belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🇬🇪 «Грузінам давядзецца абіраць не ўрад, а лёс краіны»

26 кастрычніка ў Грузіі пройдуць парламенцкія выбары, якія самі грузіны называюць «лёсавызначальнымі». Фактычна грузінскае грамадства апынулася на раздарожжы паміж Еўразвязам і Расеяй.

Беларуская дыяспара асцерагаецца паўтарэння нашай гісторыі 2020 года, бо пагрозамі пазбавіць апазіцыю законных спосабаў барацьбы за ўладу «Грузінская мара» фактычна стварае ў краіне перадрэвалюцыйную сітуацыю.

👉 Чаму будучыя выбары настолькі важныя для Грузіі і якія прагнозы робяць эксперты, чытайце ў нашым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Алег Гарбуз зняўся ў польскім шпіёнскім серыяле Przesmyk ад Warner Bros. Discovery

Шасцісерыйны серыял распавядае пра польскага агента Еву Агінец, якая вырашыла сысці са службы пасля асабістай трагедыі. Аднак, калі яе партнёр знікае, яна зноў вяртаецца да шпіёнскай дзейнасці.

Прэм'ера запланаваная на пачатак 2025 года.

Читать полностью…

Белсат

🇨🇦 Сітуацыя, якую немагчыма ўявіць у Беларусі…У Канадскім горадзе ніхто не захацеў стаць мэрам

У канадскім горадзе Кайл пражывае ўсяго 400 чалавек. І аніводзін з жыхароў не падаў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка. Выбары павінны адбыцца 13 лістапада, але дагэтуль не ўдалося пераканаць хаця б аднаго чалавека балатавацца.

З гэткай праблемай горад сутыкнуўся яшчэ ў 2021 годзе, калі дзейсны мэр Джордж Уільямс па ўласнай ініцыятыве сышоў у адстаўку і ніхто не захацеў заняць яго месца.

🫣 Калі да 13 лістапада кандыдаты так і не з'явяцца, то будзе прызначаная дадатковая дата, а за ёй яшчэ адна, калі спатрэбіцца.

Горад Кайл знакаміты тым, што падчас дарожнага будаўніцтва ў 1960-х на яго тэрыторыі былі выяўленыя косткі шарсцістага маманта ўзростам 12 000 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

❓ Як змянілася праца ваеннага медыка ўсяго за 2,5 гады?

Пра гэта добра ведае ваяр Дантыст - медык эвакуацыі з палку Каліноўскага. Сам добраахвотнік з Літвы, але вырашыў далучыцца да беларускага палка.

Як ставяцца да яго пабрацімы і колькі вайсковых спецыяльнасцяў трэба засвоіць, каб выратаваць больш жыццяў на вайне, глядзіце ў нашай праграме «Ваяры».

Цалкам праграму глядзіце ў плэйлісце «Ваяры» на youtube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😡 У папраўчай калоніі №2 у Бабруйску некалькі асуджаных захварэлі на пнеўманію

Паводле праваабаронцаў, у перыяд з 14 па 29 кастрычніка адміністрацыя калоніі адмаўлялася ўключаць ацяпленне, «хоць жудасны холад быў нават у адрамантаваных памяшканнях для працяглых і кароткатэрміновых спатканняў».

Акрамя таго, у калоніі такія правілы, што вокны пастаянна трымаюць адчыненымі і зачыняць іх начальнікі атрадаў забараняюць, таму па ўсіх памяшканнях гуляе скразняк.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

❗️ Міжнародны крымінальны суд прызнаў, што Манголія не супрацоўнічала ў арышце і выдачы Пуціна падчас ягонага візіту ва Улан-Батор

А была абавязаная, як краіна, якая падпісала Рымскі статут. Таму МКС перадае справу ў Асамблею дзяржаваў-удзельніц Рымскага статуту.

☝️Адвакат-міжнароднік Сяргей Галубок у каментары «Белсату» адзначаў, што Рымскі статут адназначна наказвае дзяржавам-удзельніцам арыштоўваць асобаў згодна з ордарам Міжнароднага крымінальнага суду, і аніякіх іншых трактаванняў быць не можа.


🤷‍♀️ Аднак адказнасць за невыкананне ордару на арышт не прадугледжаная. У Гаагскага трыбуналу няма ўласных сілавікоў, таму можна спадзявацца толькі на супрацу з краінамі-ўдзельніцамі Рымскага статуту, падкрэсліў эксперт.

Читать полностью…

Белсат

😢 «Рана мы радаваліся партугальскім гуманітарным візам. Кепскія навіны»

Парламент Партугаліі адхіліў законапраект, які прадугледжваў выдачу гуманітарных візаў тым, хто хацеў бы прасіць прытулак у гэтай краіне. Пра гэта ў Х паведаміў расейскі актывіст Павел Елізараў, сябра партугальскай партыі «Ліберальная ініцыятыва», якая і прапанавала законапраект.

Раней законапраект прайшоў усе чытанні. Аднак потым была скліканая спецыяльная камісія, якая мусіла разгледзець прапанову, а шэраг палітыкаў змянілі свае пазіцыі. У прыватнасці, сябры ўльтраправай партыі «Chega» заявілі, што дакумент лабіруюць «здраднікі, якія хочуць нелегалаў рабіць партугальцамі»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Калі людзі вывучаюць замежную мову, то верагодна маюць намер з’ехаць

Школа «Streamline», адна з найбуйнейшых моўных школаў у Беларусі, пацвердзіла, што спыняе сваю дзейнасць.

Альянс расследавальнікаў Беларусі мае сваю версію магчымай прычыны закрыцця: у кіраўніка школы праз адкрытыя крыніцы журналісты знайшлі фірму ў Польшчы, якая надае тыя ж паслугі.

👉 Чаму моўная школа замінала ўладам Беларусі, запыталі ў экспертаў.

Читать полностью…

Белсат

📌 На польска-беларускай мяжы памежнікі ўжываюць зброю ў сярэднім некалькі разоў на дзень

Аднак усе стрэлы – папераджальныя, сцвярджае Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Камандзір «Бяспечнага Падляшша», генерал Аркадыуш Шкутнік, прызнаў, што на мяжы ўжываецца гладкаствольная зброя:

«Ужываем гумовыя кулі, якія не пранікаюць, і гэта скрайняя мера – стрэл у кірунку чалавека. Але дзякуючы гэтаму, пасля некалькіх разоў прымянення гладкаствольнай зброі, высветлілася, што самыя агрэсіўныя мігранты, калі бачаць, што салдаты ўзброеныя такой зброяй, не робяць спробаў агрэсіі, і гэта з’яўляецца эфектыўным фактарам стрымлівання»


Усяго ад пачатку 2024 года польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю зрабілі 1609 папераджальных стрэлаў.

Читать полностью…

Белсат

😵‍💫 Беларускіх следчых заклікаюць «ліквідаваць шчыліны пранікнення дэструктыўнага ўплыву»

Рэжым пачаў падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў. І пачаў яе, зразумела, з сілавікоў.

24 кастрычніка адбылася сустрэча з асабовым складам следчых падраздзяленняў Брэсцкай вобласці. На ёй старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара гаварыў, як важна быць прыхільнымі «абароне правоў грамадства і інтарэсаў дзяржавы», упэўненасці ў сваіх сілах, правасці следчых і заклікаў абараняць інтарэсы дзяржавы і надалей.

☝️ Нагадаем, Следчы камітэт актыўна ўцягнуты ў масавыя рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі з 2020 года. Да таго ж, СК актыўна выкарыстоўвае механізм спецвытворчасці для магчымасці рэпрэсаваць апанентаў уладаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Читать полностью…

Белсат

Добрай пятніцы, дарагія чытачы!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Галасаваць «супраць усіх», як заклікала Ціханоўская, гэта добры ці кепскі варыянт для «бязвыбараў»?

«Белсат» спытаў палітыкаў і палітычнага аналітыка.

🔺«У мяне быў нож ля горла, бо заканчваўся тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства»

Людзі не могуць запісацца ва Управу ў справе замежнікаў – месцы разабралі боты.

🔺«Менавіта падчас цяперашняга тэрміну Лукашэнкі Беларусь зрабілася крыніцаю небяспекі»

Украінскі спецамбасадар выказаў асцярогі наконт далейшага праўлення Лукашэнкі ў Беларусі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 24 кастрычніка

▪️У Менску пачаўся суд над беларускай, якую летам затрымалі пасля вяртання з-за мяжы.

▪️Затрыманы інжынер за ўдзел у пратэстных акцыях.

▪️За «заклікі да санкцый» судзяць мужчыну — яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

▪️4 жыхароў Браслава судзілі за «экстрэмізм».

▪️Мінімум 360 чалавек былі затрыманыя ў Беларусі з ліпеня па верасень.

Читать полностью…

Белсат

🥃 Беларускую самагонку цяпер можна вырабляць у большых аб'ёмах

Праўда, не ўсім ☝️

📍Як жыве алкагольная сфера ў РБ і куды прадае сваю прадукцыю, глядзіце ў нашым відэа

Читать полностью…

Белсат

🤔 Лукашэнка прагаварыўся пра сваю хваробу

У Казані ён нечакана прагаварыўся пра забароны з боку медыкаў. Чым ён можа быць хворы?

Пра гэта і не толькі – у чарговым выданні праграмы «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою⤵️

🔹У чым інтрыга з датай прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі?
🔹Ці стануць яны апошнімі для Лукашэнкі?
🔹Як вучэнні «Захад 2025» звязаныя з выбарамі?
🔹Сакрэтныя перамовы Лукашэнкі з Захадам і выбары 2025.

Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️

Читать полностью…

Белсат

🧐 «Гэта адгаворкі, але цікава, што яны ёсць»

Вось што нам расказаў Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік «Радыё Свабода», пра інтэрв'ю Лукашэнкі ВВС.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ У Гомельскай вобласці ствараюць групы «грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці» для дзіцячых садкоўцаў

Усяго на Гомельшчыне ўжо тры такія групы. Апошнюю адкрылі 24 кастрычніка ў Жыткавічах.

🤡 На адкрыцці старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Валатоўскі заявіў, што «сёння як ніколі важна прывіваць дзецям любоў да Беларусі, знаёміць з яе гераічнай гісторыяй, развіваць пачуццё адказнасці і гонару за дасягненні краіны».

А па словах загадчыцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці ў Жыткавічах Святланы Міронавай, менавіта «выхаванне грамадзяніна было і застаецца галоўным прыярытэтам дашкольнай установы».

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Лукашэнка прыгразіў Маскве вайной

✔️Гайдукевіч заявіў, што будзе ўдзельнічаць у «выбарах» 2025 года

✔️Большасць украінцаў выступае за поўны разрыў дачыненняў з Беларуссю

✔️Еўразвяз перасцярог КНДР ад удзелу ў вайне супраць Украіны

✔️Манголія парушыла абавязацельствы, не арыштаваўшы Пуціна на сваёй тэрыторыі

✔️На аўкцыёне ў Лондане прадалі калекцыю твораў Марка Шагала

Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Кім быў беларус, які першым прыдумаў сабе тытул «Бацька»?

25 кастрычніка 1920 года 15-тысячнае войска на чале са Станіславам Булак-Балаховічам пачало паход з мэтаю адбіць частку Беларусі ад бальшавікоў.

Хто ж такі Станіслаў Булак-Балаховіч? Чаму ён на чале свайго атраду перакідваўся то да «чырвоных», то да «белых», то да эстонцаў і палякаў? Як падтрымаў БНР і спрабаваў у 1920 годзе адбіць частку Беларусі ў бальшавікоў і што з гэтага атрымалася. Як скончылася жыццё таленавітага вайскоўца і чаму адныя лічаць яго героем, а іншыя – авантурнікам?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» 👇

Читать полностью…

Белсат

🤯 Злачынцы зладзілі цэлую тэатральную пастанову, каб забраць кватэру ў ахвяры

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэту расследуе крымінальную справу аб падмане 46-гадовага мясцовага жыхара.

Паводле следства, жыхару Гомля патэлефанавалі з «банку». Мужчыне паведамілі, што на ягонае імя аформленыя шматлікія рахункі, на якія паступіла больш за 112 тысяч рублёў.

Пасля гэтага з гамельчуком звязаўся «падпалкоўнік з Фрунзенскага РАУСу г.Менску».

👉 Што было далей, чытайце ў нашым артыкуле.

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 25 кастрычніка

Еўра вырас больш чым на капейку. А долар і расейскі рубель падаюць.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Чэхія адмовіла беларусу ў міжнароднай абароне. Ён звярнуўся ў суд і выйграў

Увесну 2023 года менчуку Генадзю (імя змененае з меркаванняў бяспекі) Чэхія адмовіла ў міжнароднай абароне. У адказ мужчына падаў скаргу ў суд. Яе разгляд і сам працэс цягнуўся больш, чым паўтара года.

👉 Распавядаем, як гэта было і чым скончылася.

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

🎭 Вядомы оперны спявак Павел Валужын, які родам з Радашковічаў, дэбютаваў у Нью-Ёркскім Метрапалітэн-опера

Ён выканаў партыю герцага Мантуанскага ў оперы Джузэпэ Вердзі «Рыгалета», заўважыла «Зеркало»

Павел Валужын нарадзіўся ў Радашковічах. Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча імя Агінскага, затым Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю. У 2016-2018 быў салістам Вялікага тэатра.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Міністэрства аховы здароўя распрацавала пэўныя захады для барацьбы з дэфіцытам кадраў

У беларускіх шпіталях не хапае лекараў. Па ўсёй краіне не стае санітарак, лекараў-спецыялістаў і медычнага персаналу сярэдняга звяна. Агулам зараз у Беларусі - 14 тысяч вакансіяў у медыцыне.

🤡 У той жа час Белстат хваліцца мінімальным узроўнем беспрацоўя.

У чым тут нестыкоўка і як мінздароўя плануе змагацца з недахопам медыкаў, запыталі ў прадстаўніка ініцыятывы «BELPOL» Уладзіміра Жыгара, эканнамісткі Алісы Рыжычэнка і педыятра Міхаіла Самбурскога. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤡 Гайдукевіч возьме ўдзел у так званых прэзідэнцкіх выбарах

Старшыня ЛДПР, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч заявіў, што прыняў рашэнне ўдзельнічаць у так званых прэзідэнцкіх выбарах у Рэспубліцы Беларусь.

«Партыя ніколі не прапускала ніводнай выбарчай кампаніі з 1994 года. Мы заўсёды працавалі на ўмацаванне канстытуцыйнага ладу краіны (...) таму я хачу абвясціць аб сваім удзеле ў выбарах і вылучаюся ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў кандыдаты ў прэзідэнты»


Гайдукевіч адзначыў, што яго каманда будзе фармаваць ініцыятыўную групу і пачне збіраць подпісы для вылучэння.

Читать полностью…

Белсат

🫥«Адміністрацыя казала – вы ўцекачы, у вас няма правоў»

Беларус Дзмітрый, які папрасіў прытулку ў Славаччыне, змагаўся за правы ўцекачоў у лагеры, але ў выніку трапіў у Паліцэйскі цэнтр затрымання замежнікаў. Там сядзець пераважна тыя, каго збіраюцца дэпартаваць з краіны.

Пра ўмовы ў гэтым цэнтры, вельмі падобныя да Гомельскага ІЧУ, пра стаўленне да ўцекачоў у лагеры і пра тое, што Дзмітрый збіраецца рабіць далей, распавяла ягоная жонка. Пачытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 кастрычніка

▫️Сястра Калеснікавай пракаментавала словы Лукашэнкі пра памілаванне.

▫️Святлана Ціханоўская заявіла, што працягне працу пасля «выбараў» 2025.

▫️З сектару Газа эвакуявалі беларуску з дзецьмі. Раней яна адмаўлялася.

▫️Чарговы адукацыйны цэнтр прыпыніў сваю дзейнасць у Беларусі.

▫️Расейскія вайскоўцы здзейснілі 187 злачынстваў у Курскай вобласці.

▫️Расейцы расстралялі яшчэ 4 украінскіх ваеннапалонных.

▫️Ужо 7 краінаў NATO супраць далучэння Украіны да Альянску.

▫️Стала вядома калі пачнецца суд над падазраваным у забойстве беларускі Лізы.

▫️Апазіцыя Венесуэлы атрымала прэмію Сахарава.

▫️У Маргарыты Ляўчук нарадзілася дзіця.

▫️Латвія прыняла важныя змены для беларускіх уцекачоў.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Наш фокус цяпер ляжыць на Расеі ды Украіне, але ж у нас вялікая трагедыя адбываецца ў Беларусі»

Дэпутат Еўрапарламенту ад Нямеччыны Сяргей Лагадзінскі ў размове з нашым карэспандэнтам расказаў, як спрабуе трымаць тэму Беларусі на еўрапейскім парадку дня.

👀 Інтэрв'ю цалкам глядзіце на нашым расейскамоўным канале «Вот Так»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


📌 Сярэдні заробак у Беларусі зніжаецца другі месяц запар

📌 Працягваем тэму свежапрызначаных «прэзідэнцкіх выбараў»

📌 На саміце BRICS у Казані паказалі валюту, якая мае перамагчы долар

📌 Сейм Латвіі ўнёс змены ў закон, якія прадугледжваюць магчымасць перарэгістрацыі аўтаў з беларускімі нумарамі

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

❗️Латвія прыняла важныя змены для беларускіх уцекачоў

Памятаеце, як краіны Балтыі вырашылі забараніць аўтамабілі з беларускімі нумарамі і прымусілі ўсіх перарэгістравацца? Цяпер беларусам, якія маюць статус уцекача, дазволілі зрабіць гэта цягам трох гадоў!

Гэта азначае, што ў нашых землякоў, якія ўцяклі ад рэжыму, не будуць канфіскоўваць аўто. Але ўязджаць у Латвію на беларускіх нумарах пакуль яшчэ забаронена.

Читать полностью…

Белсат

Беларусы сутыкнуліся з новай праблемай у Польшчы — боты

Гучыць як жарт, але яны ўжо разабралі ўсе месцы ва ўпраўленні па справах іншаземцах! Не зразумелі? Распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…
Подписаться на канал