😡 «Шагэды» ў Беларусі: уначы заляцелі яшчэ два БПЛА
Уначы 27 кастрычніка з тэрыторыі Украіны ў Беларусь зайшлі найменей два расейскія «шагэды».
Першы дрон прайшоў па калідору Славутыч – Чарнобыль у 00:34–00:44.
Яшчэ адзін БПЛА зайшоў у раёне Лоева і накіроўваўся на паўночны захад краіны. Вядома, што ён заляцеў углыб краіны і там прапаў.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😢 Памёр кот Крошык, якога лячылі ад атлусцення
Пра яго смерць паведаміла зооабаронца Галя Море:
«Самая страшная ноч у жыцці. Ноч, калі не стала Крошыка»
🤔 «Калі б мы не распачалі рэформы, полк Каліноўскага сапраўды мог перастаць існаваць.»
19 ліпеня полк выступіў з заявай пра рэформы і пра змену камандзіра. Тады з гэтым пагадзіліся не ўсе каліноўцы. А што зараз?
👉 «Белсат» спытаў прадстаўнікоў палка і былых ваяроў, ці дапамаглі рэформы. ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤔Калі русізмы – не зусім русізмы
Часам беларускае слова нагадвае расейскае і людзі шукаюць, чым бы максімальна непадобным яго замяніць. Гэтак мы атрымліваем дзіўныя выразы.
Як змаганне з русізмамі шкодзіць беларускай мове – глядзіце ў новым выданні праграмы «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»🎬
📌 У выніку ізраільскіх удараў Іран не зможа вырабляць балістычныя ракеты цягам года
Уначы 26 кастрычніка Ізраіль нанёс па Ірану ўдар, у выніку якога выведзены з ладу найважнейшы кампанент іранскай праграмы па вытворачасці балістычных ракет.
☝️Знішчэнне абстаялявання наносіць сур’ёзны ўрон па здольнасці Ірана вырабляць новыя балістычныя ракеты.
Ізраільскія крыніцы сцвярджаюць, што немагчымасць папаўняць запасы ракет у першую чаргу можа абмежаваць здольнасці Ірану забяспечваць сваіх хаўруснікаў.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😏 Лукашэнка знайшоў нафту – цяпер беларусы абагацяцца?
Чаму Антарктыда – рай для дыктатараў?
Як і навошта ўлады плануюць выціснуць з беларусаў усе сокі?
«А ці была дзяўчынка?»: скандал на «Міс Беларусь»
👉 Усё гэта ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні».
Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!
А мы вам прынеслі пачытаць цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
📍TVN: Блізкі да Лукашэнкі бізнесмен Машэнскі жыве і працуе ў Варшаве
Ён можа мець ключавое для беларускіх ўладаў значэнне, таму што мае доступ да банкаўскай сістэмы Еўразвязу.
📍 «Жыццё – гэта монаспектакль»
Шчырая размова з Зояй Белахвосцік – пра акторскі хлеб, каханне і тэатр ценяў у Ждановічах.
📍 Душэўны боль і перадвыбарчы піяр: Лукашэнка прыгразіў Расеі вайною
«Белсат» спытаў экспертаў, чаму палітык загаварыў пра пагрозу аншлюсу Беларусі і ці стануць беларусы ваяваць з усходнім суседам.
#штопачытаць
🔺Сенат Польшчы заклікае забяспечыць свабоду Андрэю Гнёту
Маршалак Сената Малгажата Кідава-Блоньская накіравала адпаведны зварот да сербскага парламента з просьбай разгледзець справу Андрэя Гнёта:
«Падкрэсліць важнасць сітуацыі з беларускім апазіцыянерам Андрэям Гнётам, які быў арыштаваны ў Рэспубліцы Сербія і ў дачыненні да якога ў вашай краіне паўторна праводзіцца працэдура экстрадыцыі. Большасць краін Еўропы і свету бачаць у гэтых абвінавачаннях зручны камуфляж для дзеянняў аўтарытарных беларускіх уладаў, якія імкнуцца выкарыстоўваць міжнародныя паліцэйскія інстытуты для ўмацавання свайго становішча і падаўлення імкнення сваіх грамадзян да свабоды».
🇬🇪Што адбываецца ў Грузіі пасля закрыцця выбарчых участкаў?
У краіне сёння прайшлі парламенцкія выбары. Вынікі экзітполаў адрозніваюцца, а на офіс апазіцыйнай партыі быў здзейснены напад.
Пра сітуацыі ў краіне распавёў на карэспандэнт з месца падзеяў, паглядзіце!
Cябры, нагадваем, што цяпер «Белсат» па-беларуску ёсць і ў Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся. Гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.
Наша старонка ў Google News
❓ Задайце пытанні героям нашага наступнага выдання «Шчыра кажучы»!
А мы праверым іхныя адказы на дэтэктары хлусні.
Паліграф у праграме будуць праводзіць кіраўніца ініцыятывы «Честные люди» Алена Жываглод і журналістка Алена Чарняўская.
📩 Чакаем вашых пытанняў на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me
🔥 Амерыканскія навукоўцы стварылі кіберпластыр – ён забівае бактэрыі токам і здолее замяніць антыбіётыкі
Пластыр «Blast» прымацоўваецца да скуры і генеруе слабыя электрычныя імпульсы, якія прымушаюць бактэрыі змяніць паводзіны.
🐽 Першымі паддоследнымі сталіся бактэрыі Staphylococcus epidermidis на скуры свінні. Гэтыя мікраарганізмы звычайна абараняюць скуру ад шкодных мікробаў, але, трапляючы ў арганізм, могуць выклікаць сур'ёзныя інфекцыі.
Навукоўцы выявілі, што пад дзеяннем электрычнага току бактэрыі губляюць здольнасць ствараць біяплёнкі, што дапамагаюць ім каланізаваць паверхні цела.
Для ўзмацнення эфекту даследнікі дадалі да пластыра спецыяльны гідрагель, які падтрымлівае патрэбны ўзровень кіслотнасці скуры. У выніку колькасць бактэрыяў зменшылася ў дзесяць разоў.
🦠 Цяпер навукоўцы плануюць пратэставаць «Blast» на іншых відах бактэрыяў і правесці выпрабаванні з удзелам жывых арганізмаў, перш як перайсці да клінічных даследаванняў з удзелам людзей.
📌 Ноччу на тэрыторыю Беларусі заляцела да дзесяці «шагэдаў»
У ноч на 26 кастрычніка з тэрыторыі Украіны ў Беларусь заляцелі не менш за 7 расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шагэд». Заход яшчэ трох БПЛА дакладна не пацверджаны.
Сем дронаў прайшлі праз калідор Славутыч – Прыпяць, заляталі ў напрамку Брагіна, а таксама Пінска/Століна на паўднёвым захадзе Беларусі.
👉 Падрабязнасці
⏰ Еўразвяз і Украіна перавядуць стрэлкі гадзіннікаў на адну гадзіну назад
☝️ Гэта адбудзецца ноччу з 26 на 27 кастрычніка.
Цягам некалькіх гадоў у Еўразвязе ідзе дыскусія пра магчымую адмену пераводу гадзіннікаў. Еўракамісія ўжо рабіоа прапанову адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў, аднак працу над ініцыятываю прыпыніла пандэмія COVID-19. Цяпер да абмеркавання мэтазгоднасці змены часу з летняга на зімовы і назад вярнуліся зноў.
👉 Беларусь адмяніла перавод часу ў 2011 годзе. З 26 кастрычніка і да апошняй нядзелі сакавіка розніца ў часе паміж Менскам і Варшаваю будзе складаць дзве гадзіны, Вільняй і Кіевам – адну гадзіну.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😳 Грэцкія святары «ахвяравалі» 3 мільёны еўра ў развіццё начных клубаў. Грошы яны бралі з казны каталіцкай царквы
У Грэцыі заблакавалі банкаўскія рахункі і актывы некалькіх уладальнікаў начных клубаў праз пераводы на гэтыя рахункі буйных грашовых сумаў ад двух святароў каталіцкай царквы, піша Athens News Agency.
У ходзе расследавання высветлілася, што святары скралі з бюджэту каталіцкай царквы каля 3 млн еўра і ўклалі іх у начныя клубы. Першы крадзеж адбыўся ў 2016 годзе, апошні ў памеры 50 тысяч еўра — некалькі дзён таму.
👉 Рымска-каталіцкую царкву ў Ватыкане апавясцілі аб тым, што здарылася. Аб асобах святароў нічога не вядома.
🤩 Выбары прэзыдэнта для палякаў – свята: ідуць усёй сям’ёй, робяць фатаздымкі каля ўрнаў
У наступным годзе ў Польшчы адбудуцца выбары новага прэзыдэнта.
☝️ Тысячы беларусаў, якія выехалі ў Польшчу пасля падзеяў жніўня 2020 году ўпершыню пабачаць як выглядаюць дэмакратычныя выбары ў суседней краіне. І гэта бясцэнны досвед.
Хто пазмагаецца за прэзідэнцкі палац ў Польшчы і ці зменіцца палітыка Варшавы ў дачыненні да Беларусі з прыходам новага кіраўніка дзяржавы?
👉 Разбіраемся ПА СПАСЫЛЦЫ
🤯 У Ізраілі грузавік урэзаўся ў аўтобусны прыпынак, на якім было шмат людзей
У выніку трагедыі каля 35 чалавек дастаўленыя ў лякарні, з іх шасцёра ў цяжкім стане.
Кіроўца грузавіка – ізраільскі араб – быў застрэлены ў кабіне аўтамабіля ўзброенымі грамадзянскімі асобамі, якія знаходзіліся непадалёк.
Ізраільская паліцыя разглядае версію тэракту.
☕️ Класічны глінтвэйн ці збіцень?
Гарбузовы латэ ці гарбата на зёлках? А мо, гэтай восенню паспрабаваць розныя напоі для сугрэву, у тым ліку – тыя, якія спрадвеку пілі беларусы?
😊 Выбірайце, што вам найбольш да спадобы, з нашага топу.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤔 «Ціханоўская - неправільная сітуацыя»
Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў у розныя дзяржструктуры, каб даведацца, за каго будуць галасаваць чыноўнікі.
Вынікі вас здзівяць.
👉 Глядзіце новы выпуск «Шухер-шоу» на нашым тэлеканале «Белсат LIFE»
😢 Сілавікі затрымалі вядомых мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву
Мастакоў затрымалі каля двух тыдняў таму, і яны дагэтуль не выйшлі на волю, піша «Наша Ніва».
Па якім артыкуле затрымалі мужа і жонку, невядома.
Карціны Ігара Рымашэўскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у мастацкім фондзе Беларуст, у галерэі Webkunsthaus Германіі, у галерэі Schaer und Wildbolc Швейцарыі, а таксама ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.
Людміла Шчамялёва - член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, галерэі Webkunsthaus Германіі і ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.
#рэпрэсіі
🤷♀️ На парламенцкіх выбарах у Грузіі лідзіруе кіроўная партыя
Яна набрала 54,19 % галасоў.
Вядома, што «Грузінская мара» прайграла выбары ў Тбілісі, Руставі, Кутаісі, Батумі і Цаледжыху. Аднак у гарадах армянскай і азербайджанскай дыяспары яна набрала пераважную большасць галасоў.
👉 Падрабязней
💥 #галоўнае за 26 кастрычніка
✔️ Ізраіль нанёс удар па ваенных аб'ектах у Іране
✔️ Расея атакавала Кіеў і Днепр
✔️ У Вільні падпалілі дзверы Цэнтра беларускай супольнасці і культуры
✔️ Дзень народзінаў Анатоля Сыса
✔️ Інтэрв'ю з акторкай Зояй Белахвосцік
✔️ У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі
✔️ Грэцкія святары скралі з бюджэту каталіцкай царквы каля 3 млн еўра і ўклалі іх у начныя клубы
✔️ Ноччу на тэрыторыю Беларусі заляцела да дзесяці «шагэдаў»
✔️ У ЗША стварылі кіберпластыр, які можа замяніць антыбіётыкі
✔️ У Грузіі праходзяць парламенцкія выбары, пра якія грузіны кажуць «лёсавызначальныя»
😨TVN: у Польшчы жыве беларускі алігарх, блізкі да Лукашэнкі
Гаворка пра Аляксандра Машэнскага. Паводле аўтара рэпартажу, Машэнскі баіцца трапіць у санкцыйныя спісы, а беларускі рэжым «больш за дзесяць гадоў выкарыстоўвае ўсе магчымыя сродкі, каб ён не трапіў у іх».
«Беларускі алігарх Аляксандар Машэнскі фінансуе рознага кшталту інвэстыцыі, якія прыдумляе Аляксандар Лукашэнка, а ў чацьвер збірае рэчы, сядае ў мэрсэдэс і прыязджае ў Варшаву, дзе жыве еўрапейскім жыццём»,
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
✔️Парламенцкія выбары ў Грузіі: што адбываецца ў краіне.
✔️Лукашэнка падаў дакументы на рэгістрацыю на так званых выбарах, Кубракоў абвясціў пра перадвыбарчыя вучэнні.
✔️Расейскі дрон ударыў па шматпавярхоўцы ў Кіеве. Загінула 15-гадовая дзяўчынка.
✔️Большасць беларусаў пасля ВНУ заняты працай, якую не любяць. 40% школьнікаў абіраюць прафесію па жаданні бацькоў.
https://www.youtube.com/watch?v=nxG40uFzDK8
🤔 Беларуская асацыяцыя электрамабіляў чакае росту продажаў электрамабіляў у чатыры разы
А рынак электрамабіляў складзе да 25 % ад агульнай долі рынку аўтамабіляў у рэспубліцы.
Паводле прадстаўніка Беларускай асацыяцыі аўтамабілістаў Андрэя Ткачова, у 2022 годзе пасля таго, як улады ўвялі меры, што стымулююць продаж электрамабіляў, колькасць такога аўтатранспарту вырасла.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
📌 Нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь» на чале з Зянонам Пазняком заклікае да байкоту так званых выбараў у Беларусі
У «Вольнай Беларусі» лічаць, што сам прыход грамадзянаў на ўчастак будзе азначаць прызнанне «выбараў».
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
📸 Павал Хадзінскі
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😳 У Беларусі хочуць пасадзіць у турму…лася?
Навошта Коля Лукашэнка шукае сані Напалеона?
І чаму квадроберы ідуць у АМАП?
👉 Усё гэта ў новым сезоне гумарыстычнай праграмы «Хай Так». Глядзіце першы выпуск ПА СПАСЫЛЦЫ
🇬🇪 У Грузіі праходзяць парламенцкія выбары, пра якія грузіны кажуць «лёсавызначальныя»
Грузінскае грамадства сёння выбірае не толькі парламент, але і далейшы кірунак развіцця краіны – празаходні і праеўрапейскі ці прарасейскі.
☝️ Парламент Грузіі складаецца са 150 дэпутатаў. У выбарах дзельнічаюць 18 партыяў. Пройдуць тыя, якія па выніках выбараў пераадолеюць 5% бар’ер.
Назіральнікі адзначаюць даволі высокую яўку, вышэйшую чым на папярэдніх выбарах.
👉 Не абышлося і без інцыдэнтаў. Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🐶 Памятаеце кадры з сабакам, які бавіў час на самай вяршыні егіпецкай піраміды?
Высветлілася, што ён там не адзін, а з цэлым сямействам! І жывуць пёселі там ужо не першы год.
Глядзіце падрабязней у нашым відэа ☝️
❌У Казані перад самітам БРІКС Лукашэнка крыху прагаварыўся пра тое, што яму забараняюць медыкі
Камянтуюць у новым выданні «ПраСвету» – Каміль Клысіньскі, аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў, і Віталь Цыганкоў, палітычны каментатар радыё «Свабода» і аўтар праграмы «Двубой» на «Белсаце»👆
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️