бюро» пры дапамозе «Кіберпартызанаў» і «Хрысціянскай візіі» даследавалі камерцыйную і палітычную дзейнасць Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра
«Белсат» сцісла пераказвае вялікае расследаванне 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
🔻 Пайшоў з жыцця вядомы спартовы каментатар Васіль Уткін. Яму было 52 гады
Пра гэта паведамляе «Матч ТВ».
Як піша @tribuna_by, раней Васіль Уткін выказваўся пра Беларусь не ў самым лепшым ключы. Ён моцна троліў беларусаў, аднак з 2020 года – захапляўся. І нават стаў галоўным крытыкам Лукашэнкі ў расейскім спорце.
🤔 Ці змог бы адвакат Алесь Міхалевіч абараняць на судзе Лукашэнку?
У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні пройдзе адвакат Алесь Міхалевіч.
☝️ Спыталі яго сярод іншага, ці даваў ён згоду стаць агентам спецслужбаў, каб выйсці з СІЗА, і ці працаваў на замежныя спецслужбы?
Глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🙌 Еўрапейскія дыпламаты зладзілі каля суда акцыю салідарнасці з журналістам Ігарам Карнеем
На фота (скрыншот пралукашэнкаўскага тэлеканалу) - Ігар Карней у зале суда.
Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі паведаміла, што на знак салідарнасці з журналістам да будынку Менскага гарадскога суда прыехалі дыпламаты амбасадаў Аўстрыі, Нідэрландаў, Славаччыны, Швецыі, Нямеччыны, Польшчы і Вялікай Брытаніі.
#рэпрэсіі
🙌 «Дашліце ноты ў турму»
Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўніверсітэту заклікала далучыцца да акцыі салідарнасці з палітзняволенай Марыяй Калеснікавай.
☝️ Ідэя палягае ў тым, каб адправіць у калонію нотныя лісты. Як адзначылі арганізатары акцыі:
Яна прасіла дасылаць ёй ноты, якія можна сыграць у галаве
☝️ Незадоўга да смерці з’явіліся чуткі, што Кальцоў мае ўзначаліць менскае «Дынама» і зборную
Пра смерць Канстанціна Кальцова стала вядома 18 сакавіка. Былы гулец НХЛ і «Северсталь» з расейскага Чэрэпаўца, менскага «Дынама» ды маскоўскага «Спартака».
💬 Спартовы журналіст Аляксандр Пуціла тым часам адзначае прыватны бок гісторыі хакеіста:
Вы паглядзіце: усюды на першы план выдаюць тое, што ён бойфрэнд Сабаленкі. Ніхто не нагадвае, што ён, між іншым, бацька трох дзяцей. І ніхто не шукае найперш рэакцыю ягонай жонкі. Адразу падкрэсліваецца Сабаленка. Зразумела, яна суперзорка. А хто такая жонка? Даруйце бурклівасць, але для мяне гэта першы негатыў. І галоўны. Але ж, бачыце, «Спорт-Экспрэс» выдаў не як пра здрадніка сваёй сям’і, а як «гісторыю кахання».
🤦♂️ Мініфарм назвала блакаванне АНТ і СБ «абмежаваннем свабоды слова»
Вядзецца пра рашэнне Латвіі закрыць доступ да сайтаў АНТ і «СБ. Беларусь сегодня». Нацыянальны савет Латвіі па электронных СМІ (NEPLP) назваў рэсурсы ont.by і sb.by датычнымі да распаўсюду расейскай прапаганды.
Міністэрства інфармацыі РБ абурылася:
Мининформ расценивает как недопустимые действия, направленные на ограничения свободы слова и целенаправленное лишение латышских граждан права на получение полной и объективной информации.
🤔 Чаму сілавікі Лукашэнкі ўвесь час уздымаюць тэму ЛГБТ?
Як рэжым выкарыстоўвае прадстаўнікоў ЛГБТ супольнасці ды што з гэтым можна рабіць, разбіраемся ў новым выданні ток-шоу «План: Б».
Таксама госці студыі абмяркоўваюць ці патрэбная легалізацыя аднаполых саюзаў у Беларусі, ці шмат геяў сярод сілавікоў і прапагандыстаў і як БТ выкарыстоўвае ЛГБТ.
▶️ https://youtu.be/0zxQQaJsxTM
📍«Politico»: Францыя падтрымала прапанову Польшчы абмежаваць імпарт у ЕЗ харчоў з Украіны
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абмеркавалі пытанне імпарту харчоў з Украіны 15 сакавіка на сустрэчы ў фармаце «Ваймараўскага трохкутніка». Выданне «Politico» піша, што Макрон пагадзіўся з прапановаю Туска пашырыць абмежаванні на пастаўкі ўкраінскіх прадуктаў.
На саміце на гэтым тыдні еўрапейскія лідары будуць думаць, што рабіць з украінскімі харчамі. З увагі на вайну Брусель раней істотна палегчыў доступ на рынак ЕЗ прадуктаў з Украіны. Аднак гэта моцна ўдарыла па еўрапейскіх фермерах, якія не могуць канкураваць з таннымі харчамі з краіны, што ваюе. Аграрыі зладзілі масавыя пратэсты.
👆«Дзяржавы могуць звяртацца ў Міжнародны суд з патрабаваннем адкрыць крымінальную справу, нягледзячы на тое, што Беларусь не з’яўляецца ўдзельніцай Рымскага статута»
У ААН апублікавалі ўжо трэці даклад аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Што дасць гэты даклад і ці дапаможа гэта беларусам? Забіраемся разам з экспертамі.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
🤦♀️Паміж акупаваным Крымам і Беларуссю плануюць наладзіць чыгуначныя зносіны
Пра гэта паведамляе расейскае СМІ са спасылкаю на так званага прадстаўніка Крыму Георгія Мурадава.
Ён адзначыў, што да пачатку турыстычнага сезону плануецца арганізаваць для людзей з Беларусі спецыяльныя вагоны. Яны будуць рухацца з цягнікамі, якія ідуць у Расею, а затым іх будуць перачэпліваць на цягнікі ў Крым.
У Крыме зацікаўленыя ў турыстах з Беларусі, таму ў перспектыве акупацыйныя ўлады ўжо думаюць пра прамыя авіязносіны і паўнавартасныя чыгуначныя зносіны.
Добры дзень, даражэнькія!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Страціць Беларусь было б вялікай памылкай»
Праз VPN
Дырэктар «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі аб пераменах на канале і падтрыманні незалежных медыяў.
🔺Што будзе на Дзень Волі?
Праз VPN
Афіша для Беларусі, Польшчы і іншых краінаў.
🔺Зварот у міжнародныя суды ад нашага імя
Праз VPN
Што дае чарговая справаздача ААН пра рэпрэсіі ў Беларусі?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 19 сакавіка
✔️ Затрыманы жыхар Горадні;
✔️ Пачаўся судовы працэс у дачыненні журналіста Ігара Карнея. Еўрапейскія дыпламаты зладзілі каля суда акцыю салідарнасці з журналістам;
✔️ Пачынаецца суд над музыкамі гурта Nizkiz;
✔️ Кіроўцу з Баранавічаў Аляксандра Захарчыка асудзілі на 3 гады «хіміі» за рэпост публікацыі пра Лукашэнку;
✔️ За «абразу Лукашэнкі» асудзілі пенсіянерку: «Накіроўвала звароты ў Генпракуратуру і Саўмін»;
✔️ Іллю Булье асудзілі да «хатняй хіміі»;
✔️ «Новы зрок» вінавацяць у працы без ліцэнзіі. Распачынаецца суд;
✔️ Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўніверсітэту заклікала далучыцца да акцыі салідарнасці з палітзняволенай Марыяй Калеснікавай;
✔️ Праект «Бобруйск 375» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»;
💁 Ішоў трэці месяц Года «качэства»
Паступіла даручэнне адрамантаваць дарогі ў краіне. Аднак замест якасці на першае месца зноў выйшла хуткасць
😮 Невідушчы расеец вывучыў беларускую і яшчэ 13 моваў
Беларуская мова для Вячаслава Чэрнева не проста адна з шэрагу. Ён добра разбіраецца ў гаворках і дыялектах, а таксама выдзяляе адну яе асаблівасць. Глядзіце, якую ☝️
Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Еўраўвяз збіраецца ўвесці мыта на зерне і алеі з Беларусі і Расеі ў памеры 95 еўраў за тону;
🔸 Расследаванне «Бюро» пра пратаірэя Андрэя Лемяшонка з Свята-Елісавецінскага манастыра і пра бізнес-імперыю, якую ён стварыў;
🔸Гадавіна Плошчы-2006. Яе значэнне і наступствы;
🔸Белсат і нашых гледачоў чакаюць перамены. У якім кірунку будзе развівацца наш канал, як будзе змяняцца?;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Op73HlnXLCs
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
❤️ 18-ая гадавіна «Плошчы»
19 сакавіка 2006 года тысячы людзей выйшлі на вуліцы на знак пратэсту супраць сфальсіфікаваных выбараў. А ўжо на наступны дзень на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Што адбывалася ў той час - у нашым відэа ☝️
А таксама глядзіце стужку «Плошча–2006», прысвечаную прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Менску.
🎞 «Плошча» вачыма рэжысёра Юрыя Хашчавацкага, Беларусь, 2007 г.
🙌🏻 Падтрымайце наш канал, націснуўшы ➡️ на спасылку (для ўладальнікаў Telegram-прэміум)
🎥 У Славаччыне ловяць мядзведзя, які стаў прычынаю гібелі беларускі
Беларусы – 29-гадовы мужчына і 31-гадовая жанчына – сустрэліся з мядзведзем у славацкіх Нізкіх Татрах 15 сакавіка. Жанчына, спрабуючы ўцячы, сарвалася з вышыні і загінула.
Калі цела жанчыны знайшлі, мядзведзь знаходзіўся непадалёк. З дапамогай службовага сабакі, крыкаў і папераджальнага стрэлу мядзведзя адагналі.
☝️ Цяпер мясцовая паліцыя намагаецца застрэліць жывёліну
🔻 Паліцыя кажа пра самагубства хакеіста
Прадстаўнік паліцыі Маямі (ЗША) у каментары «Трыбуне» агучыў папярэднюю версію прычыны смерці Канстанціна Кальцова.
☝️ Раней выказваліся розныя версіі.
Пісалі, што ў спартоўца адарваўся тромб. Таксама казалі пра праблемы з машынай. Найболей у хакейным свеце абмяркоўвалі версію самагубства.
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Пачаўся судовы працэс над гуртом Nizkiz;
✔️ На 42-м гаду жыцця памёр былы хакеіст нацыянальнай зборнай Беларусі і бойфрэнд Арыны Сабаленкі Канстанцін Кальцоў;
✔️ На вайсковыя зборы прызвалі 5 тысяч ваеннаабавязаных беларусаў;
✔️ Еўразвяз неўзабаве абмяжуе пастаўкі збожжа з Беларусі і Расеі;
✔️ На Берасцейскім мясакамбінаце адбылася выцечка аміяку;
✔️ ДАІ правядзе рэйд па раварыстах;
✔️ 18-ая гадавіна «Плошчы»;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🌳 Новая работа Banksy на вуліцы Лондана
Малюнак з'явіўся ў ноч на панядзелак, крыху пазней вулічны маста пацвердзіў сваё аўтарства.
Мясцовыя жыхары былі ўзрадаваныя. Яны адзначылі, што імаверна гэта спосаб прыцягнуць увагу да м1ртвага дрэва:
Гэта проста цудоўна – калі мы прачыталі пра гэта ўчора ўвечары, мы зразумелі, што трэба прыйсці і паглядзець гэта як мага хутчэй. Мы так ганарымся думкай, што ён абраў нашу вуліцу
Паведамленне відавочнае: прырода змагаецца, і мы павінны дапамагчы ёй
💬 «Белсат» зазнае скарачэнне фінансавання, але ўспрымае гэта як штуршок да пазітыўных пераменаў
Пра гэта кажа Аляксей Дзікавіцкі, які зараз выконвае абавязкі дырэктара «Белсату».
Як зменіцца канал, на што бюджэту не хопіць і чаму беларускі медыярынак губляе падтрыманне, чытайце ў нашым матэрыяле 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Да 6 гадоў калоніі пагражае журналісту Ігару Карнею
Справу Ігара Карнея пачынае разглядаць Менскі гарадскі суд. 56-гадовага журналіста абвінавачваюць ва «удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».
Ігар Карней вядомы як аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ў Беларусі цяпер 34 прадстаўнікі медыяў.
🔻 Таксама сёння мае пачацца суд над удзельнікамі гурта Nizkiz. Праваабаронцы прызналі музыкаў Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна палітычнымі зняволенымі. Сілавікі пагражаюць музыкам 5 гадамі турмы
📷 @bajmedia
😘 Мітынгі, канцэрты, онлайн-трансляцыя ды нават сімпозіум
Якія імпрэзы адбудуцца да Дня Волі ў розных краінах? Сабралі для вас вялікі спіс імпрэзаў:
✅Праз VPN ❎Без VPN
▪️Экс-зорка хакейнай зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў загінуў у Злучаных Штатах
Пра гэта паведамляе @zerkalo_io са спасылкаю на свае крыніцы. Таксама смерць Кальцова пацвердзілі ў «Салават Юлаеве» і Беларускай федэрацыі хакею.
Праз месяц Кальцову споўнілася б 43 гады. Абставіны ягонай смерці пакуль не раскрываюцца. У ЗША жыве тэнісістка Арына Сабаленка, з якой Кальцоў меў рамантычныя адносіны ў апошнія некалькі гадоў.
📍Канстанцін Кальцоў гуляў за зборную Беларусі на дзвюх Алімпіядах (2002, 2010) і 8 чэмпіянатах свету ў найвышэйшым дывізіёне. Таксама ён правёў пару гадоў у наймацнейшай хакейнай лізе свету – НХЛ. У апошні час беларус быў асістэнтам галоўнага трэнера ў расейскім клубе «Салават Юлаеў».