☝️ Паліцыя Літвы збірае матэрыялы пра пагрозы, якія паступалі беларусам
Пра гэта выданню @zerkalo_io паведамілі ў прэс-службе Галоўнага камісарыяту паліцыі Віленскага павету. Там адзначылі, што ў адным з выпадкаў заяўніца адмовілася пачынаць расследаванне.
📌 У Літве за падобныя дзеянні прадугледжваецца адказнасць да двух гадоў пазбаўлення волі
Падрабязней пра пагрозы, што паступалі беларусам у Літве 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае
🤦 Беларусы, якія з'ехалі, зноў не даюць спакою Лукашэнку
Ён паабяцаў урэгуляваць пытанне з тымі, хто паляпшае здароўе на радзіме, а падаткі плаціць за мяжою
Паглядзіце☝️
🚧 На выездзе з Беларусі зноў вялізныя чэргі. Цана перасадкі ў аўтобус бліжэй - да 100 еўраў
«Наш аўтобус быў першым у чарзе на мост. Стаялі без руху 8 гадзінаў»
«Мяжу мінулі. Аўтобус. Берасце – Тэрэспаль. 17 гадзінаў!!!»
Затрымкі на мяжы адбіваюцца на зваротных рэйсах з Польшчы ў Беларусь – іх таксама адкладаюць.
Аднак некаторыя перавозчыкі прыдумалі цалкам працоўны лайфхак 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️ На падлетка-беларуса напалі ў Варшаве
Пра складаную гісторыю 15-гадовага Цімура, які знаходзіцца ў Польшчы пад апекай маці палітзняволенай мы ўжо расказвалі раней.
Як паведамляе @mediazona_by, 1 красавіка ў цэнтры Варшавы да хлопца прычапілася кампанія падлеткаў, пагражалі нажом, адабралі ключы. Хлопец з кампаніі пацягнуў Цімура за заплечнік і той упаў з самаката, зламаўшы руку. Пасля падлеткі аблілі хлопца з пярцовага балончыка.
⏺ Апякунка Цімура шукае сведкаў здарэння. Калі вы нешта бачылі ці чулі, калі ласка, напішыце нам у @BelsatBot
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤯 «Сказаў, што вывезе мяне ў Беларусь, адкуль я ўцякла, перадасць Лукашэнку»
Беларуска Таццяна Рыскова і ейная сям’я сутыкнуліся са спробамі гвалтоўнага высялення з пакояў, якія яны здымаюць у доме пад Варшаваю.
Таццяна кажа, што гаспадыня дому хлусіць, стварае невыносныя для жыцця ўмовы пры наяўнасці дзейнай дамовы арэнды, а надоечы наняла фірму, што займаецца прымусовым высяленнем. Далей пашлі пагрозы, званкі і зразанне замкоў.
☝️ «Цалуй мяне ў руку, што жывеш у мяне два гады», – казала гаспадыня дому, расказвае Таццяна.
Спрабуем разабрацца, што адбываецца ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓ Спроба зламаць «рэпрэсіўны трэнд» альбо выкарыстанне зняволеных у прапагандысцкіх мэтах?
За апошнія некалькі тыдняў улады Беларусі ўжо двойчы прадэманстравалі палітвязняў, якія пэўны час знаходзіліся ў інфармацыйнай блакадзе
2 красавіка сталася вядома, што журналіст Дзяніс Івашын сустрэўся ў жодзінскай турме са сваёй маці. Упершыню амаль за два гады. Пазней у эфіры дзяржаўнага тэлебачання паказалі сюжэт з палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.
☝️ Паводле звестак «Белсату», гэта не адзінае падобнае «інтэрв’ю», запісанае з вядомымі беларускімі палітвязнямі за апошні час.
Але апытаныя «Белсатам» эксперты не бачаць у гэтым прыкметаў змянення палітыкі рэжыму. Палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі адзначае: прапагандзе важна паказаць, што зняволеныя апаненты «прызнаюць магутнасць улады».
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🥺 Ратавальнік на руінах дому, дзе загінуў ягоны бацька
Сёння ноччу Расея ўдарыла па Харкаве. Бацька і сын выправіліся на дапамогу пацярпелым, але абстрэлы не спыняліся.
Вядома пра траіх загінулых ратавальнікаў і аднаго цывільнага. Адзін з беспілотнікаў ударыў па трохпавярховым жылым доме. Пакуль пажарныя ратавалі 67-гадовага мужчыну, якога прыціснула плітамі столі на 3-м паверсе, па будынку ўдарыў яшчэ адзін дрон.
🎥 @Klymenko_MVS
☝️ Польскія візавыя цэнтры ўводзяць новыя правілы для беларусаў
Пацвярджаць асобу трэба будзе онлайн – асабіста і з уласным дакументам у руках. Падчас асабістага наведвання візавага цэнтру па «сямейнай» рэгістрацыі трэба будзе ўзяць з сабой дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва.
💁 Як агулам выглядае сітуацыя з польскімі візамі? Калі сцісла, то стане складаней, а PBH не вернуць.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Жанчына мусіць нараджаць»
Гэта літаральна палітыка дзяржавы. І прычыны, з якіх жанчыны адмаўляюцца станавіцца маці, бессаромна ігнаруюцца.
☝️ І праблема ўжо нават не ва ўладзе, а на ўзроўні простых людзей
🎥 У новым выданні праграмы «Трэба пагаварыць» мы разам з актывісткай Настай Базар і псіхалагіняй Інгай Коршунавай абмеркавалі праблему ціску на жанчын і тое, як яны бачаць выйсце з гэтай сітуацыі. І як спецыялісткі, і як маці.
@pahavaryc
🤨 Красавік, ты помніш, што вясна?
У чацвер, 4 красавіка, у розных рэгіёнах Беларусі выпаў снег. Беларусы і беларускі дзеляцца красавіцкай зімой у сацсетках.
☺️ Пазнаяце горад?
Беларус стварае унікальныя наборы LEGO, звязаныя з нашай краінай. Магчыма, пасля гэтага відэа ў вас з’явіцца новы пункт у лісце жаданняў
СМІ: на працягу 48 гадзін можа з'явіцца новая вялікая вайна
ЦРУ паінфармавала Ізраіль, што на працягу найбліжэйшых сутак на краіну можа напасці Іран.
«Знішчэнне іранскага консульства ў Сірыі, у выніку якога загінулі дзясяткі высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў, сярод якіх – Махамад Рэзы Захедзі, рызыкуе перарасці ў вялікую вайну ў рэгіёне»
Паведамляецца, што Іран плануе камбінаваную атаку з «дажджом» беспілотнікаў і ракет са сваіх баз па стратэгічных месцах у Ізраілі. Тым часам, Армія абароны Ізраілю пачала заклік рэзервістаў.
Паводле СМІ, Ізраіль цяпер знаходзіцца ў стане павышанай гатоўнасці.
🕷 Больш за 200 зваротаў за два месяцы: у Беларусі зноў бушуюць кляшчы
Энтамолаг Святлана Яшкова звязвае ўсплёск актыўнасці крывасмокаў з анамальна высокай тэмпературай. Цяпер яны спяць толькі два месяцы – у снежні і студзені.
🔻Сярод захворванняў ад укусаў вядома пра заражэнне лайм-барэліёзам. Адбываецца гэта ў Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцях.
🔻А вось клешчавы энцэфаліт у большай ступені бушуе на захадзе краіны – у Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях.
Як абараніць сябе ад укусаў і захворванняў – чытайце ў нашым матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Ці скончылася эпоха Эрдагана ў Турэччыне?
Праз VPN
31 сакавіка ў Турэччыне адбыліся мясцовыя органы ўлады, дзе праўладная партыя зазнала найбуйнейшую паразу за 20 гадоў. Што можа азначаць перамога апазіцыі і ці можна назваць гэта пачаткам канца эпохі Эрдагана?
🔺Лукашэнка хоча пазбавіць медыцыны тых, хто з'ехаў з краіны
Праз VPN
Самаабвешчаны выказаўся пра тых, хто ўцёк з краіны і прыгразіў ім пазбаўленню таннага лячэння ў Беларусі. Ці сапраўды паліклініцы пачнуць вылічыць, хто ўвесь час жыве ў Беларусі, а хто – не? Разабраліся з экспертамі.
🔺Беларускія партызанскія атрады ў 2024
Праз VPN
У красавіку Мінабароны запланавала маштабныя вучэнні сілаў тэрабароны. Генштаб нават абяцае зладзіць праверку гэтых войскаў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Распавядзем, хто такія жаўнеры тэрабароны каго туды набіраюць.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 3 красавіка
🔸 У Гарадзенскім каледжы паказальна ўзялі пад варту дзяўчат, якіх вінавацяць у падпале чырвона-зяленага сцягу;
🔸 Затрыманы супрацоўнік ААТ «Нафтан»;
🔸 Жыхара Ваўкавыску затрымалі за каментар аб гібелі ў ДТЗ супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі;
🔸 Расеец атрымаў штраф за бела-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў «Вконтакте»;
🔸 Бацьку дваіх дзяцей асудзілі на 6 гадоў за данаты;
🔸 Наталлю Хлызову асудзілі па фота з Маршаў, якія захаваліся на воблачным сховішчы яе тэлефона;
🔸 Ініцыятыва «politzek.mе» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»;
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Масква працуе над арганізацыяй тэрактаў у Беларусі, каб ускласці віну на полк Каліноўскага
🔸 Danone сыходзіць з Беларусі
🔸 У Марыі Калеснікавай працягваюцца праблемы са здароўем
🔸 НАТО 75 – навошта ствараўся альянс і якія выклікі перад ім стаяць цяпер?
🔸 Закон аб абыходжанні з хатнімі гадаванцамі ў Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/0OUxwuhTFjo
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
❤️🩹«Пасля 2020 году мяне вельмі ўскалыхнуў ўзровень гвалту ў дачыненні да беларускага народу»
Юлія Сандамірская зʼехала з Беларусі, каб збудаваць навуковую карʼеру ў Еўропе. Цяпер яна працуе ў Швейцарыі і кіруе навуковай групай.
У вольны ад працы час Юлія сустракаецца з беларусамі Швейцарыі, каб падтрымаць палітычных вязняў і пашырыць веды грамадзянаў гэтай краіны пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.
🎞 Глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life»
#штопаглядзець
☝️ Euroradio: Журналіст Зміцер Панкавец адхілены ад працы на час службовай праверкі
Пра гэта піша @euroradio са спасылкаю на ўласную крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.
Раней былая жонка журналіста Змітра Панкаўца абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Ганна Клімовіч расказала, што ейны партнёр збіваў яе, звешваў з балкона на чацвёртым паверсе, абражаў, пагражаў ёй і сваякам. Сам Зміцер заяўляў, што гэта «поўны паклёп і хлусня».
🙌 Сёння дзень народзінаў аднаго са стваральнікаў Статуту ВКЛ
4 красавіка 1557 нарадзіўся Леў Сапега, пісар, падканцлер і канцлер ВКЛ, ваявода віленскі і адначасна гетман вялікі літоўскі.
З імем Льва Сапегі звязваюць падрыхтоўку і выданне ў 1588 годзе Трэцяга Статуту Вялікага Княства Літоўскага і стварэнне ў 1581 годзе Галоўнага Трыбуналу – найвышэйшай судова-апэляцыйнай інстанцыі дзяржавы.
☝️ Канцлер разглядаў права як прадукт дзейнасці чалавечага розуму, а не боскага адкрыцця.
Але як адбывалася праца над Трэцім статутам ВКЛ? Глядзіце ў колішнім выданні праграмы «Вусы Скарыны» 🎞
#штопаглядзець
🔻 Радыё «Свабода» даведалася пра стан здароўя Марыі Калеснікавай
Інфармацыі няшмат, аднак афіцыйнай інфармацыі аб стане Марыі Калеснікавай няма ўжо больш за год.
Паводле крыніцаў @radiosvaboda, яна моцна схуднела. Перанесла некалькі прастудных захворванняў. У яе быў высокі ціск, але ёй адмаўляліся адразу даць лекі. Марыю трымаюць у ізаляцыі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ У Менскую дзіцячую інфекцыйную лякарню шпіталізавалі сем вучняў ліцэю БНТУ;
✔️ Палітзняволенаму Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю;
✔️ У Віцебску цягам дня праходзяць вучэнні, мясцовых жыхароў заклікаюць выконваць загады міліцыі;
✔️ Сілавікі затрымалі назіральнікаў за судамі, што нібыта супрацоўнічалі з «Вясной»
✔️ Землятрус на Тайвані: колькасць пацярпелых узрасла да больш як 1000 асобаў;
✔️ Беларускі хакеіст трапіў у НХЛ;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🔻 Агнешка Рамашэўская-Гузы падала ў суд на кампанію TVP
Паводле яе словаў, яшчэ адзін пазоў яна падасць на наступным тыдні. Таксама яна паведаміла пра адкрыццё дабрачыннага збору – сабраныя грошы пойдуць на аплату паслуг адвакатаў у судах.
Не павінна быць так, што пасля 32 гадоў працы чалавека выкідаюць, як смецце. Тым больш не павінна быць так, што без асаблівай нагоды, пад канец прафесійнай кар’еры, адбіраюць праект, які быў для чалавека больш, чым працай і якому ён прысвяціў 18 гадоў свайго жыццяЧитать полностью…
☝️ Расследаванне: нямецкія кампаніі дапамагаюць Расеі адбудоўваць Марыупаль
Паводле расследавання нямецкіх журналістаў, да працэсу рэканструкцыі шматпакутнага гораду прыцягнулі даччыную кампанію «Knauf». Кампанія ўдзельнічае ў продажы будаўнічых матэрыялаў на замову Мінабароны Расеі для праекту ў Марыупалі.
Акрамя таго, у аднаўленні гораду ўдзельнічае фірма «WKB Systems»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 ALEXANDER ERMOCHENKO / Reuters / Forum
💁 «Danone» пакідае Беларусь
Апошняя даччыная кампанія «Danone» у Беларусі «ДанонБел» падала на ліквідацыю.
У аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў малочных прадуктаў у Беларусі былі тры юрыдычныя асобы: «Данон Шклоў» (у жніўні 2022 года перайменавана ў «Мілкстрэйт»), «Данон Пружаны» (далучылі ў 2022 годзе да ААТ «Пружанскі малочны камбінат») і «ДанонБел».
У 2022 годзе кампанія «Danone» заявіла пра сыход з Расеі, але ўстрымліваўся ад каментароў пра беларускую частку свайго бізнесу.
❗️Рыгора Кастусёва прааперавалі і адправілі ў камеру
Як паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook зяць палітзняволенага Дзмітрый Антончык, адразу з аперацыйнага стала адправілі ў камеру.
Рыгору Кастусёву вывелі катэтар з мачавога пузыра.
📌 Былога старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі асудзілі на 10 гадоў зняволення. За кратамі ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем. Палітвязню дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. Як пісаў сам палітзняволены ў лістах, стан здароўя пагаршаецца.
#рэпрэсіі
Беларускі амбасадар абурыўся з’яўленнем Агурбаш на «Першым канале»
Спявачка была паказана ў сюжэце аб дзіцячым музычным конкурсе «Залатая нота» у дзень стварэння так званай Саюзнай дзяржавы.
Амбасадар Дзмітрый Круты адзначыў з'яўленне Агурбаш на экране як правакацыю, накіраваную на падрыў адзінства народаў:
А. Агурбаш са жніўня 2020 г. размяшчала ў сетцы інтэрнэт звесткі, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, а таксама абразы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
У Беларусі затрыманы дзве асобы за садзейнічанне праваабаронцам
Вядома, што ГУБАЗіК прыйшоў да Аляксандра Вайцешака з Баранавічаў і Аляксандра Рамановіча з Пінску.
Паводле прапагандыстаў, мужчыны прыходзілі на судовыя паседжанні і перадавалі інфармацыю незалежным праваабаронцам «Вясны». У сюжэце іх абвінавацілі ў «скажэнні законнай дзейнасці судовай сістэмы»
#рэпрэсіі
Расейцы зноў масава атакавалі Харкаў. Ёсць загінулыя
Паведамляецца, што на ўкраінскі горад адбыўся напад некалькіх хваляў дронаў Shahed. У выніку быў пашкоджаны шматпавярхоўнік. Загінула 4 асобы, сярод іх трое ратавальнікаў.
10 чалавек атрымалі раненні. 49-гадовы паранены мужчына знаходзіцца ў цяжкім стане, іншыя пацярпелыя ў сярэднім і лёгкім стане. Сярод пацярпелых была і медсястра, якая прыехала на выклік.
💥 #галоўнае за 3 красавіка
✔️ З'явіўся каталог беларускіх відэа на YouTube;
✔️ Служба «Адно акно» будзе ладзіць бясплатныя і ананімныя юрыдычныя кансультацыі;
✔️ Рэжым Лукашэнкі плануе навучыць дзяцей 7-10 гадоў «маральнасці»;
✔️ Фонд Талая перадаў кнігі ў школы, што на акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторыях;
✔️ Беларусы, якія пераехалі ў Вільню пасля 2020 года сталі атрымліваць ананімныя паведамленні з пагрозамі забойствам;
✔️ 600 беспілотнікаў, 400 ракет і 3000 авіябомбаў Расея скінула на Украіну толькі ў сакавіку гэтага года;
✔️ «The Guardian»: Украіна рыхтуе новую атаку на Крымскі мост. 770-я содні поўнамаштабнай вайны ва Украіне;
✔️ На Тайвані адбыўся магутны землятрус. Ёсць загінулыя;
📷 Наймагутнейшы землятрус на Тайвані за апошнія 25 гадоў
Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 7,4 быў зафіксіраваны за 18 кіламетраў на поўдзень ад гораду Хўа-Лень, на глыбіні 15,5 кіламетраў.
Дзевяць чалавек загінулі, больш за 900 - атрымалі раненні.