🔥 Беларускі БелАЗ выратаваў украінскі Крыўбас
Напачатку поўнамаштабнага ўварвання беларускія самазвалы заступілі шлях расейскай арміі на шляху ў Крывы Рог
Паглядзіце ☝️
🎥 Вялікі натоўп людзей сабраўся ў Вязынцы гукаць вясну
Глядзіце, як атмасферна і прыгожа гэта было ☝️
🔻 Суды над сем'ямі і паўторныя рэпрэсіі. Вынікі рэпрэсій за сакавік
Паводле падлікаў праваабаронцаў «Вясны», толькі за сакавік паводле крымінальных артыкулаў з палітычных прычынаў маглі быць асуджаныя як найменей 165 чалавек. З іх 48 – жанчыны, 117 – мужчыны.
☝️ Акрамя таго, адзначаюць праваабаронцы, працягваюцца масавыя суды за ўдзел у акцыях пратэсту: мінімум 85 чалавек у мінулым месяцы былі асуджаныя паводле арт. 342 КК, у тым ліку – 10 семʼяў.
У сакавіку адбыўся ўсплёск паведамленняў афіцыйных рэсурсаў СК аб тым, што ў дачыненні да эмігрантаў, вымушаных пакінуць Беларусь распачатыя справы ў рамках спецыяльнай вытворчасці.
Яшчэ адной адметнасцю сакавіка сталі паўторныя суды ў дачыненні да ўжо рэпрэсаваных.
#рэпрэсіі
🔻 «Зеркало»: васьмёра чалавек скокнулі з вакна дома
У кватэры на чацвёртым паверсе па Раманаўскай Слабадзе ў Менску знаходзілася 14 хлопцаў з Індыі, усе прыкладна 22-гадовага ўзросту. Але раптам у кватэры нешта адбылося, што прымусіла прынамсі васьмярых з іх скокнуць з кватэры праз акно.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😄 А чым вы займаецеся ў чарзе?
Пакуль кіроўцы сотняў легкавых аўтаў абурана чакаюць магчымасці выехаць з Беларусі, звыклыя да чэргаў дальнабойнікі ведаюць, чым сябе заняць ☝️
😮 Содні чакання, каб праехаць мяжу
Чэргі на адзіным пункце пропуску ў Польшчу («Берасце») растуць - каля 500 аўтаў і 40 аўтобусаў.
На двух пераходах з Літвоў - агулам каля 220 легкавых аўтамабіляў. З Латвіяй - чэргаў няма.
☝️ Раней прэс-сакратар Надбужанскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы Дар’юш Сеніцкі ў каментары «Белсату» адзначыў, што міграцыйны крызіс, за які адказныя беларускія ўлады, адбіваецца на хуткасці афармлення падарожнікаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#лічбадня
🎥 Беларускія ратавальнікі часам дапамагаюць і коцікам
У Менскім раёне супрайоўнікаў МНС чакаў нестандартны выклік. Але яны далі рады 🐱
🤯 Пенсіянерку трэці раз судзяць за атрыманне дапамогі
Вядзецца пра Ірыну Панасік, верагодна, маці палітвязня Валянціна Панасіка.
@nebovkletku заўважылі паседжанне ў ейнай справе ў раскладзе суда ў Горадні. Спадарыню Ірыну вінавацяць у парушэнні Дэкрэту №7 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе». Суддзя – зноў Наталля Горбач.
☝️ Першы раз жанчыну судзілі 15 сакавіка, тады ёй прысудзілі 1200 рублёў штрафу за атрыманне дапамогі ад ініцыятывы «IneedHelp» на суму 282 рублі. Наступнае паседжанне адбылося 2 красавіка. Вынікі пакуль невядомыя.
📷 Ілюстрацыйнае
☝️ Delfi: у будынак расейскай амбасады ў Вільні кінулі кактэйлі Молатава
Як паведамляе выданне «Delfi» са спасылкаю на дэпартамент паліцыі Літвы, першы інцыдэнт зафіксаваны 7 красавіка а другой гадзіне ночы. Паводле паліцыі, неўстаноўленая асоба кінула ў будынак пасольства бутэльку з запальнай сумессю і пашкодзіла сцяну.
Другі раз бутэлька была кінутая 8 красавіка а 2:46 г. Неўстаноўленая асоба зноў кінула ў будынак пасольства бутэльку з запальнай сумессю і пашкодзіла сцяну. Вядзецца расследаванне.
👆«Расейцы пакінулі беларусам толькі тыя танкі, якія палічылі непрыдатнымі»
Польскі генерал у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак патлумачыў, чаму ўзброеныя сілы Польшчы знішчаць войскі Лукашэнкі за тры гадзіны.
Паслухайце!
Інтэрв'ю цалкам глядзіце па спасылцы.
📍МАГАТЭ расказала пра атаку на ЗАЭС: бяспека не парушаная, але гэта быў сур'ёзны інцыдэнт
7 красавіка ЗАЭС стала непасрэдным абʼектам ваенных дзеянняў упершыню з лістапада 2022 года. Пра гэта паведамляе МАГАТЭ і распавядае пра падрабязнасці атакі.
Пакуль няма ніякіх прыкмет пашкоджання крытычна важных сістэм ядравай абароны або бяспекі на абʼекце:
«Хоць пашкоджанні на шостым энергаблоку не парушылі ядравую бяспеку, гэта быў сурʼёзны інцыдэнт, які патэнцыйна мог парушыць цэласнасць ахоўнай сістэмы рэактара».
У Італіі загінуў беларускі дальнабойнік
Беларуса без прыкмет жыцця знайшлі калегі ў горадзе Пэск'ера-дэль-Гарда, правінцыя Вэрона. Ён знаходзіўся побач са сваім аўтамабілем.
Верагодна, смерць была натуральнай, адзначае выданне, паколькі першасны агляд не выявіў прыкмет, якія маглі б быць падазронымі. Аднак прызначана ўскрыццё, каб развеяць сумневы.
Мужчыну было 54 гады.
💥 #галоўнае за 7 красавіка
✔️ Падчас выканання баявой задачы загінулі два ваяры з батальёну «Волат»
✔️ Нечакана для Лукашэнкі з Беларусі сыходзіць буйны забудоўнік з Эміратаў
✔️ У Нямеччыне мытнікі вырашылі праверыць беларускі аўтамабіль на запраўцы і знайшлі там €270 тысячаў. Грошы сканфіскаваныя
✔️ Выдавецтва «Кнігаўка» прэзентавала кнігу пра бела-чырвона-белы сцяг. Яна ўжо б'е рэкорды продажаў
✔️ Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Дэльфійскім эканамічным форуме
✔️ РФ перадала ў РБ яшчэ адну партыю верталётаў Мі-35м
✔️ Беларусь патрапіла на «топавыя» месцы ў рэйтынгу разводаў
🎸🦾 Штучны інтэлект напісаў нам песню! Зацаніце!
🫤 «Мірны план» Трампа: прымусіць Украіну аддаць Крым і Данбас
Трамп неаднаразова абяцаў, што ў выпадку абрання прэзідэнтам ён здолее дамовіцца пра мір ва Украіне за 24 гадзіны. Аднак палітык ніколі публічна не тлумачыў, як ён гэта плануе зрабіць.
Пачытайце, як ён плануе гэта зрабіць
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💲 Онлайн-казіно прыносіць мільёны ў кішэню дыктатара
Пяць гадоў таму ў Беларусі адкрылася онлайн-казіно «Белбэт». Заснавальнікам значыцца Упраўленне справамі Лукашэнкі. Але на практыцы з 2016 года распрацоўвала «латарэю» ТАА «Рыдота». Да рэарганізацыі кампанія насіла назву «Сінэзіс». Гэта той самы «Synesis», які трапіў пад санкцыі за тое, што распрацоўваў для беларускіх уладаў сістэму сачэння і распазнавання твараў «Kipod».
Паводле дакументаў, атрыманых ад «BELPOL», каля паловы ўсіх грошай ад гэтага казіно Упраўленне справамі Лукашэнкі забірае сабе.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Інвестар з Арабскіх Эміратаў зварочвае сваю дзейнасць у Беларусі
🔸 Чарговая хваля вербоўкі ў брыгады ПВК Вагнэр пачалася ў Беларусі
🔸 Канфлікт паміж Міністэрствам спорту і турызму ды Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футболу» выходзіць на новы ўзровень
🔸 Першая беларуская музычная прэмія «Увага!» пройдзе ў Варшаве
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/55DeQFj8wvU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
☝️ У Смаленскай вобласці абваліўся мост. Галоўны транспартны калідор паміж Расеяй і Беларуссю заблакаваны
На пераправе ў Вязьме знаходзілася як найменей два аўтамабілі. Папярэдне, адзін чалавек загінуў, шасцёра пацярпелі, у тым ліку - дзіцёнак. Мост праходзіў над чыгуначнымі пуцямі з Масквы ў Менск. Чыгунка часова спыненая.
📌 Панінскі мост быў пабудаваны ў 1980 годзе. У 2018 яго адрамантавалі
Ці ўсё нармальна з грамадствам, якое кпіць з ахвяраў?
У новым выданні ток-шоу «План: Б» абмяркоўваем рэакцыю беларусаў на тэракт у «Crocus City Hall».
Ці можна спачуваць расейцам у часы вайны ды не думаць, як на гэта адрэагуюць украінцы? У чым розніца паміж калектыўнай адказнасцю і віной? Таксама абмяркоўваем чаму Захад не зацікаўлены ў разбурэнні Расеі і што павінны зрабіць праціўнікі вайны, каб спыніць Пуціна.
▶️ https://youtu.be/nYthUiInrxM
🔥 Новае выданне кнігі «Мова 404»
«Мова 404» складаецца з больш за сотні ўласных гісторый беларусаў і беларусак, якія сутыкаліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах.
«Говори на нормальном языке!». Героі кнігі ў адказ на беларускую мову чулі і не такое.
Аўтарка Аліна Нагорная дапоўніла мінулае выданне новымі гісторыямі. Таксама летась праектам «Народная аўдыёкніга» была выдадзеная аўдыёверсія, у стварэнні якой бралі ўдзел больш за 100 беларусаў і беларусак.
📚 Кніга даступная бясплатна ў аўдыё і электронным фармаце на сайце. Па папяровы асобнік пішыце наўпрост аўтарцы ў Instagram.
🎞 Размову з аўтаркай глядзіце ў колішнім выданні нашай праграмы «Трэба пагаварыць»
#штопачытаць #штопаслухаць #аўдыякнігі
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Рэкордная колькасць аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы;
✔️ Латушка: У Еўразвязе абмяркуюць адказнасць Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў і ўкраінцаў;
✔️ МАГАТЭ: Наступствы атакі на Запарожскую АЭС не пагражаюць ядравай бяспецы;
✔️ У дзесяці рэгіёнах Казахстану – моцная паводка;
✔️ У Беларусі забаранілі папулярныя гарбаты і каву з Расеі;
✔️ Стартавала рэспубліканская акцыя «Дом бяз гвалту», яе кантралююць сілавікі;
✔️ Гуканне вясна ў Вязынцы;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
☝️ Граміў крыжакоў на іхнай жа тэрыторыі
Легендарны князь Давыд Гарадзенскі, сын Даўмонта, вызначаўся жорсткасцю да ворагаў Вялікага Княства Літоўскага. Пра яго засталося больш легендарных фактаў, чым сапраўдных.
Князь увайшоў у гісторыю рызыкоўнымі вайсковымі аперацыямі супраць крыжаносцаў. У бітве 1314 года пад Наваградкам ён не страціў аніводнага воіна 😮
Глядзіце новае выданне праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞
#штопаглядзець
💱Курсы валютаў на 8 красавіка
Паводле вынікаў сённяшніх таргоў долар і еўра працягваюць расці, расейскі рубель — таннець
#курсывалютаў
🔻 Крыніца ў Беларускай службе Радыё «Свабода» паведаміла «Белсату», што Зміцер Панкавец «больш не з’яўляецца супрацоўнікам кампаніі»
❗️UPD: Радыё «Свабода» пацвердзіла Беларускай асацыяцыі журналістаў, што Зміцер Панкавец больш не з'яўляецца супрацоўнікам выдання
Надоечы @euroradio са спасылкаю на ўласную крыніцу паведамляла, што журналіст Зміцер Панкавец адхілены ад працы на час службовай праверкі.
📌 Нагадваем, раней былая жонка журналіста Змітра Панкаўца абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Ганна Клімовіч расказала, што ейны партнёр збіваў яе, звешваў з балкона на чацвёртым паверсе, абражаў, пагражаў ёй і сваякам. Сам Зміцер заяўляў, што гэта «поўны паклёп і хлусня».
💬 У Бруселі абмяркуюць пытанні адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў
Пра гэта паведамляе намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік НАУ Павел Латушка.
☝️ Ён выступіць з дакладам на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі ды прадставіць для разгляду чальцамі ЕЗ пяць магчымых напрамкаў выкарыстання міжнародных механізмаў для дасягнення мэты – наступу адказнасці.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
◽️Айцішнік ехаў у Беларусь на дзень народзінаў маці, а цяпер яго будуць судзіць паводле 4 артыкулаў
Заўтра пачнецца суд над Яўгенам Ціханавым. Яго вінавацяць у «абразе Лукашэнкі», «стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні», «распальванні варожасці» і «абразе прадстаўніка ўлады».
Яўген Ціханаў скончыў Акадэмію МУС больш за 15 гадоў таму. Пасля працаваў участковым, але звольніўся з уласнага жадання. Пазней ён працаваў у ІТ. Нейкі час Яўген жыў у Італіі.
Праваабаронцы паведамляюць, што Ціханава затрымалі, калі ён ехаў Беларусь на дзень народзінаў маці, а таксама каб аформіць даверанасць.
🔺«Пагроза для Харкава была, ёсць і будзе, пакуль не скончыцца вайна»
Апошнім часам расейцы ўсе часцей абстрэльваюць Харкаў. Што гэта: падрыхтоўка да наступу, разлічанага на захоп гораду ці тэрор супраць цывільнага насельніцтва ва Украіне? Разбіраемся ў нашым артыкуле.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добрага панядзелку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Кніга-бестселер пра бел-чырвона-белы сцяг
Праз VPN
Распавядаем цікавыя факты з кнігі «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць»
🔹«Сінэзіс» адкрыў для Лукашэнкі залатую жылу: онлайн-казіно прыносіць мільёны
Праз VPN
Арганізацыя «BELPOL» падзялілася з «Белсатам» вялізным архівам дакументаў РУП «Беларускія латарэі».
🔹Папа і патрыярх рыхтуюцца сустрэцца ў Беларусі?
Праз VPN
Хутчэй за ўсё, не. І вось чаму.
#штопачытаць
🔥 Беларускія БЕЛАЗы выратавалі ўкраінскі рэгіён Крыўбас ад расейскай акупацыі
Вялікагрузнымі самазваламі наўпрост перагарадзілі дарогу ў Крывы Рог і расейская вайсковая тэхніка проста не змагла праехаць!
Як гэта было і колькі БЕЛАЗаў спатрэбілася, глядзіце ў эксклюзіўным рэпартажы «Белсату»
☝️ Следчы камітэт РФ пачаў крымінальную справу пра халатнасць пасля тэракту ў «Crocus City Hall»
Пра гэта ТАСС паведамілі ў праваахоўных органах. Справу распачалі ў дачыненні да адказнага за пажарную бяспеку «Crocus City Hall», а таксама начальніка пажарнай каманды цэнтру.
Гэта звязана з магчымымі парушэннямі патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія маглі пагоршыць сітуацыю пасля падпалу канцэртнай залі тэрарыстамі.
👉 Раней відавочцы сцвярджалі, што ў канцэртнай зале пасля яго падпалу нападнікамі не спрацавалі сістэмы аўтаматычнага пажаратушэння, дымавыдалення, не ўключылася аварыйнае асвятленне. А ў праваахоўных органах заяўлялі, што матэрыялы, якімі былі аздобленыя сцены глядзельнай залы «Crocus City Hall», маглі спрыяць імкліваму развіццю ўзгарання.
Абодва працаўнікі цяпер знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.
🔶 «У краіне рэпрэсіі, і людзі жывуць як у ГУЛАГу, як у сталінскія часы. Мая задача – падтрымліваць іх»
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю для чэшскага «ČT24» распавяла пра механізмы ціску на рэжым і паразважала над тым, ці змянілася мысленне беларусаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN