📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Літва ўводзіць узмоцнены кантроль на мяжы з Беларуссю
✔️Лукашэнка хоча вярнуць моладзь у вёску
✔️У расейскай ікры, што прадаецца ў Беларусі, выявілі кішачную палачку
✔️Трагедыя пад Жабінкай: маладзёна пераехаў цягнік
✔️Расея атакавала Украіну, дзясяткі пацярпелых
✔️У Амстэрдаме – масавы напад на габрэяў
✔️БЧБ-сцягі на матчы менскага «Дынама» і варшаўскай «Легіі»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😮 Беларусам у Эстоніі могуць забараніць галасаваць падчас выбараў у органы мясцовага самакіравання
7 лістапада ў парламент Эстоніі быў унесены законапраект аб змяненні Канстытуцыі Эстонскай Рэспублікі.
Паводле яго, прапануецца абмежаваць права галасаваць на мясцовых выбарах грамадзянам Расеі, Беларусі і ўсіх краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз і NATO. Пад гэтае ж абмежаванне трапяць і грамадзяне Украіны.
👉 Падрабязней
📌 У Польшчы пройдзе суд над 26 асобамі, датычнымі да перавозкі нелегальных мігрантаў. Сярод іх – адзін беларус
Удзельнікам абвінавачваюць у кіраванні арганізаванай злачыннай групай і ў садзейнічанні нелегальнай міграцыі. Польская пракуратура падазрае крымінальную групу ў садзейнічанні незаконнаму ўезду ў Еўразвяз больш чым 180 мігрантаў.
👉 Падрабязней
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤦♀️ Расейскія ваенкары ўпэўненыя, што Расея больш не будзе абстрэльваць Украіну ракетамі
Такія паведамленні сталі з’яўляцца ў каналах расейскіх Z-ваенкараў сёння раніцай.
Акрамя таго, яны пішуць, што ракетны ўдар магчымы ў выпадку, калі ўкраінцы адмовяцца сядаць за стол перамоваў.
У астатнім, як кажуць ваенкары, Пуцін ужо «проста чакае прапановы, ад якой нельга адмовіцца». Пры гэтым шмат хто з ваенкараў называе такое рашэнне ганебным.
☝️ Разам з тым, сёння ўначы расейскія войскі масава атакавалі тэрыторыю Украіны.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤬 Расея ноччу атакавала тры вобласці Украіны. У Харкаве ракета трапіла ў шматпавярховік
Па паведамленні ЗСУ, Расея выпусціла па Украіне 92 «шагэды», чатыры кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59/69 і балістычную ракету «Іскандэр-М».
Пацярпелі Харкаўская, Адэская і Кіеўская вобласці. Ёсць параненыя і загінулыя.
у Харкаве снарад трапіў у 12-павярховы жылы дом. 25 чалавек атрымалі раненні.
🇱🇹 Мытня Літвы ўзмоцніць кантроль на мяжы з 11 лістапада
Гэта закране тавары, якія вывозяцца з ЕЗ і лічацца рызыкоўнымі, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні
👉 У сувязі з санкцыямі супраць Расеі і Беларусі на памежных пунктах будзе праводзіцца фізічны кантроль тавараў падвойнага прызначэння. Падрабязней
Мусульмане Амстэрдаму масава напалі на габрэяў
Адбылося гэта пасля футбольнага матчу паміж «Аяксам» і «Маккабі» (Тэль-Авіў). Прыхільнікі Палестыны, некаторыя з іх былі ўзброеныя нажамі, шукалі заўзятараў з Ізраілю як на вуліцы, так і ў гатэлях.
Вядома, што пацярпела не менш за 12 чалавек. Паліцыя ўжо затрымала больш за 50 нападнікаў.
«Гэта сапраўдныя твары прыхільнікаў радыкальнага тэрарызму, з якім мы змагаемся. Заходняму свету трэба прачнуцца цяпер!» — заявіў прэм'ер Ізраілю Нетаньягу.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Беларуса асудзілі на 14 гадоў за замах на расейскага вайскоўца
У Крыме невядомы спрабаваў падарваць машыну з вайскоўцам РФ, але той выжыў. Паводле суда, вінаваты — грамадзянін Беларусі. Падрабязней на старонцы (праз VPN).
🔺 Калій можа патаннець у свеце. Лукашэнка супраць
Як самазваны прэзідэнт будзе змагацца за сённяшнія кошты і хто яму можа дапамагчы — чытайце праз VPN.
🔺 У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек
Каго асудзілі і якія пакаранні прызначылі лукашэнкаўскія «суддзі» — распавядзем на сайце (праз VPN).
🎬 Гурт NOCHY выпусціў новы кліп «Pialiostak»
Слухачы ўжо ацанілі трэк, як «кранальны» і «далікатны».
🎧 Паслухаць тут
🤔Лукашэнка зноў перастаўляе свае кадры. Што яго хвалюе і на што ці на каго ён спадзяецца? А на што спадзявацца беларусам?
Ён змяніў кіраўнкоў ключавых дзяржаўных кампаніяў «Беларуськалій» і «Белнафтахім», па якіх ударылі заходнія санкцыі. Міністэрства замежных справаў, ці тое што ад яго засталося, таксама ператрахівае. Навошта менавіта цяпер Лукашэнку спатрэбіліся перастаўноўкі персонаў?
Цалкам новае выданне «Прасвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🤍❤️🤍Беларускія сцягі на матчы «Легія» - «Дынама-Менск»
Заўзятары пранеслі і развесілі сцягі на сваёй трыбуне.
Нагадаем, жыхары Беларусі могуць не ўбачыць па агульнадаступным тэлебачанні трансляцыю матчу.
Раней паведамлялася, што на матчы ў Варшаве чакаецца аншлаг. Пры гэтым у «Дынама» адмовіліся ад арганізацыі гасцявога сектара для сваіх заўзятараў на выязных гульнях Лігі канферэнцый.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнкаўскія выбары: пачаўся збор подпісаў. Засакрэчаныя не толькі прозвішчы чальцоў камісіяў, алё і некаторых старшыняў.
🔸«Вясна»: У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек.
🔸7 лістапада. Лукашэнка кажа пра попыт у свеце на сацыялізм. Чаму дзень бальшавіцкага перавароту так шануюць лукашысты? І што ён прынёс беларусам? Ці ёсць з чым віншаваць?
🔸Улады Эстоніі ўзгаднілі папраўкі аб пазбаўленні грамадзянаў Беларусі права голасу на мясцовых выбарах.
🔸У Страсбуры праходзіць Сусветны форум дэмакратыі.
🔸Футбол у Варшаве Легія-Дынама. Беларусы Варшавы плануюць масава наведаць матч і прынесці з сабой сцягі і банеры.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=2RgwUJ7_J5o
«Бяскроўная рэвалюцыя у 2020-м, прывяла да таго, што мы сёння збіраем жніво забітых людзей у вязніцах»
Паслухайце, што кажа пра мірныя пратэсты палітолаг Павел Усаў
Цалкам выданне глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤬 Без суда – на прымусовае лячэнне
Падлеткаў з залежнасцямі будуць накіроўваць на лячэнне ў спецустановы проста з заявы бацькоў
Што на гэты раз прыдумаў генпракурор Швед ☝️
🙈 Беларусь часта называюць «запаведнікам сацыялізму»
У краіне шмат назваў і помнікаў у гонар рэвалюцыяў і рэвалюцыянераў, але пры гэтым масава рэпрэсуюць працоўных, знішчылі прафсаюзы і агулам пабудавалі самадзяржаўе.
👉 Як да гэтага ставяцца сучасныя беларускія левыя, «Белсат» паразмаўляў з блогерам Companero Re, які з 2022 года жыве ў Польшчы.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
❤️ Былая палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава ўцякла з «хіміі» з Беларусі
Цяпер жыве і вучыцца ў Літве. Валерыя пакуль не можа афіцыйна працаваць у Літве, але як валанцёрка праводзіць экскурсіі па Вільні для ахвочых і марыць перакваліфікавацца на экскурсавода. Для гэтага патрэбная нашая дапамога.
Як можна дапамагчы Валерыі, а таксама больш кранальных гісторый глядзіце ў новым выпуску нашай праграмы «Беларус Беларусу» 👇
😱 Каб заехаць у Польшчу, на мяжы можна правесці содні
Да чаго рыхтаваца, калі вырашылі ехаць у ЕЗ на вялікія выходныя?
👉 «Белсат» даведаўся, якая сітуацыя на мяжы.
⚽️ «Ой не задавай мне ўсякіх вострых пытанняў! Я буду заўзець за прыгожы футбол»
7 лістапада менскае «Дынама» згуляла свой трэці матч у Лізе Каферэнцыяў UEFA з варшаўскай «Легіяй».
👉 «Белсат» пабываў на матчы ды пагутарыў з заўзятарамі
💝 141 год з дня народзінаў Вацлава Ластоўскага
Чалавек-энцыклапедыя, самавук, які зрабіў важкі ўнёсак у беларускую гісторыю, мовазнаўства, літаратуру. Акадэмік АН Беларусі. Узначальваў урад БНР. Напісаў некалькі працаў аб гісторыі Беларусі.
Сярод літаратурнай спадчыны Ластоўскага - фантастычная аповесць «Лабірынты».
😢 У Полацку расце дуб, названы ў яго гонар. Але гэта хіба адзінае ўшанаванне Ластоўскага ў нашай краіне. Ні ў адным беларускім горадзе не знайшлося вуліцы, каб назваць яе іменем выбітнага беларуса. А памятны крыж Ластоўскаму ў Курапатах шмат разоў апаганьвалі.
👉 Паглядзіце спецыяльны выпуск «Вусы Скарыны», прысвечаны Вацлаву Ластоўскаму
😡 Уладальніка папулярнага гарадзенскага партала S13 судзілі другі раз
Як паведамляюць праваабаронцы, Сяргея Чабоцьку, які з’яўляецца ўладальнікам папулярнага гарадзенскага партала з тысячамі падпісантаў, судзілі другі раз. Яго абвінавачваюць у «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
Першы суд над Чабоцькам, за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, адбыўся 25 кастрычніка.
#рэпрэсіі
🤯 Больш каталіцкіх святароў арыштоўваюць толькі ў… Нікарагуа
Касцёл у Беларусі: рэпрэсіі і маўчанне Ватыкану
Глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
Расея скінула 500-кілаграмовыя авіябомбы на Харкаў
Адна з іх трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпела 25 чалавек. Пяцёра трапілі ў больніцу. Ратавальнікі праводзяць эвакуацыю жыхароў.
Таксама ноччу пад абстрэлам апынулася Адэса — у выніку расейскай атакі пацярпела школа, двое паранены.
💥 #галоўнае за 7 лістапада
✔️ Олаф Шольц заявіў аб распадзе кіруючай партыі
✔️ Расейскія дроны атакавалі Кіеў
✔️ Глухія камары перастаюць размнажацца
✔️ Новыя фатаграфіі Юпітэра
✔️ Зноў прадаюць былы палац Панятоўскага ў Панямуні
✔️ Дзень салідарнасці з пераследаваным Касцёлам адзначаць у Польшчы
✔️ Улады заклапаціліся распаўсюджаннем радыкальнага ісламу ў Беларусі
✔️ Польшча адказала на абвінавачванні беларускіх памежнікаў у забойстве мігрантаў
✔️ Дэлегацыя Каардынацыйнай рады ўпершыню афіцыйна прыме ўдзел у сесіі ПАРЕ
✔️ Падлеткаў з залежнасцямі будуць накіроўваць на лячэнне прымусова
✔️ 40 малпаў збеглі з даследчага цэнтра ў ЗША
#рэпрэсіі:
▪️ 88 чалавек асудзілі за «здраду дзяржаве»
▪️ Лукашэнка «памілаваў» яшчэ 31 палітвязня
▪️ Чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
▪️У Смаргоні і Слоніме затрымалі не менш 40 чалавек
✊Беларускія заўзятары пранеслі і развесілі банэры на матчы «Легія» - «Дынама-Менск»
Пазней яны іх прыбралі.
🌋Паглядзіце, што цяпер адбываецца ў Расеі
На Камчатке не супакойваецца самы паўночны вулкан свету. Выглядае гэта сапраўды страшна.
🙈 40 малпаў уцяклі з даследчага цэнтра ў ЗША
Малпы збеглі з кампаніі Alpha Genesis, якая праводзіць біялагічныя даследаванні, у тым ліку лячэнне галаўнога мозгу.
Невядома, якім менавіта выпрабаванням падвяргаліся жывёлы і ці ёсць у іх нейкія захворванні, таму паліцыя заклікае не кантактаваць з прыматамі.
❤️ Мы салідарныя з малпачкамі. Мы б таксама збеглі, каб на нас не праводзілі вопыты.
🐈⬛ Кот з Гданьска стаў самым прыгожым у свеце
Гэткі тытул Бакардзі - кату пароды руская блакітная - прысудзілі на міжнароднай выставе ў Нарвегіі. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за 1500 котак і катоў з усяго свету.
Яго гаспадыня кажа, што зразумела, што ён асаблівы з першых дзён, як пабачыла коціка:
«Я заўсёды ведала, што Бакардзі — самы прыгожы кот у свеце. Я кажу яму пра гэта кожны дзень, а цяпер у мяне нават ёсць пісьмовае пацверджанне!»Читать полностью…
⚡️ Лукашэнка «памілаваў» яшчэ 31 «экстрэміста»
Вызваленыя 2 жанчыны і 29 мужчын.
Сярод іх сямнаццаць маюць хранічныя захворванні, тры - інваліднасць, сем - шматдзетныя. Судзімасць з іх не здымуць
🤬 У Смаргоні і Слоніме затрымалі не менш 40 чалавек
У апошні тыдзень у гарадах Гарадзенскай вобласці адбываюцца масавыя і жорсткія затрыманні, ператрусы і здзекі з людзей. Больш за ўсё рэпрэсій у Смаргоні і Слоніме.
☝️ Некаторых людзей папераджаюць, што ў студзені 2025 году будзе яшчэ адна хваля «зачыстак». Праваабаронцы мяркуюць, што гэта звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, якія прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня.
#рэпрэсіі