belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

▪️У Іспаніі жалоба – паводка ў адным з рэгіёнаў краіны забрала дзясяткі жыццяў

Пра разбураную інфраструктуру ды аўтамабілі і казаць няма чаго – нанесеная шкода вымяраецца вялізнымі сумамі.

Паглядзіце, што апошнімі днямі адбывалася ў раёне Валенсіі

Читать полностью…

Белсат

❗️Андрэй Гнёт на волі, ён пакінуў Сербію

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook юрыстка Ганна Маціеўская:

«Finally! Божа, якая я радая, Андрэй на волі!
Гэтым момантам мы жылі апошнія паўгода: стрэс, начныя размовы, планы а/б/в і г.д.! Плачу ад радасці»

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Вы хоць памрыце, хоць абас ** цеся, але гэта рэальна загніваючы Захад»

Блогер Crawly пакінуў Польшчу. Мяркуючы па яго апошніх публікацыях, ён пераехаў у Турцыю.

Пра ад'езд блогер абвясціў на стрыме. Ён заявіў, што хацеў бы жыць у Маскве, але яго нібыта дэпартавалі з РФ і забаранілі ўезд у краіну. Пра палякаў і ўвогуле еўрапейцаў ён выказаўся, мякка кажучы, не вельмі прыемна:

«Польскі народ, наогул уся Еўропа-гэта кук ** ды е ** ные, якія з самага дзяцінства жывуць у дастатку, у добрых умовах, у цывілізаванай краіне. У іх няма спрадвечнай матывацыі з нараджэння ісці і раз ** бываць. Яны з усім згодныя. Яны законапаслухмяныя. Яны вось, ведаеце, е**ные кук ** ды»


Блогер Crawly стаў вядомы, калі ў вобразе зялёнага гнома бегаў па варшаўскіх гандлёвых цэнтрах і рэстаранах і правакаваў ахову. Адкуль ён родам, дакладна невядома, хоць некаторыя медыі сцвярджалі, што ён беларус. Аднак «Наша Ніва» высветліла, што сапраўднае імя блогера — Уладзіслаў Алійнічэнка. Яго здымкі знайшліся на сайце ліцэя №139 ва ўкраінскім Дняпры. Сувязяў з Беларуссю выявіць не ўдалося.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


📌 «Шалёная» перадвыбарчая гонка ў Беларусі: ужо 4 зарэгістраваныя кандыдаты. Працягваем сачыць за падрыхтоўкаю рэжыму да «выбараў»

📌 У Менску правялі Форум Еўразійскай бяспекі

📌 Беларусам сталі часцей адмаўляць у міжнароднай абароне ў Польшчы

📌 Традыцыйны дайджэст зменаў, якія чакаюць беларусаў у новым месяцы

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

❗️ УВАГА! Падманка! З'явіўся фальшывы бот «Белсату» ў Telegram

На яго нават паставілі нават лога нашае, каб увесці ў зман.

☝️ Будзьце пільныя! Нагадваем, што што правільны адрас для сувязі з рэдакцыяй @edytorBLST замацаваны ў нашым тэлеграм канале.

Читать полностью…

Белсат

🎃 Гэлаўін? У беларусаў ёсць свае абрады, не горшыя за заморскае свята!

З усім вядомых - Дзяды, Каляды, Масленіца, Дажынкі. А ці чулі вы пра такое свята, як Багач?

👉 Як яго адзначаюць і якія яшчэ святы і абрады маюць беларусы і чаму гэта важна, «Белсату» расказала папулярызатарка беларускай культуры Марыя Грыц

Читать полностью…

Белсат

🤦 Самі ж увялі, а цяпер адмяняюць

«Ручное» рэгуляванне цэнаў так і не спрацавала, а колькі галоваў паляцела…

Размаўляем з экспертамі пра нібы відавочныя (але не ўсім) рэчы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Лукашэнка і «перамовы па перапісцы», а таксама санкцыі, якія не маюць сэнсу, але «дэталяў нідзе не купіць»

✔️«Беларусы змагаліся актыўней»: Саакашвілі крытыкуе грузінскую апазіцыю

✔️Атака расейцаў па Харкаве

✔️Еўразвяз перасцярог КНДР ад удзелу ў вайне супраць Украіны

✔️Дзясяткі чалавек загінулі ў паводцы ў гішпанскай Валенсіі

✔️КНДР запусціла міжкантынентальную ракету

✔️Гэлаўін у Белым доме

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 31 кастрычніка

Долар і расейскі рубель патаннелі, а вось еўра падрос больш чым на паўтары капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Менску быў чутны выбух

У прыватнасці, яго чулі на Парку Чалюскінцаў, ва Уруччы, на Міхалова і нават за горадам — у Ратамцы.

Не выключана, што гэта мог быць гук пры пераходзе знішчальніка на гіпергукавую хуткасць.

☝️ Калі вам што-небудзь пра гэта вядома, напішыце нам у тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu. Гэта ананімна!

Читать полностью…

Белсат

❗️Хапун па ўсёй Беларусі

Праваабаронцы і журналісты паведамляюць пра «палітычныя» затрыманні адразу ў Менку, Гомелі, Смаргоні і Ваўкавыску 31 кастрычніка.

«Правяраюць інфармацыю на мабільных тэлефонах і геалакацыю тэлефонаў у 2020 годзе (верагодна, глядзяць у сваіх базах архіўныя дадзеныя аб рухах на аснове вышак сотавай сувязі). Калі кагосьці не было на працоўным месцы, яшчэ і выклікаюць у аддзяленне»

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі ў Польшчы прапанавалі замяніць слова "football" на "piłka nożna", гэтую ідэю таксама крытыкавалі. Але цяпер гэта частка штодзённага ўжытку»

Журналіст і гісторык спорту Арцём Сізінцаў, які стаў чарговым госцем нашай праграмы «Мова Нанова», расказаў Віктару Шукеловічу, як нашыя продкі раней называлі гульню з мячом і ўласна сам мяч.

Арцём не проста вывучыў гэтае пытанне, каб задаволіць уласную цікавасць – ён яшчэ і напісаў цэлую кнігу!

👀 Глядзіце свежы выпуск праграмы «Мова Нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🫠 Ганна Канапацкая падала ў ЦВК дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

Пра гэта паведаміў ЦВК.

Канапацкая была кандыдаткай у прэзідэнты на выбарах 2020 года, а ў 2016 – 2019 гадах з'яўлялася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў.

Пасля 2020 года пра яе амаль не было чуваць у публічнай прасторы. У 2021 годзе яна ўдзельнічала ў VI Усебеларускім народным сходзе і называла яго «сходам пераможцаў». Разам з тым яна ў сваёй прамове абараняла БЧБ-сцяг і рэпрэсаваных беларусаў. А пазней назвала лідарку дэмсілаў Беларусі Святлану Ціханоўскую спойлерам.

Читать полностью…

Белсат

🤬 Сілавікі зноў затрымалі Ніну Багінскую

Як стала вядома з крыніц «Белсату», жанчыну затрымалі ўчора ўвечары на плошчы Незалежнасці ў Менску, у той момант, калі яна завязвала бел-чырвона-белую стужачку на дрэве каля зачыненага будынка Чырвонага касцёла ў Менску.

Паводле нашай інфармацыі, у Маскоўскім РУУС на Багінскую склалі адміністрацыйны пратакол. Міліцыянты пратрымалі жанчыну ў РУУС больш за дзве гадзіны і адпусцілі да суду дамоў.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Прэзідэнцкія «выбары» ў Беларусі: ці ёсць сэнс галасаваць і за каго?

На пытанне спрабуюць адказаць госці палітычнай праграмы пра Беларусь «Двубой».

Прадпрымальнік, вядоўца і сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч мяркуе, што Алег Гайдукевіч ломіць сістэму і заклікае «галасаваць» за яго.

А вось палітычны аналітык Вадзім Мажэйка заклікае зрабіць пазнаку «супраць усіх».

👉 Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым

Читать полностью…

Белсат

🤔 Лукашэнка заявіў, што ЗША пагражалі яму

Ён раскрыў змест сваіх тайных перамоваў з Амерыкай. Гэта галоўная тэма праграмы «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.

Таксама ў выданні спрабуем раскрыць засакрэчаны сцэнар вучэнняў «Захад 2025» у Беларусі, безабароннасць беларускага войска ад заходняй зброі, пра сэнс шалёнага флэшмобу «Надо», перамовы Ціханоўскай у Ісландыі і пра тое ці беларусам пара ўцякаць з Грузіі?

Госці праграмы Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага савета 12-га склікання, і Сяргей Бульба, кіраўнік Паспалітага Рушэння⤵️

Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️

Читать полностью…

Белсат

❗️Праваабаронцы: у магілёўскай калоніі на пачатку кастрычніка памёр палітвязень

Амаль ніякіх падрабязнасцей няма. Вядома толькі, што гэта малады чалавек і што сёлета ён быў асуджаны па палітычна матываванай крымінальнай справе.

Праваабаронцы @viasna96 правяраюць інфармацыю і спрабуюць сабраць дадатковыя звесткі пра гэтую сітуацыю.

Читать полностью…

Белсат

🍔 Аматары Minecraft, для вас ёсць падгон

Адзін з рэстаранаў прапаноўвае сваім кліентам кубічны бургер, назва якога акурат адсылае да папулярнай гульні.

Праўда ёсць нюанс: пакуль што пакаштаваць гэты цуд кулінарыі можна толькі на іншым канцы планеты – у Аўстраліі.

Зрэшты, ніхто вам не забараняе прыгатаваць нешта падобнае і ў сябе дома 🫠

Читать полностью…

Белсат

😱 «Вам жа страшна!...Але вам чамусьці падабаецца гэтае адчуванне!»

Калі страх перад чымсьці занадта вялікі, ён здольны перарасці ў фобію. І калі страх – гэта здаровая рэакцыя арганізму, то фобія – ужо псіхалагічны разлад, здольны ператварыць жыццё ў кашмар.

👉Каб гэтага не адбылося, разам са спецыялістам вучымся ўкладваць страх на лапаткі ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

❤️ Чаму беларусы насілі тры паясы адначасова?

Пояс – ледзь не галоўны элемент ўбору беларуса. У былыя часы можна было з’явіцца на людзях нават без шапкі ці басанож, але не без пояса. Нават сёння пра чалавека, які паводзіць сябе брыдка, кажуць, што ён расперазаўся.

👉 Чаму гэты аксесуар такі важны для беларусаў, як іх выраблялі і якія абрады ў беларусаў з імі звязаныя, глядзіце ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай»

Читать полностью…

Белсат

🧩 Японскі вытворца цацак MegaHouse стварыў самы мініятурны кубік Рубіка. Для яго зборкі спатрэбіцца пінцэт

Кубік выраблены з алюмінія, кожная грань мае дыяметр каля 5 міліметраў, а яго вага ўсяго 0,3 грама. Ён прыкладна ў 1000 разоў менш арыгінала.

☝️ У жніўні Кніга рэкордаў Гінеса пацвердзіла, што гэты кубік з'яўляецца самым маленькім кубікам-галаваломкай у свеце.

Читать полностью…

Белсат

📌 У Мінабароны заявілі, што тое, што чулі менчукі – не выбух

Як паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік, гук стаўся вынікам правярання дзяжурных сілаў СПА.

«Быў узняты экіпаж знішчальніка Су-30 СМ. Дзейнічаючы паводле зададзенай у рамках правярання кантрольнай мэты, самалёт павялічыў хуткасць у наборы вышыні, каб перахапіць вучэбную кантрольную цэль. У такіх выпадках паветранае судна пераходзіць на звышгук. Пры гэтым можа ўзнікаць адчувальны гукавы эфект»

Читать полностью…

Белсат

🤡 Чамаданава, Хіжняк і Гайдукевіч: ЦВК зарэгістравала яшчэ тры ініцыятыўныя групы

Вольга Чамаданава - кіраўніца Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і справаў моладзі Менгарвыканкаму.

Аляксандр Хіжняк - старшыня Беларускай рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Алег Гайдукевіч - дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

🤷‍♀️ Таксама ў Цэнтрвыбаркам былі пададзеныя дакументы для рэгістрацыі яшчэ двух ініцыятыўных групаў - Сяргея Бобрыкава і Дзіяны Кавалёвай. Але хто гэтыя людзі - не паведамляецца.

Читать полностью…

Белсат

🇨🇭 Швейцарыя далучылася да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама ўвяла новыя абмежаванні на нацыянальным узроўні

Новыя санкцыі Швейцарыі прадугледжваюць забарону на інвестыцыі ў кампаніі, якія працуюць у Беларускім энергетычным сектары.

Таксама пад забарону трапляе імпарт золата, алмазаў, вугалю і сырой нафты з Беларусі, а таксама экспарт у Беларусь прадметаў раскошы, тавараў для перапрацоўкі нафты, тавараў для ўмацавання беларускіх прамысловых магутнасцяў, авіяцыйнага паліва і тавараў марскога флоту.

☝️ Аднак пры гэтым Швейцарыя не падрымала падаўжэнне забароны на грузавыя перавозкі і патрабаванне да мацярынскіх прапрыемстваў не дапускаць «падрыву санкцый» за кошт дзейнасці даччыных кампаній у трэціх краінах.

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

📌 Падрастуць пенсіі, але падаражаюць цыгарэты. Асноўныя змены лістапада ў беларускім заканадаўстве

Надыходзіць новы месяц, а значыць беларусаў чакаюць новыя змяненні. Дзесьці яны станоўчыя, як то адкрыццё новых электрыфікаваных чыгуначных маршрутаў ці падвышэнне пенсіяў і дапамогі сем’ям з дзецьмі. Дзесьці наадварот спрычыняцца да цяжкасцяў і выдаткаў, як то стане з кіроўцамі і, магчыма, пасажырамі таксі.

👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Тыя, хто супраць, нічога не кажуць»

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, журналістам «Зеркала» удалося пагаварыць з сілавіком, які ўсё яшчэ працуе ў краіне.

👉 Журналісты паразмаўлялі з ім аб заробках, рэпрэсіях і чыстках у міліцыі, а таксама, як сілавікоў рыхтуюць да так званых выбараў ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📌 Сябры! «Белсат» збірае гісторыі тых, хто нядаўна заплаціў за данаты

Калі гэты вы ці вашыя знаёмыя, распавядзіце нам пра тое, калі і як гэта адбывалася праз тэлеграм @edytorBLST ці пошту web@belsat.eu.

☝️ Гэта цалкам ананімна!

Читать полностью…

Белсат

😡 Мінінфарм Беларусі дадаў старонку рэжысёра Андрэя Гнёта ў Instagram у абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Андрэй Гнёт застаецца пад хатнім арыштам у Сербіі. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. Ён быў арыштаваны па запыце беларускіх уладаў увосень 2023 года, пасля чаго 7 месяцаў правёў у сербскай турме.

У Беларусі Гнёта абвінавацілі ва ўхіленні ад сплаты падаткаў, а насамрэч рэжысёра пераследуюць паводле палітычных матываў.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🫤 Польскія банкі не адкрылі рахункаў беларусцы з падарожным дакументам

Беларуска Дзіна тры гады жыве ў Польшчы, мае міжнародную абарону. Нядаўна ў жанчыны скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарту і яна атрымала польскі падарожны дакумент. З ім Дзіна пайшла адкрываць рахунак і сутыкнулася з адмовай у трох банках.

👉 Разбіраемся, чаму.

Читать полностью…

Белсат

🎃 Смакоцце ці страхоцце: чаму каталіцкая царква не бачыць у Гэлоўіне ніякай пагрозы, а праваслаўная бачыць?

Гэлоўін, які адзначаецца 31 кастрычніка, шмат хто лічыць незвычайным, цікавым і вясёлым святам, днём, калі хоць раз на год можна пасмяяцца над смерцю і злом. У той жа час яго моцна крытыкуюць некаторыя хрысціянскія канфесіі, а ў Беларусі апошнім часам у «крыжовы паход» супраць Гэлоўіну пайшла ўся ідэалагічная сістэма.

А што гэта насамрэч за свята? Адкуль яно ўзялося ў нашай культуры? Ці такое яно ўжо для нас чужое? І што ў яго агульнага з хрысціянскім Днём усіх святых ды Дзядамі? Распавядаем 👈

Читать полностью…
Подписаться на канал