🎃 Смакоцце ці страхоцце: чаму каталіцкая царква не бачыць у Гэлоўіне ніякай пагрозы, а праваслаўная бачыць?
Гэлоўін, які адзначаецца 31 кастрычніка, шмат хто лічыць незвычайным, цікавым і вясёлым святам, днём, калі хоць раз на год можна пасмяяцца над смерцю і злом. У той жа час яго моцна крытыкуюць некаторыя хрысціянскія канфесіі, а ў Беларусі апошнім часам у «крыжовы паход» супраць Гэлоўіну пайшла ўся ідэалагічная сістэма.
А што гэта насамрэч за свята? Адкуль яно ўзялося ў нашай культуры? Ці такое яно ўжо для нас чужое? І што ў яго агульнага з хрысціянскім Днём усіх святых ды Дзядамі? Распавядаем 👈
Вітаем у апошнім дні кастрычніка!
Для разагрэву прапануем вам пачытаць матэрыялы з нашай старонкі, якія маглі прайсці паўз вас у сераду:
🔺Дзе беларусам шукаць заробкі «па пяцьсот»? Такія даюць у 10 % вакансіяў
Дзеля «па пяцьсот» трэба працаваць, напрыклад, начальнікам на Беларускай чыгунцы або начальнікам участку на Слонімскім водаканале, інжынерам Заводу дакладай электрамеханікі пад Менскам або бетоншчыкам на Магілёўскім домабудаўнічым камбінаце.
🔺«BELPOL» пра хапун беларусаў у Расеі: «Такога масавага затрымання яшчэ не было»
Чаму не варта хавацца ад рэжыму ў Расеі і якія краіны лічацца небяспечнымі для беларусаў, распавялі прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар і адвакат Алесь Міхалевіч.
🔺Вольга Чамаданава вылучылася кандыдаткаю ў прэзідэнты
Яе вылучылі патэнцыйнай кандыдаткай на прэзідэнцтва на паседжанні праўлення Беларускага саюзу жанчын. Чамаданава падала дакументы ў ЦВК асабіста.
#штопачытаць
❤️🩹 Гурт «Пятля Прыхільнасці» парадаваў нас не толькі новым альбомам, але і кліпам!
Кліп на беларускамоўны трэк «Штосьці добрае» можна паглядзець тут.
❓Як вам?
#штопаглядзець #штопаслухаць
🇺🇸 Перадвыбарчая атмасфера ў ЗША – вачыма нашага рэпарцёра
Да галоўнай палітычнай падзеі году, за якой будзе сачыць увесь свет, застаўся менш як тыдзень.
Ігар Кулей выправіўся ў Злучаныя Штаты, каб на ўласныя вочы пабачыць, як краіна рыхтуецца да выбараў прэзідэнта, якія вызначаць лёс не толькі Амерыкі, але і ўсяго свету.
Глядзіце проста цяпер! 👀
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Чыноўнікі анансуюць «эвалюцыю» сістэмы рэгулявання коштаў
📌 Падрыхтоўка да «выбараў» ужо ідзе напоўніцу
📌 Масавае затрыманне беларусаў у РФ. Разбіраем, наколькі суседняя краіна небяспечная для палітычных уцекачоў з Беларусі
📌 Акцыі ў Варшаве ды Вільні да «Ночы расстраляных паэтаў»
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🤔 Думаеце, ведаеце ўсё пра выбары ў ЗША? Праверце свае веды!
За гэтымі выбарамі сочаць усе, і здаецца, кожны - эксперт у іх. Але ці сапраўды ўсё так проста?
Прайдзіце тэкст на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN), і пераканайцеся, што насамрэч не.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🫠«Гэта абсалютна непад’ёмная праца для краіны, валавы ўнутраны прадукт якой у разы менш за выручку „Microsoft“»
Чыноўнікі задумалі нават беларускую аперацыйную сістэму. Навошта яна патрэбная ці можна ўвогуле старыць беларускую аперацыйную сістэму?
Спыталі ў сузаснавальніка Tut.by Кірыла Валошына. Што ён нам адказаў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📍Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤬 «Такой масавай працы карнікаў яшчэ не было»
Прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL» Уладзімір Жыгар − пра затрыманні беларусаў у Расеі
Паглядзіце!
🫥 У Лідзе падпалкоўнік два гады біў і змушаў да працы салдатаў тэрміновай службы
Яго прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады, спалучанай з гвалтам і асудзілі на чатыры гады калоніі.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны, служачы ў вайсковай частцы начальнікам фізічнай падрыхтоўкі і спорту, з 7 чэрвеня 2021 года па 9 кастрычніка 2023 года сістэматычна незаконна падначаленых вайскоўцаў тэрміновай службы да будоўлі і рамантавання на тэрыторыі свайго дачнага зямельнага ўчастка, а таксама да фарбавання свайго асабістага аўтамабіля. Акрамя таго, ён ужываў фізічны гвалт у дачыненні да падначаленых вайскоўцаў, б’ючы іх за няякасную працу.
❓Якія вынікі сустрэчаў Святланы Ціханоўскай з лідарамі Паўночнай Рады?
Нядаўна Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі ўрадаў і міністрамі замежных спраў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі і Ісландыі, заклікала іх стаць лідарамі ў прасоўванні беларускай павесткі ў міжнародных структурах, прыкласці намаганні па вызваленні палітвязняў, паспрыяць беларусам у пытанні візаў і легалізацыі за мяжой.
👉 Да чаго дамовіліся на гэтых сустрэчах, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
💱Сёння зноў падаражэла... усё
Распавядаем, што з курсамі валютаў у Беларусі.
#курсывалютаў
✔️ Камала Гэрыс і Доналд Трамп выступілі з заключнымі прамовамі перад выбарамі
❓Што казала Гэрыс?
«Гэта выбар аб тым, ці будзе ў нас краіна, заснаваная на свабодзе, для кожнага амерыканца, ці будзе кіравацца хаосам і разладам. Прыйшоў час для новага пакалення амерыканскіх лідараў»
◽️Журналіст Ігар Ільяш, муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэеевай знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах
У відэароліку, апублікаваным пасля затрымання, Ігар Ільяш кажа, што яго праследуюць за інтэрв’ю медыям, прызнаным беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Іншыя падрабязнасці невядомыя.
«З гэтага вынікае, што яму афіцыйна прад’яўлена крымінальнае абвінавачанне»,
✈️«Белавія» прыпыніла рэйсы ў Расею
Так, з 28 кастрычніка прыпыняюцца рэйсы рэйсы з Гомля і Берасця ў Маскву, а з 29 кастрычніка – з Гомля ў Санкт-Пецярбург і Маскву.
Аб прыпыненні выканання рэйсаў нацыянальнага перавозчыка «Белавіі» з Берасця і Гомля ў Маскву і Санкт-Пецярбург «з тэхнічных прычынаў» паведамляе тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси».
Як адзначаюць крыніцы тэлеграм-каналу, прычына скасавання рэйсаў крыецца ў «недахопе бартоў праз тэхабслугоўванне».
Са спасылкаю на звесткі авіясэрвісаў «Flightradar24» і «Planespotters» сцвярджаецца, што два самалёты авіякампаніі («Эмбраэр» і «Боінг») цяпер праходзяць тэхабслугоўванне.
Чакаецца, што палёты з беларускіх абласных цэнтраў адновяцца 4 лістапада.
Tiktok Славы Камісаранкі цяпер таксама «экстрэмісцкі»
На Tiktok-старонку коміка падпісаныя 1,3 млн. чалавек.
Таксама ў спіс «экстрэмістаў» патрапілі сайт і ТГ-канал «s13.ru — Новости Гродно», Instagram «БЛАГОДIЙНИЙ ФОНД «ВIЛЬНА БIЛОРУСЬ», «Борисов», а таксама TikTok-старонкі «Egor», «a_ivulin» «palatnomedia», «mini_pravda», «sti____o», «nevybory», «freedomby2020», «yuratestuchkaite», «nas97a».
#рэпрэсіі
💁🏻♂️ Персанальныя звесткі беларусаў чарговы раз нехта зліў
Гэтым разам пад удар патрапілі кліенты «Белдзяржстраху», чые дадзеныя раптам знайшлі на сумнеўнай расейскай платформе.
Што гэта было і як абараніць сваю асабістую інфармацыю – расказваюць адмыслоўцы ў нашым сюжэце ☝️
💥 #галоўнае за 30 кастрычніка
✔️СК Беларусі заявіў, што атрымаў звесткі пра забойства польскімі вайскоўцамі 241 мігранта
✔️Чамаданава будзе кандыдаткаю на «прэзідэнцкіх выбарах»
✔️КДБ праводзіць вучэнні ля мяжы з Літвой
✔️У Лідзе падпалкоўнік два гады біў і змушаў да працы салдатаў тэрміновай службы
✔️Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў пра неабходнасць змены правілаў выдачы карты паляка
✔️Беларусь і Расея правялі супольную аперацыю – затрымалі больш за 370 асобаў у вышуку
#Рэпрэсіі:
✔️TikTok Славы Камісаранкі прызнаны «экстрэмісцкім». Чарговае папаўненне спісу «экстрэмістаў»
✔️Журналіст Ігар Ільяш знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах
✔️За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць былога палітвязня Аляксандра Патапава
✔️ Кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука будуць судзіць за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «заклікі да санкцыяў»
🇬🇪 Пракуратура Грузіі выклікала на допыт прэзідэнтку краіны
Выклік звязаны з заявамі Саламэ Зурабішвілі аб фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў Грузіі 26 кастрычніка.
Пракуратура паведамляе, што пачала расследаванне пасля адпаведнага звароту Цэнтральнай выбарчай камісіі. Зурабішвілі з доказамі ейных заяваў чакаюць у пракуратуры 31 кастрычніка.
«Згодна з інфармацыяй, якая распаўсюджваецца ў публічнай прасторы, Саламэ Зурабішвілі, як яна сцвярджае, павінна мець доказы магчымай фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў 2024 года, таму, паводле закону, прэзідэнтку Грузіі выклікалі ў следчы орган»,
🧐 «What is "White Russia"?»
Такім пытаннем задаваліся брытанскія дыпламаты ў 1919 годзе.
Паглыбляемся ў кантэкст міжнародных падзей Першай сусветнай вайны і разбіраемся, чаму Літва здолела здабыць незалежнасць, Украіна атрымала міжнароднае прызнанне, а Беларуская Народная Рэспубліка засталася толькі на паперы.
▶️ Глядзіце ў новым выданні праграмы «Інтэрмарыюм» на YouTube-канале «Belsat History»
🔺Польшча можа змяніць правілы экстрадыцыі беларусаў
Польскі амбудсмэн Марцін Вёнцак заявіў, што сітуацыя з асноўнымі правамі і свабодамі ў Беларусі пагаршаецца, таму трэба разгледзець магчымасць скасавання пагаднення паміж Польшчай і Беларуссю.
Паводле яго словаў, цяпер экстрадыцыі беларусаў на радзіму выклікаюць абгрунтаваныя асцярогі, што свабоды і правы людзей, якіх экстрадуюць, могуць быць парушаны ў Беларусі. А гэта, у сваю чаргу, парушае раздзел 2 Хартыі ЕЗ аб асноўных правах і арт. 3 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў, якія падпісала Польшча.
🔹Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў пра неабходнасць змены правілаў выдачы карты паляка
Падчас выступу ў Сенаце, Радослаў Сікорскі паведаміў, што з 2008 года да 30 верасня 2024 года было выдадзена амаль 215 тысяч рашэнняў аб выдачы карты паляка. І пасля расейскай агрэсіі ў 2022 годзе цікавасць да яе ў Беларусі, Расеі і Украіне ўзрасла.
Аднак, дадаў міністр, у сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі ды Расеі расце неабходнасць унясення змяненняў у Закон аб карце паляка, каб дакладна вызначыць крытэрыі, якія даюць права на яе атрыманне:
«Перадусім дзеля нашай бяспекі. Адміністрацыйная Органы, прызначаныя для разгляду заяў на атрыманне карты паляка, сутыкаюцца з усё больш сур’ёзнымі пагрозамі. Адным з ключавых пытанняў з’яўляецца магчымасць для варожых Польшчы службаў стварыць практычна любое дасье кандыдата».
📍«Вельмі цяжкая абстаноўка на гэтым участку»
Ці можна сказаць што фронт на Данбасе пасыпаўся, і ці праўда, што цяпер заходнія партнёры кінулі Украіну? Каментуе палкоўнік запасу ЗСУ Раман Світан.
Як зменіцца сітуацыя на фронце пасля выбараў у ЗША глядзіце ў поўнай размове ў праграме Белсат Zoom 🎬
🕯 «Гэта была кампанія па знішчэнні беларускай эліты, пісьменнікаў, навукоўцаў»
У ноч на 30-га кастрычніка 1937 года, ці то пад мурамі турмы Амерыканкі, ці то проста ў Курапатах, расстралялі 113 чалавек.
Глядзіце, як цяпер прапаганда спрабуе перапісаць гісторыю, а беларусы дбаюць аб яе захаванні ☝️
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Антытэрарыстычныя вучэнні КДБ на мяжы з Літвою
🔻Святлана Ціханоўская ў Ісландыі, бярэ ўдзел у саміце краін Паўночнай рады
🔻Масква і Кіеў абмяркоўваюць спыненне ўдараў па энергааб’ектах
🔻Аўтарынак у Малінаўцы выставілі на продаж ?
🔻Гэлаўін забаранілі ў кавярнях Берасця
🤯СК заявіў, што атрымаў звесткі пра тое, што нібы польскія вайскоўцы забілі 241 мігранта
Што ж, паводле Следчага камітэту, з'яўляецца доказам? Паказанні польскага вайскоўца Эміля Чэчкі, які ўцёк у Беларусь.
«Паводле яго, з 8 па 19 чэрвеня 2021 года ён асабіста прымаў удзел і з’яўляўся відавочцам масавага сістэматычнага ажыццяўлення пакаранняў смерцю без суда ў дачыненні да 241 чалавека. Сярод забітых – жанчыны і дзеці»,
◽️Роўна 3 гады таму затрымалі журналістку Ірыну Слаўнікаву
30 кастрычніка 2021 года Ірына вярталася з адпачынку разам са сваім мужам. Яе затрымалі проста ў аэрапорце.
Спачатку Слаўнікавай прысудзілі 15 содняў, потым - яшчэ 15, а пасля - завялі крымінальную справу. У выніку Ірыне прысудзілі 5 гадоў зняволення, хоць нават пракурор запрашваў меней (4 гады зняволення). Таксама журналістку унеслі ў спіс «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У зняволенні ў яе пагоршыўся зрок.
Аднак Іра трымаецца. Толькі паглядзіце, якія кранальныя і цёплыя лісты яна піша сваім сябрам і родным!
😳 «Зараз ты адсюль пап’еш і станеш пеўнем»
Аляксандр — былы палітзняволены і актывіст. Разам са сваімі аднадумцамі ён размаляваў цюкі з сенам пад Рэчыцай у бел-чырвона-белыя колеры. За гэта ён год правёў за кратамі, дзе адчуў на сабе ўвесь ціск карнай сістэмы.
Шчыры расповед Аляксандра пра здзекі ў турме глядзіце ў новым выданні «Беларус Беларусу» 🎬
#рэпрэсіі
🔺У Кіеве праз атаку дронаў пацярпела 9 чалавек, сярод іх - дзіця
Сёння ноччу расейцы абстралялі дронамі Украіну. У выніку атакі на Кіеў абломкі збітага беспілотніка ўпалі на шматпавярховы жылы будынак. У раёне загарэўся адміністрацыйны будынак, пашкоджанні атрымаў дзіцячы садок.
Генеральны штаб ЗСУ адзначыў, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка Расея атакавала 62 ударнымі БПЛА тыпу «Shahed» і беспілотнікамі неўсталяванага тыпу.
У Мінабароны Расеі таксама заявілі, што перахапілі і знішчылі 23 украінскія беспілотнікі.
Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🔺КБД праводзіць вучэнні ля мяжы з Літвой
Сёння КДБшнікі збіраюцца правесці чарговыя вучэнні - гэтым разам для правярання гатовасці да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму. У іх, акрамя КДБ, прымуць удзел падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Следчага камітэта, Міністэрства надзвычайных сітуацыяў і іншых дзяржаўных органаў.
Вучэнні пройдуць на тэрыторыі Астравецкага раёну.
Сцэнар вучэнняў прадугледжвае задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў.
🫥 Новы антырэкорд: у Беларусі зафіксаваная рэкордна нізкая нараджальнасць
Пра гэта стала вядома з закрытай справаздачы Міністэрства аховы здароўя, якая трапіла да ініцыятывы BELPOL.
«У 2023 годзе ў родадапаможных установах рэспублікі і дома было зарэгістравана 64 089 родаў (у 2022 - м –-69 691), што на 8,0% менш, чым у 2022 годзе», – напісана ў справаздачы.
А гэта значыць, што нараджальнасць у 2023 годзе склала 6, 96 на 1 000 чалавек насельніцтва – і гэта, па словах медыкаў, самы нізкі паказчык за ўвесь час назіранняў з 1955 года. Раней ён не апускаўся ніжэй за 8,9.
📍Таксама з гэтага дакументу стала вядома пра мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя і кошты медыцынскіх паслугаў (спойлер: там такса ўсё кепска). Пра гэта чытайце на нашай старонцы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).