🤔 Чаму «савок» такі паганы і як вызваліцца ад яго ды Лукашэнкі?
«85 гадоў таму адбылася лёсавызначальная падзея… 17 верасня 1939 года панскія ланцугі ўпалі пад націскам гістарычнай справядлівасці», – заявіў Лукашэнка.
Што насамрэч адбылося ў 1939 годзе і пры чым тут ратуша ў Беластоку? Разбіраецца Зміцер Лупач 👇
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Дзяды: як беларусы памінаюць продкаў
📌 Дзень народзінаў Каці Андрэевай
📌 Адзін з «кандыдатаў у кандыдаты» ужо пачаў перадвыбарчую агітацыю. А якія магчымасці ў іншых?
📌 Прэс-канферэнцыя Андрэя Гнёта пасля вызвалення. Рэжысёр год знаходзіўся ў сербскай турме і пад пагрозай экстрадыцыі ў Беларусь
📌 У Варшаве прэзентавалі «Ордэн Белай Мышы», якая адбылася ў Варшаве
📌 Першы снег у Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
❗️«Калашнікаў» паставіў Беларусі пісталеты-кулямёты «ППК-20». Такія Расея выкарыстоўвае ва Украіне
Пра гэта распавёў кіраўнік канцэрна Алан Лушнікаў:
«Беларускія падраздзяленні з вялікім задавальненнем узялі гэты ўзор і яго выкарыстоўваюць. Мы туды паставілі дастаткова сур'ёзную колькасць. І ў войску [Расеі] ён таксама ёсць»Читать полностью…
🚜 Цяпер трактар BELARUS можна з’есці
МТЗ выпусціў мармелад у выглядзе трактара. Каштуе прысмак - 2,55 рубля.
«Толькі не здзіўляйцеся, калі хутка скончыцца. Ужо веееельмі смачны!»Читать полностью…
🐀 У Афрыцы кантрабанду цяпер выяўляюць…пацукі
Афрыканскіх сумчатых пацукоў навучылі вынюхваць кантрабанду. Яны ўжо здолелі беспамылкова распазнаваць яшчара, драўніну і рог насарога пасля васьмі месяцаў адсутнасці іх паху. Даследчыкі сцвярджаюць, што пацукі могуць запамінаць пахі гэтак жа доўга, як сабакі-шныпары.
😮 У 2023 годзе пацукі таксама былі пратэставаныя ў рэжыме рэальнага часу ў порце Дар-эс-Салама, гандлёвай сталіцы Танзаніі. Яны выявілі 85% незаконна падкінутых узораў дзікай прыроды.
🚕 «Калі спяшаецеся, лепш выбраць іншы транспарт»
1 лістапада пачалі дзеяць новыя правілы пасажырскіх нерэгулярных перавозаў. Працаваць дазволена толькі тым, хто зарэгістраваўся ў адмысловым рэестры.
Калі ж зловяць таксіста, які працуе без рэгістрацыі ў рэестры, парушэнне будуць разглядаць як «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць», а гэта пагражае нават канфіскацыяй аўта.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
📌 У Лошыцы знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору
Пра гэта паведамляе Спадчына.
Крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору, якіх, меркавана, расстрэльвалі ва ўрочышчы ў 1937—1941 гг, быў створаны Міколам Купавам у 1995 годзе.
🤔 Фестываль «Лістапад» абяцае паказаць «кіно са знакам якасці»
У Менску распачаўся міжнародны кінафестываль «Лістапад» – ужо трыццаты раз.
Паводле арганізатараў форуму, цікавасць да яго штогод расце, а колькасць заявак чарговы раз пабіла рэкорд.
👉 Якое кіно можна ўбачыць на фестывалі і наколькі яно якаснае, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Да 10 гадоў зняволення: жыхара Латвіі будуць судзіць у Беларусі па трох палітычных артыкулах
Паведамленняў аб затрыманні гэтага чалавека раней не з’яўлялася ў крыніцах інфармацыі, звязаных з сілавікамі, і СМІ.
Пра суд над ім стала вядома з раскладу судовых пасяджэнняў.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😔«20 дзён мае жонка і дзіця пражылі ў склепе, проста ў цэнтры Марыупалю»
Для гэтага ваяра пачатак вайны быў асабліва цяжкім: пакуль ён ваяваў, ягоная заставаліся ў Марыупалі.
На радзіме, у Грузіі, Іраклі быў афіцэрам, а абараняць Украіну пайшоў як звычайны шараговец. Паглядзіце ягоную гісторыю!
Цалкам праграму глядзіце плэйлісце «Ваяры» на youtube-канале «Белсат LIFE»
💥 #галоўнае за 1 лістапада
✔️ Выязджаць з Польшчы і працаваць пасля падачы на міжнародную абарону можна
✔️ Беларуска з міжнароднаю абаронаю ў Польшчы зрабіла запрашэнне сваякам
✔️ У Польшчы аднавілі аблічча сапраўднага сярэднявечнага вампіра
✔️ Хто тыя людзі, якія вырашылі пазмагацца за прэзідэнцкі трон з дыктатарам
✔️ Сканчваецца гуманітарны ВНЖ, што рабіць? Ці не «згорнуць» выдачу гумвізаў для беларусаў
✔️ Ноччу над краінай зноў ляталі расейскія «Шагэды»
🔥 Гурт «Zui» выпусціў моцны элекронны альбом «Arka»
Альбом Алёна Зуй-Вайцяхоўская і Міхась Зуй пачалі ствараць яшчэ ў Беларусі, да эміграцыі.
«Гэты альбом – сувязь з мінулым, гэта тая арка, што спалучае нас цяперашніх з намі, якімі мы былі да эміграцыі і вайны»
🤔 Аўстралія дапамагла выбраць дзень выбараў 26 студзеня ў Беларусі?
Што прыдумала Чамаданава , каб стаць прэзідэнткаю? Правільны флэш-моб «Надо» і восьмы цуд свету.
👉 Усё гэта ў новым выпуску гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV».
💬«Лукашэнка якраз беларускім войскам [у лютым 2022-га] мусіў заняць, узяць кантроль над трыма памежнымі абласцямі [Украіны]»
🔹ЗША пагражалі Лукашэнку вайной?
🔹Пра сэнс шалёнага флэшмобу «Надо»
Пра гэта і іншае размаўляем у «Прасвеце». Госці праграмы Сяргей Бульба, кіраўнік Паспалітага Рушэння, і Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага савета 12-га склікання👆
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
📌 Армія абароны Ізраіля знішчыла ў цэнтры сектара Газа завод па вытворчасці боепрыпасаў для «Хамас»
Ён быў у тунэлі пад зямлёй.
У тунэльнай сетцы побач з заводам таксама былі жылыя памяшканні. Там знойдзеныя печ, пліта, прадукты харчавання, ложкі і кабінеты, «якія выкарыстоўваліся тэрарыстамі падчас вайны».
🤔 Я быў у адпачынку або на бальнічным 8 лістапада, ці трэба адпрацоўваць 16 лістапада?
Ці трэба адпрацоўваць суботу, калі быў у адпачынку або хварэў? А адмовіцца ад працы 7 лістапада, калі паставілі ў графік? Ці выгадна браць адпачынак у вялікія выходныя?
👉 «Белсат» паглядзеў у законы і адказвае на гэтыя і іншыя распаўсюджаныя пытанні работнікаў у сувязі з будучымі вялікімі выходнымі.
😁 У Бразіліі злавілі самага маруднага ў свеце «выкрадальніка» аўтамабіляў
Ён проста не здолеў на час уцячы.
Не верыце? Ну то паглядзіце наша відэа ☝️
📌 Андрэй Гнёт распавёў, каму ён удзячны за сваю эвакуацыю
«Сербскі бок у гэтай камунікацыі праявіў сябе вельмі эмпатычна, уважліва і пазітыўна. Тое, што я апынуўся тут, перад вамі, а не ў беларускай турме, – гэта прамое наступства гэтых прамых кантактаў і перамоваў»
🌸 Валошка - расліна 2025 году ў Беларусі
Пра гэта паведамляе грамадская арганізацыя «Батанічнае Таварыства»
🔥 Кветка, якую так не любіць Бондарава, перамагла большасцю галасоў бліжэйшых канкурэнтаў - чабор звычайны і верас
😡 У Вільні невядомыя разбілі партрэт і перавярнулі лампады на магіле беларускага добраахвотніка
Дачка падала заяву ў паліцыю
💔 Кацярына Андрэева адзначае дзень народзінаў
Нажаль, і гэтым разам яна правядзе яго за кратамі.
Пачытайце, якія кранальныя вершы дасылае Каця з няволі.
💌 Дашліце ёй ліст ці паштоўку з віншаваннем: Папраўчая калонія №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна 3, Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай.
🤯 «Ужо цяпер мы можам заяўляць, што беларусы ў Грузіі сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце ў пытанні атрымання прытулку»
Становішча «палітычных» беларусаў у Грузіі сур'ёзна пагаршаецца. У дадатак да візавых «пастак» і прыняцця закона аб «замежных агентах» цяпер беларусам масава сталі адмаўляць у прытулку.
У дадатак да ўсяго, у беларусаў з'явілася яшчэ больш страху за тое, што пасля візарану назад у Грузію іх могуць проста не ўпусціць.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Наша старонка ў Google News
💨Моцны вецер і мокры снег: сіноптыкі абвесцілі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі
У суботу, 2 лістпада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі да 15–20 м/с. Шмат у якіх раёнах чакаюцца дажджы з мокрым снегам.
У некаторых рэгіёнах ужо ёсць парушэнні ў забеспечэнні электрычнасцю.
Добрай суботы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? сабралі ждля вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️Ці можна атрымаць паўторны гуманітарны ВНЖ і ці не згорнуць выдачу гуманітарных візаў для беларусаў?
«Белсат» запытаўся ў польскіх ведамстваў, ці не плануе Польшча змены парадку выдачы гуманітарных візаў.
⭕️«Калі ў чалавека ў тэлефоне няма падпісак – падпісаць. Калі трэба – прынесці сцяг і сфатаграфаваць у кватэры»
У Беларусі прайшла хваля затрыманняў і ператрусаў. Што вядома?
⭕️З’явіліся 9 «кандыдатаў у кандыдаты». Хто яны?
Чые ініцыятыўныя групы зарэгістравалі і што вядома пра гэтых людзей?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 1 лістапада
🔻 У магілёўскай калоніі памёр палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр
🔻 Навучэнцаў Сольскай школы на канікулах адправілі ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх на Акрэсціна ў Менску
🔻 У Магілёве - масавыя затрыманні
🔻 Былому дырэктару шклозавода «Нёман» прысудзілі 12 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
🔻 Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў і ператрусаў
🎸 «Тое, па чым мы сумавалі – вялікі рок-канцэрт»
Уладзімір Пугач, лідар «J:Морс», запрашае на 25-годдзе гурту 🤘
🤔 Гарантыяў бяспекі ніхто не дае : як будуць збіраць подпісы прэтэндэнты на прэзідэнцтва
У Беларусі сканчаецца рэгістрацыя ініцыятыўных групаў для вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Некаторыя з іх ужо могуць збіраць подпісы выбарцаў.
Пры гэтым у краіне дагэтуль не скончыліся рэпрэсіі ў дачыненні тых, хто чатыры гады таму падпісаўся за альтэрнатыўных палітыкаў.
Ці бяспечна зараз пакідаць свае звесткі падчас збору подпісаў і ці магчымы ўвогуле збор подпісаў за іншых акрамя Лукашэнкі кандыдатаў? 👉 Разбіраліся з экспертамі
💭 «Ён хоча правесці паказальны тэатр»
Сузаснавальнік Reform.News Аляксандр Атрошчанкаў, пра тое, што з будучых выбараў можна толькі смяяцца
Цалкам размову глядзіце ў праграме belsat_news">«Belsat ZOOM»
✅Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)