🔥 Беларуска з міжнароднаю абаронаю ў Польшчы зрабіла запрашэнне сваякам
Міністэрства замежных справаў Польшчы пацвердзіла, што беларусы з ДНЖ паводле міжнароднай абароны ў Польшчы могуць легальна рабіць запрашэнні на візы сваякам.
👉 «Белсат» распавядае, у чым была праблема і як цяпер зрабіць такое запрашэнне.
☝️ «Падача заявы аб міжнароднай абароне не пазбаўляе вас правоў, замацаваных праязным дакументам і картай побыту»
Доўгі час міжнародная абарона была найменш папулярным спосабам легалізацыі сярод беларусаў, але апошнім часам стала для многіх адзіным магчымым.
👉 «Белсат» спытаў прэс-сакратара кіраўніка Упраўлення па справах замежнікаў Якуба Дудзяка пра правы беларусаў пасля падачы на міжнародную абарону.
🐶 Кажуць, сабакі падобныя да сваіх гаспадароў
Гэты мастыф падобны настолькі, што нават чалавечае адзенне ўжо носіць! І хайпіць у TikTok, зарабляючы немалыя грошы.
Глядзіце, які файны 😎
Ад міньёнаў да касмічных істотаў. Сабралі для вас здымкі жывёлінак з парадаў прысвечаных Гэлаўіну 🐶
Пакуль беларуская ідэалогія ідзе на гэтае свята крыжовым паходам, у ЗША арганізоўваюць конкурсы на крэатыўныя касцюмы хатніх гадаванцаў. Толькі паглядзіце, як гэта міла!
З вас сардушка ❤️
#рэпрэсіі Асноўнае за 31 кастрычніка
🔻Праваабаронцы паведамляюць пра смерць яшчэ аднаго палітвязня
🔻Персанальныя звесткі беларусаў чарговы раз нехта зліў
🔻 Сілавікі зноў затрымалі Ніну Багінскую
🔻 Instagram Андрэя Гнёта прызналі «экстрэмісцкім»
🔻 Хапун па ўсёй Беларусі
🔻 У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшой
🔻 У Менску пачалі судзіць айцішніцу Анастасію Жыльскую
🔻 Пачаўся суд над экс-начальнікам аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра
🔻Былога палітвязня Аляксея Федаркевіча ўчора судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
🤔 «Якія сто тысячаў можа набраць Канапацкая? Хто гэта?»
Прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL» Уладзімір Жыгар каментуе новыя заяўкі «кандыдатаў у прэзідэнты» ☝️
🤔 Лукашэнка заявіў, што ЗША пагражалі яму
Ён раскрыў змест сваіх тайных перамоваў з Амерыкай. Гэта галоўная тэма праграмы «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.
Таксама ў выданні спрабуем раскрыць засакрэчаны сцэнар вучэнняў «Захад 2025» у Беларусі, безабароннасць беларускага войска ад заходняй зброі, пра сэнс шалёнага флэшмобу «Надо», перамовы Ціханоўскай у Ісландыі і пра тое ці беларусам пара ўцякаць з Грузіі?
Госці праграмы Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага савета 12-га склікання, і Сяргей Бульба, кіраўнік Паспалітага Рушэння⤵️
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
❗️Праваабаронцы: у магілёўскай калоніі на пачатку кастрычніка памёр палітвязень
Амаль ніякіх падрабязнасцей няма. Вядома толькі, што гэта малады чалавек і што сёлета ён быў асуджаны па палітычна матываванай крымінальнай справе.
Праваабаронцы @viasna96 правяраюць інфармацыю і спрабуюць сабраць дадатковыя звесткі пра гэтую сітуацыю.
🍔 Аматары Minecraft, для вас ёсць падгон
Адзін з рэстаранаў прапаноўвае сваім кліентам кубічны бургер, назва якога акурат адсылае да папулярнай гульні.
Праўда ёсць нюанс: пакуль што пакаштаваць гэты цуд кулінарыі можна толькі на іншым канцы планеты – у Аўстраліі.
Зрэшты, ніхто вам не забараняе прыгатаваць нешта падобнае і ў сябе дома 🫠
😱 «Вам жа страшна!...Але вам чамусьці падабаецца гэтае адчуванне!»
Калі страх перад чымсьці занадта вялікі, ён здольны перарасці ў фобію. І калі страх – гэта здаровая рэакцыя арганізму, то фобія – ужо псіхалагічны разлад, здольны ператварыць жыццё ў кашмар.
👉Каб гэтага не адбылося, разам са спецыялістам вучымся ўкладваць страх на лапаткі ПА СПАСЫЛЦЫ
❤️ Чаму беларусы насілі тры паясы адначасова?
Пояс – ледзь не галоўны элемент ўбору беларуса. У былыя часы можна было з’явіцца на людзях нават без шапкі ці басанож, але не без пояса. Нават сёння пра чалавека, які паводзіць сябе брыдка, кажуць, што ён расперазаўся.
👉 Чаму гэты аксесуар такі важны для беларусаў, як іх выраблялі і якія абрады ў беларусаў з імі звязаныя, глядзіце ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай»
🧩 Японскі вытворца цацак MegaHouse стварыў самы мініятурны кубік Рубіка. Для яго зборкі спатрэбіцца пінцэт
Кубік выраблены з алюмінія, кожная грань мае дыяметр каля 5 міліметраў, а яго вага ўсяго 0,3 грама. Ён прыкладна ў 1000 разоў менш арыгінала.
☝️ У жніўні Кніга рэкордаў Гінеса пацвердзіла, што гэты кубік з'яўляецца самым маленькім кубікам-галаваломкай у свеце.
📌 У Мінабароны заявілі, што тое, што чулі менчукі – не выбух
Як паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік, гук стаўся вынікам правярання дзяжурных сілаў СПА.
«Быў узняты экіпаж знішчальніка Су-30 СМ. Дзейнічаючы паводле зададзенай у рамках правярання кантрольнай мэты, самалёт павялічыў хуткасць у наборы вышыні, каб перахапіць вучэбную кантрольную цэль. У такіх выпадках паветранае судна пераходзіць на звышгук. Пры гэтым можа ўзнікаць адчувальны гукавы эфект»Читать полностью…
🤡 Чамаданава, Хіжняк і Гайдукевіч: ЦВК зарэгістравала яшчэ тры ініцыятыўныя групы
Вольга Чамаданава - кіраўніца Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і справаў моладзі Менгарвыканкаму.
Аляксандр Хіжняк - старшыня Беларускай рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Алег Гайдукевіч - дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
🤷♀️ Таксама ў Цэнтрвыбаркам былі пададзеныя дакументы для рэгістрацыі яшчэ двух ініцыятыўных групаў - Сяргея Бобрыкава і Дзіяны Кавалёвай. Але хто гэтыя людзі - не паведамляецца.
🇨🇭 Швейцарыя далучылася да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама ўвяла новыя абмежаванні на нацыянальным узроўні
Новыя санкцыі Швейцарыі прадугледжваюць забарону на інвестыцыі ў кампаніі, якія працуюць у Беларускім энергетычным сектары.
Таксама пад забарону трапляе імпарт золата, алмазаў, вугалю і сырой нафты з Беларусі, а таксама экспарт у Беларусь прадметаў раскошы, тавараў для перапрацоўкі нафты, тавараў для ўмацавання беларускіх прамысловых магутнасцяў, авіяцыйнага паліва і тавараў марскога флоту.
☝️ Аднак пры гэтым Швейцарыя не падрымала падаўжэнне забароны на грузавыя перавозкі і патрабаванне да мацярынскіх прапрыемстваў не дапускаць «падрыву санкцый» за кошт дзейнасці даччыных кампаній у трэціх краінах.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
Навучэнцаў Сольскай школы на канікулах адправілі ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх на Акрэсціна ў Менску
Школьнікаў правялі па спецустанове і распавялі, як жывуць і чым займаюцца дзеці на Акрэсціна. Гэта адзінае месца ў краіне, куды трапляюць непаўналетнія, затрыманыя за дробныя правапарушэнні. Там знаходзяцца нават дзеці да 14 гадоў, якія яшчэ не дасягнулі ўзросту адказнасці і чакаюць тут суда і адпраўкі ў іншыя спецПТВ.
🔎Сябры, шукаем асобаў, якія былі звольненыя з працы ці зазналі іншы пераслед за тое, што на выбарах 2020 года падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў
Калі гэта пра вас падзяліцца інфармацыяй можна праз наш чат-бот @edytorBLST Гэта ананімна!🔎
Вітаем усіх у нашай стужцы навінаў!
Перад тым, як яна пачне актыўна запаўняцца, прапануем вам пачытаць учорашнія матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔺«Тут таксама чалавечы фактар працуе». Як беларуска з міжнароднаю абаронаю ў Польшчы зрабіла запрашэнне сваякам
Польскае МЗС пацвердзіла, што беларусы з ДНЖ паводле міжнароднай абароны могуць легальна рабіць запрашэнні на візы сваякам. Расказваем, у чым была праблема раней і як цяпер зрабіць такое запрашэнне.
🔺Антымюнхенская канферэнцыя. Каго і навошта Лукашэнка сабраў у Менску
Мяркуючы па актыўнасці дзяржаўных медыяў, канферэнцыя – ці не падзея года для ўладаў Беларусі. Ды не падобна, каб гэтая канферэнцыя ўразіла тых, супраць каго яна была скіраваная.
🔺«Лечаць пад капірку, пра ковід не гавораць» – беларусы пра сітуацыю з сезоннымі захворваннямі
Спрабуем высветліць: ці варта баяцца чарговай хвалі пандэміі і дзе цяпер тая самая абяцаная беларуская вакцына ад ковіду.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 31 кастрычніка
✔️ Андрэй Гнёт на волі, ён пакінуў Сербію
✔️ Адкуль пайшоў Гэлаўін і што ў яго агульнага з Дзядамі?
✔️ Польскія банкі не адкрылі рахункаў беларусцы з падарожным дакументам
✔️ Чые іныцыятыўныя групы зарэгістравалі ў ЦВК
✔️ Інтэрв'ю з сілавіком, які ўсё яшчэ працуе ў Беларусі
✔️ Асноўныя змены лістапада ў беларускім заканадаўстве
✔️ У Японіі стварылі самы маленькі кубік Рубіка ў свеце
✔️ Якія ў беларусаў ёсць абрады, не горшыя за Гэлаўін
✔️ У Конга разбіўся вайсковы верталёт, якім кіраваў беларус
✔️ У Літве затрыманыя 13 аўтаў, што хацелі вывезці ў Беларусь і РФ
✔️ Чаму пояс – такі важны для беларусаў аксесуар
✔️ Як змагацца з уласнымі страхамі
✔️ Бесячы гном Crowley з'ехаў з Польшчы
💁🏼♀️ Не страшней за рэчаіснасць. Падборка фільмаў без рызыкаў для ўласнай псіхікі
Часы цяпер такія, што ў самую страшную ноч года – Гэлаўін – і хочацца нешта паглядзець, ды баішся за ўласную рэакцыю. Таму мы зрабілі падборку з такіх фільмаў, што можна глядзець з задавальненнем
🍿 Яшчэ больш фільмаў знойдзеце на нашай старонцы (праз VPN)
▪️У Іспаніі жалоба – паводка ў адным з рэгіёнаў краіны забрала дзясяткі жыццяў
Пра разбураную інфраструктуру ды аўтамабілі і казаць няма чаго – нанесеная шкода вымяраецца вялізнымі сумамі.
Паглядзіце, што апошнімі днямі адбывалася ў раёне Валенсіі
❗️Андрэй Гнёт на волі, ён пакінуў Сербію
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook юрыстка Ганна Маціеўская:
«Finally! Божа, якая я радая, Андрэй на волі!
Гэтым момантам мы жылі апошнія паўгода: стрэс, начныя размовы, планы а/б/в і г.д.! Плачу ад радасці»
🤡 «Вы хоць памрыце, хоць абас ** цеся, але гэта рэальна загніваючы Захад»
Блогер Crawly пакінуў Польшчу. Мяркуючы па яго апошніх публікацыях, ён пераехаў у Турцыю.
Пра ад'езд блогер абвясціў на стрыме. Ён заявіў, што хацеў бы жыць у Маскве, але яго нібыта дэпартавалі з РФ і забаранілі ўезд у краіну. Пра палякаў і ўвогуле еўрапейцаў ён выказаўся, мякка кажучы, не вельмі прыемна:
«Польскі народ, наогул уся Еўропа-гэта кук ** ды е ** ные, якія з самага дзяцінства жывуць у дастатку, у добрых умовах, у цывілізаванай краіне. У іх няма спрадвечнай матывацыі з нараджэння ісці і раз ** бываць. Яны з усім згодныя. Яны законапаслухмяныя. Яны вось, ведаеце, е**ные кук ** ды»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 «Шалёная» перадвыбарчая гонка ў Беларусі: ужо 4 зарэгістраваныя кандыдаты. Працягваем сачыць за падрыхтоўкаю рэжыму да «выбараў»
📌 У Менску правялі Форум Еўразійскай бяспекі
📌 Беларусам сталі часцей адмаўляць у міжнароднай абароне ў Польшчы
📌 Традыцыйны дайджэст зменаў, якія чакаюць беларусаў у новым месяцы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
❗️ УВАГА! Падманка! З'явіўся фальшывы бот «Белсату» ў Telegram
На яго нават паставілі нават лога нашае, каб увесці ў зман.
☝️ Будзьце пільныя! Нагадваем, што што правільны адрас для сувязі з рэдакцыяй @edytorBLST замацаваны ў нашым тэлеграм канале.
🎃 Гэлаўін? У беларусаў ёсць свае абрады, не горшыя за заморскае свята!
З усім вядомых - Дзяды, Каляды, Масленіца, Дажынкі. А ці чулі вы пра такое свята, як Багач?
👉 Як яго адзначаюць і якія яшчэ святы і абрады маюць беларусы і чаму гэта важна, «Белсату» расказала папулярызатарка беларускай культуры Марыя Грыц
🤦 Самі ж увялі, а цяпер адмяняюць
«Ручное» рэгуляванне цэнаў так і не спрацавала, а колькі галоваў паляцела…
Размаўляем з экспертамі пра нібы відавочныя (але не ўсім) рэчы
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка і «перамовы па перапісцы», а таксама санкцыі, якія не маюць сэнсу, але «дэталяў нідзе не купіць»
✔️«Беларусы змагаліся актыўней»: Саакашвілі крытыкуе грузінскую апазіцыю
✔️Атака расейцаў па Харкаве
✔️Еўразвяз перасцярог КНДР ад удзелу ў вайне супраць Украіны
✔️Дзясяткі чалавек загінулі ў паводцы ў гішпанскай Валенсіі
✔️КНДР запусціла міжкантынентальную ракету
✔️Гэлаўін у Белым доме
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💱 Курсы валютаў 31 кастрычніка
Долар і расейскі рубель патаннелі, а вось еўра падрос больш чым на паўтары капейкі.
#курсывалютаў
🤯 У Менску быў чутны выбух
У прыватнасці, яго чулі на Парку Чалюскінцаў, ва Уруччы, на Міхалова і нават за горадам — у Ратамцы.
Не выключана, што гэта мог быць гук пры пераходзе знішчальніка на гіпергукавую хуткасць.
☝️ Калі вам што-небудзь пра гэта вядома, напішыце нам у тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu. Гэта ананімна!