belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🚑 Беларуская медыцына адчувае сур'ёзны кадравы голад

Кваліфікаваныя лекары з'язджаюць за мяжу за лепшымі заробкамі, а Мінздароўя РБ думае, як спыніць гэтую хвалю і пакінуць дактароў на радзіме.

Паслухайце, што гавораць нашыя эксперты ☝️

Читать полностью…

Белсат

😡 «Яны сунулі мне кубак з-пад «Ролтану». Там быў намаляваны певень, і мне сказалі: як пап'еш адсюль, станеш пеўнем»

Аляксандр – былы палітычны вязень. За расфарбаваныя бел-чырвона-белыя цюкі з сенам мужчына правёў год у няволі.У турме ён пазнаў фізічны і маральны гвалт, пасля чаго яму спатрэбіліся псіхатэрапія і аперацыя на каленях. 5 дзён яго трымалі за кратамі без штаноў.

👉 Пра тое, што яму прыйшлося прайсці, мужчына распавёў у праграме «Беларус беларусу»

Читать полностью…

Белсат

«Зачыні рот, а то муха ўляціць» 😮

Не, па-беларуску мы так не кажам. А як кажам? Тлумачым за паўхвіліны ☝🏻

Паслухайце гэты ўрывак з праграмы «Мова нанова» і больш ніколі не блытайце словаў «зачыніць» і «закрыць». Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬

Читать полностью…

Белсат

📌 Расея вырабляе для вайны ўсяго каля 30 % боепрыпасаў

Астатнія 70 % пастаўляюцца з Паўночнай Карэі і Ірану, піша Bloomberg.

«Толькі 30% снарадаў, выпушчаных сіламі Крамля ў апошні час, былі расейскай вытворчасці. Астатнія 60% паступілі з Паўночнай Карэі, і 10% былі іранскай вытворчасці, гаворыцца ў дакументах»


Паводле Bloomberg, са жніўня мінулага года Пхеньян адправіў каля 8 мільёнаў снарадаў паўночнакарэйскай вытворчасці калібрам 122 мм і 152 мм. Акрамя таго, на полі бою ва Украіне былі выяўленыя каля 100 ракет «Hwasong-11» і супрацьтанкавай зброі « Bulsae-4».

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Другая запар параза футбольнага менскага «Дынама» ў еўракубках

Гэтым разам у Хельсінкі, супраць HJK: тры галы менскага клубу былі адмененыя.

На пачатку фінская каманда ўвогуле не хацела гуляць супраць каманды з краіны, дзе пануе дыктатура, але іх прымусіў УЕФА.

👉 Нагадаем, што ў асноўнай сетцы еўракубкаў беларускага клубу не было шэсць гадоў. Як ён нарэшце туды трапіў і што сталася з бчб-заўзятарамі, якія нечакана з’явіліся на гасцявых трыбунах, чытайце ў нашым матэрыяле ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤬 За што закрылі адну з найбуйнейшых моўных школаў у Беларусі?

Каротка тлумачым разам з экспертамі ў нашым сюжэце. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪 «Грузінам давядзецца абіраць не ўрад, а лёс краіны»

26 кастрычніка ў Грузіі пройдуць парламенцкія выбары, якія самі грузіны называюць «лёсавызначальнымі». Фактычна грузінскае грамадства апынулася на раздарожжы паміж Еўразвязам і Расеяй.

Беларуская дыяспара асцерагаецца паўтарэння нашай гісторыі 2020 года, бо пагрозамі пазбавіць апазіцыю законных спосабаў барацьбы за ўладу «Грузінская мара» фактычна стварае ў краіне перадрэвалюцыйную сітуацыю.

👉 Чаму будучыя выбары настолькі важныя для Грузіі і якія прагнозы робяць эксперты, чытайце ў нашым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Алег Гарбуз зняўся ў польскім шпіёнскім серыяле Przesmyk ад Warner Bros. Discovery

Шасцісерыйны серыял распавядае пра польскага агента Еву Агінец, якая вырашыла сысці са службы пасля асабістай трагедыі. Аднак, калі яе партнёр знікае, яна зноў вяртаецца да шпіёнскай дзейнасці.

Прэм'ера запланаваная на пачатак 2025 года.

Читать полностью…

Белсат

🇨🇦 Сітуацыя, якую немагчыма ўявіць у Беларусі…У Канадскім горадзе ніхто не захацеў стаць мэрам

У канадскім горадзе Кайл пражывае ўсяго 400 чалавек. І аніводзін з жыхароў не падаў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка. Выбары павінны адбыцца 13 лістапада, але дагэтуль не ўдалося пераканаць хаця б аднаго чалавека балатавацца.

З гэткай праблемай горад сутыкнуўся яшчэ ў 2021 годзе, калі дзейсны мэр Джордж Уільямс па ўласнай ініцыятыве сышоў у адстаўку і ніхто не захацеў заняць яго месца.

🫣 Калі да 13 лістапада кандыдаты так і не з'явяцца, то будзе прызначаная дадатковая дата, а за ёй яшчэ адна, калі спатрэбіцца.

Горад Кайл знакаміты тым, што падчас дарожнага будаўніцтва ў 1960-х на яго тэрыторыі былі выяўленыя косткі шарсцістага маманта ўзростам 12 000 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

❓ Як змянілася праца ваеннага медыка ўсяго за 2,5 гады?

Пра гэта добра ведае ваяр Дантыст - медык эвакуацыі з палку Каліноўскага. Сам добраахвотнік з Літвы, але вырашыў далучыцца да беларускага палка.

Як ставяцца да яго пабрацімы і колькі вайсковых спецыяльнасцяў трэба засвоіць, каб выратаваць больш жыццяў на вайне, глядзіце ў нашай праграме «Ваяры».

Цалкам праграму глядзіце ў плэйлісце «Ваяры» на youtube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😡 У папраўчай калоніі №2 у Бабруйску некалькі асуджаных захварэлі на пнеўманію

Паводле праваабаронцаў, у перыяд з 14 па 29 кастрычніка адміністрацыя калоніі адмаўлялася ўключаць ацяпленне, «хоць жудасны холад быў нават у адрамантаваных памяшканнях для працяглых і кароткатэрміновых спатканняў».

Акрамя таго, у калоніі такія правілы, што вокны пастаянна трымаюць адчыненымі і зачыняць іх начальнікі атрадаў забараняюць, таму па ўсіх памяшканнях гуляе скразняк.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

❗️ Міжнародны крымінальны суд прызнаў, што Манголія не супрацоўнічала ў арышце і выдачы Пуціна падчас ягонага візіту ва Улан-Батор

А была абавязаная, як краіна, якая падпісала Рымскі статут. Таму МКС перадае справу ў Асамблею дзяржаваў-удзельніц Рымскага статуту.

☝️Адвакат-міжнароднік Сяргей Галубок у каментары «Белсату» адзначаў, што Рымскі статут адназначна наказвае дзяржавам-удзельніцам арыштоўваць асобаў згодна з ордарам Міжнароднага крымінальнага суду, і аніякіх іншых трактаванняў быць не можа.


🤷‍♀️ Аднак адказнасць за невыкананне ордару на арышт не прадугледжаная. У Гаагскага трыбуналу няма ўласных сілавікоў, таму можна спадзявацца толькі на супрацу з краінамі-ўдзельніцамі Рымскага статуту, падкрэсліў эксперт.

Читать полностью…

Белсат

😢 «Рана мы радаваліся партугальскім гуманітарным візам. Кепскія навіны»

Парламент Партугаліі адхіліў законапраект, які прадугледжваў выдачу гуманітарных візаў тым, хто хацеў бы прасіць прытулак у гэтай краіне. Пра гэта ў Х паведаміў расейскі актывіст Павел Елізараў, сябра партугальскай партыі «Ліберальная ініцыятыва», якая і прапанавала законапраект.

Раней законапраект прайшоў усе чытанні. Аднак потым была скліканая спецыяльная камісія, якая мусіла разгледзець прапанову, а шэраг палітыкаў змянілі свае пазіцыі. У прыватнасці, сябры ўльтраправай партыі «Chega» заявілі, што дакумент лабіруюць «здраднікі, якія хочуць нелегалаў рабіць партугальцамі»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Калі людзі вывучаюць замежную мову, то верагодна маюць намер з’ехаць

Школа «Streamline», адна з найбуйнейшых моўных школаў у Беларусі, пацвердзіла, што спыняе сваю дзейнасць.

Альянс расследавальнікаў Беларусі мае сваю версію магчымай прычыны закрыцця: у кіраўніка школы праз адкрытыя крыніцы журналісты знайшлі фірму ў Польшчы, якая надае тыя ж паслугі.

👉 Чаму моўная школа замінала ўладам Беларусі, запыталі ў экспертаў.

Читать полностью…

Белсат

📌 На польска-беларускай мяжы памежнікі ўжываюць зброю ў сярэднім некалькі разоў на дзень

Аднак усе стрэлы – папераджальныя, сцвярджае Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Камандзір «Бяспечнага Падляшша», генерал Аркадыуш Шкутнік, прызнаў, што на мяжы ўжываецца гладкаствольная зброя:

«Ужываем гумовыя кулі, якія не пранікаюць, і гэта скрайняя мера – стрэл у кірунку чалавека. Але дзякуючы гэтаму, пасля некалькіх разоў прымянення гладкаствольнай зброі, высветлілася, што самыя агрэсіўныя мігранты, калі бачаць, што салдаты ўзброеныя такой зброяй, не робяць спробаў агрэсіі, і гэта з’яўляецца эфектыўным фактарам стрымлівання»


Усяго ад пачатку 2024 года польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю зрабілі 1609 папераджальных стрэлаў.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Магчыма, такім чынам маральна рыхтуюць беларусаў да таго, што давядзецца ў вайну ўступаць»

Чаму Польшча і Румынія не збіваюць расейскія беспілотнікі, а рэжым Лукашэнкі збівае? 🤔 Паслухайце, што думае на гэты конт журналіст Зміцер Лукашук – адзін з гасцей свежага выдання нашай праграмы «Двубой».

👀 Выпуск цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Пятля Прыхільнасці» выпусціла новы цалкам беларускамоўны альбом

Ён мае назву «Суперпазіцыя» і складаецца з васьмі трэкаў

🎧 Паслухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


📌 Гайдукевіч будзе высоўваць сваю кандыдатуру на «прэзідэнцкіх выбарах»

📌 Мінабароны спыніла будаўніцтва новай вайсковай часткі на мяжы з Украінай

📌 Лукашэнка заявіў, што спробы далучыць Беларусь да РФ прывядуць да вайны

📌 Партугалія не будзе выдаваць гуманітарныя візы ўцекачам

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🔻 «Ніхто на сённяшні дзень не ў стане абараніць Лукашэнку ад спецаперацыі»

Палітолаг Павел Усаў, падзяліўся з намі меркаваннем на конт заяваў Лукашэнкі ў бок Расеі

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Беларускіх сілавікоў вучаць усяму, акрамя павагі да беларускіх падаткаплацельшчыкаў, за кошт якіх яны існуюць

Гэтым разам міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў анансаваў «актыўную фазу вучэнняў і трэніровак», якая распачнецца ўжо ў лістападзе. Яе мэта – падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў:

«Пачынаючы з ідэалагічных мерапрыемстваў, маніторынгу стану грамадскай бяспекі ў кожным населеным пункце, адпрацоўкі баявога зладжвання, функцыянавання аператыўна-сітуатыўных штабаў, сканчаючы працай спецпадраздзяленняў па вызваленні закладнікаў і перашкодзе захопу адміністратыўных будынкаў з масавым знаходжаннем грамадзянаў»


Паводле кіраўніка МУС, будучая выбарчая кампанія стане «чарговым экзаменам» для органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў.

Читать полностью…

Белсат

😏 Кітай мае намер абмежаваць пастаўкі за мяжу ваеннай прадукцыі, у тым ліку беспілотнікаў

Адпаведны заяву зрабіў прадстаўнік Мінгандлю КНР у дзень заканчэння саміту BRICS у Казані.

Ён таксама дадаў, што кітайскія ўлады збіраюцца зрабіць больш жорсткай практыку выдавання ліцэнзіяў, а таксама ўзмацніць працэс інспекцыяў, каб не дапускаць незаконнага экспарту.

👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ У Гомельскай вобласці ствараюць групы «грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці» для дзіцячых садкоўцаў

Усяго на Гомельшчыне ўжо тры такія групы. Апошнюю адкрылі 24 кастрычніка ў Жыткавічах.

🤡 На адкрыцці старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Валатоўскі заявіў, што «сёння як ніколі важна прывіваць дзецям любоў да Беларусі, знаёміць з яе гераічнай гісторыяй, развіваць пачуццё адказнасці і гонару за дасягненні краіны».

А па словах загадчыцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці ў Жыткавічах Святланы Міронавай, менавіта «выхаванне грамадзяніна было і застаецца галоўным прыярытэтам дашкольнай установы».

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Лукашэнка прыгразіў Маскве вайной

✔️Гайдукевіч заявіў, што будзе ўдзельнічаць у «выбарах» 2025 года

✔️Большасць украінцаў выступае за поўны разрыў дачыненняў з Беларуссю

✔️Еўразвяз перасцярог КНДР ад удзелу ў вайне супраць Украіны

✔️Манголія парушыла абавязацельствы, не арыштаваўшы Пуціна на сваёй тэрыторыі

✔️На аўкцыёне ў Лондане прадалі калекцыю твораў Марка Шагала

Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Кім быў беларус, які першым прыдумаў сабе тытул «Бацька»?

25 кастрычніка 1920 года 15-тысячнае войска на чале са Станіславам Булак-Балаховічам пачало паход з мэтаю адбіць частку Беларусі ад бальшавікоў.

Хто ж такі Станіслаў Булак-Балаховіч? Чаму ён на чале свайго атраду перакідваўся то да «чырвоных», то да «белых», то да эстонцаў і палякаў? Як падтрымаў БНР і спрабаваў у 1920 годзе адбіць частку Беларусі ў бальшавікоў і што з гэтага атрымалася. Як скончылася жыццё таленавітага вайскоўца і чаму адныя лічаць яго героем, а іншыя – авантурнікам?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» 👇

Читать полностью…

Белсат

🤯 Злачынцы зладзілі цэлую тэатральную пастанову, каб забраць кватэру ў ахвяры

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэту расследуе крымінальную справу аб падмане 46-гадовага мясцовага жыхара.

Паводле следства, жыхару Гомля патэлефанавалі з «банку». Мужчыне паведамілі, што на ягонае імя аформленыя шматлікія рахункі, на якія паступіла больш за 112 тысяч рублёў.

Пасля гэтага з гамельчуком звязаўся «падпалкоўнік з Фрунзенскага РАУСу г.Менску».

👉 Што было далей, чытайце ў нашым артыкуле.

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 25 кастрычніка

Еўра вырас больш чым на капейку. А долар і расейскі рубель падаюць.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Чэхія адмовіла беларусу ў міжнароднай абароне. Ён звярнуўся ў суд і выйграў

Увесну 2023 года менчуку Генадзю (імя змененае з меркаванняў бяспекі) Чэхія адмовіла ў міжнароднай абароне. У адказ мужчына падаў скаргу ў суд. Яе разгляд і сам працэс цягнуўся больш, чым паўтара года.

👉 Распавядаем, як гэта было і чым скончылася.

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

🎭 Вядомы оперны спявак Павел Валужын, які родам з Радашковічаў, дэбютаваў у Нью-Ёркскім Метрапалітэн-опера

Ён выканаў партыю герцага Мантуанскага ў оперы Джузэпэ Вердзі «Рыгалета», заўважыла «Зеркало»

Павел Валужын нарадзіўся ў Радашковічах. Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча імя Агінскага, затым Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю. У 2016-2018 быў салістам Вялікага тэатра.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Міністэрства аховы здароўя распрацавала пэўныя захады для барацьбы з дэфіцытам кадраў

У беларускіх шпіталях не хапае лекараў. Па ўсёй краіне не стае санітарак, лекараў-спецыялістаў і медычнага персаналу сярэдняга звяна. Агулам зараз у Беларусі - 14 тысяч вакансіяў у медыцыне.

🤡 У той жа час Белстат хваліцца мінімальным узроўнем беспрацоўя.

У чым тут нестыкоўка і як мінздароўя плануе змагацца з недахопам медыкаў, запыталі ў прадстаўніка ініцыятывы «BELPOL» Уладзіміра Жыгара, эканнамісткі Алісы Рыжычэнка і педыятра Міхаіла Самбурскога. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤡 Гайдукевіч возьме ўдзел у так званых прэзідэнцкіх выбарах

Старшыня ЛДПР, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч заявіў, што прыняў рашэнне ўдзельнічаць у так званых прэзідэнцкіх выбарах у Рэспубліцы Беларусь.

«Партыя ніколі не прапускала ніводнай выбарчай кампаніі з 1994 года. Мы заўсёды працавалі на ўмацаванне канстытуцыйнага ладу краіны (...) таму я хачу абвясціць аб сваім удзеле ў выбарах і вылучаюся ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў кандыдаты ў прэзідэнты»


Гайдукевіч адзначыў, што яго каманда будзе фармаваць ініцыятыўную групу і пачне збіраць подпісы для вылучэння.

Читать полностью…
Подписаться на канал