«Я займалася ўсялякай бздурай, якая нахер нікому не патрэбна»
Анастасія «Север» больш не будзе кіраваць медычнай ротай палка Каліноўскага. Дзяўчына застаецца на вайне, але ўжо не ў беларускім фармаванні.
❓Што насамрэч адбываецца ў палку, чаму адтуль сыходзяць ваяры і якая яна, сапраўдная праўда пра вайну ва Украіне? Пачытайце нашае вялікае інтэрв'ю з экс-камандзірам ПКК:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎙 Беларускай музыкі на ноч
«Цудоўны вечар» – першая песня, якую напісаў Міхал Анемпадыстаў для Касі Камоцкай і гурта «Новае Неба». Праз чвэрць стагоддзя яна атрымала другое жыццё – у навагоднім музычным праекце «Нас у Маскве не зразумеюць» яе выканала Palina, вядомая раней як Паліна Рэспубліка
🎼 Арыгінальную версію трэка ў выкананні Касі Камоцкай можна паслухаць тут 🎞
#штопаслухаць
😲 Бачылі як выглядае найбуйнейшы карабель у свеце?
Гэта Icon of the Seas кампаніі «Royal Caribbean». Самае вялікае круізнае судна ў свеце. Яно ў 5 разоў большае за Тытанік, змяшчае 10 000 чалавек і мае 20 паверхаў. Ёсць на ім цэлы аквапарк з самай вялікай горкай на моры, самы вялікі басейн у моры і самая вялікая ў моры лядовая арэна. На борце – больш за 40 рэстаранаў і бараў
🛳 Старт першага круізу запланаваны на сёння, 27 студзеня. Цана такога падарожжа пачынаецца ад 3600 долараў за каюту на тыдзень для дваіх.
☝️ Кампанія сцвярджае, што карабель зроблены максімальна экалагічна, – ён у стане перапрацоўваць уласныя выкіды, накіроўваючы іх у энергію. А нос карабля распрацаваны так, каб дапамагчы знізіць расход паліва і выкіды. Аднак вядуцца спрэчкі аб празмерным караблі, у прыватнасці аб магчымым уздзеянні такога вялікага судна на навакольнае асяроддзе.
😏 Пакаталіся б на такім?
📷 Апоўзень у Кітаі, забастоўкі фермераў у Францыі, самыя вялікія хвалі ў свеце
Тыдзень у фотаздамыках ☝️
💬 Франак Вячорка пракаментаваў закрыццё праграмы Poland Business Harbour і спыненне выдачы адпаведных візаў
Цяпер мы знаходзімся ў кантакце з прадстаўнікамі польскага ўраду ў справе аднаўлення праграмы Poland Business Harbour ці запуску яе альтэрнатывы, прызначанай для высокакваліфікаваных працоўных для Беларусі і рэгіёну. Гэта важна і для беларускага прыватнага сектару, гэтаксама важна для польскага боку
Падрабязней ⤵️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
🔸 Падоўжаны тэрмін працы камісіі па вяртанні
🔸 Дзень памяці ахвяраў Галакосту
🔸 Міністэрства юстыцыі Расеі папоўніла спіс замежных агентаў. Сярод іх праект «Вот так» на «Белсаце»
🔸 Расея атрымае кантроль над беларускім інтэрнэтам
🔸 Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з беларусамі Нямеччыны
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/xPeTLxFFniA
😳 Супрацоўнікаў БДУ абавязалі распавядаць кіраўніцтву пра ўсе кантакты падчас паездак за мяжу
Пасля вяртання з-за мяжы трэба запоўніць адмысловую анкету 37 пытанняў, у якой распавесці пра ўсіх, з кім бачыліся падчас паездкі ды «здаць» іхныя кантакты, паведамляе @euroradio.
📌 Нагадваем, з 17 лістапада 2023 года чыноўнікі і дзяржслужбоўцы, каб выехаць за межы Беларусі, мусяць прасіць дазвол.
🇺🇦 Больш за 700 дзён вайны
Крэмль не збіраецца ісці на перамовы. Лінія фронту даўно застыла, але аналітыкі пішуць, што спыняць агонь у такіх умовах будзе выгадна толькі Расеі.
Што новага чуваць пра вайну 27 студзеня 👇
🤯 $50 + чатыры паведамленні ў чатах = 5 гадоў калоніі
Арыфметыка па-беларуску. Андрэя Савінскага спачатку затрымалі за «экстрэмісцкія матэрыялы» і асудзілі на 15 дзён арышту. Але не вызвалілі. Яго судзілі з 26 кастрычніка па 15 лістапада 2023 года, але вынік суду стаў вядомы толькі цяпер.
☝️ Паводле абвінавачвання, Андрэй перавёў праз Facebook суму каля 50 долараў фондам, названым уладамі «экстрэмісцкімі». Таксама ў адным з Telegram-чатаў ён, як сцвярджаецца ў абвінавачванні, напісаў чатыры паведамленні, «скіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці».
#рэпрэсіі
🤔 Чаму шведскім уладам сорамна перад беларускімі ўцекачамі?
Як міграцыйны крызіс паўплываў на лёс беларускіх уцекачоў у ток-шоу «План: Б» распавёў рэдактар «Беларусского ежегодника» Вадзім Мажэйка. Паслухайце, ці развяжа Лукашэнка чарговую атаку на мяжы і на што гэта можа паўплываць ☝🏻
🎬 Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS
💁 Хусіты цэліліся ў брытанскі танкер, а трапілі па расейскіх нафтапрадуктах
Хусіты самі пахваліліся чарговым ударам па караблі ў Чырвоным моры. Як даведалася «Reuters», гэты брытанскі танкер вёз расейскі ліграін.
🚕 Што зменіцца для таксовак бліжэйшым часам? Падрабязнасці новага ўказу
Будзе створаны спецыяльны рэестр, у які ўключаць звесткі аб перавозніках, транспартных сродках (аўтобусах, легкавых аўтамабілях, аўтамабілях-таксі), кіроўцах, дыспетчарах перавозак у нерэгулярных зносінах, дыспетчарах таксі.
Рэгістрацыя ў рэестры, падобна, будзе бясплатнай. Хіба магло быць іначай... 🤷🏻♀️
Падрабязней 👇
🧊 Хадзіце асцярожна: у Беларусі зноў галалёд
Па Беларусі 27 студзеня каля нуля. Прагназуюйць ападкі ў выглядзе дажджу, снегу ці мокрага снегу. Шмат дзе магчымы галалёд і галалёдзіца на дарогах.
Падобнае надвор’е мае трымацца яшчэ тыдзень.
☝️ І гэта небяспечна. Паводле Міністэрства аховы здароўя, за гэты сезон ужо зарэгістраваныя 14 705 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў
🔺Што адбываецца з «Белсатам»?
Пра гэта распавяла дырэктарка нашага тэлеканалу Агнешка Рамашэўска-Гузы:
«А мы ў «Белсаце» пасля 16 гадоў цяжкай працы толькі што атрымалі падаўжэнне свайго «жыцця» на месяц… І мы рады, што хаця б на месяц».
Яна адзначыла, што 80% супрацоўнікаў «Белсату» – эмігранты без фінансавай падушкі, а 17 супрацоўнікаў сядзяць у беларускіх турмах. І заклікала польскіх палітыкаў і калегаў-журналістаў не забываць, што «на ўсход ад нас, проста за плотам працягваецца пажар, напад бандытаў ды іншага кшталту непрыемнасці».
Нагадаем, 12 студзеня новае кіраўніцтва Польскай тэлевізіі (TVP) пазбавіла дырэктарат «Белсату» фінансавых паўнамоцтваў. Тады яна адзначала, што пазбаўленне фінансавых паўнамоцтваў – гэта не звальненне, аднак дэ-факта яна не можа весці гаспадарчую дзейнасць каналу. Цяпер жа мінімум на месяц гэтае пытанне развязалася.
📍Еўрапейская рада «пазбегне Орбана»: цяперашні старшыня Еўрапейскай рады перадумаў датэрмінова сыходзіць з пасады
Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль мусіць узначальваць Еўрапейскую раду да канца лістапада 2024 года, аднак раней ён вырашыў балатавацца на выбарах у Еўрапарламент. Калі б ён быў выбраны ў Еўрапарламент, ягоная пасада ў Радзе стала б вакантнай.
Такое было б упершыню. І калі б лідары Еўразвязу не дамовіліся пра пераемніка, месца Мішэля аўтаматычна перайшло б да Віктара Орбана як лідара Вугоршчыны, якая будзе старшынстваваць у Радзе ЕЗ на ратацыйнай аснове.
Шарль Мішэль вырашыў не ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапейскі парламент і не пакідаць пасаду датэрмінова. Пра гэта палітык паведаміў у сваім Facebook.
☕️Вітаем, шаноўнае спадарства!
Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺ЗША не будзе дапамагаць Украіне вызваляць захопленыя тэрыторыі?
Праз VPN
Выданне «The Washington Post» паведаміла, што ЗША пачалі рыхтаваць новую стратэгію аб Украіне. Ейная мэта – не вызваленне, а адбіванне новых расейскіх наступаў і падтрымка эканомікі. Пачытайце, што цяпер прагназуюць аналітыкі.
🔺Гэтай вясной можа з'явіцца Інстытут беларускай мовы
Праз VPN
Інстытут стане часткаю першага нацыянальнага беларускага ўніверсітэту за мяжой. Прадстаўніца АПК Аліна Коўшык распавяла, чым ён будзе займацца.
🔺Вучням увядуць факультатыў пра любоў да Лукашэнкі на 105 гадзінаў
Праз VPN
Факультатыў «Мая Айчына» плануюць выкладаць для 5-7 класаў. Паводле праграмы, вучня будуць выхоўваць, як «грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны» з адзіным «прэзідэнтам» – Лукашэнкам. Акрамя таго, іх будуць застрашваць пакараннямі за «непатрыятычныя» учынкі. Сабралі галоўныя тэзісы гэтага факультатыву.
💥 #галоўнае за 27 студзеня
🔸 27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту;
🔸 Супрацоўнікаў БДУ абавязалі распавядаць кіраўніцтву пра ўсе кантакты падчас паездак за мяжу;
🔸 Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва, але больш ігрыстага;
🔸 Тэрмін працы «камісіі па вяртанні» працягнуты на год;
🔸 Што зменіцца для таксовак бліжэйшым часам? Падрабязнасці новага ўказу;
🔸 Музыкаў з «Бі-2», затрыманых у Тайландзе, пакаралі штрафам і адправілі ў ізалятар;
🔸 Больш за 700 дзён вайны ва Украіне. Што адбываецца;
🔸 Пратэсты фермераў у Францыі. Выглядае эфектна
🔸 Андрэя Савінскага асудзілі на 5 гадоў калоніі за $50 данатаў і чатыры паведамленні ў чатах
🔸 Што адбываецца з «Белсатам».
🎞 «Я быў сябрам Міколы Аўтуховіча»
Максіму пагражала 20 гадоў турмы, але мужчына здолеў уцячы, цяпер ён распрацоўвае камп’ютарныя гульні.
☝️ Таксама ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» – Павел Цяпло, цырульнік і валанцёр зліквідаванай у Беларусі арганізацыі «Радзіслава».
🙌 Нашы героі аказаліся ў няпростай сітуацыі. Калі вы жадаеце іх падтрымаць, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com
#штопаглядзець
🫣 А што, так можна??
У Францыі фермеры перакрылі дарогі, палілі шыны і раскідвалі гной
У адным з гарадоў нехта з фермераў падагнаў цыстэрну з гноем і абліў вароты адміністратыўнага будынку.
📌 Паводле «Le Figarо», 89% французаў падтрымліваюць пратэсны рух фермераў.
Падрабязней у відэа☝️
💔 «Забыць пра падзеі Галакосту – значыць забіць яшчэ раз»
Гэтая фраза належыць Элі Візель, праваабаронцы, якая перажыла Галакост.
27 студзеня - Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены першы і самы вялікі з гітлераўскіх канцлагераў Асвенцім (Аўшвіц)
🔻 Усяго быі забітыя каля 6 млн габрэяў. Толькі ў Асвенціме - больш за 1,3 млн чалавек;
🔻 У Беларусі загінула да 82% габрэйскага насельніцтва – ад 600 да 800 тыс чалавек;
✅ Што пачытаць па тэме ў кантэксце Беларусі? (праз VPN)
🔸 Як у Беларусі забыліся пра ахвяраў менскага гета
🔸 Як рэжым выкарыстоўваў тэму Галакосту ў барацьбе з пратэстоўцамі
🔸 Першыя канцлагеры ў Беларусі стварылі бальшавікі – 100 гадоў таму
🔸 Ці актуальныя высновы з Галакосту для сучаснай супольнасці? Расказвае беларуская філосафка
📷 United States Holocaust Memorial Museum
На выявах 3 і 4 - фота з архіваў вязняў канцлагера. На фота 5 - мяхі з абрэзанымі валасамі габрэйскіх жанчын.
#штопачытаць
❓Што вядома пра самалёт Іл-76, які разбіўся пад Белгарадам?
Расейцы абураюцца, што Захад не адрэагаваў на збіты самалёт, а таксама сцвярджаюць, што на борце маглі знаходзіцца 65 украінскіх ваеннапалонных. Кіеў не абвяргае і не прызнае дачыненне ЗСУ да крушэння.
Паглядзіце ☝️ Альбо чытайце тут 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😤 Тут нават нармальных словаў не падабраць
Канал @zamkadomby апублікаваў відэа з размаляваным у чырвона-зялёныя колеры голубам.
Музыкаў з «Бі-2», затрыманых у Тайландзе, этапуюць у Банкок
Музыкі былі затрыманыя ў Тайландзе пасля канцэрту. Як заявілі ў паліцыі, у затрыманых не было дазволу на працу.
Што цяпер адбываецца з гуртом, глядзіце ў нашым відэа.
💁 У першыя дні Году якасці ляснуўся мост. У Год міру ў Беларусь завезлі ядравую зброю
Мы прыгадалі, якія яшчэ тэматычныя гады былі ў Беларусі і чаго ўдалося ў іх рамках (не)дасягнуць. Дарэчы, з 2023-га традыцыю надання году тэмы падхапілі і дэмакратычныя сілы Беларусі
Падрабязней ⤵️
#штопачытаць
🎾 Арына Сабаленка другі раз запар стала чэмпіёнкай турніру «Australian Open»
У мінулы раз такое ўдавалася іншай беларусцы Вікторыі Азаранцы ў 2012 і 2013 гадах. Як адзначае «Трыбуна», Сабаленцы за перамогу дастанецца больш як $ 2 млн.
😬 У беларускіх школах можа з'явіцца факультатыў «Моё Отечество»
Ён прадугледжваецца для вучняў і вучаніц 5-7 класаў сярэдняй школы
Сярод іншага ў рамках факультатыву хочуць:
✔️ выхоўваць глыбокую павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаям і культуры беларускага народа;
✔️ фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі;
✔️ развіццё крытычнага мыслення па аснове аналізу розных крыніц інфармацыі;
✔️ стварэнне ўмоў для развіцця творчай асобы, самаадукацыі, самавыяўлення.
💁 Па выніку вучні павінны мець уяўленне пра паняцці «Радзіма», «Айчына», «знакі дзяржаўнасці», «дзяржаўная ўлада», таксама – ідэалогіі беларускай дзяржавы.
😬 Здаецца, што серыя «П*******» пра «Патрыятычнае выхаванне» становіцца ўсё менш падобнай да антыўтопіі
☝️ Гурт «Бі-2» пакаралі штрафам і адправілі ў ізалятар
Два ўдзельнікі гурту (імаверна, Аляксандр «Шура» Уман і Ігар «Лёва» Бортнік) маюць пашпарты Ізраілю і Аўстраліі, яшчэ пяць музыкаў – грамадзяне Расеі, паведаміў расейскі генконсул. Адпаведна, пяці пагражае дэпартацыя ў Расею.
📌 Удзельнікі гурта «Бі-2» былі затрыманыя ў Тайландзе пасля канцэрту, на які, паводле мясцовай паліцыі, у іх не было дазволу.
🤷♀️Літоўскія памежнікі заўважылі «крыгі», начыненыя беларускімі цыгарэтамі
Друскінінкайскія памежнікі расказалі, што за ўчорашні дзень дзень тройчы вылоўлівалі з Нёмну замаскаваныя пад крыгі плыты з беларускімі цыгарэтамі і GPS-трэкерамі.
Паводле памежнікаў, «улоў» за адзін толькі дзень склаў 3080 пачак на суму каля 13 тысяч еўра.
Гэтыя «плыты-крыгі» высокатэхналагічныя: цыгарэты не проста загорнутыя ў поліэтылен і прысыпаныя снегам і лёдам. Канструкцыя мае таксама прымацаваны GPS-трэкер і бетонны блок для рэгулявання плывучасці.
👆Такая тэхналогія не новая: падобныя «крыгі» знаходзілі яшчэ ў 2021 годзе.
🤯Цяпер афіцыйна: тэрмін працы «камісіі па вяртанні» працягнуты на год
Цяпер яна будзе дзейнічаць да канца 2024 года.
Камісію пакінулі Анатоль Лапо, былы кіраўнік Памежнага камітэту, і Ігар Маршалаў, які займаў пасаду намесніка старшыні Камітэту дзяржкантролю.
Замест іх у камісію ўвайшлі дзейны кіраўнік Памежнага камітэту Канстанцін Моластаў і дзейны намеснік дырэктара ДФР Віктар Франскевіч.
◽️Паводле звестак праваабаронцаў, у 2023 годзе сілавікі затрымалі мінімум 207 беларусаў, якія ехалі дадому з-за мяжы. Улады аб колькасці зваротаў і пакаранняў тых, хто паверыў камісіі, не кажа. У снежні праваабаронцы распавялі пра берасцейца, які вярнуўся дадому праз «камісію вяртання» і быў пакараны годам калоніі.
📉У Беларусі назрае дэмаграфічны крызіс
Як жа рэжым плануе вырашаць гэтую праблему?
Як звычайна, праз 🍑
Заробкі ў РБ значна ніжэй чым у западных суседзяў, аднак рэжым спадзяецца прыцягнуць у Беларусь расейцаў ды ўкраінцаў. Цікава, ці атрымаецца?🍿