🕵️♂️ «Мяне заўсёды так насцярожвала тое, што ён задае шмат пытанняў»
Беларускі расследавацельскі цэнтр (БРЦ) сумесна з «Альянсам расследавальнікаў» раскрылі асобы разведчыкаў Мінабароны Беларусі.
Шпіёны ўвайшлі ў давер да валанцёраў летам 2020 года, праніклі ў апазіцыйную арганізацыю і нават заснавалі фірму ў Польшчы.
👉 БРЦ выкрыў шпіёнаў і высветліў, як ім гэта ўдалося.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤷♀️ «Гэта толькі ў галаве дыктатара адзін можа ставіць пратэзы, а два другія зашываць»
Правесці ўсе планавыя аперацыі эндапратэзавання да канца года. Гэткі загад даў летась Лукашэнка. Аднак зрабіць гэтага не атрымалася.
👉 У чым прычына і як цяпер выглядае сітуацыя з чэргамі на замену суставаў, запыталі ў нашых адмыслоўцаў.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🎼 Добрая музыка і сланам падабаецца
Раней гэты піяніст даваў канцэрты ў Англіі, а цяпер выконвае музыку для вельмі незвычайнай публікі.
Распавядаем ягоную гісторыю, паглядзіце!
Дабрыдзень, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
📍«Не тая, пра якую марылі, але новая Беларусь ужо існуе»
Павел Мацукевіч – пра тое, чаму трэба займацца культурнай дыпламатыяй.
📍Заробак на вайне
У Берасці кругладзённа шыюць адзенне для расейскіх жаўнераў.
📍Павел Латушка пабачыў у абранні Трампа плюс для Беларусі
«Я бачу тут вялікі плюс у той палітыцы, якую Трамп распачаў яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі», - сказаў ён. Што гэта за плюс? Чытайце ў нашым артыкуле.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 11 лістапада
✔️Трамп і Пуцін нібыта пагаварылі па тэлефоне, але ў гэтым ніхто з іх не прызнаецца
✔️Працуюць кругласутачна. У Берасці наладзілі вытворчасць формы для расейскіх вайскоўцаў
✔️Вялікая гутарка з былым дыпламатам Паўлам Мацукевічам, які збірае па свеце артэфакты беларускай культурнай спадчыны
✔️Былая дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская атрымала ўзнагароду ад прэзідэнта Польшчы
✔️Тылю Швайгеру давялося апраўдвацца за прыезд у Беларусь
✔️Дамба Курахаўскага вадасховішча на Данеччыне разбураная выбухам
✔️Расея сабрала ў Курскай вобласці 50-тысячную групоўку вайскоўцаў
✔️Адмін віцебскага каналу ГУБАЗіКа выпадкова запісаў «кружочак», у якім «спаліў» свой твар
✔️Амерыканцам, якім не падабаецца Трамп, прапанавалі на 4 гады «эміграваць» у круіз вакол свету
🔹Напэўна, кожны беларус-эмігрант, адказваючы на пытанне адкуль ён родам, хаця б раз чуў у адказ ад замежніка: «Ааа, Лукашэнка...»
Такая тэндэнцыя дастала нават Лявона Вольскага, таму ён прысвяціў гэтай праблеме цэлую песню!
🎵 Паслухайце!
🕚 Зімовы час вернецца? Да чыноўнікаў звярнуліся з адпаведным зваротам некаторыя грамадзяне
«Ранняе абуджэнне і вяртанне дадому ў цёмны час дня негатыўна адбіваюцца на нашым здароўі, самаадчуванні і агульнай прадуктыўнасці», – гаворыцца ў петыцыі.
Што адказалі ў Саўміне? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💁🏻♂️ Тылю Швайгеру давялося апраўдвацца за прыезд у Беларусь. Кажа, што ягоныя словы перакруцілі
Візіт нямецкага актора ў Менск на мінулым тыдні здзівіў многіх прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў, уключна са Святланай Ціханоўскай, якая публічна заявіла, што «гэта стала для яе расчараваннем».
Швайгера пасля паездкі ў краіну з дыктатарскім рэжымам сталі закідваць пытаннямі ў тым ліку і нямецкія СМІ. Ён сказаў, што мэтаю візіту ў Менск было толькі «абмеркаванне ўдзелу ў рэкламнай кампаніі», а таго, што ягоныя словы з прэс-канферэнцыі будуць вырваныя з кантэксту для прапаганды, ён не чакаў.
«Мой удзел абмяжоўваўся строга размовамі пра рэкламу, і я шкадую, што гэтая сітуацыя прывяла да блытаніны ці да няправільнай трактоўкі», – быў вымушаны апраўдвацца актор.
📍МЗС РБ пахвалілася, што Беларусь цяпер – афіцыйны партнёр BRICS
Лукашэнка падпісаў дакумент аб гатовасці Беларусі далучыцца ў такім статусе да арганізацыі, а кіраўнік МЗС Рыжанкоў перадаў гэты ліст амбасадару Расеі Грызлову.
🔹Чытайце, колькі яшчэ краінаў маюць статус партнёраў BRICS
🔹На думку Паўла Латушкі, у абранні Трампа прэзідэнтам ЗША для Беларусі ёсць плюсы
Латушка лічыць, што Трамп будзе будзе падштурхоўваць еўрапейскіх палітыкаў да большай самастойнасці і матываваць іх рабіць кантынент мацнейшым. А гэта важна ў тым ліку і для Беларусі.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Зорка кіно тлумачыцца за свой візіт у Беларусь
✔️Чаму Лукашэнка спадзяецца, што бязвіз дапаможа нармалізаваць стасункі з Польшчаю
✔️Ці былі перамовы Трампа і Пуціна? Версіі разыходзяцца
✔️Забітыя ў Мікалаеве і Запарожжы - начныя абстрэлы расейцамі ўкраінскіх гарадоў, а ў Беларусь зноў заляталі «Шагэды»
✔️Вайскоўцы КНДР як падмурак «мясных штурмаў»- расейцы рыхтуюць наступ на Куршчыне
✔️Яскравыя мексіканскія рытмы для Кнігі рэкордаў Гінэса
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 🎬
💁🏻♂️ «Чыстая выдумка». Пяскоў сцвярджае, што размовы Пуціна з Трампам не было
Прэс-сакратар Крамля таксама раскрытыкаваў заходнія СМІ за публікацыю інфармацыі пра размову, якая, як ён кажа, не адбылася.
📍Чытайце на старонцы
😳 Некалі Менск «падняўся» на гандлі рабамі ды нават займеў амбіцыі стаць сталіцаю Русі!
Аднак гэтыя памкненні перакрэсліў Уладзімір Манамах 💁🏻♂️
У сённяшнім выданні «Вусоў Скарыны» гаворка пойдзе пра Глеба Менскага, які рабіў усё, каб зрабіць свой горад магутным і ўплывовым. Дзеля гэтай мэты давялося нават ваяваць з братамі.
Скончылася гэтая гісторыя для Глеба палонам ды смерцю ў Кіеве...
👀 Глядзіце новы выпуск «Вусоў Скарыны» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
💬 «Перадамо Статут у Навагрудак, калі будзем цалкам упэўненыя, што людзі, якія яго прымуць, не трапяць пад пераслед»
Былы кіраўнік амбасады Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч у нейкім сэнсе і цяпер працягвае займацца дыпламатыяй. Цяпер – культурнай.
Паводле ягоных словаў, цяпер за межамі Беларусі знаходзіцца 99% беларускай культурнай спадчыны. Таму адшукаць у свеце нейкі гістарычны артэфакт, звязаны з нашымі землямі, не так ужо і складана.
🔍 Чытайце на нашай старонцы вялікую гутарку з Паўлам Мацукевічам, дзе ён расказвае пра нашыя гістарычныя скарбы, іхныя пошукі і надзею калісьці перадаць гэта ўсё ў Беларусь
🔹Расея сабрала ў Курскай вобласці 50-тысячную групоўку вайскоўцаў
У яе ўваходзяць у тым ліку «легіянеры» з Паўночнай Карэі.
📍Чытайце на старонцы, што вядома пра планы РФ па адбіцці сваёй тэрыторыі на Куршчыне
🇮🇱 Ізраіль не ўключыў Беларусь у спіс краін, «адносна бяспечнымі» для наведвання
Спіс быў складзены ў сувязі з падзеямі ў Амстэрдаме 7 лістапада, калі пасля футбольнага матчу нідэрландскага «Аякса» і клуба ізраільскага «Макабі» ў Лізе Еўропы ізраільскія заўзятары падвергліся масавым нападам з боку невядомых у масках, як мяркуецца, прыхільнікаў Палестыны.
👉 Чаму ў гэты спіс не трапіла Беларусь?
◾️Роўна 4 гады таму пасля збіцця памёр Раман Бандарэнка
Напярэдадні, 11 лістапада 2020 года жыхар Плошчы Пераменаў Раман Бандарэнка заўважыў, што невядомыя зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары ягонага дому і выйшаў паразмаўляць з імі. У двары Рамана збілі, а пасля завезлі ў міліцэйскі пастарунак. Пазней ён трапіў у шпіталь у цяжкім стане.
12 лістапада 2020 года Раман сканаў у рэанімацыі Менскага шпіталю хуткай дапамогі.
🌅 2024 год можа стаць самым спякотным за гісторыю назіранняў
Пра гэта паведаміла Сусветная метэаралагічная арганізацыя ААН. Паводле яе, сёлета сярэдняя глабальная тэмпература ў перыяд са студзеня па верасень была прыкладна на 1,54 градусы па Цэльсіі вышэйшай, чым напрыканцы ХІХ стагоддзя.
Яшчэ ў 2015 годзе ў Парыжы амаль 200 краінаў паабяцалі паспрабаваць абмежаваць доўгатэрміновае падвышэнне тэмпературы да гэтага ўзроўню, спадзеючыся пазбегнуць некаторых з найгоршых наступстваў змены клімату.
Метэаролагі зазначаюць, што акіяны награюцца хутчэй, чым калі-небудзь раней у гісторыі. Акрамя таго, павялічваецца хуткасць расставання ледавікоў.
🤗 Вяртаем веру ў чалавецтва
Турысты знайшлі ў гарах казляня, якое чатыры дні не магло злезці са скалы.
Паглядзіце, якую ратавальную аперацыю зладзілі для жывёлінкі ☝🏻
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 лістапада
🔻Затрыманы спявак «Дзядзя Ваня» знаходзіцца ў СІЗА
🔻Былога палітвязня, які ўжо адсядзеў за «абразу Лукашэнкі», зноў будуць судзіць
🔻У Горадні распачаўся судовы працэс над майстрам ААТ «Гроднажылбуд»
🔻За «экстрэмізм» судзілі інваліда па слыху з Віцебска і ганаровага грамадзяніна Чашніцкага раёну
Берасцейскіх швачак прымусілі зняцца ў роліку за Лукашэнку
☝🏻Гэтак яны працягнулі ўвагу нашых журналістаў да прадпрыемства, якое ўдзень і ўначы абшывае расейскіх вайскоўцаў.
Колькі зарабляюць на вайне швачкі з Берасцейшчыны ды каго яшчэ ўцягнулі ў вытворчасць для расейскага войска − глядзіце ў нашым відэа.
Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Тыдзень» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Навошта дыктатару ствараюць бачнасць усенароднага падтрымання?
🔸Чэргі на эндапратэзаванне менш не сталі? У чым прычына
🔸Польшча адзначае Дзень Незалежнасці. Лукашэнка спрабуе наладзіць мост сяброўства праз народ
🔸Ці была тэлефонная размова паміж Трампам і Пуціным? Пра што кажуць выцекі
🔸Апошнія падзеі ў вайне Расеі супраць Украіны
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/hE2rJYUEBC4
📍Былога палітвязня, які ўжо адсядзеў за «абразу Лукашэнкі», зноў будуць судзіць
Павел Чуркін выйшаў на волю ў траўні 2022-га, правёўшы ў няволі год.
Вось за якія дзеянні яго збіраюцца пакараць гэтым разам
#рэпрэсіі
Херсон: два гады пасля акупацыі
Праз два гады пасля сыходу расейскіх войскаў Херсон працягвае жыць пад абстрэламі. Цяпер мясцовыя жыхары не толькі аднаўляюць свае разбураныя дамы, але і даюць паказанні ў Гаазе аб перажытых катаваннях.
Як яны вяртаюць сабе звыклае жыццё, глядзіце ў нашым сюжэце 🔼
🚲 «Мотавелазавод» выпусціў электрамотаровар. Цяпер засталося знайсці ахвочых яго купіць 💁🏻♂️
Аляксандр Кныровіч параўнаў цэны на электраровары ў каталогу аднаго з папулярных беларускіх сайтаў з цаной на навінку ад «Мотавела». І прыйшоў да несуцяшальнай высновы 🙄
👀 Цалкам новы выпуск праграмы «Атма$фера» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
💁🏻♂️ Працуюць кругласутачна. У Берасці наладзілі вытворчасць формы для расейскіх вайскоўцаў
Штотыдзень у Расею выпраўляюць фуру гатовай прадукцыі.
📍Чытайце па спасылцы, колькі на такой працы плацяць швачкам (спойлер – істотна болей, чым у сярэднім па краіне)
💱 Курсы валютаў 11 лістапада
Еўра, як заўсёды па панядзелках, не гандляваўся. Долар жа і расейскі рубель падраслі. Амерыканская валюта амаль на капейку, а расейская – зусім незаўважна.
#курсывалютаў
☝️Былая дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская атрымала ўзнагароду ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды
Узнагарода мае назву «Крыж Афіцэрскі Ордэну Адраджэння Польшчы».
Агнешцы Рамашэўскай яе ўручылі за заслугі па развіцці незалежнай журналістыкі ды вольных медыяў.
Таксама Анджэй Дуда ўзнагародзіў іншых дзеячаў. Цырымонія прымеркаваная да Дня незалежнасці Польшчы, які адзначаецца сёння.
🤖 «Ці можа робат напісаць сімфонію?»
Напісаць, здаецца, пакуль яшчэ не. А вось паўдзельнічаць у выступу сімфанічнага аркестру ўжо можа.
Нядаўна менавіта гэта адбылося ў Швецыі, дзе робат паказаў, як умее ўпраўляцца з віяланчэллю!
👀 Болей навінаў пра высокія тэхналогіі ды штучны інтэлект глядзіце ў новым выданні нашай праграмы «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤔 Летась Лукашэнка «ўзяўся» за чэргі на эндапратэзаванне. Ці нешта змянілася з таго часу?
Спойлер: амаль нічога. Людзям, якім патрэбная замена суставаў, усцяж даводзіцца чакаць сваёй аперацыі месяцамі, а часам і гадамі.
📍Чытайце па спасылцы, як выглядае сітуацыя з гэтымі чэргамі ў розных медычных установах краіны