📌 Па выніках візіту ПАРЕ ўвяла пасаду спецдакладчыка па Беларусі
Пра гэта паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Таксама 6 лістапада Камітэт міністраў Савета Еўропы ўхваліў стварэнне Інфармацыйнага офіса па Беларусі ў Вільні, цяпер чакаецца галасаванне ў Сейме Літвы.
☝️Чакаецца і запуск праграмы стажыровак для беларусаў у Радзе Еўропы. Гэта «беспрэцэдэнтнае рашэнне, бо Беларусь не з’яўляецца фармальным сябрам арганізацыі», піша тэлеграм-канал Ціханоўскай.
📌 Польшча адказала на абвінавачванні беларускіх памежнікаў у забойстве мігрантаў
Беларускі памежны камітэт абвінавачвае краіны Еўразвязу ў жорсткім абыходжанні з мігрантамі, нанясенні цялесных пашкоджанняў, забойстве. «Белсат» папрасіў Міністэрства абароны і Памежную ахову Польшчы пракаментаваць заявы беларускіх уладаў.
👉 Распавядаем, што нам адказалі.
❤️ «Каталіцкі касцёл у Беларусі – не забыты»
Дзень салідарнасці з пераследаваным Касцёлам адзначаць у Польшчы 10 лістапада. У гэтым годзе ён будзе прысвечаны святарам і вернікам Святой зямлі – з Ізраілю, Лівану, Сірыі і пройзе пад дэвізам «S.O.S. для Святой зямлі». Пра расказалі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі:
«Дзень салідарнасці – гэта дзень, у які мы хочам запрасіць людзей да супольнай малітвы за тых, хто застаўся на Святой зямлі, хто яшчэ пакутуе ад вайны і рознага роду пераследу, у тым ліку рэлігійнага»
📡 Апарат NASA Juno зрабіў новыя фатаграфіі Юпітэра
Juno знаходзіцца на арбіце планеты ўжо восем гадоў
😢 За апошнія дзевяць месяцаў лічба тых, каго ў Беларусі асудзілі за «здраду дзяржаве» павялічылася ўдвая
Па стане на 6 лістапада 2024 года па гэтым артыкуле асуджана мінімум 88 чалавек, з іх 13 жанчын.
👉 Каго судзілі за «здраду дзяржаве» і што за гэта пагражае, чытайце ў нашым артыкуле
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
#рэпрэсіі
Адкрываеш стужку БелТА, а там... тое ж што і на старонках незалежных СМІ 🙈
Як беларускія медыя трапілі ў пастку Лукашэнкі, у праграме «Шчыра кажучы» разважае блогер і журналіст Глеб Сямёнаў. Ці згодныя вы з ім?
▶️ Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале «Белсат NEWS»
😊 Добрых навінаў апошнім часам вельмі не хапае
👉 Сабралі для вас крышачку пазітыву пра «непалітыку», «незатрыманні» і «нетрагедыі».
Расейскія дроны атакавалі сталіцу Украіны
Сёння ноччу ў пяці раёнах Кіева адбыліся вялікія пажары. Паводле мясцовых уладаў, яны былі выкліканы ўдарамі беспілотнікаў.
На гэты момант вядома пра аднаго пацярпелага. У выніку атакі загарэліся прыватны дом, рэстаран, склад і гаражы.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Чаго чакаць Беларусі і Украіне ад Трампа?
Хоць Дональд Трамп і абяцаў скончыць вайну за 24 гадзіны пасля перамогі на выбарах, ягонае пераабранне не азначае міру. Мы спыталі ў Валея Кавалеўскага, якой можа быць палітыка будучага прэзідэнта ЗША і як яна паўплывае на Беларусь. Чытайце праз VPN.
🔺 Раскрытая прычына смерці 22-гадовага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра
Знаёмыя сям'і памерлага хлопца распавялі, што было напісана ў пасведчанні аб смерці. Матэрыялы цяпер выклікаюць яшчэ больш пытанняў. Што там — чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 У Беларусь прыляцела зорка фільма «Дастукацца да нябёсаў»
Актор Тыля Швайгера ўчора заўважылі ў аэрапорце Менска. Магчыма, ён прыме ўдзел у фільме, які ўжо на працягу двух тыдняў здымаюць па ўсёй Беларусі. Падрабязней пра стужку чытайце на сайце праз VPN.
Сілавікі замест назіральнікаў на «выбарах», у камісіях таксама яны, і ўсё гэта ахоўваюць сілавікі 🙈
А калі сілавікоў не хопіць, іх мабілізуюць з сілавікоў-пенсіянераў.
☝🏻Гэткім планам падзяліўся кіраўнік МУС Іван Кубракоў. Падрабязнасці чытайце па спасылцы (праз VPN)
📌 У Беларусі паляўнічыя зладзілі сафары з верталёта. Цяпер на іх заведзеная крымінальная справа
Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на 12 паляўнічых, якія ў тым ліку з верталёта МІ-2 палявалі на ласёў, бурага мядзведзя і дзікіх птушак.
Падчас палявання мужчыны выкарыстоўвалі «радыёстанцыі, квадракоптары, прыцэльныя прылады, прыборы начнога бачання, квадрацыклы і пазадарожнікі».
👉 Падрабязней
🤡 «Бліскучая сямёрка» ідзе на так званыя выбары
Навошта Лукашэнку кандыдаты-спойлеры, якія могуць зблытаць яго планы?
Пра гэта падыскутуюць палітолаг Павел Усаў і гендарная экспертка Ірына Сідорская. Глядзіце новы выпуск праграмы «Двубой» 👇
🤯 «Гані бабкі за індульгенцыю – і валі»
Беларуска з 2022 года жыве ў Літве. На радзіме яна не была больш за год і вырашыла з'ездзіць наведаць хворага бацьку. На наступны дзень пасля прыезду яе выклікалі ў КДБ.
☝️ Дзяўчына падзялілася сваёй гісторыяй, каб папярэдзіць тых, хто хоча паехаць у Беларусь на вялікія выходныя: гэтая паездка можа каштаваць вам вельмі дорага. Пачытайце
#рэпрэсіі
🤔 Правесці «найвялікшую дэпартацыю ў амерыканскай гісторыі» і пабыць дыктатарам «у першы дзень» абрання. Што яшчэ абяцаў Трамп?
Трамп – імаверны пераможца прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Падобна, рэспубліканцы перамагаюць у абедзвюх палатах парламенту.
👉 «Белсат» згадвае, што Трамп абяцаў перад выбарамі.
🤷♀️ Польскія праваахоўнікі не знайшлі нападнікаў на беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча
Пракуратура закрыла справу.
👉 Што адбылося: у сакавіку гэтага года хуліганы ўварваліся на трэніроўку польскага футбольнага клубу «Заглэмбе Сасновец» і нібыта пабіла трэнера клубу - беларуса Аляксандра Хацкевіча. Нападнікі крычалі, каб ён ехаў назад у Беларусь.
Канфлікт удалося суцішыць пасля ўмяшання іншых чальцоў каманды. А сам Хацкевіч пасля нападу казаў, што падаваць заяву яго пераканала польская крымінальная паліцыя, бо сам ён не збіраўся гэтага рабіць.
☝️ На наступны дзень Хацкевіч і Залеўскі пакінулі клуб «Заглэмбе». У выніку каманда вылецела з другога дывізіёна.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі завяршылася фармаванне тэрытарыяльных камісіяў для выбараў прэзідэнта
✔️Камала Гэрыс прызнала паразу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША
✔️Белы дом плануе тэрмінова перадаць Кіеву шэсць мільярдаў долараў
✔️Мінулаю ноччу расейская армія атакавала Кіеў
✔️Гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаюць у Беларусі
✔️У Віцебску зарганізуюць сацыяльнае таксі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Улады заклапаціліся распаўсюджаннем радыкальнага ісламу ў Беларусі
Гэта вынікае з пратакола пасяджэння міжведамаснай працоўнай групы па ўдасканаленні дзяржаўнай палітыкі ў сферы нацыянальных адносінаў, створанай у сакавіку 2020 года.
👉 Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар падкрэслівае, што рэжым вельмі добра ведае пра пагрозы, «якія нясе ў сабе радыкальны іслам». І хоць на публіку пра гэтыя пагрозы не кажуць, але меры рэагавання, натуральна, прымаюць. Падрабязней
🏛 Былы палац Панятоўскага ў Панямуні зноў прадаюць
Першапачатковы кошт складаў 374 тысячы беларускіх рублёў. Цяпер жа цана ўпала да 70,2 тысяч без ПДВ. За такія грошы у Горадні не купіш нават старую «аднушку», піша Hrodnalife.
👉 Палац быў пабудаваны архітэктарам Джузэпэ Сака ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Там месцілася рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
❤️ Пераход на беларускую мову – гэта просты жэст, які адразу пакажа ўсім, тваю адметнасць, тое, што ты беларус
Матывацыя на крок да беларушчыны ад музыкі Піта Паўлава
🦟 Навукоўцы: глухія камары перастаюць размнажацца
Навукоўцы знайшлі новы спосаб барацьбы з хваробамі, якія распаўсюджваюцца камарамі. Яны пазбаўляюць самцоў слыху, праз што тыя не могуць знайсці самку, каб спарыцца.
Менавіта камарыхі распаўсюджваюць хваробы сярод людзей. У пошуках самкі самцы ўжываюць слых.
Даследчыкі правялі эксперымент, змяніўшы генетычны шлях, які самцы камароў выкарыстоўваюць для гэтага слыху. У выніку яны не ўступалі ў фізічны кантакт з самкамі нават пасля трох дзён знаходжання ў адной клетцы.
☝️ Навукоўцы кажуць, што такі спосаб барацьбы з камарамі шматабяцаючы, але яго неабходна давывучыць і дапрацаваць.
😋 Як прыгатаваць класічны беларускі боршч?
Ён гатуецца крыху інакш, чым традыцыйны ўкраінскі. У беларускі боршч ніколі не дадаецца капуста, а бурак адварваецца загадзя і дадаткова тушыцца на бураковым квасе.
А як у вашай сям'і гатуецца боршч?
🤔 Як можа выглядаць «мір ва Украіне» паводле Трампа?
Журналісты The Wall Street Journal раскрылі асноўны план спынення вайны ад ягоных дарадцаў. Самой Украіне ён можа не спадабацца. Якія там умовы — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🇩🇪 У Нямеччыне могуць адбыцца датэрміновыя выбары
Справа ў тым, што кіруючая кааліцыя краіны распадаецца. Олаф Шольц цяпер збіраецца вынесці пытанне аб даверы яго ўраду на галасаванне ў парламент.
Такія выбары ў гісторыі краіны праходзілі ўсяго тройчы: у 1972, 1983 і 2005 гадах.
Раней Шольц абвясціў аб адстаўцы міністра фінансаў Крысціяна Лінднера, абвінаваціўшы яго ў злоўжыванні даверам. Паводле канцлера, Нямеччыне патрэбна аператыўная яснасць у пытанні далейшага палітычнага курсу.
💥 #галоўнае за 6 лістапада
✔️ У Польшчы будуць судзіць беларуса за шпіянаж на карысць беларускіх спецслужбаў
✔️ Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ў ЗША
✔️ Тыль Швайгер быў заўважаны ў аэрапорце Менску
✔️ У Будслаўскім касцёле знайшлі раней невядомыя роспісы
✔️ У Горадні на іспыты ДАІ цяпекр можна запісацца анлайн
✔️ Кавалак вясельнага торта каралевы Элізабэт II і прынца Філіпа прадалі на аўкцыёне
✔️ Літва правядзе вайсковыя вучэнні каля мяжы з Беларуссю
✔️ Беларусу, які ў Крыме хацеў падарваць расейскага вайскоўца, прысудзілі 14 гадоў калоніі
✔️ У Кіева-Пячэрскай лаўры цяпер будзе захоўвацца графіці Бэнксі
✔️ У Беларусі паляўнічыя зладзілі сафары з верталёта. Цяпер на іх заведзеная крымінальная справа
✔️ Кубракоў паабяцаў задзейнічаць на выбарах ветэранаў МУС
✔️ Беларусам не пакажуць матч «Легія» - «Дынама-Менск», які пройдзе ў Варшаве 7 лістапада
#рэпрэсіі Асноўнае за 6 лістапада
🔻 Тэндэнцыі рэпрэсій у Беларусі
🔻 Стала вядомая прычына смерці палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра
🔻 Беларуска з'ездзіла дадому і трапіла на «гутарку» ў КДБ
🔻 Цэлую сям'ю будуць судзіць за «распальванне варожасці»
🔻 У Лепелі супрацоўніка «Белтэлекама» судзілі за «экстрэмізм» на прадпрыемстве
🔻 За «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» пачалі судзіць палітзняволенага фатографа
🔥 У Кіева-Пячэрскай лаўры цяпер будзе захоўвацца графіці Бэнксі
Графіці дэмантавалі з разбуранага расейскімі ракетамі дому ў Гастомелі Кіеўскай вобласці, паведамляе міністэрства культуры і стратэгічных камунікацыяў Украіны.
👉 На графіці намаляваная жанчына ў халаце, з бігудзямі і ў процігазе перад абгарэлым вакном. Жанчына нібыта гатовая патушыць полымя. Менавіта гэтая выява стала метафарай барацьбы ўкраінцаў з агнём вайны, распаленым расейскай агрэсіяй, і адным з самых вядомых сімвалаў міжнароднай падтрымкі Украіны.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Трамп выйграў, чаго чакаць далей? Як праходзілі выбары ў ЗША распавядзе Ігар Кулей
🔸Дэмакратычны форум у Страсбуры. Што за ён і на што ўплывае
🔸Дзяцей будуць скіроўваць у спецустановы па заяве бацькоў. Ці дапаможа гэта ў барацьбе з залежнасцямі падлеткаў?
🔸Кажуць золата-валютныя рэзервы нарастаюць. А што насамрэч?
🔸СТБ не будзе трансляваць заўтрашні матч Легіі ды Дынама, а мы прасочым
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/3mXoBbagUMI
🍰 Кавалак гнілога торту за 2,8 тысячы фунтаў стэрлінгаў? Так, калі гэта торт з вяселля самой каралевы!
Кавалак вясельнага торта каралевы Элізабэт II і прынца Філіпа прадалі на аўкцыёне Reeman Dansie ў Англіі. Дэсерт захоўваўся 77 гадоў з моманту шлюбу пары ў 1947 годзе, піша The Times.
«Прысмак» належаў адной з былых супрацоўніц Халіруцкага палаца, якая захоўвала яго ў валізцы пад сваім ложкам. Пачастунак ёй адправілі на знак падзякі за сервіз для дэсертаў, які яна падарыла маладым.
🙈 Лот купіў жыхар Кітая за 2,8 тысячы фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 3,5 тысячы долараў). Адзначаецца, што торт добра захаваўся з-за алкагольнай прапіткі...Але ўсё ж спадзяемся, што ён яго не пакаштуе...
👗 Жаночы «чорны супраціў». Мода эпохі паўстання Каліноўскага
Выказваць свой пратэст супраць чагосьці праз вопратку – папулярная з’ява ў сённяшні час. Аднак не новая. Яшчэ ў час паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 года існаваў «чорны супраціў».
З чаго складаліся строі ўдзельніц «чорнага супраціву», як гэта ўсё выраблялася і на якія рызыкі ішлі жанчыны, каб гэта насіць, распавядае Кацярына Ваданосава ў сваёй аўтарскай праграме «Нітка Зорка» 👇
👆Спыніць вайну ва Украіне за 24 гадзіны і дэпартаваць мільёны мігрантаў
Такія перадвыбарныя абяцанні давай Доналд Трамп. А што яшчэ ён абяцаў?
Глядзіце ў нашым відэа!