🤡 Сяргей Бобрыкаў не будзде ўдзельнічаць у гэтым цырку «выбарах» прэзідэнта
Ён зняў сваю кандыдатуру.
З яго словаў, яго аб гэтым папрасілі афіцэры:
«Гэта былі наступныя словы: сёння наша рэспубліка перажывае вельмі цяжкі час, каб зберагчы краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпуса - згуртавацца вакол нашага галоўнакамандуючага, падтрымаць дзеючага прэзідэнта на маючых адбыцца выбарах.»Читать полностью…
Сярод ганаровых консулаў у Беларусі зноў заўважаныя «гаманцы» Лукашэнкі
З пачатку 2023 года ў Беларусі з’явілася пяць ганаровых консульстваў новых краін: Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Амана, Шры-Ланкі і Вануату.
Ганаровыя консулы не займаюцца пытаннямі грамадзянства і віз, а толькі развіццём гандлю. Таму не дзійна, што пасады занялі набліжаныя да Лукашэнкі людзі.
👉 «Бюро» раследавальнікаў расказвае, хто яны.
📌 Праз Махачкалу будуць ажыццяўляцца пастаўкі беларускага калію і ў Індыю
Пра гэта заявіў генеральны дырэктар махачкалінскага порта Джамал Аліеў.
Першая ж партыя беларускіх калійных угнаенняў у Іран праз махачкалінскі порт была адпраўлена яшчэ 8 лістапада. Паведамляецца, што ў сталіцу Дагестана груз быў дастаўлены чыгуначным транспартам.
👉 Падрабязней
💱 Курсы валютаў 12 лістапада
Еўра страціў амаль 5 капеек. Долар і расейскі рубель нязначна падраслі.
#курсывалютаў
✍️ Доўга чакаеце ВНЖ у Польшчы? Расказваем, як паскорыць выдачу пастановы
Згодна з заканадаўствам, заявы аб наданні ВНЖ у Польшчы павінны разглядацца не больш за 60 дзён. Аднак на практыцы тэрміны зацягваюцца і да сямі гадоў.
👉 «Белсат» распавядае, чаму ўсё так павольна і як законна прыспешыць польскіх чыноўнікаў.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
📌 Наймацнейшымі санкцыямі супраць рэжыму ёсць узмацненне вайсковага падтрымання Украіны і іншае аслабленне Расеі
Такую думку ў размове з карэспандэнтам «Белсату» выказаў дэлегат Каардынацыйнай рады, юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк.
«Для мяне асабіста ёсць дзве галоўныя мэты ў санкцыйнай палітыцы: вызваленне палітвязняў як прамежкавая мэта і агулам вызваленне краіны ад расейскага і лукашэнкаўскага кантролю як глабальная мэта»
🇮🇱 Ізраіль не ўключыў Беларусь у спіс краін, «адносна бяспечнымі» для наведвання
Спіс быў складзены ў сувязі з падзеямі ў Амстэрдаме 7 лістапада, калі пасля футбольнага матчу нідэрландскага «Аякса» і клуба ізраільскага «Макабі» ў Лізе Еўропы ізраільскія заўзятары падвергліся масавым нападам з боку невядомых у масках, як мяркуецца, прыхільнікаў Палестыны.
👉 Чаму ў гэты спіс не трапіла Беларусь?
◾️Роўна 4 гады таму пасля збіцця памёр Раман Бандарэнка
Напярэдадні, 11 лістапада 2020 года жыхар Плошчы Пераменаў Раман Бандарэнка заўважыў, што невядомыя зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары ягонага дому і выйшаў паразмаўляць з імі. У двары Рамана збілі, а пасля завезлі ў міліцэйскі пастарунак. Пазней ён трапіў у шпіталь у цяжкім стане.
12 лістапада 2020 года Раман сканаў у рэанімацыі Менскага шпіталю хуткай дапамогі.
🌅 2024 год можа стаць самым спякотным за гісторыю назіранняў
Пра гэта паведаміла Сусветная метэаралагічная арганізацыя ААН. Паводле яе, сёлета сярэдняя глабальная тэмпература ў перыяд са студзеня па верасень была прыкладна на 1,54 градусы па Цэльсіі вышэйшай, чым напрыканцы ХІХ стагоддзя.
Яшчэ ў 2015 годзе ў Парыжы амаль 200 краінаў паабяцалі паспрабаваць абмежаваць доўгатэрміновае падвышэнне тэмпературы да гэтага ўзроўню, спадзеючыся пазбегнуць некаторых з найгоршых наступстваў змены клімату.
Метэаролагі зазначаюць, што акіяны награюцца хутчэй, чым калі-небудзь раней у гісторыі. Акрамя таго, павялічваецца хуткасць расставання ледавікоў.
🤗 Вяртаем веру ў чалавецтва
Турысты знайшлі ў гарах казляня, якое чатыры дні не магло злезці са скалы.
Паглядзіце, якую ратавальную аперацыю зладзілі для жывёлінкі ☝🏻
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 лістапада
🔻Затрыманы спявак «Дзядзя Ваня» знаходзіцца ў СІЗА
🔻Былога палітвязня, які ўжо адсядзеў за «абразу Лукашэнкі», зноў будуць судзіць
🔻У Горадні распачаўся судовы працэс над майстрам ААТ «Гроднажылбуд»
🔻За «экстрэмізм» судзілі інваліда па слыху з Віцебска і ганаровага грамадзяніна Чашніцкага раёну
Берасцейскіх швачак прымусілі зняцца ў роліку за Лукашэнку
☝🏻Гэтак яны працягнулі ўвагу нашых журналістаў да прадпрыемства, якое ўдзень і ўначы абшывае расейскіх вайскоўцаў.
Колькі зарабляюць на вайне швачкі з Берасцейшчыны ды каго яшчэ ўцягнулі ў вытворчасць для расейскага войска − глядзіце ў нашым відэа.
Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Тыдзень» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Навошта дыктатару ствараюць бачнасць усенароднага падтрымання?
🔸Чэргі на эндапратэзаванне менш не сталі? У чым прычына
🔸Польшча адзначае Дзень Незалежнасці. Лукашэнка спрабуе наладзіць мост сяброўства праз народ
🔸Ці была тэлефонная размова паміж Трампам і Пуціным? Пра што кажуць выцекі
🔸Апошнія падзеі ў вайне Расеі супраць Украіны
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/hE2rJYUEBC4
📍Былога палітвязня, які ўжо адсядзеў за «абразу Лукашэнкі», зноў будуць судзіць
Павел Чуркін выйшаў на волю ў траўні 2022-га, правёўшы ў няволі год.
Вось за якія дзеянні яго збіраюцца пакараць гэтым разам
#рэпрэсіі
Херсон: два гады пасля акупацыі
Праз два гады пасля сыходу расейскіх войскаў Херсон працягвае жыць пад абстрэламі. Цяпер мясцовыя жыхары не толькі аднаўляюць свае разбураныя дамы, але і даюць паказанні ў Гаазе аб перажытых катаваннях.
Як яны вяртаюць сабе звыклае жыццё, глядзіце ў нашым сюжэце 🔼
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Беларускія расследвальнікі выкрылі двух агентаў у Польшчы
✔️Праблема з перадачамі ў новым СІЗА у Калядзічах
✔️У Віцебску часова закрываюць сярэднюю школу нумар 10
✔️У Менску судзяць грамадзяніна Латвіі, яму пагражае да 10 гадоў турмы
✔️У Крывым Рогу пасля расейскай атакі загінулі жанчына і трое дзяцей
✔️Чацвёртая гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤬 У Гданьску паляк адбіў беларусу селязёнку
Беларус у Польшчы ноччу вяртаўся дадому, але трапіў у бальніцу. У парку яго шмат часу збіваў паляк, якому падалося, што пацярпелы назіраў за тым, што той са сваёй жанчынай рабіў у кустах. У выніку – пералом рэбры, разрыў селязёнкі, аперацыя.
👉 Падрабязней
📌 Анджэй Дуда байкатаваў супольнае фота ўдзельнікаў кліматычнага саміту ў Баку
Па словах асобы з атачэння польскага прэзідэнта, Дуда не захацеў супольнага фота з Лукашэнкам, які таксама прысутнічае на саміце:
Гэта было свядомленае рашэнне прэзідэнта. Сямейная фатаграфія - гэта сямейная фатаграфія, спадар Прэзідэнт вырашыў, што не хоча мець сямейную фатаграфію з Аляксандрам ЛукашэнкамЧитать полностью…
📌 «Мы не можам дазволіць Пуціну перамагчы»
Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль заявіў, што еўрапейцыі павінны ўзяць адказнасць на сябе і запэўніць Украіну ў працягу падтрымкі.
Ён падкрэсліў, што еўрапейцы павінны прыняць рашэнне з улікам будучага прэзідэнцтва Дональда Трампа.
👉 Падрабязней
📞 Доля няўдалых выклікаў праз збоі ў сетках - не больш за 3%
Новыя патрабаванні да якасці мабільнай сувязі і мабільнага інтэрнэту ў Беларусі ўступяць у сілу ўжо 1 снежня.
У прыватнасці, паказана, якой павінна быць сувязь у «зоне ўпэўненага прыёму», які працэнт адмоваў у злучэнні і якія страты пры перадачы пакетаў дапушчальныя.
👉 Падрабязней
🕵️♂️ «Мяне заўсёды так насцярожвала тое, што ён задае шмат пытанняў»
Беларускі расследавацельскі цэнтр (БРЦ) сумесна з «Альянсам расследавальнікаў» раскрылі асобы разведчыкаў Мінабароны Беларусі.
Шпіёны ўвайшлі ў давер да валанцёраў летам 2020 года, праніклі ў апазіцыйную арганізацыю і нават заснавалі фірму ў Польшчы.
👉 БРЦ выкрыў шпіёнаў і высветліў, як ім гэта ўдалося.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤷♀️ «Гэта толькі ў галаве дыктатара адзін можа ставіць пратэзы, а два другія зашываць»
Правесці ўсе планавыя аперацыі эндапратэзавання да канца года. Гэткі загад даў летась Лукашэнка. Аднак зрабіць гэтага не атрымалася.
👉 У чым прычына і як цяпер выглядае сітуацыя з чэргамі на замену суставаў, запыталі ў нашых адмыслоўцаў.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🎼 Добрая музыка і сланам падабаецца
Раней гэты піяніст даваў канцэрты ў Англіі, а цяпер выконвае музыку для вельмі незвычайнай публікі.
Распавядаем ягоную гісторыю, паглядзіце!
Дабрыдзень, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
📍«Не тая, пра якую марылі, але новая Беларусь ужо існуе»
Павел Мацукевіч – пра тое, чаму трэба займацца культурнай дыпламатыяй.
📍Заробак на вайне
У Берасці кругладзённа шыюць адзенне для расейскіх жаўнераў.
📍Павел Латушка пабачыў у абранні Трампа плюс для Беларусі
«Я бачу тут вялікі плюс у той палітыцы, якую Трамп распачаў яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі», - сказаў ён. Што гэта за плюс? Чытайце ў нашым артыкуле.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 11 лістапада
✔️Трамп і Пуцін нібыта пагаварылі па тэлефоне, але ў гэтым ніхто з іх не прызнаецца
✔️Працуюць кругласутачна. У Берасці наладзілі вытворчасць формы для расейскіх вайскоўцаў
✔️Вялікая гутарка з былым дыпламатам Паўлам Мацукевічам, які збірае па свеце артэфакты беларускай культурнай спадчыны
✔️Былая дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская атрымала ўзнагароду ад прэзідэнта Польшчы
✔️Тылю Швайгеру давялося апраўдвацца за прыезд у Беларусь
✔️Дамба Курахаўскага вадасховішча на Данеччыне разбураная выбухам
✔️Расея сабрала ў Курскай вобласці 50-тысячную групоўку вайскоўцаў
✔️Адмін віцебскага каналу ГУБАЗіКа выпадкова запісаў «кружочак», у якім «спаліў» свой твар
✔️Амерыканцам, якім не падабаецца Трамп, прапанавалі на 4 гады «эміграваць» у круіз вакол свету
🔹Напэўна, кожны беларус-эмігрант, адказваючы на пытанне адкуль ён родам, хаця б раз чуў у адказ ад замежніка: «Ааа, Лукашэнка...»
Такая тэндэнцыя дастала нават Лявона Вольскага, таму ён прысвяціў гэтай праблеме цэлую песню!
🎵 Паслухайце!
🕚 Зімовы час вернецца? Да чыноўнікаў звярнуліся з адпаведным зваротам некаторыя грамадзяне
«Ранняе абуджэнне і вяртанне дадому ў цёмны час дня негатыўна адбіваюцца на нашым здароўі, самаадчуванні і агульнай прадуктыўнасці», – гаворыцца ў петыцыі.
Што адказалі ў Саўміне? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💁🏻♂️ Тылю Швайгеру давялося апраўдвацца за прыезд у Беларусь. Кажа, што ягоныя словы перакруцілі
Візіт нямецкага актора ў Менск на мінулым тыдні здзівіў многіх прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў, уключна са Святланай Ціханоўскай, якая публічна заявіла, што «гэта стала для яе расчараваннем».
Швайгера пасля паездкі ў краіну з дыктатарскім рэжымам сталі закідваць пытаннямі ў тым ліку і нямецкія СМІ. Ён сказаў, што мэтаю візіту ў Менск было толькі «абмеркаванне ўдзелу ў рэкламнай кампаніі», а таго, што ягоныя словы з прэс-канферэнцыі будуць вырваныя з кантэксту для прапаганды, ён не чакаў.
«Мой удзел абмяжоўваўся строга размовамі пра рэкламу, і я шкадую, што гэтая сітуацыя прывяла да блытаніны ці да няправільнай трактоўкі», – быў вымушаны апраўдвацца актор.
📍МЗС РБ пахвалілася, што Беларусь цяпер – афіцыйны партнёр BRICS
Лукашэнка падпісаў дакумент аб гатовасці Беларусі далучыцца ў такім статусе да арганізацыі, а кіраўнік МЗС Рыжанкоў перадаў гэты ліст амбасадару Расеі Грызлову.
🔹Чытайце, колькі яшчэ краінаў маюць статус партнёраў BRICS
🔹На думку Паўла Латушкі, у абранні Трампа прэзідэнтам ЗША для Беларусі ёсць плюсы
Латушка лічыць, што Трамп будзе будзе падштурхоўваць еўрапейскіх палітыкаў да большай самастойнасці і матываваць іх рабіць кантынент мацнейшым. А гэта важна ў тым ліку і для Беларусі.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы