📦 Кардонная скрынка ад тэлевізара — гэта не смецце
Глядзіце, як можна выкарыстаць яе з карысцю ☝️
🌧💧Прычынаю рэкордных залеваў у Дубаі магла стаць «дажджавая бомба»
Некаторыя заходнія СМІ сцвярджаюць, што ўлады напярэдадні разгулу стыхіі займаліся засейваннем аблокаў, якія павялічваюць колькасць ападкаў. Як сцвярджае «Bloomberg», гэта адбывалася 14 і 15 красавіка.
Што яшчэ за засейванне аблокаў? 🤔 Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🥃 Беларусь стала галоўным пастаўшчыком гарэлкі і сідру расейцам
Расея ў 2023-м годзе імпартавала 102 млн дэкалітраў алкагольнай прадукцыі, што на 6,5% больш, чым у 2022-м.
☝️ Гарэлку ў Расею пераважна завозілі з Беларусі (85,9%). Таксама Беларусь трымае лідарства і ў пастаўках сідру (68,8%).
Асноўнымі пастаўшчыкамі каньяку былі Арменія (61,7%) і Грузія (22,5%).
А вось Вялікая Брытанія – лідар у пастаўках віскі (53,9%).
📉 Экспарт жа расейскай алкагольнай прадукцыі ў 2023 годзе знізіўся на 36,6%.
☝️У Казахстане патрапіў у аварыю цягнік з беларускім каліем
Учора ўдзень на станцыі «Дастык» адбыўся сход з рэек вагонаў у цягніку, што рухаўся з боку станцыі «Жаланашколь». У выніку атрымала пашкоджанні інфраструктура станцыі, а яшчэ лакаматыў, які стаяў на суседнім пуці.
Паводле інфармацыі @belzhd_live, у вагонах перавозіўся хлорысты калій. Фармаванне ды адпраўка цягніка ажыццяўляліся са станцыі «Калядзічы» пад Менскам.
☝️Палітзняволены віцебскі журналіст Вячаслаў Лазараў захварэў у калоніі на пнеўманію
Пра гэта паведамляе @bajmedia са спасылкаю на праваабаронца Паўла Левінава. Паводле яго, Вячаслава шпіталізавалі, але цяпер хвароба адступіла і ён адчувае сябе лепей.
«Аднак ёсць і не такія добрыя навіны: верагодна, што з 11 красавіка яго накіравалі ў штрафны ізалятар. За якія правіны і на які тэрмін, невядома», – дадае Левінаў.
Вячаслава Лазарава асудзілі на 5,5 года зняволення за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
🤬 У Магілёўскай вобласці 13 дзяцей пацярпелі ад сэксуальнага гвалту з боку супрацоўніка дзіцячага садку
Мужчына меў вышэйшую педагагічную адукацыю. На працу ў гэты садок ён уладкаваўся ў сакавіку мінулага года. Адміністрацыя характарызавала яго вельмі добра.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😁 Беларуская касманаўтка не спяшалася вяртацца ў «сільную і працвятаюшчую» Беларусь
Яшчэ больш гумару ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
🎧 У дзень народзінаў свайго фронтмэна гурт J:Морс прэзентаваў новы сінгл
Песня мае назву «Зброя». А Уладзіміру Пугачу сёння спаўняецца 48 гадоў.
«“Зброя” – гэта песня-напамін. Як бы не было цяжка, якія б перашкоды ні сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам ні здавалася жыццё – трымайся, усміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй змяняць сябе, пакрысе мяняючы свет вакол. Гэта і ёсць наша зброя…», – пракаментаваў новы трэк Уладзімір Пугач у Instagram J:Морс.
🧑🎓 Распачалася ўступная кампанія ў ВНУ Беларусі. Зрабілі для вас агляд таго, якія адметнасці будуць сёлета
На педагагічных, інжынерных ды медыцынскіх спецыяльнасцях істотна павялічаць колькасць бюджэтных месцаў.
Упершыню на бюджэт прымуць расейскіх выпускнікоў. У мінулыя гады яны маглі вучыцца ў беларускіх універсітэтах толькі платна.
Болей фактаў пра ўступную кампанію чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
◾️У Бабруйску памерла шматдзетная маці, якую раней судзілі за фота са сцягам
Гаворка пра актывістку Ірыну Сурыгіну. Ёй было ўсяго 39 гадоў.
«Была з малодшым сынам удома, сказала, што трошкі паляжыць, бо кепска сябе адчувала. І вось так – кажуць, не вытрымала сэрца», – распавёў сябар сям’і.
Пахаванне адбудзецца 18 красавіка а 15-й гадзіне.
📍У 2021 годзе жанчыну затрымлівалі і судзілі за фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам. Суд тады прызначыў ёй штраф у памеры амаль 2000 долараў, а сям’і далі статус сацыяльна-небяспечнай. Міліцыянты пагражалі бабруйчанцы, што пасадзяць яе ў турму, а дзяцей забяруць у прытулак.
😮 Такую бульбу вы дакладна яшчэ не капалі
Паглядзіце, які арыгінальны дэсерт прыдумала беларуская кандытарка ☝️
💁 «Беларусь – краіна для жыцця»
Гэты слоган трэба пісаць вось пад такімі відэа. Паглядзіце, якое жахлівае жытло прапануюць маладым спецыялістам ☝️
💥 #галоўнае за 17 красавіка
🔸 Беларусь будзе ўпершыню прадстаўленая на саміце «G7»;
🔸 Сёння адбылося развітанне з Аляксандрам Царуком;
🔸 «Кіберпартызаны» паведамілі пра кібератаку на «Горадню Азот»;
🔸 Міліцыя праводзіць рэйды па аптэках. Будуць правяраць і рэцэпты беларусаў;
🔸 Следчым задумалі даць поўны доступ да звестак беларусаў. Тым часам беларускі МТС узначаліў экс-начальнік КДБ Менску і Менскай вобласці;
🔸 Расея выводзіць вайскоўцаў з Нагорнага Карабаху;
🔸 У Грузіі прынялі скандальны закон аб «замежных агентах». Людзі выйшлі на пратэст;
🔸 Расея атакавала Чарнігаў трыма ракетамі. Ёсць загінулыя. Атакаваны вайсковы аэрадром у акупаваным Крыме. 784-ты дзень поўнамаштабнай вайны;
🤷🏻♀️ Ферзь, візір альбо каралева — як правільна?
Ці ведаеце вы беларускія назвы шахматных фігураў? У новым выданні праграмы «Мова нанова» знаўца шахматаў Дзяніс Бурко дапамагае разабрацца з гэтым ☝️
Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
⚡️ Сяргей Падсасонны ў жывым эфіры «Студыі Белсат» адказаў на абвінавачванні спікеру Каардынацыйнай рады Андрэю Ягораву
Спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў напісаў ліст выканальніку абавязкаў дырэктара нашага тэлеканалу Аляксею Дзікавіцкаму.
У лісце зазначаецца, што падчас эфіру «Студыі Белсат» 26 сакавіка вядоўца таго эфіру Сяргей Падсасонны агучыў памылковую інфармацыю.
☝️ Журналіст «Белсату» нібы сказаў, што «кіраўніцтва Каардынацыйнай Рады атрымлівае фінансавае ўзнагароджанне за сваю дзейнасць».
Наш журналіст у прамым эфіры даў адказ.
📍Лукашэнкаўцы актыўна ідуць на рынкі Афрыкі ды Лацінскай Амерыкі. Што яны туды прадаюць?
«Часта афрыканскія контрагенты кажуць, што ў сілу жорсткага валютнага заканадаўства не могуць заплаціць, а могуць памяняць трактары на апельсіны, якія нам патрэбныя. Ужо ёсць удалыя кейсы такога абмену», – кажа чыноўнік з Міністэрства эканомікі РБ.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤷♀️«Васілеўскай ствараюць белы і пухнаты вобраз»
Прапагандысты шмат кажуць пра палёт Марыны Васілеўскай у космас, а пра яе самую вельмі мала. Аднак незалежныя журналісты адкрылі некаторыя падрабязнасці ейнай біяграфіі.
Якія? Глядзіце ў нашым відэа!
🇺🇸 ЗША нарэшце ўпрытул наблізіліся да галасавання за дапамогу Украіне. Яно «правісала» з восені мінулага года
Як выглядае праект закону і ці вялікая рызыка, што галасаванне перанясуць зноў?
Зрабілі для вас разбор на сайце, пачытайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Пажары на КПП «Мядзінінкай» і на слуцкім ільнозаводзе
✔️ У сталічным гандлёвым цэнтры правядуць «контртэрарыстычныя вучэнні»
✔️ У Гомлі знайшлі мёртвым намесніка дырэктара прыватнай тэлекампаніі
✔️ Калекцыянера зброі затрымалі ў Баранавічах
✔️ З Беларусі эвакуявалі былую палітзняволеную Крысціну Чаранкову
✔️ Колькасць загінулых пасля ракетнага ўдару ў Чарнігаве складае ўжо мінімум 18 чалавек
✔️ Сотні людзей эвакуяваныя праз вывяржэнне вулкану ў Інданэзіі
✔️ Менскія пляжы будуць знаходзіцца пад назіраннем беспілотнікаў
✔️ У Полацку падчас рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскай царквы знайшлі старажытныя надпісы на сценах
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Гэтая пастанова стала інструментам трымання эканомікі за адно месца»
Што цяпер адбываецца з інфляцыяй у Беларусі? Што дасць чарговая пастанова аб рэгуляванні коштаў?
Глядзіце, што кажуць нашыя эксперты ў відэа ☝️
💱Курсы валютаў на 18 красавіка
Сёння сітуацыя на валютных таргах змянілася: долар крыху патаннеў, еўра аднавіў рост, расейскі рубель зусім нязначна дадаў у кошце.
#курсывалютаў
🔹У Бабруйскім раёне мужчына пагражаў міліцыянту касою. І атрымаў стрэл у нагу з табельнай зброі
Здарэнне адбылося ўчора ў вёсцы Малыя Бортнікі. Супрацоўнікі міліцыі прыехалі на выклік, звязаны з крадзяжом грошай.
Насустрач ім выйшаў агрэсіўны мужчына, які трымаў у руках касу. Далей падзеі апісваюцца сілавікамі так: «Выкрикивая угрозы, он начал движение в сторону сотрудников. На неоднократные законные требования прекратить противоправные действия не реагировал. Участковый инспектор, к которому приблизился злоумышленник, осознавая реальную угрозу своей жизни и здоровью, произвёл предупредительный выстрел в воздух. Однако агрессора это не остановило, и страж порядка, применив оружие, ранил его в ногу».
59-гадовага мужчыну шпіталізавалі, каб надаць медычную дапамогу. Хутчэй за ўсё, на яго завядуць крымінальную справу за «пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі».
💁🏻♂️ Рэжым Лукашэнкі паўтаемна развівае супрацу з КНДР. З чым гэта звязана?
Можна меркаваць, што ў першую чаргу – з актывізацыяй стасункаў Пхеньяну з Масквою, у знешнепалітычным фарватары якой цяпер трымаецца афіцыйны Менск.
16 красавіка ў Паўночную Карэю прыбыў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўгеній Шастакоў. Беларускія дзяржаўныя медыі і нават сайт МЗС пра гэта не паведамлялі. Мэты візіту Шастакова не раскрываюцца.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👆Фільм пра Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму прэстыжнага кінафестывалю ў ЗША
Гаворка пра ігравы фільм «Пад шэрымі нябёсамі» – гэта поўнаметражны дэбют рэжысёркі Марыі Тамковіч. Фільм заснаваны на гісторыі Кацярыны Андрэевай, асуджанай у Беларусі на больш за 8 гадоў зняволення за сумленную журналісцкую працу.
Цяпер фільм трапіў у конкурсную праграму кінафестывалю «Трайбека» у Нью-Ёрку. Фестываль «Трайбека» адкрыецца 5 чэрвеня. У якасці яго галоўнай місіі заяўлены неабходнасць пераасэнсавання кінематаграфістамі іх уплыву на грамадскую свядомасць і папулярызацыю незалежнага кіно.
📍На літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» ноччу адбыўся пажар
Узгаранне пачалося каля 2:40 ночы падчас дагляду аўтамабіля «Porsche Cayenne». Згарэў як сам аўтамабіль, так і ангар пункту, таксама пашкоджана частка адміністратыўнага будынку, піша выданне «LRT» са спасылкай на Дэпартамент пажарнай аховы і выратавання.
З-за пажару рух на пункце пропуску пакуль спынены ў абодвух напрамках – як з літоўскага, так і з беларускага боку.
Патушыць пажар удалося толькі ў 6:49 раніцы.
🔹UPD: Літоўская Дзяржаўная памежная служба паведамляе, што рух праз памежны пераход з Літвы ў бок Беларусі ўзноўлены, з Беларусі ў Літву – пакуль не.
😲 «Выглядае, што «Google» папросту блакуе Беларускую Вікіпедыю»
Паводле рэдактараў, на беларускамоўныя запыты «Google» не выдае артыкулаў па-беларуску, а «падсоўвае» рускамоўныя, польскамоўныя матэрыялы ці нават артыкулы па-англійску і па-літоўску. Мала што мяняецца і пры выкарыстанні VPN або змене мовы інтэрфейсу з рускай на беларускую, піша выданне «Наша Ніва».
Ці сапраўды «Google» блакуе артыкулы Вікіпедыі па-беларуску, чытайце на нашай старонцы
✅Праз VPN ❎Без VPN
Дабрыдзень, сябры!
Сёння Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.
А мы вам прынеслі ранішняе чытво: 3 найбольш цікавых матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Пратэсты 2020 года сыходзяць з павесткі»
Праз VPN
Што пішуць пра Беларусь у замежных медыях?
🔹Стаў вядомы кароткі спіс намінантаў на прэмію Анемпадыстава
Праз VPN
Кароткі спіс вызначалі рэйтынгавым галасаваннем, сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле 10-бальнай шкалы. Сумы балаў паказалі фіналістаў.
🔹У Беларусі маглі ведаць, што чалавек у Польшчы мяняе правы
Праз VPN
Белсат» знайшоў беларуску, якая сутыкнулася з падобнай сітуацыяй.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 17 красавіка
🔻 Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў;
🔻Актывістку Галіну Лагацкую затрымалі паводле падазрэння ў «дзеяннях, якія груба парушаюць парадак»;
🔻 За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы жыхар Берасця Дзяніс Якавенка;
🔻 Сілавікі затрымалі жыхара Берасця, які ў 2020 годзе «запускаў салюты» у міліцыянтаў;
🔻 За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня ў Менску затрымалі хлопца і дзяўчыну;
🔻 У будынку Свіслацкага райвыканкаму публічна асудзілі Дзяніса Нікіту за «абразу» Лукашэнкі;
🔻 У Гомлі асудзілі рабочага, які ў адзіночку спыніў цэх свайго завода;
🔻 Яшчэ 11 чалавек прызналі палітычнымі зняволенымі;
🔻 Папаўненне «спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
🔻 Закрылі выдавецтвы «Вышэйшая школа» і «Народная асвета»;
🔻 Адкрыты збор на летнія вакацыі дзецям палітвязняў;
💔 Рыгор Кастусёў
Старшыня Партыі БНФ, быў кандыдатам у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Яго абвінаваціцлі ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» і асудзілі на 10 гадоў.
У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне. Таксама ён расказаў, што яму моцна баляць і ацякаюць ногі, турбуе варыкоз.
У красавіку гэтага года спадару Рыгору зрабілі аперацыю. Аднак адразу з аперацыйнага стала адправілі зноў у камеру.
9 снежня 2022 г. МУС дадала палітвязня ў спіс «экстрэмістаў».
📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1
#рэпрэсіі
💁 Што такое дэвальвацыя?
Ці варта беларусам рыхтавацца да горшага? Ды і куды ўжо горш?
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым на YouTube-канале «Белсат NEWS»
У студыі – тэлевядоўца праграмы «Атмасфера», эканаміст Аляксандр Кныровіч, а таксама эканамістка, старшая супрацоўніца BEROC Анастасія Лузгіна
#грошы #штопаглядзець