😳 У Беларусі хочуць пасадзіць у турму…лася?
Навошта Коля Лукашэнка шукае сані Напалеона?
І чаму квадроберы ідуць у АМАП?
👉 Усё гэта ў новым сезоне гумарыстычнай праграмы «Хай Так». Глядзіце першы выпуск ПА СПАСЫЛЦЫ
🇬🇪 У Грузіі праходзяць парламенцкія выбары, пра якія грузіны кажуць «лёсавызначальныя»
Грузінскае грамадства сёння выбірае не толькі парламент, але і далейшы кірунак развіцця краіны – празаходні і праеўрапейскі ці прарасейскі.
☝️ Парламент Грузіі складаецца са 150 дэпутатаў. У выбарах дзельнічаюць 18 партыяў. Пройдуць тыя, якія па выніках выбараў пераадолеюць 5% бар’ер.
Назіральнікі адзначаюць даволі высокую яўку, вышэйшую чым на папярэдніх выбарах.
👉 Не абышлося і без інцыдэнтаў. Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🐶 Памятаеце кадры з сабакам, які бавіў час на самай вяршыні егіпецкай піраміды?
Высветлілася, што ён там не адзін, а з цэлым сямействам! І жывуць пёселі там ужо не першы год.
Глядзіце падрабязней у нашым відэа ☝️
❌У Казані перад самітам БРІКС Лукашэнка крыху прагаварыўся пра тое, што яму забараняюць медыкі
Камянтуюць у новым выданні «ПраСвету» – Каміль Клысіньскі, аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў, і Віталь Цыганкоў, палітычны каментатар радыё «Свабода» і аўтар праграмы «Двубой» на «Белсаце»👆
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
Які шлях абярэ Грузія ўжо ў гэтыя выходныя?
Напярэдадні парламенцкіх выбараў грузінскае грамадства апынулася на раздарожжы паміж Еўразвязам і Расеяй.
Як краіна, якая, як здавалася, зрабіла свой еўрапейскі выбар адной з першых у рэгіёне, апынулася ў гэтай кропцы і чаго чакаць далей, глядзіце ў спецрэпартажы Аляксандра Баразенкі «Грузія. Супрацьстаянне» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC» 🎬
💪 Пры жыцці гэтага паэта выйшлі толькі 3 зборнікі, але ягоная творчасць значна паўплывала на іншых паэтаў таго часу
Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года. Першы свой верш ён напісаў яшчэ ў сярэдняй школе, а першы наклад аднаго са зборнікаў ягоных вершаў быў раскуплены ўсяго за некалькі тыдняў.
Распавядаем пра лёс нашага выбітнага земляка, паглядзіце!
❗️Расейскі дрон ударыў па шматпавярхоўцы ў Кіеве. Загінула 15-гадовая дзяўчынка
Па словах мэра Кіева Віталя Клічко, у выніку ўдару па жылым доме пацярпелі пяць чалавек. У будынку пашкоджаныя кватэры з 17 па 21 паверх.
Усяго над Кіевам былі знішчаныя да 10 беспілотнікаў.
👉 Таксама быў абстраляны Днепр. Загінулі дзве жанчыны і дзіця, пацярпелі — 14, чацвёра з іх дзеці.
📌 «Гэта добры лозунг, добрая ідэя падчас выбарчай кампаніі»
Раней лукашэнкаўская прапаганда працавала проста: Беларусь – найлепшая краіна для жыцця, а Лукашэнка вядзе народ у светлую будучыню.
Цяпер жа прапагандысты актыўней сталі лаяць заходнія краіны – маўляў, тыя без моцных кіраўнікоў зусім гібеюць.
🤔 На каго працуе прапаганда ў Беларусі і ці давярае ёй насельніцтва краіны, запыталі ў нашых экспертаў ПА СПАСЫЛЦЫ
Вітаем у новым дні ўсіх нашых чытачоў ды гледачоў!
А распачаць яго можна з нашымі матэрыяламі, якія вы маглі прапусціць:
🔺Душэўны боль і перадвыбарчы піяр: Лукашэнка прыгразіў Расеі вайною
Чаму самаабвешчаны кіраўнік РБ раптам загаварыў пра пагрозу аншлюсу з боку ўсходняга суседа?
🔺«Грузінам давядзецца абіраць не ўрад, а лёс краіны». Што трэба ведаць пра выбары ў Грузіі
Грузінскае грамадства апынулася на раздарожжы паміж Еўразвязам і Расеяй. Пакуль кіраўнічая партыя, што прэтэндуе на перамогу, максімальна залагоджвае электарат, апазіцыя рыхтуецца да сур’ёзнага супрацьстаяння.
🔺У «Пятлі Прыхільнасці» выйшаў цалкам беларускамоўны альбом
Прыхільнікі «Пятлі» з Расеі часам дазвалялі сабе рэзкія выпады ў бок беларускай мовы і заклікалі ўдзельнікаў не «мяняць усё так катэгарычна», бо на беларускай мове яны «не разумеюць амаль нічога».
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 25 кастрычніка
✔️ Гайдукевіч возьме ўдзел у так званых прэзідэнцкіх выбарах
✔️ Партугалія вырашыла не выдаваць гуманітарныя візы
✔️ Чэхія адмовіла беларусу ў міжнароднай абароне. Ён звярнуўся ў суд і выйграў
✔️ Злачынцы зладзілі цэлую тэатральную пастаноўку, каб забраць кватэру ў ахвяры
✔️ Сітуацыя, якую немагчыма ўявіць у Беларусі…У Канадскім горадзе ніхто не захацеў стаць мэрам
✔️ Алег Гарбуз зняўся ў польскім шпіёнскім серыяле Przesmyk ад Warner Bros. Discovery
✔️ Што трэба ведаць пра выбары ў Грузіі
✔️ Кітай абмяжуе пастаўкі дронаў у Расею
💬 «Магчыма, такім чынам маральна рыхтуюць беларусаў да таго, што давядзецца ў вайну ўступаць»
Чаму Польшча і Румынія не збіваюць расейскія беспілотнікі, а рэжым Лукашэнкі збівае? 🤔 Паслухайце, што думае на гэты конт журналіст Зміцер Лукашук – адзін з гасцей свежага выдання нашай праграмы «Двубой».
👀 Выпуск цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🔥 «Пятля Прыхільнасці» выпусціла новы цалкам беларускамоўны альбом
Ён мае назву «Суперпазіцыя» і складаецца з васьмі трэкаў
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Гайдукевіч будзе высоўваць сваю кандыдатуру на «прэзідэнцкіх выбарах»
📌 Мінабароны спыніла будаўніцтва новай вайсковай часткі на мяжы з Украінай
📌 Лукашэнка заявіў, што спробы далучыць Беларусь да РФ прывядуць да вайны
📌 Партугалія не будзе выдаваць гуманітарныя візы ўцекачам
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🔻 «Ніхто на сённяшні дзень не ў стане абараніць Лукашэнку ад спецаперацыі»
Палітолаг Павел Усаў, падзяліўся з намі меркаваннем на конт заяваў Лукашэнкі ў бок Расеі
Паглядзіце!
🤷♀️ Беларускіх сілавікоў вучаць усяму, акрамя павагі да беларускіх падаткаплацельшчыкаў, за кошт якіх яны існуюць
Гэтым разам міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў анансаваў «актыўную фазу вучэнняў і трэніровак», якая распачнецца ўжо ў лістападзе. Яе мэта – падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў:
«Пачынаючы з ідэалагічных мерапрыемстваў, маніторынгу стану грамадскай бяспекі ў кожным населеным пункце, адпрацоўкі баявога зладжвання, функцыянавання аператыўна-сітуатыўных штабаў, сканчаючы працай спецпадраздзяленняў па вызваленні закладнікаў і перашкодзе захопу адміністратыўных будынкаў з масавым знаходжаннем грамадзянаў»
📌 Ноччу на тэрыторыю Беларусі заляцела да дзесяці «шагэдаў»
У ноч на 26 кастрычніка з тэрыторыі Украіны ў Беларусь заляцелі не менш за 7 расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шагэд». Заход яшчэ трох БПЛА дакладна не пацверджаны.
Сем дронаў прайшлі праз калідор Славутыч – Прыпяць, заляталі ў напрамку Брагіна, а таксама Пінска/Століна на паўднёвым захадзе Беларусі.
👉 Падрабязнасці
⏰ Еўразвяз і Украіна перавядуць стрэлкі гадзіннікаў на адну гадзіну назад
☝️ Гэта адбудзецца ноччу з 26 на 27 кастрычніка.
Цягам некалькіх гадоў у Еўразвязе ідзе дыскусія пра магчымую адмену пераводу гадзіннікаў. Еўракамісія ўжо рабіоа прапанову адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў, аднак працу над ініцыятываю прыпыніла пандэмія COVID-19. Цяпер да абмеркавання мэтазгоднасці змены часу з летняга на зімовы і назад вярнуліся зноў.
👉 Беларусь адмяніла перавод часу ў 2011 годзе. З 26 кастрычніка і да апошняй нядзелі сакавіка розніца ў часе паміж Менскам і Варшаваю будзе складаць дзве гадзіны, Вільняй і Кіевам – адну гадзіну.
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
😳 Грэцкія святары «ахвяравалі» 3 мільёны еўра ў развіццё начных клубаў. Грошы яны бралі з казны каталіцкай царквы
У Грэцыі заблакавалі банкаўскія рахункі і актывы некалькіх уладальнікаў начных клубаў праз пераводы на гэтыя рахункі буйных грашовых сумаў ад двух святароў каталіцкай царквы, піша Athens News Agency.
У ходзе расследавання высветлілася, што святары скралі з бюджэту каталіцкай царквы каля 3 млн еўра і ўклалі іх у начныя клубы. Першы крадзеж адбыўся ў 2016 годзе, апошні ў памеры 50 тысяч еўра — некалькі дзён таму.
👉 Рымска-каталіцкую царкву ў Ватыкане апавясцілі аб тым, што здарылася. Аб асобах святароў нічога не вядома.
🤡 У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі
Кіраўнік ініцыятыўнай групы – старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сенько.
Пасля рэгістрацыі ініцыятыўная група прыступіць да збору подпісаў за кандыдата:
«Усе спецыялісты падрыхтаваныя, мы ўпэўненыя, што пройдзем гэты шлях вельмі прыгожа»
🥳 Сёння адзначае свой 65-гадовы юбілей зорка Купалаўскага тэатру, Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік
Аднак сама юбілярка прызнаецца, што ўнутры ёй «прыкладна 35».
Дзень народзінаў Зоя Белахвосцік адзначыць на сцэне - пакажа ў Беластоку і Варшаве аўтабіяграфічную монадраму «Мой Глеб».
👉 «Белсат» паразмазляў з акторкай пра акторскі хлеб, каханне і тэатр ценяў у Ждановічах ПА СПАСЫЛЦЫ
Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм @edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu
🤯 У Вільні падпалілі дзверы Цэнтра беларускай супольнасці і культуры
А яшчэ сапсавалі графіці з «дыджэямі пераменаў» і пакінулі надпіс «Dinkis Lietuvos» («Валіце з Літвы»)
Пра гэта паведамілі супрацоўнікі Цэнтра на старонцы Facebook
📌 Ізраіль нанёс удар па ваенных аб'ектах у Іране
Аперацыя атрымала назву «Дні пакаяння» і стала адказам на ракетныя абстрэлы з боку Тэгерана.
☝️ Гэта першая ваенная аперацыя на тэрыторыі Ірана, за якую ўлады Ізраіля афіцыйна ўзялі адказнасць. Паводле звестак ЦАГАЛЬ, пацярпелых сярод ізраільскіх вайскоўцаў няма.
У паветра былі паднятыя больш за сто знішчальнікаў, уключаючы F-35. Паводле звестак іранскіх СМІ, сярод іншага пад абстрэл трапілі некалькі вайсковых баз у раёне Тэгерана, а таксама камандны пункт Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.
💬 «Колькі выехала – некалькі сотняў тысяч. А колькі вярнулася?..»
Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў разважае на тэму эфектыўнасці беларускай прапаганды ☝️
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 кастрычніка
▪️Беларускіх следчых заклікаюць «ліквідаваць шчыліны пранікнення дэструктыўнага ўплыву»
▪️За што закрылі моўную школу «Streamline»
▪️У папраўчай калоніі №2 у Бабруйску некалькі асуджаных захварэлі на пнеўманію
▪️У Гомельскай вобласці ствараюць групы «грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці» для дзіцячых садкоўцаў
▪️У Берасці за «здраду дзяржаве» судзяць мужа і жонку з Баранавіч
▪️Міністэрства інфармацыі зноў папоўніла спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
▪️У Берасці затрымалі мужчыну за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
▪️20 «аналітыкаў Ціханоўскай» і тры палітвязні патрапілі ў «тэрарыстычны» спіс КДБ
▪️Гарадзенскі сайт s13.ru ужо некалькі дзён не абнаўляецца. Магчыма, праз тое, што яго ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
▪️Мінінфарм папрасіў кнігараспаўсюднікаў самастойна правесці чыстку «экстрэмісцкай літаратуры»
🚑 Беларуская медыцына адчувае сур'ёзны кадравы голад
Кваліфікаваныя лекары з'язджаюць за мяжу за лепшымі заробкамі, а Мінздароўя РБ думае, як спыніць гэтую хвалю і пакінуць дактароў на радзіме.
Паслухайце, што гавораць нашыя эксперты ☝️
😡 «Яны сунулі мне кубак з-пад «Ролтану». Там быў намаляваны певень, і мне сказалі: як пап'еш адсюль, станеш пеўнем»
Аляксандр – былы палітычны вязень. За расфарбаваныя бел-чырвона-белыя цюкі з сенам мужчына правёў год у няволі.У турме ён пазнаў фізічны і маральны гвалт, пасля чаго яму спатрэбіліся псіхатэрапія і аперацыя на каленях. 5 дзён яго трымалі за кратамі без штаноў.
👉 Пра тое, што яму прыйшлося прайсці, мужчына распавёў у праграме «Беларус беларусу»
«Зачыні рот, а то муха ўляціць» 😮
Не, па-беларуску мы так не кажам. А як кажам? Тлумачым за паўхвіліны ☝🏻
Паслухайце гэты ўрывак з праграмы «Мова нанова» і больш ніколі не блытайце словаў «зачыніць» і «закрыць». Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬
📌 Расея вырабляе для вайны ўсяго каля 30 % боепрыпасаў
Астатнія 70 % пастаўляюцца з Паўночнай Карэі і Ірану, піша Bloomberg.
«Толькі 30% снарадаў, выпушчаных сіламі Крамля ў апошні час, былі расейскай вытворчасці. Астатнія 60% паступілі з Паўночнай Карэі, і 10% былі іранскай вытворчасці, гаворыцца ў дакументах»
🤷♀️ Другая запар параза футбольнага менскага «Дынама» ў еўракубках
Гэтым разам у Хельсінкі, супраць HJK: тры галы менскага клубу былі адмененыя.
На пачатку фінская каманда ўвогуле не хацела гуляць супраць каманды з краіны, дзе пануе дыктатура, але іх прымусіў УЕФА.
👉 Нагадаем, што ў асноўнай сетцы еўракубкаў беларускага клубу не было шэсць гадоў. Як ён нарэшце туды трапіў і што сталася з бчб-заўзятарамі, якія нечакана з’явіліся на гасцявых трыбунах, чытайце ў нашым матэрыяле ПА СПАСЫЛЦЫ
🤬 За што закрылі адну з найбуйнейшых моўных школаў у Беларусі?
Каротка тлумачым разам з экспертамі ў нашым сюжэце. Паглядзіце!