🤯 «Ужо цяпер мы можам заяўляць, што беларусы ў Грузіі сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце ў пытанні атрымання прытулку»
Становішча «палітычных» беларусаў у Грузіі сур'ёзна пагаршаецца. У дадатак да візавых «пастак» і прыняцця закона аб «замежных агентах» цяпер беларусам масава сталі адмаўляць у прытулку.
У дадатак да ўсяго, у беларусаў з'явілася яшчэ больш страху за тое, што пасля візарану назад у Грузію іх могуць проста не ўпусціць.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Наша старонка ў Google News
💨Моцны вецер і мокры снег: сіноптыкі абвесцілі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі
У суботу, 2 лістпада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі да 15–20 м/с. Шмат у якіх раёнах чакаюцца дажджы з мокрым снегам.
У некаторых рэгіёнах ужо ёсць парушэнні ў забеспечэнні электрычнасцю.
Добрай суботы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? сабралі ждля вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️Ці можна атрымаць паўторны гуманітарны ВНЖ і ці не згорнуць выдачу гуманітарных візаў для беларусаў?
«Белсат» запытаўся ў польскіх ведамстваў, ці не плануе Польшча змены парадку выдачы гуманітарных візаў.
⭕️«Калі ў чалавека ў тэлефоне няма падпісак – падпісаць. Калі трэба – прынесці сцяг і сфатаграфаваць у кватэры»
У Беларусі прайшла хваля затрыманняў і ператрусаў. Што вядома?
⭕️З’явіліся 9 «кандыдатаў у кандыдаты». Хто яны?
Чые ініцыятыўныя групы зарэгістравалі і што вядома пра гэтых людзей?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 1 лістапада
🔻 У магілёўскай калоніі памёр палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр
🔻 Навучэнцаў Сольскай школы на канікулах адправілі ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх на Акрэсціна ў Менску
🔻 У Магілёве - масавыя затрыманні
🔻 Былому дырэктару шклозавода «Нёман» прысудзілі 12 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
🔻 Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў і ператрусаў
🎸 «Тое, па чым мы сумавалі – вялікі рок-канцэрт»
Уладзімір Пугач, лідар «J:Морс», запрашае на 25-годдзе гурту 🤘
🤔 Гарантыяў бяспекі ніхто не дае : як будуць збіраць подпісы прэтэндэнты на прэзідэнцтва
У Беларусі сканчаецца рэгістрацыя ініцыятыўных групаў для вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Некаторыя з іх ужо могуць збіраць подпісы выбарцаў.
Пры гэтым у краіне дагэтуль не скончыліся рэпрэсіі ў дачыненні тых, хто чатыры гады таму падпісаўся за альтэрнатыўных палітыкаў.
Ці бяспечна зараз пакідаць свае звесткі падчас збору подпісаў і ці магчымы ўвогуле збор подпісаў за іншых акрамя Лукашэнкі кандыдатаў? 👉 Разбіраліся з экспертамі
💭 «Ён хоча правесці паказальны тэатр»
Сузаснавальнік Reform.News Аляксандр Атрошчанкаў, пра тое, што з будучых выбараў можна толькі смяяцца
Цалкам размову глядзіце ў праграме belsat_news">«Belsat ZOOM»
✅Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😢 У магілёўскай калоніі памёр палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр
Праваабаронцы атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы грамадзянін РФ Дзмітрый Шлетгаўэр. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.
Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Па інфармацыі праваабаронцаў, таксама быў затрыманы і брат Дзмітрыя, але пазней яго дэпартавалі ў Расію.
Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у Дзмітрыя нарадзілася дзіця.
☝️ Гэта ўжо сёмая смерць палітвязня за кратамі.
👆Уявіце: едзеце вы сабе ля лесу, а тут зубры бягуць
А такое ўжо і ўяўляць не трэба: звяры ў нашай краіне ўсё часцей выходзяць да чалавека. Гэта можа адбывацца праз скарачэнне колькасці лясоў.
🪖 Ноччу над краінай зноў ляталі расейскія «Шагэды». Беларусь паднімала знішчальнік
Група беспілотнікаў увайшла ў Беларусь з тэрыторыі ўкраінскага Любечу, потым узяла курс на Хойнікі і Мазыр. Беларусь у 01:40 з аэрадрому «Баранавічы» падняла знішчальнік у неба.
📌 Сканчваецца гуманітарны ВНЖ, што рабіць? Ці не «згорнуць» выдачу гумвізаў для беларусаў
Гуманітарныя ВНЖ Польшчы беларусы атрымліваюць з 2021 года і цяпер трохгадовы тэрмін многіх з іх сканчаецца.
👉 «Белсат» запытаўся ў польскіх ведамстваў, што рабіць далей і ці не плануе Польшча змены парадку выдачы гуманітарных візаў.
🤬 Сілавікі пры ператрусах забіраюць тэлефон і самі падпісваюць людзей на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы
Крыніца «Белсату» расказала, як ходзяць да пратэстоўцаў і іхных сваякоў на Гомельшчыне.
Сілавікі забіраюць тэлефон, у якім няма ніякіх падпісак, і на вачах уладальніка гэтага тэлефона падпісваюць яго ці яе на названы «экстрэмісцкім» Telegram-канал, канфіскуюць тэлефон і пагражаюць.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🧐Як правільна: «надвор'е» ці «пагода»?
Многія лічаць, што слова «пагода» ў беларускай мове няма, але ці так гэта насамрэч?
Разбіраемся ў нашай праграме «Мова Нанова»!
Цалкам выданне глядзіце на канале БЕЛСАТ LIFE у плэй-лісце «Мова Нанова»
🧛 У Польшчы аднавілі аблічча сапраўднага сярэднявечнага вампіра. І назвалі яе Зося.
А ў Беларусі ёсць нават, так званыя, вупырскія могілкі на Палессі
Цікава? Глядзіце сюжэт☝️
🤔 Фестываль «Лістапад» абяцае паказаць «кіно са знакам якасці»
У Менску распачаўся міжнародны кінафестываль «Лістапад» – ужо трыццаты раз.
Паводле арганізатараў форуму, цікавасць да яго штогод расце, а колькасць заявак чарговы раз пабіла рэкорд.
👉 Якое кіно можна ўбачыць на фестывалі і наколькі яно якаснае, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Да 10 гадоў зняволення: жыхара Латвіі будуць судзіць у Беларусі па трох палітычных артыкулах
Паведамленняў аб затрыманні гэтага чалавека раней не з’яўлялася ў крыніцах інфармацыі, звязаных з сілавікамі, і СМІ.
Пра суд над ім стала вядома з раскладу судовых пасяджэнняў.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😔«20 дзён мае жонка і дзіця пражылі ў склепе, проста ў цэнтры Марыупалю»
Для гэтага ваяра пачатак вайны быў асабліва цяжкім: пакуль ён ваяваў, ягоная заставаліся ў Марыупалі.
На радзіме, у Грузіі, Іраклі быў афіцэрам, а абараняць Украіну пайшоў як звычайны шараговец. Паглядзіце ягоную гісторыю!
Цалкам праграму глядзіце плэйлісце «Ваяры» на youtube-канале «Белсат LIFE»
💥 #галоўнае за 1 лістапада
✔️ Выязджаць з Польшчы і працаваць пасля падачы на міжнародную абарону можна
✔️ Беларуска з міжнароднаю абаронаю ў Польшчы зрабіла запрашэнне сваякам
✔️ У Польшчы аднавілі аблічча сапраўднага сярэднявечнага вампіра
✔️ Хто тыя людзі, якія вырашылі пазмагацца за прэзідэнцкі трон з дыктатарам
✔️ Сканчваецца гуманітарны ВНЖ, што рабіць? Ці не «згорнуць» выдачу гумвізаў для беларусаў
✔️ Ноччу над краінай зноў ляталі расейскія «Шагэды»
🔥 Гурт «Zui» выпусціў моцны элекронны альбом «Arka»
Альбом Алёна Зуй-Вайцяхоўская і Міхась Зуй пачалі ствараць яшчэ ў Беларусі, да эміграцыі.
«Гэты альбом – сувязь з мінулым, гэта тая арка, што спалучае нас цяперашніх з намі, якімі мы былі да эміграцыі і вайны»
🤔 Аўстралія дапамагла выбраць дзень выбараў 26 студзеня ў Беларусі?
Што прыдумала Чамаданава , каб стаць прэзідэнткаю? Правільны флэш-моб «Надо» і восьмы цуд свету.
👉 Усё гэта ў новым выпуску гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV».
💬«Лукашэнка якраз беларускім войскам [у лютым 2022-га] мусіў заняць, узяць кантроль над трыма памежнымі абласцямі [Украіны]»
🔹ЗША пагражалі Лукашэнку вайной?
🔹Пра сэнс шалёнага флэшмобу «Надо»
Пра гэта і іншае размаўляем у «Прасвеце». Госці праграмы Сяргей Бульба, кіраўнік Паспалітага Рушэння, і Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага савета 12-га склікання👆
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
📌 «Змены накіраваныя перадусім на супрацьдзеянне нелегальнай і некантраляванай міграцыі»
Кіраўнік НАУ Павел Латушка і кіраўніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская сустрэліся 31 кастрычніка з кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам.
Латушка на сустрэчы падкрэсліў неабходнасць захавання магчымасці для беларусаў атрымліваць міжнародную абарону ў Польшчы і звярнуў увагу на праблемныя пытанні, якія патрабуюць урэгулявання ў святле новай міграцыйнай стратэгіі Польшчы.
👉 Пра вынікі сустрэчы чытайце тут
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Прыём заявак на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК завершаны. Хто прэтэндэнты?
📌Пра смерць за кратамі яшчэ аднаго палітвязня стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна»
📌Французскія журналісты адшукалі сакрэтныя паездкі і месцы адпачынку Пуціна. Ці застаўся шанц у дыктатараў схавацца ў сучасным свеце?
📌Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі звольнілі адразу трох зорных актораў: Максіма Брагінца, Дзмітрыя Давідовіча і Арцёма Курэню
https://www.youtube.com/watch?v=Y_H9DE4jBjc
🤡 З’явіўся яшчэ адзін «кандыдат у кандыдаты»: таямнічы Віктар Кулеш
Пра патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнта не вядома нічога – нават імя па бацьку. Пошук у адкрытых звестках пакуль не даў вынікаў.
🐼 У Амерыцы першая лэдзі можа рабіць вось так!
Паглядзіце!
Класна, калі першая лэдзі ўвогуле ёсць, – падумалі беларусы 😃
🤬 «Мяне не пусцілі на выбары. Мяне скралі…»
Ліяна, маці асуджанага паводле артыкулу 328, сама двойчы судзімая за 2020 год. У жанчыны сур’ёзныя праблемы з суставамі.
У 2022 годзе жанчыну зноў арыштавалі…а потым і 30 медработнікаў, акурат спецыялістаў, якія займаюцца аперацыямі на суставах.
Цяпер Ліяна ў чарзе на падобную аперацыю ў Літве.
Глядзіце гісторыю Ліяны ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» 👇
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Масавыя затрыманні ў Магілёве
✔️Праваабаронцы паведамляюць пра смерць палітзняволенага
✔️У тэатры Беларускай драматургіі звольнілі трох вядучых актораў
✔️У Кіраўскім раёне ў дзяўчынку стрэлілі з пнеўматычнай зброі
✔️Польшча пачала будаўніцтва лініі абароны на мяжы з Расеяй і Беларуссю
✔️Прынамсі 158 асобаў загінулі ў Іспаніі ў выніку паводкі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤡 Хто тыя людзі, якія вырашылі пазмагацца за прэзідэнцкі трон з дыктатарам
Да 1 лістапада ў Беларусі трывае рэгістрацыя ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Адзінаму адкрытаму праціўніку Лукашэнкі адмовілі, а заявы пакуль прынялі ад 8 «кандыдатаў у кандыдаты».
👉 Што пра іх вядома?
📌 Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ігару Бацяну прысудзілі 12 гадоў калоніі
Суд над ім пачаўся 26 жніўня па палітычным арыкулы «здрада дзяржаве» .
☝️ Менавіта пры кіраванні Бацяна са шклозавода звальнялі грамадскіх актывістаў, у тым ліку Сяргея Пантуса.