◽️У Расеі двух беларусаў асудзілі за «дыверсію»
Арцёму Брэскаму і Кірылу Баську прысудзілі па 12 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
Пракурор прасіў для беларусаў больш жорсткае пакаранне: Арцёму Брэскаму – 14,5 года калоніі, Кірылу Баську – 14 гадоў.
Арцём Брэскі і Кірыл Басько – нарадзінцы Віцебску. Яны прыехалі ў Маскву на заробкі ў снежні 2022 года. Пасля затрымання на мужчынаў спачатку склалі пратаколы аб дробным хуліганстве і аштрафавалі за лаянку ў грамадскім месцы. Пазней суд арыштаваў беларусаў паводле артыкулу аб наўмысным псаванні маёмасці, а пасля гэтага абвінавачванне было перакваліфікаванае ў артыкул аб дыверсіі.
Паводле следства, Басько і Брэскі за ўзнагароду падпалілі электравоз у лакаматыўным дэпо «Арэхава-Зуева» пад Масквой.
🤬 У Лукашэнкі не выходзіць гандляваць людзьмі (а так хацелася б)
Ці прывялі да чагосьці памілаванні і змякчэнне рыторыкі ў бок Захаду?
Паглядзіце!
◾️Малады хлопец памёр у калоніі у Івацэвічах
Пра смерць вязня паведамляе «Mayday Team». Ён адбываў свой тэрмін у 9-м атрадзе.
Адміністрацыя калоніі робіць усё дзеля таго, каб схаваць інфармацыю пра гэта. Бацькоў памерлага таксама папярэдзілі пра недапушчальнасць разгалошвання абставінаў ягонай смерці. Як паведамляюць праваабаронцы, цела хлопца выдалі бацькам на выхадных, пасля чаго яго неадкладна пахавалі.
Паводле непацверджанай інфармацыі, прычынай смерці мог стаць суіцыд.
На беларуска-польскай мяжы зноў вялізныя чэргі
😱 Паводле сведчанняў кіроўцаў аўтамабіляў, для перасячэння мяжы даводзіцца стаяць больш за двое содняў – і гэта для таго, каб толькі патрапіць у зону чакання.
Пра сітуацыю на мяжы распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
✈️ Беларускі Гаюн: за ноч і раніцу мінімум 3 «шагэды» заляцелі на тэрыторыю нашай краіны
Пры гэтым адзін з іх - знік. Ён заляцеў з Кіеўскай вобласці, рушыў у бок Нароўлі, а пасля пра ягонае месцазнаходжанне нічога не вядома.
Знішчальнікі паветраных сілаў Беларусі ў паветра не паднімаліся.
Фотафакт: вось такі помнік усталявалі на магіле Станіслава Шушкевіча
Фотаздымкамі падзялілася Радыё «Свабода».
📍Надаем, Станіслаў Шушкевіч памёр у 2022 годзе, перад гэтым хварэў на COVID-19 і трапляў у рэанімацыю.
📍МЗС Латвіі заявіла, што 26 грамадзянаў гэтай краіны знаходзяцца пад арыштам у Беларусі
Прэс-сакратарка латвійскага МЗС Дзіяна Эглітэ паведаміла, што прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску аказвае затрыманым неабходную і магчымую консульскую падтрымку, аднак такая дапамога абцяжараная адсутнасцю вяршэнства закону ў Беларусі.
МЗС Латвіі рэкамендуе сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь праз рызыку ўзнікнення фіктыўных справаў супраць грамадзянаў Еўразвязу.
🇬🇪 Прэзідэнтка Грузіі не прызнае вынікі выбараў, апазіцыя на знак пратэсту адмаўляецца ўваходзіць у парламент
Саламэ Зурабішвілі сцвярджае, што выбары былі татальнай фальсіфікацыяй на карысць кіроўнай партыі «Грузінская мара»:
«Я не прызнаю гэтыя выбары. Гэтыя выбары не могуць быць прызнаныя. Гэта тое ж самае, што прызнаць прыход сюды Расеі, падпарадкаванне Грузіі Расеі».
💥 #галоўнае за 27 кастрычніка
✔️ На парламенцкіх выбарах у Грузіі лідзіруе кіроўная партыя
✔️ У выніку ізраільскіх удараў Іран не зможа вырабляць балістычныя ракеты цягам года
✔️ Памёр кот Крошык, якога лячылі ад атлусцення
✔️ «Шагэды» ў Беларусі: уначы заляцелі яшчэ два БПЛА
✔️ Мульцяшны мядзведзік Пэдынгтан атрымаў сапраўдны брытанскі пашпарт
✔️ Ісландыя афіцыйна зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень без змяншэння заработнай платы
✔️ Якія імпрэзы запланавалі беларусы замежжа да Ночы расстраляных паэтаў
✔️ Латвійскі прарасейскі журналіст збег ў Беларусь каб пазбегнуць турмы
✔️ Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес апублікаваў відэа, дзе яго машыну абстралялі
#рэпрэсіі:
▪️ Сілавікі затрымалі вядомых мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву
▪️ Сястра Марыі Калеснікавай расказала пра стан яе здароўя
▪️ У Маладзечне затрымалі мужчыну за спробу сарваць дзяржаўны сцяг
📚 У Беларусі працягваюць забараняць кнігі
Што цяпер не атрымаецца купіць і пачытаць - глядзіце ў нашым сюжэце.
🤦♀️ П.С. Толькі не распавядайце чыноўнікам пра электронныя кнігі.
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці змогуць беларускія дэмсілы паўплываць на хаду прэзідэнцкіх выбараў?
🔸 Як Лукашэнка метадычна падманвае электарат
🔸 Парламенцкія выбары прайшлі ў Грузіі
🔸 У Беларусі не стае лекараў і настаўнікаў. Наколькі сур’ёзная праблема і што ўлады думаюць з гэтым рабіць?
🔸 Лукашэнка зноў будзе гандляваць палітвязнямі?
🔸 Чысткі ў адукацыі — ад прыватных школаў і курсаў польскае мовы, да ліквідацыі «Стрымлайн» і «Лідар»
Далучайцеся да нашага эфіру!
😳 Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес апублікаваў відэа, дзе яго машыну абстралялі
На відэа, апублікаванае ў Facebook, бачна, што Маралес сядзіць на пярэднім пасажырскім сядзенні, а лабавое шкло абстралянае.
Кіроўца паранены, але працягвае кіраваць аўтамабілем.
☝️ Прыхільнікі Маралеса ўжо два тыдні блакуюць аўтамагістралі ў цэнтры Балівіі.
За гэта ўрад раскрытыкаваў Маралеса.
Аднак заяўляе, што паліцыя «не праводзіла ніякіх аперацый» супраць былога прэзідэнта.
👉 Хуан Эва Маралес Айма - былы прэзідэнт Балівіі. У выніку масавых антыўрадавых пратэстаў у 2019 годзе, быў вымушаны сысці ў адстаўку і пакінуць краіну.
Лічыцца першым прадстаўніком карэннага насельніцтва Амерыкі, які кіраваў Балівіяй з часоў пачатку іспанскай каланізацыі. Узначальваў Балівію даўжэй, чым хто-небудзь у яе гісторыі (13 гадоў).
📸 Паводкі ў Нігерыі і Сенегалу, атака ўкраінскіх гарадоў расейскімі БПЛА, апоўзень у Босніі і Герцагавіне
Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках.
🇮🇸 Шчырай зайздрасці пост...Ісландыя афіцыйна зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень без змяншэння заработнай платы
Па выніках 2023 года ВУП краіны вырас на 5%, што ў тым ліку звязваюць са скарачэннем працоўнага тыдня
🐿 Пілотны праект, у рамках якога з 2020 па 2021 год 51% жыхароў краіны скарацілі працоўны тыдзень да 35-36 гадзін, паказаў станоўчыя вынікі. Так, прадукцыйнасць працы захавалася ці нават вырасла, а беспрацоўе дасягнула мінімальных паказчыкаў сярод еўрапейскіх краін.
Спецыялісты адзначаюць, што палепшыўся агульны дабрабыт работнікаў - ад зніжэння ўзроўню стрэсу і рызыкі выгарання да паляпшэння здароўя і гармоніі паміж працай і асабістым жыццём.
☝️ Эксперымент з чатырохдзёнкай праводзілі і ў Нямеччыне. Даследаванне паказала, што чатырохдзённы працоўны тыдзень паляпшае псіхічнае здароўе, сон і не ўплывае на прадуктыўнасць у горшы бок.
😊 Хіба што самы вядомы мульцяшны мядзведзік – Пэдынгтан – атрымаў сапраўдны брытанскі пашпарт
Пра гэта распавёў Роб Сілва, супрадзюсар будучага фільму «Пэдынгтан у Перу»:
«Мы напісалі ў Міністэрства ўнутраных справаў з запытам, ці можам мы атрымаць рэпліку, а яны выдалі Пэдынгтану сапраўдны афіцыйны пашпарт»
😲 Метро ў Смалявічы будзе будаваць «беларускі Ілан Маск»?
Лукашэнка запатрабаваў пабудаваць наземнае метро да Смалявічаў, а выкарыстоўваць прапанаваў струнныя тэхналогіі. Што гэта за «тэхналогія», адкуль яна ўзялася, і чаму ўсё гэта - вялікая афера, распавядаем ў нашай праграме «Атмасфера» з Аляксандрам Кныровічам.
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Юрый Губарэвіч, які цяпер жыве за мяжою, заявіў пра намер браць удзел у так званых выбарах 2025
🔻ЗША і Еўразвяз заклікалі расследаваць парушэнні на парламенцкіх выбарах у Грузіі
🔻 Расея ўдарыла кіраванымі авіябомбамі па Харкаўскай вобласці
🔻Пад удар украінскіх беспілотнікаў трапілі два спіртзаводы ў РФ
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале.
У Беларусі заблакавалі сайт праекту «Тузін Гітоў»
Пра гэта паведаміў праекта Сяргей Будкін:
«Што не дарабіла Ананіч, дарабіў Маркаў. Спробы спыніць працу "Тузіна" рабіліся і раней – дзевяць год таму за подпісам тагачаснай міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч я атрымаў папярэджанне, што доступ да рэсурсу можа быць абмежаваны "за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам"».
💱 Долар і еўра падаражэлі, расейскі рубель патаннеў
Паказваем, якія курсы валютаў 28 кастрычніка.
#курсывалютаў
◽️Затрымалі актора Уладзіслава Ліпоўскага
«Пакаяльнае» відэа з акторам «Беларусьфільма» з'явілася на ТГ канале, блізкім да сілавікоў. У відэа Уладзіслаў кажа, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы» і рабіў з іх перапосты, а таксама пакідаў негатыўныя каментары ў адрас сілавікоў.
Якія абвінавачанні выстаўленыя Ліпоўскаму, пакуль не вядома.
#рэпрэсіі
🤯Слухаў гімн седзячы - экстрэміст
Жыхар Менску прыйшоў на стадыён паглядзець матч, а падчас выканання гімну не ўстаў. За гэта яму прысудзілі штраф - і не маленькі: 555 рублёў.
Гэта адбылося ў 2023 годзе, а распавяла яе так званая суддзя Алена Пятрова. Паводле яе, мужчына здзейсніў правапарушэнне «экстрэмісцкай накіраванасці».
📸Фота мае ілюстрацыйны характар
👆Юрый Губарэвіч збіраецца прыняць удзел у «выбарах»
Пра гэта лідар руху «За свабоду» паведаміў у сваіх сацсетках. Паводле Губарэвіча, фармальных абмежаванняў ён не мае, бо ніводная крымінальная справа супраць яго не была даведзеная да прысуду.
Сабраць 100 тыс. подпісаў Губарэвіч плануе сярод беларусаў, якія пакінулі краіну.
Сам Юрый Губарэвіч цяпер знаходзіцца за мяжою, з’яўляецца каардынатарам ініцыятывы «Кадравы рэзерв», якая прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹«Калі б мы не распачалі рэформы, полк Каліноўскага сапраўды мог перастаць існаваць»
Полк Каліноўскага 100 дзён таму абвясціў аб рэформе. Як поспехі?
🔹Канцэрты, спектаклі, чытанні
Падзеі да Ночы расстраляных паэтаў.
🔹«Я баюся за ейнае жыццё»
Сястра Марыі Калеснікавай расказала пра здароўе палітзняволенай.
#штопачытаць
❓Як рэжым робіць статыстыку лекараў?
❓Хто насамрэч лечыць беларусаў?
❓Кім закрываюць дзіркі ў медыцыне?
Глядзіце ў нашым сюжэце.
😢 «Я баюся за ейнае жыццё»
Сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч у выпуску праекту «ТОК | TALK» паведаміла, што пасля аперацыі праз прабадную язву ў лістападзе 2022 года палітзняволеную адзін раз вазілі ў гарадскі шпіталь у Гомлі, і невядома, з чым гэта было звязана.
Таксама Хоміч адзначыла, што Марыя можа не вытрымаць умоваў за кратамі.
👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі
🤔 Пра што мараць дыктатары і дзе яны хацелі б правесці старасць?
Здаецца, Лукашэнка знайшоў такое месца. Прыемны бонус: там не працуюць ніякія санкцыі і яго не зможа дастаць Гаагскі трыбунал.
👉 Што гэта за месца — глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Навіны з будучыні».
🤡 Латвійскі прарасейскі журналіст збег ў Беларусь каб пазбегнуць турмы
Пра гэта паведаміў другі прарасейскі прапагандыст Аляксей Стэфанаў:
«Юру ў 66 гадоў маглі ўжо ў аўторак адправіць у турму на год і месяц за нібыта распальванне варожасці (ад яго імя пісалі непісьменныя пасты з заклікамі знішчаць латышоў).»
🕯 Беларусы ў эміграцыі запланавалі багата імпрэзаў да Ночы расстраляных паэтаў
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных і культурных дзеячаў, навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі.
Штогод напрыканцы кастрычніка беларусы ладзяць вечары памяці ахвяраў рэпрэсіяў.
👉 Сабралі для вас афішу гэтых мерапрыемстваў па ўсім свеце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤔 Берасцейскі мір 1918 года. Ці была БНР толькі праектам кайзераўскай Нямеччыны, як сцвярджаюць лукашысты?
Чаму Літва зберагла незалежнасць у міжваенны перыяд, Украіна дасягнула шмат, хоць і была заваяваная бальшавікамі, а Беларусь засталася адно на паперы? І адкуль увогуле ўзялася тая тэлеграма нямецкаму кайзеру, якую выкарыстоўваюць ворагі БНР для дыскрэдытацыі беларускай дзяржавы.
👉 Разіраемся ў таямніцах дыпламатыі ў новым выпуску праграмы «Intermarium»
😡 «Шагэды» ў Беларусі: уначы заляцелі яшчэ два БПЛА
Уначы 27 кастрычніка з тэрыторыі Украіны ў Беларусь зайшлі найменей два расейскія «шагэды».
Першы дрон прайшоў па калідору Славутыч – Чарнобыль у 00:34–00:44.
Яшчэ адзін БПЛА зайшоў у раёне Лоева і накіроўваўся на паўночны захад краіны. Вядома, што ён заляцеў углыб краіны і там прапаў.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu