🧐 «What is "White Russia"?»
Такім пытаннем задаваліся брытанскія дыпламаты ў 1919 годзе.
Паглыбляемся ў кантэкст міжнародных падзей Першай сусветнай вайны і разбіраемся, чаму Літва здолела здабыць незалежнасць, Украіна атрымала міжнароднае прызнанне, а Беларуская Народная Рэспубліка засталася толькі на паперы.
▶️ Глядзіце ў новым выданні праграмы «Інтэрмарыюм» на YouTube-канале «Belsat History»
🔺Польшча можа змяніць правілы экстрадыцыі беларусаў
Польскі амбудсмэн Марцін Вёнцак заявіў, што сітуацыя з асноўнымі правамі і свабодамі ў Беларусі пагаршаецца, таму трэба разгледзець магчымасць скасавання пагаднення паміж Польшчай і Беларуссю.
Паводле яго словаў, цяпер экстрадыцыі беларусаў на радзіму выклікаюць абгрунтаваныя асцярогі, што свабоды і правы людзей, якіх экстрадуюць, могуць быць парушаны ў Беларусі. А гэта, у сваю чаргу, парушае раздзел 2 Хартыі ЕЗ аб асноўных правах і арт. 3 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў, якія падпісала Польшча.
🔹Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў пра неабходнасць змены правілаў выдачы карты паляка
Падчас выступу ў Сенаце, Радослаў Сікорскі паведаміў, што з 2008 года да 30 верасня 2024 года было выдадзена амаль 215 тысяч рашэнняў аб выдачы карты паляка. І пасля расейскай агрэсіі ў 2022 годзе цікавасць да яе ў Беларусі, Расеі і Украіне ўзрасла.
Аднак, дадаў міністр, у сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі ды Расеі расце неабходнасць унясення змяненняў у Закон аб карце паляка, каб дакладна вызначыць крытэрыі, якія даюць права на яе атрыманне:
«Перадусім дзеля нашай бяспекі. Адміністрацыйная Органы, прызначаныя для разгляду заяў на атрыманне карты паляка, сутыкаюцца з усё больш сур’ёзнымі пагрозамі. Адным з ключавых пытанняў з’яўляецца магчымасць для варожых Польшчы службаў стварыць практычна любое дасье кандыдата».
📍«Вельмі цяжкая абстаноўка на гэтым участку»
Ці можна сказаць што фронт на Данбасе пасыпаўся, і ці праўда, што цяпер заходнія партнёры кінулі Украіну? Каментуе палкоўнік запасу ЗСУ Раман Світан.
Як зменіцца сітуацыя на фронце пасля выбараў у ЗША глядзіце ў поўнай размове ў праграме Белсат Zoom 🎬
🕯 «Гэта была кампанія па знішчэнні беларускай эліты, пісьменнікаў, навукоўцаў»
У ноч на 30-га кастрычніка 1937 года, ці то пад мурамі турмы Амерыканкі, ці то проста ў Курапатах, расстралялі 113 чалавек.
Глядзіце, як цяпер прапаганда спрабуе перапісаць гісторыю, а беларусы дбаюць аб яе захаванні ☝️
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Антытэрарыстычныя вучэнні КДБ на мяжы з Літвою
🔻Святлана Ціханоўская ў Ісландыі, бярэ ўдзел у саміце краін Паўночнай рады
🔻Масква і Кіеў абмяркоўваюць спыненне ўдараў па энергааб’ектах
🔻Аўтарынак у Малінаўцы выставілі на продаж ?
🔻Гэлаўін забаранілі ў кавярнях Берасця
🤯СК заявіў, што атрымаў звесткі пра тое, што нібы польскія вайскоўцы забілі 241 мігранта
Што ж, паводле Следчага камітэту, з'яўляецца доказам? Паказанні польскага вайскоўца Эміля Чэчкі, які ўцёк у Беларусь.
«Паводле яго, з 8 па 19 чэрвеня 2021 года ён асабіста прымаў удзел і з’яўляўся відавочцам масавага сістэматычнага ажыццяўлення пакаранняў смерцю без суда ў дачыненні да 241 чалавека. Сярод забітых – жанчыны і дзеці»,
◽️Роўна 3 гады таму затрымалі журналістку Ірыну Слаўнікаву
30 кастрычніка 2021 года Ірына вярталася з адпачынку разам са сваім мужам. Яе затрымалі проста ў аэрапорце.
Спачатку Слаўнікавай прысудзілі 15 содняў, потым - яшчэ 15, а пасля - завялі крымінальную справу. У выніку Ірыне прысудзілі 5 гадоў зняволення, хоць нават пракурор запрашваў меней (4 гады зняволення). Таксама журналістку унеслі ў спіс «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У зняволенні ў яе пагоршыўся зрок.
Аднак Іра трымаецца. Толькі паглядзіце, якія кранальныя і цёплыя лісты яна піша сваім сябрам і родным!
😳 «Зараз ты адсюль пап’еш і станеш пеўнем»
Аляксандр — былы палітзняволены і актывіст. Разам са сваімі аднадумцамі ён размаляваў цюкі з сенам пад Рэчыцай у бел-чырвона-белыя колеры. За гэта ён год правёў за кратамі, дзе адчуў на сабе ўвесь ціск карнай сістэмы.
Шчыры расповед Аляксандра пра здзекі ў турме глядзіце ў новым выданні «Беларус Беларусу» 🎬
#рэпрэсіі
🔺У Кіеве праз атаку дронаў пацярпела 9 чалавек, сярод іх - дзіця
Сёння ноччу расейцы абстралялі дронамі Украіну. У выніку атакі на Кіеў абломкі збітага беспілотніка ўпалі на шматпавярховы жылы будынак. У раёне загарэўся адміністрацыйны будынак, пашкоджанні атрымаў дзіцячы садок.
Генеральны штаб ЗСУ адзначыў, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка Расея атакавала 62 ударнымі БПЛА тыпу «Shahed» і беспілотнікамі неўсталяванага тыпу.
У Мінабароны Расеі таксама заявілі, што перахапілі і знішчылі 23 украінскія беспілотнікі.
Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🔺КБД праводзіць вучэнні ля мяжы з Літвой
Сёння КДБшнікі збіраюцца правесці чарговыя вучэнні - гэтым разам для правярання гатовасці да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму. У іх, акрамя КДБ, прымуць удзел падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Следчага камітэта, Міністэрства надзвычайных сітуацыяў і іншых дзяржаўных органаў.
Вучэнні пройдуць на тэрыторыі Астравецкага раёну.
Сцэнар вучэнняў прадугледжвае задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў.
🫥 Новы антырэкорд: у Беларусі зафіксаваная рэкордна нізкая нараджальнасць
Пра гэта стала вядома з закрытай справаздачы Міністэрства аховы здароўя, якая трапіла да ініцыятывы BELPOL.
«У 2023 годзе ў родадапаможных установах рэспублікі і дома было зарэгістравана 64 089 родаў (у 2022 - м –-69 691), што на 8,0% менш, чым у 2022 годзе», – напісана ў справаздачы.
А гэта значыць, што нараджальнасць у 2023 годзе склала 6, 96 на 1 000 чалавек насельніцтва – і гэта, па словах медыкаў, самы нізкі паказчык за ўвесь час назіранняў з 1955 года. Раней ён не апускаўся ніжэй за 8,9.
📍Таксама з гэтага дакументу стала вядома пра мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя і кошты медыцынскіх паслугаў (спойлер: там такса ўсё кепска). Пра гэта чытайце на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Добрага ранку ўсім добрым людзям!
Пачытайце свежыя матэрыялы ад нашых журналістаў, якія вы маглі прапусціць цягам учорашняга дня:
🔺Як драўніна з Беларусі паступае на еўрапейскі рынак, нягледзячы на санкцыі
Тое, што абысці санкцыі ў цяперашнім свеце цалкам магчыма, ужо даўно не навіна. Расказваем, як гэта адбываецца ў выпадку з беларускай драўнінаю.
🔺Франак Вячорка: Ёсць больш важныя спонсары рэжыму, чым Машэнскі
Дарадца Ціханоўскай расказаў нам, як набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца спрабуюць унесці ў санкцыйныя спісы, але пакуль марна.
🔺У Беларусі зафіксаваная самая нізкая нараджальнасць за ўсю гісторыю назіранняў
Гэта стала зразумела дзякуючы зліву ад BELPOL, у руках якога апынулася закрытая справаздача Мінздароўя.
#штопачытаць
🍁🍂 Каб быць мастаком, не абавязкова мець фарбы і пэндзаль
Сталічны дворнік штогод даводзіць гэта, ствараючы свае шэдэўры з дапамогаю мятлы ды лісця.
Паглядзіце, што ён вырабляе 🤩
☝️ За кожным з гэтых імёнаў – перарваная гісторыя літаратурнага поспеху
Нам варта памятаць забітых паэтаў, каб такое больш не паўтарылася.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Чыноўнікі анансуюць «эвалюцыю» сістэмы рэгулявання коштаў
📌 Падрыхтоўка да «выбараў» ужо ідзе напоўніцу
📌 Масавае затрыманне беларусаў у РФ. Разбіраем, наколькі суседняя краіна небяспечная для палітычных уцекачоў з Беларусі
📌 Акцыі ў Варшаве ды Вільні да «Ночы расстраляных паэтаў»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🤔 Думаеце, ведаеце ўсё пра выбары ў ЗША? Праверце свае веды!
За гэтымі выбарамі сочаць усе, і здаецца, кожны - эксперт у іх. Але ці сапраўды ўсё так проста?
Прайдзіце тэкст на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN), і пераканайцеся, што насамрэч не.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🫠«Гэта абсалютна непад’ёмная праца для краіны, валавы ўнутраны прадукт якой у разы менш за выручку „Microsoft“»
Чыноўнікі задумалі нават беларускую аперацыйную сістэму. Навошта яна патрэбная ці можна ўвогуле старыць беларускую аперацыйную сістэму?
Спыталі ў сузаснавальніка Tut.by Кірыла Валошына. Што ён нам адказаў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📍Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤬 «Такой масавай працы карнікаў яшчэ не было»
Прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL» Уладзімір Жыгар − пра затрыманні беларусаў у Расеі
Паглядзіце!
🫥 У Лідзе падпалкоўнік два гады біў і змушаў да працы салдатаў тэрміновай службы
Яго прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады, спалучанай з гвалтам і асудзілі на чатыры гады калоніі.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны, служачы ў вайсковай частцы начальнікам фізічнай падрыхтоўкі і спорту, з 7 чэрвеня 2021 года па 9 кастрычніка 2023 года сістэматычна незаконна падначаленых вайскоўцаў тэрміновай службы да будоўлі і рамантавання на тэрыторыі свайго дачнага зямельнага ўчастка, а таксама да фарбавання свайго асабістага аўтамабіля. Акрамя таго, ён ужываў фізічны гвалт у дачыненні да падначаленых вайскоўцаў, б’ючы іх за няякасную працу.
❓Якія вынікі сустрэчаў Святланы Ціханоўскай з лідарамі Паўночнай Рады?
Нядаўна Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі ўрадаў і міністрамі замежных спраў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі і Ісландыі, заклікала іх стаць лідарамі ў прасоўванні беларускай павесткі ў міжнародных структурах, прыкласці намаганні па вызваленні палітвязняў, паспрыяць беларусам у пытанні візаў і легалізацыі за мяжой.
👉 Да чаго дамовіліся на гэтых сустрэчах, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
💱Сёння зноў падаражэла... усё
Распавядаем, што з курсамі валютаў у Беларусі.
#курсывалютаў
✔️ Камала Гэрыс і Доналд Трамп выступілі з заключнымі прамовамі перад выбарамі
❓Што казала Гэрыс?
«Гэта выбар аб тым, ці будзе ў нас краіна, заснаваная на свабодзе, для кожнага амерыканца, ці будзе кіравацца хаосам і разладам. Прыйшоў час для новага пакалення амерыканскіх лідараў»
◽️Журналіст Ігар Ільяш, муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэеевай знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах
У відэароліку, апублікаваным пасля затрымання, Ігар Ільяш кажа, што яго праследуюць за інтэрв’ю медыям, прызнаным беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Іншыя падрабязнасці невядомыя.
«З гэтага вынікае, што яму афіцыйна прад’яўлена крымінальнае абвінавачанне»,
✈️«Белавія» прыпыніла рэйсы ў Расею
Так, з 28 кастрычніка прыпыняюцца рэйсы рэйсы з Гомля і Берасця ў Маскву, а з 29 кастрычніка – з Гомля ў Санкт-Пецярбург і Маскву.
Аб прыпыненні выканання рэйсаў нацыянальнага перавозчыка «Белавіі» з Берасця і Гомля ў Маскву і Санкт-Пецярбург «з тэхнічных прычынаў» паведамляе тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси».
Як адзначаюць крыніцы тэлеграм-каналу, прычына скасавання рэйсаў крыецца ў «недахопе бартоў праз тэхабслугоўванне».
Са спасылкаю на звесткі авіясэрвісаў «Flightradar24» і «Planespotters» сцвярджаецца, што два самалёты авіякампаніі («Эмбраэр» і «Боінг») цяпер праходзяць тэхабслугоўванне.
Чакаецца, што палёты з беларускіх абласных цэнтраў адновяцца 4 лістапада.
Tiktok Славы Камісаранкі цяпер таксама «экстрэмісцкі»
На Tiktok-старонку коміка падпісаныя 1,3 млн. чалавек.
Таксама ў спіс «экстрэмістаў» патрапілі сайт і ТГ-канал «s13.ru — Новости Гродно», Instagram «БЛАГОДIЙНИЙ ФОНД «ВIЛЬНА БIЛОРУСЬ», «Борисов», а таксама TikTok-старонкі «Egor», «a_ivulin» «palatnomedia», «mini_pravda», «sti____o», «nevybory», «freedomby2020», «yuratestuchkaite», «nas97a».
#рэпрэсіі
🕯У Вільні адбылася імпрэза памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў»
У скверы ля Музею акупацыі сабралося каля 150 чалавек. Падчас імпрэзы зачыталі вершы расстраляных НКВДшнікамі ў тую ноч беларускіх паэтаў.
💥 #галоўнае за 29 кастрычніка
✔️ ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты
✔️ Юрыю Губарэвічу адмовілі ў рэгістрацыі ў кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду
✔️ Міністэрства абароны закупляе новую партыю кітайскіх беспілотнікаў
✔️ Беларус, які галадаваў у Клайпедзе, атрымаў ліст ад мытні Літвы
✔️ Паліцыя Фларыды пацвердзіла самагубства беларускага хакеіста Канстанціна Кальцова
✔️ Бюджэт пражыткавага мінімуму павялічыцца з 1 лістапада. Якія выплаты вырастуць?
#Рэпрэсіі:
▪️ Ніну Багінскую будуць судзіць
▪️ Сяргей Ціханоўскі ў рэжыме інкамунікада ўжо 600 дзён
▪️ У Берасці адразу 6 чалавек асудзілі за пратэсты 2020 года
▪️ Блогера з Віцебска асудзілі за «пікетаванне ў інтэрнэце»
▪️ Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вырак праваабаронцу і журналісту Уладзіміру Хільмановічу
▪️ Старонкі аналітыка Сяргея Чалага і прадусара Аляксандра Чахоўскага прызналі «экстрэмісцкімі»
🌶 Звычайны дзень у Каліфорніі: ударнік Red Hot Chili Peppers кайфуе ад трэку свайго ж гурта ў выкананні вулічнага музыкі
Ролік набраў у TikTok дзясяткі мільёнаў праглядаў. Застаецца адкрытым пытанне: ці пазнаў наогул музыка Чэда Сміта, які сядзеў насупраць яго?
А вы як думаеце? 🤔
😱 Вельмі дзіўныя справы: украінская навігацыя «перасяляе» жыхароў паўночнай часткі Кіеўскай вобласці ў Беларусь
Так адбываецца ўжо два дні: мабільныя тэлефоны ўкраінцаў, якія жывуць недалёка ад беларускай мяжы, мяняюць геалакацыю на Гомель і Мазыр.
Што гэта такое? Мы ведаем, што гэта такое і тлумачым, што гэта такое — па спасылцы (праз vpn).