📍Сярод затрыманых падчас аблавы ў аўторак − былы палітвязень Міхаіл Жамчужны
Паводле праваабаронцаў, да яго прыйшлі з вобшукам сілавікі. Пазней Міхаіла затрымалі і пра ягоны лёс нічога невядома да гэтага моманту.
У 2015-м годзе Жамчужнага судзілі за «падбухторванне да наўмыснага выдавання звестак, што складаюць службовую таямніцу», «незаконнае набыццё сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі» і за дачу хабару. У лютым 2021 года мужчына вызваліўся з калоніі.
143 чалавекі – столькі затрыманых у выніку аблавы сілавікоў 23 студзеня
Пра гэта паведамляе кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак.
Нагадаем, 23 студзеня па ўсёй Беларусі супрацоўнікі КДБ учынілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных. У пастановах на ператрусы былі пазначаны артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».
#рэпрэсіі
📍Ноччу Расея зноў зладзіла паветраную атаку па тэрыторыі Украіны. Ёсць пацярпелыя
Паветраныя сілы ЗСУ паведамляюць, што расейцы запусцілі па Украіне 14 дронаў «Shahed». 11 з іх былі збітыя сіламі СПА.
Таксама вядома пра запуск 5 ракетаў С-300.
Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр паведамляе, што ў Адэсе ёсць «прылёты» у прамысловы аб’екты, пашкоджаны жылыя будынкі і цывільная інфраструктура. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі два чалавекі.
🎙 Добрай музыкі на ноч
Відэапрэм’ера ад дуэта Светланы Бень і Галі Чыкіс – «Сгусток блесток». Прэм’ера трэка на стрымінгавых пляцоўках адбудзецца цягам бліжэйшых двух дзён. А пра наступныя выступы дуэта можна пачытаць тут
🎧 Слухаць тут
#штопаслухаць
Трусікі – гэта не толькі цэнны мех🐇❤️
А вы ведалі, што ў трусікаў ёсць свае спаборніцтвы? Яны зробленыя па прыкладзе коннага спорту.
Гэта пераадольванне трас з бар'ерамі ў даўжыню і вышыню.
Сусветны рэкорд у вышыню быў усталяваны трусам па мянушцы Добі – 106 сантыметраў. Яму ж належыць і рэкорд па скачках у даўжыню ― 301 сантыметр.
🤔 «BELPOL» падзяліўся з «Белсатам» дакументам, датычным кіраўніцтва «Амкадор»
Гаворка ў дакуменце вядзецца пра выдаткаванне велізарных сумаў з дзяржаўнага бюджэту, а фактычна – з кішэні беларускага падаткаплатніка.
Гэтае прадпрыемства мае прыватную форму ўласнасці і належыць так званаму гаманцу Аляксандра Лукашэнкі – бізнесоўцу Аляксандру Шакуціну.
Падрабязней ⤵️
#грошы #штопачытаць
😳 Гадзіннік суднага дня наблізіўся да апакаліпсісу
У аўторак гадзіннік быў усталяваны на 90 секунд да поўначы – гэта самае блізкае палажэнне, якое калі-небудзь было.
❓ Што гэта за гадзіннік?
Гадзіннік Суднага дня стварылі навукоўцы-атамшчыкі ў 1947 годзе, каб ацаніць, наколькі блізка чалавецтва да знішчэння свету. Ён цікае ўжо 77 гадоў.
Гадзіннік прызначаны не для канчатковага вымярэння экзістэнцыяльных пагроз, а хутчэй для таго, каб распаліць размовы на складаныя навуковыя тэмы. За апошнія 77 гадоў час на гадзінніку мяняўся ў залежнасці ад таго, наколькі блізка, на думку навукоўцаў, чалавецтва да поўнага знішчэння.
З 2020 па 2022 гады гадзіннік быў усталяваны на 100 секунд да поўначы. З-за ўварвання Расеі ва Украіну і павелічэння рызыкі ядравай эскалацыі, быў перасунуты на 90 секунд да поўначы.
Як змянялася блізкасць да канца ўсяго, чытайце тут
☝️ Як жа цяпер памагчы палітзняволеным і іхным сваякам?
Выглядае, што прынамсі частка тых, да каго ўчора і сёння прыйшлі сілавікі, атрымлівалі дапамогу ад фондаў салідарнасці, праваабаронцаў і простых беларусаў. «Белсат» распытаў экспертаў, як цяпер дапамагаць людзям, каб было бяспечна тым, хто дае і атрымлівае дапамогу.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі #штопачытаць
🔴 «Аб’ектыў» і Студыя Белсат – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Турцыя адобрыла ўступленне Швецыі ў НАТА;
🔸 Расследаванне «Белпол»: рэальны стан «Амкадор» і чаму Лукашэнка працягвае яго падтрымліваць;
🔸 Новая хваля хапуна і як засцерагчыся па прыходзе сілавікоў і інфабяспецы;
🔸 85год Нацыянальнаму музею;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=6QsXN_Q-wss
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!(Спасылка будзе ў каментары)
🔻 44‑гадовага менчука затрымалі за 2000 каментароў і данаты
Тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў апублікаваў відэа, на якім мужчына распавядае аб сваім удзеле ў пратэстах 2020-га года. Таксама затрыманы кажа, што да сярэдзіны 2023 года пакінуў у розных чатах больш за дзве тысячы каментароў на адрас Лукашэнкі, працаўнікоў пракуратуры і міліцыянтаў.
Мужчына сярод іншага кажа, што ў 2020 годзе данаціў на карысць фонду BYSOL.
Сілавікі ў допісе пад відэа паведамляюць, што мужчына «распальваў нянавісць, абражаў беларусаў і рэабілітаваў нацызм».
«Медыязона» высветліла, што верагоднае імя затрыманага – Сяргей Харытановіч.
#рэпрэсіі
❤️ Кіраўнік Шатландыі ўзяў патранаж над музыкам Тor Band
Святлана Ціханоўская правяла відэа-званок з першым міністрам Шатландыі Хамзам Юсафам.
Як паведамляе Офіс беларускай лідаркі, падчас званка кіраўнік Шатландыі расказаў, што ўзяў сімвалічны патранаж над музыкам Дзмітрыем Галавачом, асуджаным да 9 гадоў. Ён стаў 400-м хросным у межах кампаніі Libereco падтрымкі беларускіх палітвязняў.
Падчас размовы спадар Юсаф выказаў падтрымку ўсім беларусам, якія працягваюць выступаць за дэмакратычныя змены, а таксама сем’ям рэпрэсаваных.
💬 Святлана Ціханоўская распавяла і пра апошнюю хвалю арыштаў і вобшукаў, якія адбыліся ў Беларусі. У размове таксама ўдзельнічалі прадстаўнік Libereco і народных амбасадаў.
Напрыканцы званка кіраўнік Шатландыі запрасіў Ціханоўскую наведаць Шатландыю ў любы зручны час.
#рэпрэсіі
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
🔸 Цікавіліся «прадуктовай» дапамогай родным палітвязняў: Падрабязнасці ўчорашняга «хапуна» і рэакцыя Святланы Ціханоўскай;
🔸 Марыну Адамовіч асудзілі на 15 содняў;
🔸 Афіцэр запасу беларускага войска загінуў у складзе расейскіх акупацыйных войскаў;
🔸 Баронячы Украіну загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў;
🔸 Расейскі транспартавік Іл-76 упаў у Белгародскай вобласці;
🔸 Трамп і Байдэн не сустракаюць супраціву пад час першых праймэрыз;
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» 🎞
🔻 Ня менш за сотню чалавек зазналі пераслед беларускіх сілавікоў за ўчора
Шмат хто ўжо на волі з падпіскай аб нявыездзе і неразгалошванні
Тэлефоны некаторых затрыманых пасля ператрусаў і допытаў сілавікі забралі для праверкі, а камусьці аддалі тэлефон з усталяваным міліцэйскім тэлеграм-ботам «Магніт», які дазваляе сілавікам дыстанцыйна сачыць за акаўнтам людзей.
Паводле праваабаронцаў, менавіта дапамога ад «INeedHelpBY» у шматлікіх выпадках і цікавіла сілавікоў. Пыталіся, «хто дапамагае з перадачамі і хто аплачвае кошыкі з прадуктамі». Паказвалі раздрукоўкі з «Е-кошыкаў», шукалі мабільныя праграмы замежных банкаў, а таксама патрабавалі тлумачэнняў наконт грашовых пераводаў на беларускую картку з-за мяжы.
Паведамляецца, што сілавікі нібыта праглядаюць аплаты ў сэрвісах з літоўскіх і польскіх картак і збіраюць інфармацыю пра сумы
#рэпрэсіі
💬 Андрэй Стрыжак: Сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопту»
Кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак не сумняваецца, што неабходныя звесткі сілавікам даў рэтэйлер «Еўраопт».
☝️ Арганізацыя «INeedHelpBy», што дапамагае беларусам, ладзіла даставу больш чым 16 тысячам сем’яў, якія пацярпелі падчас пратэстаў і далейшых рэпрэсіяў, і карысталася сэрвісам «е-доставка». Выглядае, што сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопту» і паводле гэтых базаў «працавалі».
🐕Гэтага лахматага безбілетніка знайшлі ў цягніку Менск – Віцебск
Правадніцы вырашылі яго накарміць.
Людзі ў каментарах успомнілі гісторыю ката Твікса, якому пашанцавала менш – правадніца выкінула яго на мароз.
Добра, што ў свеце добрых людзей больш❤️
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць па «справе аналітыкаў Ціханоўскай»
Усе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой.
У прэс-рэлізе сцвярджаецца, што аналітыкі «далучыліся да змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Рэспублікі Беларусь неканстытуцыйным шляхам, увайшлі ў экстрэмісцкія фармаванні, створаныя для забеспячэння эфектыўнасці злачыннай дзейнасці».
📸Фота мае ілюстрацыйны характар
👆«Кансервацыя найгоршых практык з невялікімі пазітыўнымі навацыямі»
Што за ён, новы закон пра банкруцтва, які дзейнічае ў Беларусі ўжо некалькі месяцаў? Паводле чыноўнікаў, ён «кардынальна адрозніваецца» ад свайго папярэдніка, бо істотна змяняе працэдуры, прававое становішча і ролю ўдзельнікаў.
Спыталі ў экспертаў, што насамрэч у законе і ці зменіць ён нешта ў лепшы бок. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
Добры дзень, спадарства!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Як кампанія Аляксандра Шакуціна атрымлівае субсідыі з дзяржаўнага бюджэту
Праз VPN
Ініцыятыва «BELPOL» падзялілася з «Белсатам» дакументам, у якім кіраўніцтва прадпрыемства «Амкадор» просіць беларускі ўрад аб рэфінансаванні пазыкі.
🔸Як бяспечна і небяспечна падтрымліваць пацярпелых ад рэпрэсіяў
Праз VPN
«Белсат» распытаў экспертаў, як цяпер дапамагаць людзям, каб было бяспечна тым, хто дае і атрымлівае дапамогу.
🔸Ізраіль прапануе паўзу, ЗША атакуюць хусітаў
Праз VPN
Тлумачым, што адбываецца на Блізкім Усходзе.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 24 студзеня
📌 Працягваюцца ператрусы і затрыманні сваякоў палітвязняў;
📌 Ціханоўская заклікае партнёраў адрэагаваць на масавыя затрыманні ў Беларусі;
📌 Радыё Свабода: загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў;
📌 Грамадзянін Беларусі, які ваяваў за Расею, загінуў на Херсоншчыне;
📌 Літва забараніла наведваць Беларусь вайскоўцам і дзяржаўным службоўцам
📌 У Белгародскай вобласці Расеі ўпаў ваенны самалёт. Ніхто не выжыў. Вынікі 700-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне;
📌 Ізраіль гатовы пайсці на двухмесячнае перамір’е і вывесці войскі з некаторых раёнаў Газы. Што адбываецца на Блізкім Усходзе;
📌 Парламент Турцыі ўхваліў заяўку Швецыі на ўступленне ў NATO. Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан заклікаў парламент краіны прагаласаваць за далучэнне Швецыі да альянсу.
#рэпрэсіі ў Белераусі. Асноўнае за 24 студзеня
🔸 Новы рэйд сілавікоў. Праваабаронцы налічылі 131 затрыманне. Як паведамляе крыніца «Белсату», вядома як найменей пра тры сям'і палітзняволеных, да якіх сёння заявіліся сілавікі. Закупкі праз дастаўку «Еўраопту» расцэньваюць як «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»;
🔸 У Гомлі прайшоў ператрус у палітэмігранта Валерыя Крахмалава. Ён пакінуў Беларусь пасля рэпрэсій у 2021-м годзе;
🔸 Не выходзіць на сувязь маці актывіста Іллі Міронава;
🔸 Затрымалі былую журналістку catholic.bу Аксану Ючкавіч;
🔸 Учора была затрыманая былая актывістка стачкаму на наваполацкім «Паліміры» Алена Вінакурава;
🔸 За 23 студзеня, паводле праваабаронцаў, як найменей 100 чалавек зазналі пераслед з боку беларускіх сілавікоў;
🔸 Андрэй Стрыжак выказвае меркаванне, што сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопту»;
🔸 Выкладчык прывёў студэнтаў на экскурсію ў РАУС – яго затрымалі;
🔸 44‑гадовага менчука затрымалі за 2000 каментароў і данаты;
🔸 Марыне Адамовіч прысудзілі 15 содняў. Пра Міколу Статкевіча дагэтуль няма звестак;
🔸 48-гадовага Дзяніса Красько асудзілі на тры гады калоніі;
🔸 Яшчэ пяць чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі;
🔸 Праваабаронцам стала вядома адразу пра некалькі прысудаў паводле «народнага» артыкула;
🔸 Кіраўнік Шатландыі ўзяў патранаж над музыкам Тor Band;
🔸 Мінінфарм прыпыніў дзейнасць выдаўца Рамана Цымберава;
🔸 Беларускія адвакаты апублікавалі відэа ў падтрымку сваіх зняволеных калег з нагоды Міжнароднага дня юрыстаў, якія знаходзяцца пад пагрозай.
🔹 Як бяспечна і небяспечна падтрымліваць пацярпелых ад рэпрэсіяў
💔Уладзіслаў Савіцкі
Жыхар Баранавічаў. Першапачаткова яго вінавацілі ў падпалах «Табакерак».
Аднак пазней стала вядома, што мужчыну ставяць у віну тое, што 8 сакавіка 2021 года ў Instagram ён выклаў сторыз «з тварам Лукашэнкі ў жаночым абліччы» і тэкстам: «C 8 сакавіка, Дарагія жэншчыны. Жэстачайшаго здароўя і толькі прыемных ашчушчэній».
За гэта яго абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнкі і прысудзілі 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
#рэпрэсіі
🔻 Закупкі ў Еўраопце - «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Новыя падрабязнасці масавых затрыманняў
Нашы крыніцы паведамляюць, што крымінальныя справы заводзяць у дачыненні да людзей, якія закуплялі прадукты для палітвязняў і іхных сваякоў. Закупкі праз дастаўку «Еўраопту» расцэньваюць як «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Вядомыя ўжо некаторыя прозвішчы, але з мэтаў бяспекі яны не могуць быць апублічаныя.
📌 @dissidentBY і @viasna96 на цяперашні момант налічылі 131 затрыманне (за 23 і 24 студзеня).
🔻 Нагадваем, што ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій своечасова праверыць інфармацыю не з’яўляецца магчымым.
Экстраныя меры бяспекі і перасцярогі 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🇩🇪1,5 мільёна асобаў выйшлі на антыфашысцкія мітынгі
Так цяпер выглядаюць гарады Нямеччыны. Калі жыхары даведаліся, што хоча зладзіць ультраправая партыя, яны не змаглі проста сядзець дома.
Супраць чаго выйшлі немцы, глядзіце ў відэа.
🍎 40 гадоў таму Apple прэзентавала Macintosh
Гэта па сутнасці першы камерцыйна паспяховы, зручны для карыстання кампьютар.
Яго хацелі назваць «MAC» (Mouse Activated Computer – «камп'ютар з мышкай»). Таксама быў варыянт – «McIntosh» (як гатунак яблыкаў), але брэнд ужо быў заняты. Таму крыху змянілі напісанне.
☝️ З нагоды юбілею фанаты Apple запусцілі сайт з усімі цікавосткамі, фота і відэа з Macintosh
😁 У Менску заўважылі сабаку, які спрабаваў «запаркаваць» машыну
Аўтар роліка патлумачыў, што за стырном сядзеў кіроўца, а сабака – на заднім сядзенні. Аднак ракурс трапіўся такі, што стварыў ілюзію сабакі за стырном.
Глядзіце самі ☝️
😋 Беларуска эмігравала праз пераслед, а цяпер пячэ хлеб са смакам дзяцінства
Гарадзенская настаўніца Алена Дружыніна разам з мужам і дачушкай уцякла ад пераследу за сваю грамадзянскую пазіцыю і падтрыманне антылукашэнкаўскіх пратэстаў.
Каб хоць неяк здабыць для сям'і капейчыну, жанчына зрабіла тое, чаго не рабіла ніколі дагэтуль - выгадавала закваску і пачала выпякаць беларускі чорны хлеб.
Свой брэнд Алена так і назвала - «Чорны хлеб». А цяпер майстрыца марыць пашырыцца з хатняй мануфактуры да міні-цэху.
🎥 Глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life»
⏺Новы рэйд сілавікоў
Як паведамляе крыніца «Белсату», вядома як найменей пра тры сям'і палітзняволеных, да якіх сёння заявіліся сілавікі.
Паводле праваабаронцаў, за ўчора, 23 студзеня, не меней за 100 чалавек зазналі пераслед з боку беларускіх сілавікоў. Пераважна гэта сваякі палітзняволеных і палітвязні, якія выйшлі на волю
#рэпрэсіі
🕯 Пайшла з жыцця ўдзельніца беларускага антысавецкага падполля
Марыі Бялевіч (Бабіч) было 95 гадоў. Пра яе смерць паведамляе Рада БНР.
Марыя была студэнткай Глыбоцкай педагагічнай вучэльні і ў 1946 годзе далучылася да арганізацыі «За Беларусь». Чальцы арганізацыі папулярызавалі беларускую мову і культуру, прасоўвалі ідэю незалежнасці Беларусі і супрацьстаялі русіфікацыі навучальнага працэсу.
☝️ На відэа – частка серыі фільму «Галасы стагоддзя» Касі Камоцкай і Віктара Корзуна
😱Рэжым збіраецца нацыяналізаваць «Макдоналдс»?
Прынамсі, суд пастанавіў перадаць прадпрыемства дзяржаве. Каму належала франшыза раней, і хто будзе кантраляваць яе ў будучыні?
Як «адціскаюць» бізнес у Беларусі, глядзіце ў нашым відэа⬆️
📺 Яшчэ больш падрябязнасцяў глядзіце ў нашым галоўным выданні навінаў «Аб'ектыў» а 20.00 (час менскі) на youtube-канале belsat_news">«БЕЛСАТ NEWS»