Ого, здаецца Расея пазбавіцца найважнейшай крыніцы даходаў для вайны
Справа ў тым, што Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць «ценявога флоту» Пуціна. Што гэты, распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💲Ужо другі дзень долар трымае гадавы максімум
Паглядзіце, як сёння выглядаюць курсы валютаў у Беларусі.
#курсывалютаў
Памятаеце рэферэндум, які дазволіў Лукашэнку кіраваць вечна?
Гэта было 20 гадоў таму... Узгадваем той дзень у нашым belsat_tv">TikTok. Паглядзіце і падпісвайцеся!
Ці атрымліваецца ў Лукашэнкі гуляць з Захадам?
Вызваленне палітвязняў, а потым аднаўленне рэпрэсіяў. Рыжанкоў і Васкрасенскі пасылаюць сігналы на дыялог, а ў Менск прыязждае чалавек з Вашынгтону. «Белсату» стала вядома, што дапускаюць у заходніх дыпламатычных колах.
Якіх крокаў цяпер чакаюць ад Лукашэнкі, каб Захад пайшоў на дыялог — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😉 Вядучы «Белсату» прайшоў тэст на сапраўднага беларуса
У новай праграме «Мова Нанова» вы даведаецеся: чым адрозніваюцца месца, места і мястэчка, і як правільна чытаць беларускую вышыўку.
Глядзіце новае выданне тут: youtu.be/XmHAX6Qm0r4
😡 У Беларусь зноў заляталі расейскія дроны
Ноччу два «шагэды» заляцелі ў Брагінскі раён Гомельшчыны. На перахват быў падняты знішчальнік ВПС — піша «Беларускі Гаюн»
Што далей здарылася з расейскім БПЛА, невядома.
Таксама, учора вечарам некалькі беспілотнікаў заляцелі ва Украіну ўжо з нашай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе ЗСУ. Тып дронаў удакладняецца.
💥 #галоўнае за 16 кастрычніка
▫️Беларусам не будуць прыпыняць права на прытулак у Польшчы.
▫️Больш за 40 чалавек загінула ад «зубоў Цмока» у Расеі.
▫️Польшча прыняла новую міграцыйную стратэгію.
▫️Беларусь зноў падае ў рэйтынгах — цяпер па свабодзе ў інтэрнэце.
▫️Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі прэміяй за ўнёсак у пабудову мірнай і ўстойлівай Еўропы.
▫️Беларусы запусцілі ў Telegram праграму для лекавай фізкультуры.
▫️Купалаўцы прадставілі новы спектакль — «Экстрэмісты».
▫️Пад Масквой забілі аднаго з камандзіраў сіл спецаперацый Расеі.
❓ Войскі КНДР ваююць ва Украіне на баку Расеі?
❓ Каму гэта выгадна, а каму ўсё ж не асабліва?
Глядзіце ў нашым сюжэце!
Пад Масквой забілі аднаго з камандзіраў сіл спецаперацый Расеі
Ім быў 44-гадовы афіцэр ГРУ Мікіта Кленкоў. Мужчына толькі тыдзень таму вярнуўся з Украіны.
«Невядомы зрабіў не менш за тры стрэлы ў бакавое акно дзвярэй кіроўцы аўтамабіля. У выніку мужчына загінуў на месцы», — паведаміў СК Расеі.
🤦 «Можа ў нас ёсць нейкае мора, якое мы з вамі яшчэ не знайшлі»
Лукашэнка зноў шукае нафту ў Беларусі
Ці ўвогуле гэта магчыма – спыталі экспертаў ☝️
Як вам такое будучае: нешта забалела — і ўжо праз хвіліну вы ведаеце, што рабіць
Гучыць фантастычна? Але не — гэта рэальнасць, дзякуючы новай праграмке ад беларусаў у Telegram. А ратуе яна ў некалькі клікаў. Паглядзіце самі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Улады прадаюць дом Цапкалаў, па якому прайшліся сілавікі
Двухпавярховы дом на Цяплічнай 7 у Менску выставілі на электронныя таргі. Пачатковы кошт — 2 104 000 рублёў.
Раней там ладзілі жорсткія ператрусы і разграмілі маёмасць:
«Дом быў разгромлены. Выбітыя вонкавыя і міжпакаёвыя дзверы, пабітыя вокны, знішчаная мэбля, пашкоджаныя трубы, у выніку чаго цокаль затоплены і вада працягвае паступаць», — апісвала Вераніка Цапкала.
Паводле яе, сілавікі таксама зламалі дзіцячыя ложкі, пабілі посуд, плітку і выдралі разэткі.
Таксама ў красавіку 2024 на аўкцыёне прадалі і кватэру Валера Цапкалы. Таргі адбываліся калі 13 гадзінаў і спыніліся на кошце 395 720 рублёў.
У долара сёння гадавы максімум
Ён пажаражэў на 1,85 капейкі і цяпер складае 3,3104 беларускага рубля. А вось расейскі рубель патаннеў на 1,84 капейкі.
#курсывалютаў
Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі прэміяй за ўнёсак у пабудову мірнай і ўстойлівай Еўропы
Намінантамі на такую ўзнагароду становяцца выключна маладыя еўрапейцы, а падчас адбору надаецца ўвага тэмам свабоды слова, барацьбе з рэпрэсіўнымі і недэмакратычнымі рэжымамі.
Прэмія называецца Schwarzkopf Europe і ўручаецца ў Берліне. Беларуская лідарка якраз знаходзіцца ў Нямеччыне з працоўным візітам.
🤦♂️ «Грандыёзны» саюзны самалёт «Асвей»
Закон аб стварэнні ў Баранавічах вытворчасці самалёта і дэталяў да яго падпісаны
Каму і навошта ён патрэбны – паглядзіце ☝️
Чаму ў адных краінах зарабляюць больш, чым у іншых?
Нобэлеўскія эканамісты далі адказ, які беларусам будзе проста зразумець. Хочаце ведаць, чаму Беларусь бедная, а іншыя краіны багатыя? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Новы кіраўнік NATO адказаў, калі Украіна стане чальцом альянсу
«Выглядае, што Украіна будзе 33-м чальцом. Але, магчыма, перад імі вынырне хтосьці іншы. Таму пытанне цяпер пра храналогію», ‒ падкрэсліў Марк Рутэ.
Паводле яго, саюзнікі працуюць над тым, каб пракладваюць мост да сяброўства Украіны.
«Калі ёсць канкрэтнае пытанне «Калі?», я не магу даць на яго адказ цяпер, на гэты момант. Але мы працуем над усімі гэтымі кірункамі, каб насамрэч яны аднойчы сталіся сябрамі NATO», ‒ дадаў кіраўнік NATO.
😡 У верасні 170 чалавек асуджаны па палітычных матывах
Усіх іх пакаралі крымінальнымі артыкуламі. Пад пераслед трапілі цэлыя сем'і або групы сваякоў. Некаторых людзей асудзілі паўторна.
Паводле праваабаронцаў, асуджана 124 мужчыны і 46 жанчын.
Часцей за ўсё (46%) беларусаў судзілі па 342 КК — «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».
#рэпрэсіі
Вялікая Брытанія не прызначыла свайго абмасадара ў Беларусь
Цяпер замест яго будзе часова павераны Дэвід Уорд.
Біяграфія ў яго цікавая: дыпламат кіраваў аддзелам гуманітарнай палітыкі ў Ізраілі / сектары Газа, працаваў у Японіі, Непале, Кітаі, Лівіі, Грэцыі, Афганістане, Эрытрэі, на Саламонавых астравах і ў Самоа.
Добрага дня, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць? Вось вам цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ Курс долара ў Беларусі б'е рэкорды – усё з-за расейскага рубля
«Белсат» даведаўся ў эканамісткі, чаму прыкметны рост працягваецца ўжо некалькі тыдняў і ці варта беларусам хвалявацца.
⭕️ Расейскацэнтрычны падыход. Так выгладае гісторыя Беларусі ў кантэксце палітычных наратываў
Гісторыкі НАН даказалі расейскі характар Вялікага Княства Літоўскага, транзіт дзяржаўнасці з ВКЛ у Расейскую імперыю, а таксама адсутнасць грунту ў БНР. Пра гэта на Міжнародным кангрэсе гісторыкаў Беларусі распавёў дэкан гістарычнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Віктар Белазаровіч.
⭕️ Прэзідэнт і прэм’ер Польшчы паспрачаліся ў парламенце, у тым ліку пра міграцыю і беларусаў
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў міграцыйную стратэгію, якую прэзентаваў за дзень да гэтага прэм’ер-міністр Дональд Туск, «фатальнай памылкай», якая зробіць немагчымым наданне прытулку беларускім апазіцыянерам.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 16 кастрычніка
▪️Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы.
▪️ГУБАЗіК: «на Макса Каржа няма крымінальнай справы».
▪️Беларускага журналіста абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».
▪️Улады прадаюць дом Цапкалаў, па якому прайшліся сілавікі.
▪️КДБ ладзіць шырокія рэпрэсіі па ініцыятывах знутры Беларусі.
▪️Палітзняволенага бізнэсоўца асудзілі да пяці гадоў калоніі.
🤯 Новая крымінальная сталіца Беларусі – Асіповічы
Чаго цяпер чакаць ад уладаў – тлумачыць Уладзімір Жыгар, прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL»
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША і часовы павераны ЗША ў Беларусі сустрэліся з прадстаўнікамі беларускага МЗС. 📌 Пра што маглі размаўляць?
📌 Святлана Ціханоўская атрымала прэмію «Schwarzkopf Europe award»
📌 Лукашэнка ратыфікаваў саюзнае пагадненне аб стварэнні самалёту «Асвей». На каго разлік?
📌 Долар дасягнуў гадавога максімуму
📌 У Гомлі за карупцыю судзяць ганаровага ветэрана «Гомсельмашу»
📌 Беларусь апусцілася ў рэйтынгу свабоды інтэрнэту
📌 Зяленскі прадставіў Вярхоўнай Радзе план перамогі Украіны
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🤔 Карпенкоў і Шуневіч рыхтуюць дзяржаўны пераварот?
Па словах Сяргея Бульбы, вярхушка сілавікоў ужо робіць крокі да перадзелу ўлады ў Беларусі. І, канечне, без удзелу Лукашэнкі.
Наколькі рэальны такі сцэнар? Глядзіце новае выданне праграмы «Двубой» з палітолагам Пётрам Рудкоўскім і Сяргеем Бульбай: youtu.be/f-K0GDTSYKo
Купалаўцы прадставілі новы спектакль — «Экстрэмісты»
Што гэта? А гэта атмасфера турэмнай камеры, дзе ёсць малітвы і брудныя выразы, слёзы са смехам і паэзія, ад якой мурашкі па ўсёй скуры.
«Белсат» паглядзеў моцную пастаноўку і дзеліцца ўражаннямі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻ГУБАЗіК ужо другі дзень піша пра на Макса Каржа. Гэтым разам проста «хочуць пагаварыць».
🔻У Беларусь прыбыла дэлегацыя «бізнэсоўцаў ДНР».
🔻Літоўскія мытнікі арыштавалі рэкордную сёлета партыю кантрабандных цыгарэт. Канешне ж, беларускіх.
🔻Зяленскі распавёў Украінцам аб плане, які можа спыніць вайну.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Беларускага журналіста абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»
Данілу Палянскага, журналіста-фрылансэра, затрымалі 19 верасня па вяртанню з Расеі.
Паводле @bajmedia меркавалася, што яго арыштавалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне, але стала вядома пра распачатую крымінальную справу. Журналіста змясцілі ў СІЗА і інкрымінуюць артыкул 356 КК — «Здрада дзяржаве».
Даніла працаваў у якасці відэааператара і супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі.
ГУБАЗіК: «на Макса Каржа няма крымінальнай справы»
Як сцвярджаюць сілавікі, з музыкай нібыта хочуць «толькі паразмаўляць».
«Пока еще нет никакого уголовного дела, все претензии правоохранителей по жалобам граждан можно снять простой профилактической беседой», — піша канал ГУБАЗіКу.
Тым часам, кіраўнік Андрэй Стрыжак заявіў, што BYSOL не вывозіў Макса Каржа з Беларусі. Таксама ён не можа падцвердзіць, ці сапраўды спявак пакінуў краіну.
😢 Беларусь зноў падае ў рэйтынгах — цяпер па свабодзе ў інтэрнэце
Зараз краіна займае 22-і пункт са 100. Гэта ніжэй, чым Пакістан і Венесуэла, але пакуль вышэй за Іран, Кубу і Расею.
Такі рэйтынг падрыхтавалі праваабаронцы з «Freedom House». Як яны адзначылі, за год Беларусь апусцілася на 3 пазіцыі.
Дарэчы, у суседняй Украіны 59 балаў свабоды са 100.