🚛🚛🚛 На расейска-беларускай мяжы ўтварылася 5-кіламетровая чарга з фур
Паводле выдання «Флагшток», яна расцягнулася ў раёне памежнага пераходу «Красны Камень» (стык Бранскай вобласці РФ і Гомельскай вобласці Беларусі). Каля 4 кіламетраў чаргі – на беларускай тэрыторыі, яшчэ каля 1,5 км – на тэрыторыі РФ.
Прычыны ўзнікнення чаргі невядомыя. Відэа, як сцвярджаецца, было знята сёння ўдзень.
👁 Сілавікі будуць выкарыстоўваць беспілотнікі, каб сачыць за месцамі масавага адпачынку
Асаблівую ўвагу нададуць такім месцам, размешчаным каля вады. У прыватнасці, будуць змагацца з тымі, хто распівае алкаголь.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓ Хто такія базыляне?
❓ Чым яны адрозніваюцца ад праваслаўных святароў?
❓ І як барада ўплывае на адукаванасць?
👀 Глядзіце ў нашым новым выданні на YouTube-канале «BELSAT HISTORY»
🇱🇹 Сейм Літвы падоўжыў яшчэ на год абмежаванні для грамадзянаў РФ і РБ. Аднак новых абмежаванняў для беларусаў не з'явілася
Раней літоўскі парламент абмяркоўваў магчымую забарону частых паездак на радзіму для беларусаў з мясцовым відам на жыхарства. Але ў выніку за тую прапанову не прагаласавалі.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Лукашэнка на сваім УНС зноў прыгразіў Захаду і Украіне ядравай зброяй
✔️ Махавік не спыняецца: статыстыка палітычных затрыманняў 2024 ад праваабаронцаў
✔️ Беларуска загінула на Балі
✔️ СІЗА на Валадарскага расфармоўваюць
✔️ Ва Украіне загінуў малады беларус, што ваяваў на баку расейцаў
✔️ Кандыдата на прэзідэнта Літвы падазраюць у абыходзе антылукашэнкаўскіх санкцыяў
✔️ Абстрэлы Чаркасскай і Днепрапятроўскай вобласцяў Украіны
✔️ ЗСУ таемна атрымалі ад ЗША далёкабойныя ракеты ATACMS
✔️ У Аўстраліі ратуюць 150 кітоў-пілотаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Зацвердзілі 12 спісаў з 13-ці. Амаль усім, хто падаўся на выбары ў Каардынацыйную Раду, дазволілі ўдзельнічаць
Адзіным, які не прайшоў рэгістрацыю, стаў спіс «За годнасць беларусак» – 10 чалавек. Прычынаю стала выключэнне лідара спісу, які не мае грамадзянства Беларусі, у выніку чаго колькасць чальцоў аб’яднання не дасягала неабходнага мінімуму ў 10 асобаў.
Чытайце падрабязней на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 25 красавіка
На сённяшніх таргах долар патаннеў, а еўра і расейскі рубель падаражэлі.
#курсывалютаў
🤔 Калі Лукашэнка цяжка захварэе, ці трэба яго лячыць?
Андрэй Ткачоў, сузаснавальнік «ByMedSol», адказаў на паліграфе, ці гатовы ён аказаць дапамогу Лукашэнку, калі гэта спатрэбіцца.
👀 Глядзіце поўнае выданне праграмы «Шчыра кажучы» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🤔 Што звязвае намесніка Ціханоўскай і Віктара Лукашэнку?
Валер Кавалеўскі расказаў, як разам з Віктарам навучаўся на гістфаку БДУ.
«У нас былі аднолькавыя пазіцыі, бо мы абодва прыехалі з вёскі. І мы адзін на аднаго глядзелі з пэўнай ступенню прыязнасці».
Але пазней стасункі з «сынам прэзідэнта», змяніліся 👆
👀 Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
😨Сваякі кандыдата ў прэзідэнты Літвы абыходзілі санкцыі супраць Беларусі?
Гаворка пра бізнес сям'і Ігнаса Вегеле, які падазраюць у абыходзе санкцыяў. Як паведамляюць, Літва актыўна пастаўляла кандыцыянеры ў Беларусь, пакуль на іх у 2022 годзе не былі накладзеныя санкцыі Еўразвязу. І хоць пастаўкі ў Беларусь спыніліся, яны рэзка выраслі ў Кыргызстан. Станам на верасень 2023 года ў гэтую краіну адгрузілі з Літвы кандыцыянераў на 2,3 млн еўраў, але ў сам Кыргызстан дайшло іх толькі на 370 тыс. еўраў.
👆І гэта не адзіны кандыдат у прэзідэнты Літвы, да якога ёсць пытанні.
Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
◽️З «Валадаркі» пачалі пераводзіць зняволеных. СІЗА расфармоўваюць
Пра гэта паведамляе праваабарончая ініцыятыва dissidentby. Згодна з яе звесткамі, вязняў перавязуць у Магілёў і Жодзіна, а таксама ў новы ізалятар у Калядзічах. Калі пачнуць прымаць перадачы і які адрас для лістоў пакуль невядома.
Паводле dissidentby, на Валадарцы знаходзяцца прынамсі 42 палітычных зняволеных.
💥 #галоўнае за 24 красавіка
📌 24 красавіка дзень нараджэння адзначаюць Марыя Калеснікава і Зянон Пазняк;
📌 Бацькоў просяць купляць чырвона-зялёную сімволіку;
📌 Самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі склікаў чарговы «Усебеларускі народны сход». Яго выбралі старшынём УНС. Іншых кандыдатаў не было. Супраць таемна прагаласавала толькі адна асоба;
📌 Дзе і калі пройдзе «Чарнобыльскі шлях»;
📌 BYPOL: На вучэннях пад Баранавічамі загінуў вайсковец;
📌 Ва Украіне асудзілі беларуса за марадзёрства ў Бучы;
📌 Намесніка міністра абароны Расеі адправілі ў СІЗА на два месяцы;
📌 Украінскі ўрад забараніў высылаць замежныя пашпарты і пашпарты грамадзян Украіны за мяжу;
📌 У Смаленскай вобласці гарэлі аб'екты паліўна-энергетычны комплексу пасля атакі дронаў. 791 дзень поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
🎥 Гэтыя хваробы лічыліся амаль пераможанымі
У Беларусі расце колькасць хворых на адзёр і коклюш. Смяротнасць ад адзёру цягам апошніх гадоў павялічылася на 43%.
Чаму так адбываецца і ў чым небяспека гэтых хваробаў - у нашым відэа ☝️
💔 Марыя Калеснікава
Сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі.
Маша – сапраўдны чалавек-аркестр! З 17-ці гадоў яна выкладала флейту ў менскай гімназіі. Стварыла праект «Аркестр робатаў», дзе дзеці праграмавалі робатаў – музыкаў.
Марыя была выкрадзеная 7 верасня 2020 г. у Менску і разам з яшчэ двума сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Раднянковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-украінскую мяжу. Аднак, яна парвала свой пашпарт і яе не змаглі вывезці з краіны.
Марыю асудзілі паводле трох артыкулаў КК РБ і пазбавілі волі на 11 гадоў. Падчас зняволення яе прааперавалі з прычыны прабадной язвы і перытаніту.
24 траўня 2022 года Марыю дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
📩 Падтрымайце палітвязняволеную: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
#рэпрэсіі
💬 «Гэта лічбы, якія публікуюць для Лукашэнкі»
Белстат рапартуе, што па ўсёй краіне растуць зарплаты – прычым не толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах.
Нашае даследаванне (і нашыя эксперты) кажуць аб тым, што гэта, мякка кажучы, прыўкрашванне рэальнай карціны 💁🏻♂️
🔹Рух Беларускай Салідарнасці запрашае на акселератар пад ментарствам Валярыны Куставай
Валярына – выкладчыца, пісьменніца, аўтарка, каардынатарка і тэлевядоўца шэрагу праектаў на «Белсаце».
🔍 Ваш праект разбяруць ад ідэі да падзеі, дапамогуць з фармулёўкамі, сцэнаром, рэалізацыяй.
Вас чакае:
📍 Блок тэарэтычных і практычных заняткаў
📍 Прыватныя і камандныя кансультацыі
📍 Прэзентацыя вашых праектаў
📍 Адказы на пытанні удзельнікаў
📍 Рэалізацыя найцікавейшых праектаў
💪 Вы зможаце:
📍распрацаваць і правесці сваё мерапрыемства на наданай арганізатарамі пляцоўцы у Варшаве (альбо ў іншым горадзе/анлайн)
📍распрацаваць альбо стварыць сайт/сацсеткі вашага праекту з дапамогай спецыялістаў
📍рэалізаваць вашыя задумы анлайн
😺 Што трэба для ўдзелу:
🔹мець сфармаваную ідэю і быць гатовым/ай да яе рэалізацыі
🔹быць гатовым/ай прысутнічаць на 80% заняткаў.
⏱ Дэдлайн: 7 траўня
🖌 Падаць заяўку
🔸Дачку Рыгора Кастусёва выпусцілі з магілёўскага ІЧУ
Пра гэта паведамляе канал @MAYDAYMog.
Кацярыну Кастусёву, якая працуе выкладчыцай у адной з магілёўскіх аўташколаў, затрымалі раніцай 22 красавіка. Ці заводзілі на яе нейкую адміністратыўную альбо крымінальную справу – невядома.
#рэпрэсіі
💁🏻♂️ На вайне ва Украіне загінуў 22-гадовы беларус, які пайшоў добраахвотнікам на бок арміі РФ
Маладзёна звалі Віталь Чыбісаў. Згодна са звесткамі ад «Кіберпартызанаў», у 11 гадоў ён скраў чужы смартфон, а ў 13 гадоў – два ровары і яшчэ адзін смартфон проста на працы ў ягонай маці.
Болей фактаў з біяграфіі Чыбісава:
✅ Пра VPN ❎ Без VPN
🤖 У ЗША распрацавалі агнямёт у выглядзе робата-сабакі
Цяжка ўявіць, дзе яго можна выкарыстоўваць практычна, але як мінімум гэта эпічна выглядае! 😎
🤨 «Украіна-наркаман», баявыя камары, пагрозы нападу на Беларусь. Пра што гаварылі на другім дні УНС
А распачаў Лукашэнка з таго, што ў сераду дэлегаты «някепска адпачылі, паглядзелі канцэрт». Хваляваўся, што пасля ўчорашняга дэлегатам будзе цяжка слухаць выступы. Але прасіў вытрываць, «як бы ні было цяжка».
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ У Палку Каліноўскага ўзніклі рознагалоссі з нагоды ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду
23 красавіка на былым сайце Палка з’явілася паведамленне пра тое, што напярэдадні адбыўся агульны сход ваяроў. На ім, як заяўляецца, большасцю байцоў было адмененае рашэнне ўправы ПКК ад 18 красавіка, якая забараняла ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.
Аднак неўзабаве на афіцыйным цяперашнім сайце каліноўцаў з’явілася інфармацыя пра тое, што «ў інтэрнэце з’яўляюцца неверыфікаваныя паведамленні ад імя Палка Кастуся Каліноўскага».
Чытайце болей пра сітуацыю на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇵🇱 Міністр замежных справаў Польшчы выступіў у Сейме і звярнуў увагу на праблему Беларусі
На думку чыноўніка, калі Лукашэнка хоча паляпшэнняў у стасунках з Польшчаю, то мусіць паказаць сваю аўтаномію ад Расеі.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍«Палітбюро» ўсё ж такі не будзе? Падобна на тое, што для УНС Лукашэнка пакідае выключна «дэкаратыўныя» функцыі
Пасля падзеяў 2020-га на галоўныя ролі ў Беларусі выйшлі сілавікі. Калі б Лукашэнка хацеў зрабіць прэзідыум УНС адлюстраваннем рэальнага ўзроўню ўплыву ў найвышэйшых эшалонах улады, то менавіта сілавікі мусілі б скласці ягоную аснову.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 Дарогу пад Воршаю перакрыў лось
А калі адзін з кіроўцаў хацеў адагнаць яго ад дарогі, жывёліна спрабавала атакаваць.
😎 У сакавіку Злучаныя Штаты таемна перадалі Украіне дальнабойныя ракеты «ATACMS»
ЗСУ ўжо зладзілі некалькі атакаў з ужываннем гэтых снарадаў, пішуць выданне «Politico» і агенцыя «Reuters».
☝️ Ракеты былі ў пакеце дапамогі на $300 млн, ухваленым прэзідэнтам Джо Байдэнам 12 сакавіка.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Добрага дня, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
📍«За ўсё, што было, я ўдзячны Богу»
Праз VPN
Зянон Пазняк – пра дзяцінства, абарону Менску і як паставіў Лукашэнку на месца
📍Беларусы ў эміграцыі ўжо распачалі Чарнобыльскі тыдзень
Праз VPN
Дзе і калі «Чарнобыльскі шлях» пройдзе за межамі Беларусі ў 2024 годзе.
📍«Самі сабе хлусяць»
Праз VPN
Улады назвалі лік лекараў у Беларусі – што з гэтай лічбаю не так?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 24 красавіка
🔻 Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва;
🔻 Каля 10 берасцейскіх сілавікоў спатрэбілася, каб затрымаць аднаго мужчыну за каментары;
🔻 На 1000 рублёў аштрафавалі былую палітзняволеную Таццяна Пыцько;
🔻 Мікіту Дабравольскага асудзілі за ўдзел у восеньскай акцыі пратэсту. З доказаў па справе – бэжавае паліто;
🔻 Кватэру палітзняволенага праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча прадалі на аўкцыёне;
🔻 987 чалавек як найменей затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі;
Зянон Пазняк насамрэч Антон?🤔
У новым інтэрв’ю «Белсату» ён падзяліўся некалькімі цікавымі фактаў са сваёй біяграфіі. Адзін з іх датычны яго сапраўднага імя.
☝️ А таксама спадар Зянон расказаў пра тое, у якіх сферах шукаў сябе да таго, як стаў займацца палітыкай
Глядзіце размову ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞
Альбо чытайце на нашым сайце
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць #штопаглядзець
🤔 Паўстанне ў Медуніверсітэце?
Супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту абавязалі атрымліваць адмысловыя дазволы для ўдзелу ў канферэнцыях і навучальных курсах, «не прадугледжаных планам, зацверджаным Мінздароўя». Пра гэты загад рэктара паведаміла ініцыятыва @belhalat_by.
☝️ Выкладчыкі і студэнты зладзілі збор подпісаў, каб скасаваць пастанову
✅ Праз VPN ❎ Без VPN