✊Беларускія заўзятары пранеслі і развесілі банэры на матчы «Легія» - «Дынама-Менск»
Пазней яны іх прыбралі.
🌋Паглядзіце, што цяпер адбываецца ў Расеі
На Камчатке не супакойваецца самы паўночны вулкан свету. Выглядае гэта сапраўды страшна.
🙈 40 малпаў уцяклі з даследчага цэнтра ў ЗША
Малпы збеглі з кампаніі Alpha Genesis, якая праводзіць біялагічныя даследаванні, у тым ліку лячэнне галаўнога мозгу.
Невядома, якім менавіта выпрабаванням падвяргаліся жывёлы і ці ёсць у іх нейкія захворванні, таму паліцыя заклікае не кантактаваць з прыматамі.
❤️ Мы салідарныя з малпачкамі. Мы б таксама збеглі, каб на нас не праводзілі вопыты.
🐈⬛ Кот з Гданьска стаў самым прыгожым у свеце
Гэткі тытул Бакардзі - кату пароды руская блакітная - прысудзілі на міжнароднай выставе ў Нарвегіі. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за 1500 котак і катоў з усяго свету.
Яго гаспадыня кажа, што зразумела, што ён асаблівы з першых дзён, як пабачыла коціка:
«Я заўсёды ведала, што Бакардзі — самы прыгожы кот у свеце. Я кажу яму пра гэта кожны дзень, а цяпер у мяне нават ёсць пісьмовае пацверджанне!»Читать полностью…
⚡️ Лукашэнка «памілаваў» яшчэ 31 «экстрэміста»
Вызваленыя 2 жанчыны і 29 мужчын.
Сярод іх сямнаццаць маюць хранічныя захворванні, тры - інваліднасць, сем - шматдзетныя. Судзімасць з іх не здымуць
🤬 У Смаргоні і Слоніме затрымалі не менш 40 чалавек
У апошні тыдзень у гарадах Гарадзенскай вобласці адбываюцца масавыя і жорсткія затрыманні, ператрусы і здзекі з людзей. Больш за ўсё рэпрэсій у Смаргоні і Слоніме.
☝️ Некаторых людзей папераджаюць, што ў студзені 2025 году будзе яшчэ адна хваля «зачыстак». Праваабаронцы мяркуюць, што гэта звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, якія прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня.
#рэпрэсіі
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі завяршылася фармаванне тэрытарыяльных камісіяў для выбараў прэзідэнта
✔️Камала Гэрыс прызнала паразу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША
✔️Белы дом плануе тэрмінова перадаць Кіеву шэсць мільярдаў долараў
✔️Мінулаю ноччу расейская армія атакавала Кіеў
✔️Гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаюць у Беларусі
✔️У Віцебску зарганізуюць сацыяльнае таксі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Улады заклапаціліся распаўсюджаннем радыкальнага ісламу ў Беларусі
Гэта вынікае з пратакола пасяджэння міжведамаснай працоўнай групы па ўдасканаленні дзяржаўнай палітыкі ў сферы нацыянальных адносінаў, створанай у сакавіку 2020 года.
👉 Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар падкрэслівае, што рэжым вельмі добра ведае пра пагрозы, «якія нясе ў сабе радыкальны іслам». І хоць на публіку пра гэтыя пагрозы не кажуць, але меры рэагавання, натуральна, прымаюць. Падрабязней
🏛 Былы палац Панятоўскага ў Панямуні зноў прадаюць
Першапачатковы кошт складаў 374 тысячы беларускіх рублёў. Цяпер жа цана ўпала да 70,2 тысяч без ПДВ. За такія грошы у Горадні не купіш нават старую «аднушку», піша Hrodnalife.
👉 Палац быў пабудаваны архітэктарам Джузэпэ Сака ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Там месцілася рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
❤️ Пераход на беларускую мову – гэта просты жэст, які адразу пакажа ўсім, тваю адметнасць, тое, што ты беларус
Матывацыя на крок да беларушчыны ад музыкі Піта Паўлава
🦟 Навукоўцы: глухія камары перастаюць размнажацца
Навукоўцы знайшлі новы спосаб барацьбы з хваробамі, якія распаўсюджваюцца камарамі. Яны пазбаўляюць самцоў слыху, праз што тыя не могуць знайсці самку, каб спарыцца.
Менавіта камарыхі распаўсюджваюць хваробы сярод людзей. У пошуках самкі самцы ўжываюць слых.
Даследчыкі правялі эксперымент, змяніўшы генетычны шлях, які самцы камароў выкарыстоўваюць для гэтага слыху. У выніку яны не ўступалі ў фізічны кантакт з самкамі нават пасля трох дзён знаходжання ў адной клетцы.
☝️ Навукоўцы кажуць, што такі спосаб барацьбы з камарамі шматабяцаючы, але яго неабходна давывучыць і дапрацаваць.
😋 Як прыгатаваць класічны беларускі боршч?
Ён гатуецца крыху інакш, чым традыцыйны ўкраінскі. У беларускі боршч ніколі не дадаецца капуста, а бурак адварваецца загадзя і дадаткова тушыцца на бураковым квасе.
А як у вашай сям'і гатуецца боршч?
🤔 Як можа выглядаць «мір ва Украіне» паводле Трампа?
Журналісты The Wall Street Journal раскрылі асноўны план спынення вайны ад ягоных дарадцаў. Самой Украіне ён можа не спадабацца. Якія там умовы — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🇩🇪 У Нямеччыне могуць адбыцца датэрміновыя выбары
Справа ў тым, што кіруючая кааліцыя краіны распадаецца. Олаф Шольц цяпер збіраецца вынесці пытанне аб даверы яго ўраду на галасаванне ў парламент.
Такія выбары ў гісторыі краіны праходзілі ўсяго тройчы: у 1972, 1983 і 2005 гадах.
Раней Шольц абвясціў аб адстаўцы міністра фінансаў Крысціяна Лінднера, абвінаваціўшы яго ў злоўжыванні даверам. Паводле канцлера, Нямеччыне патрэбна аператыўная яснасць у пытанні далейшага палітычнага курсу.
💥 #галоўнае за 6 лістапада
✔️ У Польшчы будуць судзіць беларуса за шпіянаж на карысць беларускіх спецслужбаў
✔️ Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ў ЗША
✔️ Тыль Швайгер быў заўважаны ў аэрапорце Менску
✔️ У Будслаўскім касцёле знайшлі раней невядомыя роспісы
✔️ У Горадні на іспыты ДАІ цяпекр можна запісацца анлайн
✔️ Кавалак вясельнага торта каралевы Элізабэт II і прынца Філіпа прадалі на аўкцыёне
✔️ Літва правядзе вайсковыя вучэнні каля мяжы з Беларуссю
✔️ Беларусу, які ў Крыме хацеў падарваць расейскага вайскоўца, прысудзілі 14 гадоў калоніі
✔️ У Кіева-Пячэрскай лаўры цяпер будзе захоўвацца графіці Бэнксі
✔️ У Беларусі паляўнічыя зладзілі сафары з верталёта. Цяпер на іх заведзеная крымінальная справа
✔️ Кубракоў паабяцаў задзейнічаць на выбарах ветэранаў МУС
✔️ Беларусам не пакажуць матч «Легія» - «Дынама-Менск», які пройдзе ў Варшаве 7 лістапада
🤍❤️🤍Беларускія сцягі на матчы «Легія» - «Дынама-Менск»
Заўзятары пранеслі і развесілі сцягі на сваёй трыбуне.
Нагадаем, жыхары Беларусі могуць не ўбачыць па агульнадаступным тэлебачанні трансляцыю матчу.
Раней паведамлялася, што на матчы ў Варшаве чакаецца аншлаг. Пры гэтым у «Дынама» адмовіліся ад арганізацыі гасцявога сектара для сваіх заўзятараў на выязных гульнях Лігі канферэнцый.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнкаўскія выбары: пачаўся збор подпісаў. Засакрэчаныя не толькі прозвішчы чальцоў камісіяў, алё і некаторых старшыняў.
🔸«Вясна»: У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек.
🔸7 лістапада. Лукашэнка кажа пра попыт у свеце на сацыялізм. Чаму дзень бальшавіцкага перавароту так шануюць лукашысты? І што ён прынёс беларусам? Ці ёсць з чым віншаваць?
🔸Улады Эстоніі ўзгаднілі папраўкі аб пазбаўленні грамадзянаў Беларусі права голасу на мясцовых выбарах.
🔸У Страсбуры праходзіць Сусветны форум дэмакратыі.
🔸Футбол у Варшаве Легія-Дынама. Беларусы Варшавы плануюць масава наведаць матч і прынесці з сабой сцягі і банеры.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=2RgwUJ7_J5o
«Бяскроўная рэвалюцыя у 2020-м, прывяла да таго, што мы сёння збіраем жніво забітых людзей у вязніцах»
Паслухайце, што кажа пра мірныя пратэсты палітолаг Павел Усаў
Цалкам выданне глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤬 Без суда – на прымусовае лячэнне
Падлеткаў з залежнасцямі будуць накіроўваць на лячэнне ў спецустановы проста з заявы бацькоў
Што на гэты раз прыдумаў генпракурор Швед ☝️
🙈 Беларусь часта называюць «запаведнікам сацыялізму»
У краіне шмат назваў і помнікаў у гонар рэвалюцыяў і рэвалюцыянераў, але пры гэтым масава рэпрэсуюць працоўных, знішчылі прафсаюзы і агулам пабудавалі самадзяржаўе.
👉 Як да гэтага ставяцца сучасныя беларускія левыя, «Белсат» паразмаўляў з блогерам Companero Re, які з 2022 года жыве ў Польшчы.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
📌 Па выніках візіту ПАРЕ ўвяла пасаду спецдакладчыка па Беларусі
Пра гэта паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Таксама 6 лістапада Камітэт міністраў Савета Еўропы ўхваліў стварэнне Інфармацыйнага офіса па Беларусі ў Вільні, цяпер чакаецца галасаванне ў Сейме Літвы.
☝️Чакаецца і запуск праграмы стажыровак для беларусаў у Радзе Еўропы. Гэта «беспрэцэдэнтнае рашэнне, бо Беларусь не з’яўляецца фармальным сябрам арганізацыі», піша тэлеграм-канал Ціханоўскай.
📌 Польшча адказала на абвінавачванні беларускіх памежнікаў у забойстве мігрантаў
Беларускі памежны камітэт абвінавачвае краіны Еўразвязу ў жорсткім абыходжанні з мігрантамі, нанясенні цялесных пашкоджанняў, забойстве. «Белсат» папрасіў Міністэрства абароны і Памежную ахову Польшчы пракаментаваць заявы беларускіх уладаў.
👉 Распавядаем, што нам адказалі.
❤️ «Каталіцкі касцёл у Беларусі – не забыты»
Дзень салідарнасці з пераследаваным Касцёлам адзначаць у Польшчы 10 лістапада. У гэтым годзе ён будзе прысвечаны святарам і вернікам Святой зямлі – з Ізраілю, Лівану, Сірыі і пройзе пад дэвізам «S.O.S. для Святой зямлі». Пра расказалі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі:
«Дзень салідарнасці – гэта дзень, у які мы хочам запрасіць людзей да супольнай малітвы за тых, хто застаўся на Святой зямлі, хто яшчэ пакутуе ад вайны і рознага роду пераследу, у тым ліку рэлігійнага»
📡 Апарат NASA Juno зрабіў новыя фатаграфіі Юпітэра
Juno знаходзіцца на арбіце планеты ўжо восем гадоў
😢 За апошнія дзевяць месяцаў лічба тых, каго ў Беларусі асудзілі за «здраду дзяржаве» павялічылася ўдвая
Па стане на 6 лістапада 2024 года па гэтым артыкуле асуджана мінімум 88 чалавек, з іх 13 жанчын.
👉 Каго судзілі за «здраду дзяржаве» і што за гэта пагражае, чытайце ў нашым артыкуле
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
#рэпрэсіі
Адкрываеш стужку БелТА, а там... тое ж што і на старонках незалежных СМІ 🙈
Як беларускія медыя трапілі ў пастку Лукашэнкі, у праграме «Шчыра кажучы» разважае блогер і журналіст Глеб Сямёнаў. Ці згодныя вы з ім?
▶️ Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале «Белсат NEWS»
😊 Добрых навінаў апошнім часам вельмі не хапае
👉 Сабралі для вас крышачку пазітыву пра «непалітыку», «незатрыманні» і «нетрагедыі».
Расейскія дроны атакавалі сталіцу Украіны
Сёння ноччу ў пяці раёнах Кіева адбыліся вялікія пажары. Паводле мясцовых уладаў, яны былі выкліканы ўдарамі беспілотнікаў.
На гэты момант вядома пра аднаго пацярпелага. У выніку атакі загарэліся прыватны дом, рэстаран, склад і гаражы.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Чаго чакаць Беларусі і Украіне ад Трампа?
Хоць Дональд Трамп і абяцаў скончыць вайну за 24 гадзіны пасля перамогі на выбарах, ягонае пераабранне не азначае міру. Мы спыталі ў Валея Кавалеўскага, якой можа быць палітыка будучага прэзідэнта ЗША і як яна паўплывае на Беларусь. Чытайце праз VPN.
🔺 Раскрытая прычына смерці 22-гадовага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра
Знаёмыя сям'і памерлага хлопца распавялі, што было напісана ў пасведчанні аб смерці. Матэрыялы цяпер выклікаюць яшчэ больш пытанняў. Што там — чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 У Беларусь прыляцела зорка фільма «Дастукацца да нябёсаў»
Актор Тыля Швайгера ўчора заўважылі ў аэрапорце Менска. Магчыма, ён прыме ўдзел у фільме, які ўжо на працягу двух тыдняў здымаюць па ўсёй Беларусі. Падрабязней пра стужку чытайце на сайце праз VPN.
Сілавікі замест назіральнікаў на «выбарах», у камісіях таксама яны, і ўсё гэта ахоўваюць сілавікі 🙈
А калі сілавікоў не хопіць, іх мабілізуюць з сілавікоў-пенсіянераў.
☝🏻Гэткім планам падзяліўся кіраўнік МУС Іван Кубракоў. Падрабязнасці чытайце па спасылцы (праз VPN)