Як вам такое будучае: нешта забалела — і ўжо праз хвіліну вы ведаеце, што рабіць
Гучыць фантастычна? Але не — гэта рэальнасць, дзякуючы новай праграмке ад беларусаў у Telegram. А ратуе яна ў некалькі клікаў. Паглядзіце самі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Улады прадаюць дом Цапкалаў, па якому прайшліся сілавікі
Двухпавярховы дом на Цяплічнай 7 у Менску выставілі на электронныя таргі. Пачатковы кошт — 2 104 000 рублёў.
Раней там ладзілі жорсткія ператрусы і разграмілі маёмасць:
«Дом быў разгромлены. Выбітыя вонкавыя і міжпакаёвыя дзверы, пабітыя вокны, знішчаная мэбля, пашкоджаныя трубы, у выніку чаго цокаль затоплены і вада працягвае паступаць», — апісвала Вераніка Цапкала.
Паводле яе, сілавікі таксама зламалі дзіцячыя ложкі, пабілі посуд, плітку і выдралі разэткі.
Таксама ў красавіку 2024 на аўкцыёне прадалі і кватэру Валера Цапкалы. Таргі адбываліся калі 13 гадзінаў і спыніліся на кошце 395 720 рублёў.
У долара сёння гадавы максімум
Ён пажаражэў на 1,85 капейкі і цяпер складае 3,3104 беларускага рубля. А вось расейскі рубель патаннеў на 1,84 капейкі.
#курсывалютаў
Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі прэміяй за ўнёсак у пабудову мірнай і ўстойлівай Еўропы
Намінантамі на такую ўзнагароду становяцца выключна маладыя еўрапейцы, а падчас адбору надаецца ўвага тэмам свабоды слова, барацьбе з рэпрэсіўнымі і недэмакратычнымі рэжымамі.
Прэмія называецца Schwarzkopf Europe і ўручаецца ў Берліне. Беларуская лідарка якраз знаходзіцца ў Нямеччыне з працоўным візітам.
Польшча ўдарыла па мігрантах: пасля заяў аб спыненні прытулку ўрад зацвердзіў новую міграцыйную стратэгію
Ці пагражае гэта беларусам, якія складаюць самую вялікую колькасць замежнікаў пасля украінцаў? І што чакае тых, хто, ўцякаючы ад рэпрэсій, спадзяецца на прытулак? Адказы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😌 Беларусам не будуць прыпыняць права на прытулак у Польшчы
Паводле польскага дыпламата, заява Дональда Туска была накіравана ў бок мігрантаў з трэціх краін. Абмежаванні на прытулак не будуць дзейнічаць для беларусаў і ўкраінцаў
«Палітыкі павінны казаць тое, што жадаюць пачуць людзі. Туск у сваіх заявах меў на ўвазе грамадзян не Беларусі ці Украіны, а "мігрантаў з трэціх краін"», — пракаментаваў дыпламат Марыюш Машкевіч.
Добрага дня, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай альбо па дарозе на працу? Прынеслі вам цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ «Дэманізаваць санкцыі і абараніць свой унутраны рынак». Эксперты пра контрсанкцыі
З 15 кастрычніка ўвайшла ў моц пастанова аб контрсанкцыях, што забараняе ўвозіць у краіну шэраг тавараў з «несяброўскіх краінаў». На думку экспертаў, улады проста карыстаюцца момантам, каб падтрымаць айчынных вытворцаў.
⭕️ Пенсіянерам, якія працуюць, пастанавілі вярнуць поўныя пенсіі. Чаму цяпер і адкуль узяць на гэта грошы?
Чаму нарэшце дайшлі да поўных пенсіяў тым, хто працуе?
⭕️ Лукашэнка заявіў, што беларусам не відаць падтрымання, якое ў Нямеччыне маюць мігранты
Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка правёў нараду адносна сацыяльнага падтрымання насельніцтва. Галоўнай ідэяй выступу было тое, што грошай мала, іх трэба даваць адрасна.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 15 кастрычніка
✔️ Масква і Пхеньян узмацняюць сваю супрацу ў вайсковай сферы
✔️ Першы выпадак новага варыянту COVID-19 XEC выяўлены ў Беларусі
✔️ Чаму палякі не давяраюць беларусам
✔️ NATO пачало вучэнні ядравага стрымлівання
✔️ Як Расея рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў у Малдове
✔️ Дакладную копію Жалезнага трона з «Гульні прэстолаў» прадалі за 1,49 млн долараў
✔️ Нам напісаў чытач з вельмі цікавым моўным пытаннем
✔️ Праверка высветліла, чаму справы замежнікаў гадамі ляжаць без руху ў Польшчы
🍞 Хлеб — два разы на тыдзень, а ваду трэба кіпяціць, нават, каб памыцца
Паглядзіце, як жыве ўкраінскі гарадок з прыгожай назвай Гуляйполе, у якім засталося ўсяго 1300 жыхароў.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Лукашэнка хоча знайсці ў Беларусі золата
📌 Пачала дзейнічаць забарона на ўвоз тавараў з несяброўскіх краінаў
📌 На Меншчыне ў пажары загінулі дзеці
📌 Стартуе эстафета ў падтрымку Беларусі — што гэта і для каго?
📌 КНДР і вайна ва Украіне
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🔶 «Баяліся, што ён нешта арганізуе, і зэкі за ім пойдуць»
Паводле ўмоваў утрымання палітвязняў наваполацкую калонію ўзмоцненага рэжыму №1 называюць адной з самых жорсткіх у краіне. Менавіта там утрымліваецца Віктар Бабарыка.
Праз знаходжанне там былога банкіра ў калоніі шмат што давялося змяніць.
👉 Якім чынам гэта адбывалася і як змянялася стаўленне да палітыка з боку адміністрацыі, нам распавёў на ўмовах ананімнасці былы палітвязень. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі
⚡️Макс Корж з'ехаў з краіны з Беларусі праз пераслед
Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы:
«... апошнім часам паступіў шэраг скаргаў. Як так, Корж на замежных канцэртах скача з бчб-анучамі і топіць за ўкраінскіх тэрарыстаў, але прыязджае ў Менск здымаць кліпы?Читать полностью…
Персанажу ветліва патэлефанавалі і выклікалі ў міліцыю для гутаркі, а той узяў і ў жаху з*рыснуў з краіны.”»
🤔 Нам напісаў чытач з вельмі цікавым моўным пытаннем
Нашыя мовазнаўцы далі адказ, якім мы вырашылі падзяліцца з вамі.
👉 Калі і вы сутыкаецеся з цікавымі моўнымі вандоламі, пішыце нам сюды @edytorBLST (калі для вас гэта бяспечна).
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка заахвочвае пенсіянераў працаваць
✔️У Рэчыцы суд над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк
✔️Новыя правілы ўручэння позваў на вайсковыя зборы
✔️РФ нанесла ракетны ўдар па Мікалаеве
✔️Мінус 2 тыс. настаўнікаў. Як змянілася сітуацыя з педагогамі ў Беларусі за апошнія 5 гадоў
✔️Дзве дзяўчынкі загінулі ў выніку пажару ў Сеніцы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇦🇩 «Палітыкі ў Малдове любяць Расею за грошы»
Неўзабаве ў Малдове пройдуць прэзідэнцкія выбары і рэферэндум па ўступленні ў Еўразвяз. У сувязі з гэтым Крэмль ужо істотна нарасціў сваё ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны, каб не даць Кішынёву вырвацца з-пад свайго ўплыву.
Але наперадзе – парламенцкія выбары, а значыць і ўмяшанне Масквы будзе толькі нарастаць. Бо ейная мэта – «ліквідацыя Малдовы як дзяржавы».
👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻ГУБАЗіК ужо другі дзень піша пра на Макса Каржа. Гэтым разам проста «хочуць пагаварыць».
🔻У Беларусь прыбыла дэлегацыя «бізнэсоўцаў ДНР».
🔻Літоўскія мытнікі арыштавалі рэкордную сёлета партыю кантрабандных цыгарэт. Канешне ж, беларускіх.
🔻Зяленскі распавёў Украінцам аб плане, які можа спыніць вайну.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Беларускага журналіста абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»
Данілу Палянскага, журналіста-фрылансэра, затрымалі 19 верасня па вяртанню з Расеі.
Паводле @bajmedia меркавалася, што яго арыштавалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне, але стала вядома пра распачатую крымінальную справу. Журналіста змясцілі ў СІЗА і інкрымінуюць артыкул 356 КК — «Здрада дзяржаве».
Даніла працаваў у якасці відэааператара і супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі.
ГУБАЗіК: «на Макса Каржа няма крымінальнай справы»
Як сцвярджаюць сілавікі, з музыкай нібыта хочуць «толькі паразмаўляць».
«Пока еще нет никакого уголовного дела, все претензии правоохранителей по жалобам граждан можно снять простой профилактической беседой», — піша канал ГУБАЗіКу.
Тым часам, кіраўнік Андрэй Стрыжак заявіў, што BYSOL не вывозіў Макса Каржа з Беларусі. Таксама ён не можа падцвердзіць, ці сапраўды спявак пакінуў краіну.
😢 Беларусь зноў падае ў рэйтынгах — цяпер па свабодзе ў інтэрнэце
Зараз краіна займае 22-і пункт са 100. Гэта ніжэй, чым Пакістан і Венесуэла, але пакуль вышэй за Іран, Кубу і Расею.
Такі рэйтынг падрыхтавалі праваабаронцы з «Freedom House». Як яны адзначылі, за год Беларусь апусцілася на 3 пазіцыі.
Дарэчы, у суседняй Украіны 59 балаў свабоды са 100.
Больш за 40 чалавек загінула ад «зубоў Цмока» у Расеі
Супрацьтанкавыя загароды ад ЗСУ прывялі да масавых аварый сярод саміх расейцаў. Z-блогеры паведамляюць пра 40 загінулых і 300 параненых, сярод якіх — дзясяткі вайскоўцаў. І гэта толькі за содні.
Асноўная прычына аварыяў — загароды проста не відаць у цемры. Як піша «The Insider», на такія «пірамідкі» расейскія ўлады патрацілі мільярды рублёў.
Міколе Дзядку могут дадаць яшчэ некалькі гадоў турмы
Яго асудзілі на 5 гадоў зняволення, але цяпер распачынаюць новую крымінальную справу — «непадпарадкаванне». Палітвязень ужо чатыры месяцы ў ШЫЗА.
«Гэты артыкул (411 КК РБ) дазваляе бясконца працягваць тэрмін зняволення практычна без доказаў «парушэнняў», — перадаў звестку Дзядок.
Мікола папярэджваў пра такі ціск яшчэ 9 гадоў таму, але «ўсім было ўсё адно». Паводле яго ліста, турэмны кантралёр мог плюнуць на асфальт, сунуць асуджанаму ў рукі швабру і сказаць «Прыбірай!» – адмова будзе парушэннем і нагодай да крымінальнай справы, гэта «ў межах закону».
«У чым жа складалася маё „злачынства“? У 16 дысцыплінарных парушэннях: нашэнне спартовага касцюму, перамовы з суседнімі камерамі і хаджэнне па камеры пасля 22 гадзінаў.
Самі правілы складзены такім чынам, каб пакараць можна было ў любы момант. Нярэдка акты аб парушэннях фальсіфікуюцца, і паспрабуй потым дакажы, што твой абутак на самай справе быў чысты!», – пісаў яшчэ ў 2015 годзе Дзядок.
Мікола тады прасіў «ўсіх, у каго ёсць сілы і магчымасць паўплываць на становішча». Праз 9 гадоў сітуацыя стала горш.
☝️ Увесь свет аб'яднаецца, каб падтрымаць Беларусь
Як такое магчыма — глядзіце ў нашым відэа.
#рэпрэсіі Асноўнае за 15 кастрычніка
🔻 У Беларусі скарацілі тэрмін апавяшчэння пра вайсковыя зборы
🔻 Былых палітвязняў масава пераводзяць з «хатняй хіміі» ў калонію
🔻 Нарвегія адмовіла ў «дакуменце замежніка» тром беларускім студэнтам, якія ўцяклі ад рэпрэсіяў
🔻 Запрацавалі новыя санкцыі лукашэнкаўскага рэжыму ў дачыненні «несяброўскіх» краінаў
🔻 Сваякі беларусаў замежжа, атрымліваюць лісты з прапановай звярнуцца ў Камісію па вяртанні
🔻 Макс Корж з'ехаў з Беларусі праз пераслед
🔻 Паліне Шарэнда-Панасюк прысудзілі яшчэ год і 1 дзень калоніі
🔻 Былы палітвязень распавёў «Белсату» пра Віктара Бабарыку
❌ Мужчына больш за два месяцы дрэйфаваў на лодцы ля берагоў Камчаткі
Ягоны пляменнік і брат загінулі.
Падрабязнасці гэтай гісторыі глядзіце ў нашым відэа☝️
💔 «Жыццё Паліны боўтаецца на тоненькай нітачцы, якая ў любы момант можа абарвацца...»
Паліне Шарэнда-Панасюк прысудзілі яшчэ год і 1 дзень калоніі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook яе муж:
«Вырак для Паліны — адзін год і адзін дзень пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Толькі адзін дзень заставаўся з мінулага тэрміну...
Але ён гучыць як смяротны прысуд, бо Паліна можа фізічна не вытрымаць чацвёртае кола пекла»
#рэпрэсіі
🤷♀️ «1325 спраў на аднаго супрацоўніка»
Іншаземцы ў Польшчы ўжо складаюць жарты пра тое, колькі яны чакалі разгляду сваіх дакументаў.
🤦♀️ Але часцей за ўсё гэткая сітуацыя не выклікае ўсмешку. Напрыклад, самы доўгі тэрмін апрацоўкі заявы склаў больш за 7 гадоў.
З-за пастаянных скаргаў польскія ўлады правялі праверку пяці ваяводскіх упраўленняў, якія абслугоўвалі замежнікаў. І выявілі, што 60% спраў замежнікаў разглядаліся з парушэннем правілаў.
👉 Чытайце падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
⚔️ Дакладную копію Жалезнага трона з «Гульні прэстолаў» прадалі за 1,49 млн долараў
10-12 кастрычніка ў Даласе прайшоў аўкцыён Heritage Auctions, паведамляе CNN.
На аўкцыёне прадставілі 900 лотаў па матывах рамана Джорджа Марціна і яго экранізацыі.
🗡 Акрамя трона, з малатка пайшлі клінок Джона Сноў - 400 тысяч долараў, і яго вобраз лорда-камандуючага «Начнога Дазору» - 337,5 тысячы долараў.
Шэры замшавы нарад Дайнэрыс быў прададзены за 112,5 тысячы долараў, а чырвоная аксамітная сукенка, у якой Серсэя з'явілася ў серыяле ў апошні раз - за 137,5 тысячы даляраў.
🎞 Серыял «Гульня тронаў» - адзін з самых паспяховых праектаў HBO. Ён выходзіў з 2011-га па 2019 год і заснаваны на цыкле раманаў Джорджа Марціна «Песня Лёду і агню».
😷 Новы сезон – новы вірус. Цяпер XEC.
Што за ён і што з ім рабіць – глядзіце ў нашым сюжэце☝️
💔 У Расеі выйшаў на волю Аляксей Маскалёў, якога затрымалі і збілі беларускія сілавікі, пасля чаго экстрадавалі на радзіму
На волі яго сустракала дачка...