🛩 Самалёт Belavia, які ляцеў з Менску ў Пецярбург, развярнуўся над Полацкам і вярнуўся назад у Нацыянальны аэрапорт
@motolkohelp паведамляе, што прычынаю сталі праблемы з лабавым шклом: яно нечакана трэснула ў палёце. Прычым гаворка ідзе пра разрэкламаваны «танкалёт» – Boeing 737-3Q8, дызайн борта якога аформлены ў стылі гульні World of Tanks.
😇 Добрыя навіны апошніх дзён
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔸У гарадзенскім заапарку выратавалі пяцярых важанятаў, чыя маці загінула. Іх адпойвалі казіным малаком
🔸Там жа дапамаглі лебедзю, які сутыкнуўся з тралейбуснай кантактнай сеткаю
🔸У поймах беларускіх рэкаў знайшлі новыя месцы вырастання дзікай архідэі
🔸У Чэхіі выпусцілі марку з партрэтам Васіля Быкава
🔸Выйшлі на волю палітвязні Ілля Бохан і Аляксандр Іваноў
☀️ Лета ў Беларусі: куды паехаць, не вытрачаючы часу на візы і чэргі на мяжы?
Зрабілі для вас падборку лакацыяў для адпачынку на радзіме: як спакойнага, так і актыўнага. Ад Браслаўскіх азёраў да палескіх балотаў:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
▪️Стала вядома пра яшчэ адну загібель беларускага ваяра на фронце ва Украіне
@euroradio паведамляе, што гаворка ідзе пра добраахвотніка з пазыўным «Кракаў». У сярэдзіне сакавіка ён патрапіў пад расейскі артабстрэл падчас выканання баявога задання.
Ад атрыманых траўмаў, несумяшчальных з жыццём, ваяр загінуў.
Ці памятаеце вы «маўклівыя пратэсты» – 2011?
Яны адбываліся некалькі месяцаў па ўсёй краіне праз крызіс і рост коштаў. Не было лозунгаў і лідараў, беларусы проста выходзілі на вуліцы і моўчкі пляскалі ў далоні
І нават тады ладзіліся жорсткія затрыманні. Паглядзіце, як гэта было👆
Сотні легкавікоў і аўтобусаў: як сёння выглядае мяжа Беларусі з Еўразвязам
▫️У пункце пропуску «Варшаўскі мост» колькасць легкавых машынаў – 300, аўтобусаў – 66. «За ноч прасунуліся на 15 машынаў», – сцвярджаюць у чатах мяжы. Час чакання – каля 12–14 гадзінаў.
▫️У «Каменным Лозе» на выезд у Літву – 40 легкавых аўтамабіляў, час чакання – каля 9 гадзінаў. Аўтобусы там стаяць па 11 гадзінаў, і падарожнікі абвінавачваюць літоўскія службы ў павольнай працы.
▫️У «Беняконях» цяпер 90 легкавікоў, чакаць даводзіцца каля 12–15 гадзінаў. Аўтобусаў у чарзе, паводле беларускіх памежнікаў, няма.
▫️На пераходзе на беларуска-латышскай мяжы «Грыгароўшчына – Патэрніекі» вялікіх чэргаў няма.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як рэжым адбірае грамадзянства ў беларусаў?
Праз VPN
Ужо другі выпадак, калі ў гісторыі сучаснай Беларусі рэжым адбірае беларускае грамадзянства. Што пра яго вядома?
🔺У орган выдачы пашпарта Новай Беларусі не могуць падабраць кадраў
Праз VPN
Прадстаўнік АПК Валер Кавалеўскі распавёў пра галоўную прычыну, якая затармазіла праект пашпарта.
🔺Ва ўладах Польшчы спрачаюцца пра страляніну на мяжы з Беларуссю
Праз VPN
На фоне забойства вайскоўца мігрантамі, польскія ўлады распачалі гарачыя спрэчкі наконт перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Пачытайце, як дэмакратычная краіна абмяркоўвае гучны інцыдэнт.
💔 Наталля Салук
Паводле сілавікоў, яна нібыта «перашкаджала праезду машыны ДАІ» у 2020 годзе. Вядома, што дзяўчына скончыла БНТУ.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
🤯 На Эйфелевай вежы павесілі алімпійскія кольцы, што важаць 30 тонаў
Самі ж Алімпійскія гульні стартуюць 26 ліпеня 🏊🏻♀️ 🚴🏻♀️
А вы будзеце глядзець?
🧐 Тлумачым, як беларускія чыноўнікі збіраюцца кампенсаваць дэфіцыт працоўных кадраў
Канешне, з дапамогай сілавікоў, але не толькі
Паглядзіце☝️
🔍 Пазбаўленне грамадзянства: ці стане гэтая практыка шырока ўжывацца рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні ідэалагічных апанентаў? І ці моцна гэта перашкодзіць палітэмігрантам?
Учора пра выпадак пазбаўлення пашпарту Беларусі чалавека праз ягоны палітычны актывізм паведаміў Андрэй Стрыжак.
Асоба гэтага чалавека не раскрываецца. Вядома толькі, што грамадзянінам РБ ён стаў у 1991-м годзе, разам з утварэннем незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Чытайце нашую аналітыку па тэме:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓Чаму і надалей мы не ведаем хто, калі і каго расстрэльваў у Курапатах?
Не адзін год у гэтым месцы працавала дзяржаўная камісія. Але зробленыя ёю высновы інтэрпрэтаваліся вельмі па-рознаму.
Чаму апошні рапарт засакрэцілі? Якія яшчэ таямніцы хавае Курапацкі лес?
👀 Глядзіце ў фільме Сцяпана Урбановіча «Курапаты – шлях сумлення» на нашым канале «Белсат DOC»
🐻 На дапамогу літоўскім памежнікам прыйшоў... мядзведзь
Тамтэйшая памежная служба паказала кадры з жывёлінай, якая ўначы «патрулявала» мяжу з Беларуссю на ўчастку працягласцю амаль тры кіламетры.
Ніводнаму кантрабандысту з цыгарэтамі праскачыць не ўдалося 💪
🔹МЗС Беларусі выказала спачуванні родным забітага польскага вайскоўца, аднак папрасіла «залішне не палітызаваць пытанне»
Прадстаўнік лукашэнкаўскага знешнепалітычнага ведамства таксама заклікаў польскі бок аднавіць «нармальныя памежныя кантакты».
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Лукашэнкаўцы адкрыюць сваё генконсульства ў Растове. Яно, сярод іншага, будзе працаваць з акупаванымі абласцямі Украіны
Украінскі палітолаг Яўген Магда выказваў меркаванне, што гэта можа прывесці разрыву дыпламатычных адносінаў Кіева ды Менску.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻Польшча зменіць законы, каб абараніць жаўнераў, што ахоўваюць усходнія межы
Гэта рэакцыя на смерць Матэўша Сітэка, параненага на мяжы пад Белавежаю.
Паглядзіце ☝️
⚽️ «Дэрбі Саюзнай дзяржавы» ў Менску скончылася разгромам зборнай Беларусі
Госці з Расеі забілі ў браму беларусаў у таварыскім матчы чатыры галы, не прапусціўшы ніводнага. Зборная Беларусі згуляла ў Менску ўпершыню за некалькі гадоў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Прызнаць Каардынацыйную раду і Аб’яднаны пераходны кабінет у якасці легітымных інстытутаў для ўдзелу ў дыялогу аб мірным перадаванні ўлады»
У Злучаных Штатах апублікавалі праект новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі. Аб'яднаны пераходны кабінет у гэтай рэдакцыі атрымаў такое ж прызнанне, як раней Каардынацыйная рада:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📞 Пранкеры «развялі» міністра замежных справаў Брытаніі. Магчыма, гэта былі скандальна вядомыя «Ваван» і «Лексус»
З Дэйвідам Кэмеранам звязаліся нібыта ад імя былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
На вуліцы Капенгагена напалі на прэм’ер-міністарку Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн
Зламысніка адразу затрымалі. Звестак пра ягоныя матывы пакуль няма.
Прэмʼер-міністарка не пацярпела, яе толькі шакаваў інцыдэнт. Паводле відавочцаў, мінак моцна ўдарыў жанчыну ў плячо, праз што яна ледзь не ўпала.
Гэты напад адбыўся менш чым праз месяц пасля замаху на кіраўніка ўраду Славаччыны Робэрта Фіца і напярэдадні выбараў у Еўрапарламент.
Прапагандысты паказалі зняволеную Дар'ю Лосік
Учора вечарам на «Беларусь 1» выйшла інтэрв’ю з Дарʼяй, зробленае ў «найлепшых традыцыях» рэжыму. Галоўныя мэты сюжэту – чарговы «доказ», што ў 2020 годзе ўсе выходзілі дарэмна, усё было інспіраванае Захадам (вядома ж, за грошы) і цяпер ва ўсіх удзельнікаў тых падзеяў паламаныя лёсы, а самі яны шчыра раскайваюцца.
Мы паглядзелі інтэрвʼю і звярнулі ўвагу на некалькі момантаў. Гэта не датычыцца слоў дзяўчыны (заявы, зробленыя ва ўмовах зняволення, нельга трактаваць як свабоднае выказванне), а толькі тое, што трапіла на відэа. Пачытайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 7 чэрвеня
✔️Польшча патрабуе ў рэжыму Лукашэнкі выдаць чалавека, падазраванага ў забойстве вайскоўца на мяжы. Тым часам МЗС РБ заклікае «залішне не палітызаваць пытанне»
✔️Пазбаўленне грамадзянства: ці стане гэтая практыка шырока ўжывацца рэжымам Лукашэнкі?
✔️Сёння – роўна 4 гады з дня затрымання Паўла Севярынца
✔️Нацбанк рапартуе пра скарачэнне золатавалютных рэзерваў цягам траўня
✔️У Любліне можа з'явіцца «беларуская» вуліца
✔️Bélarus замест Biélorussie. У французскай мове могуць афіцыйна змяніць напісанне назвы нашай краіны
✔️Лукашэнкаўцы адкрыюць сваё генконсульства ў Растове. Яно, сярод іншага, будзе працаваць з акупаванымі абласцямі Украіны
✔️Беларусы зладзілі флэшмоб у Facebook пасля допісу Наталлі Радзінай, які ператварыўся ў мем
#рэпрэсіі Асноўнае за 7 чэрвеня
🔻За каментары затрымалі мужчыну. Ён пажадаў «кіраўніцтву саюзнай дзяржавы пайсці ў апошні шлях». А яшчэ нібыта засвяціўся на відэа з пратэстаў
🔻На Гарадзеншчыне затрымалі назіральніцу за выбарамі-2020. Раней яна ўжо адбыла 25 содняў арышту
🔻Суд Гарадоцкага раёну прысудзіў мясцоваму жыхару 2 гады калоніі строгага рэжыму. За тое, што ён у нецвярозым стане сарваў з крамы дзяржаўны сцяг
🔻Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў вельмі цяжкім псіхалагічным стане. Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй
🔻Стала вядома, што ў Менску за ўдзел у пратэстах 2020 года асудзілі траіх сваякоў
🤌 Bélarus замест Biélorussie. У французскай мове могуць афіцыйна змяніць напісанне назвы нашай краіны
Цяперашняя назва Biélorussie – гэта пераклад расейскай назвы «Белоруссия». Беларускія дэмсілы і нашыя суайчыннікі ў Францыі раней звярталі на гэта ўвагу і выступалі з просьбай пачаць называць нашую краіну Bélarus.
Чытайце падрабязнасці:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці можа быць, што рэжым спалохаўся наступстваў забойства мігрантам польскага жаўнера?
🔸 Пра моцнае неразуменне сітуацыі ў Беларусі сведчаць сацыялагічныя даследаванні
🔸 Чацвёртая гадавіна з дня арышту Паўла Севярынца
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/tFTBUPttxbk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🔹Павел Латушка сустрэўся з прадстаўніком гарадскога кіравання Любліна: той паабяцаў спрыяць з'яўленню ў горадзе «беларускай» вуліцы
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася супраца з «Вольнымі Купалаўцамі». Аддзел культуры Любліна абяцаў разгледзець магчымасць выдзялення фінансавай падтрымкі для рэалізацыі сумеснага тэатральнага праекту.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❣️Дачка беларускай лёгкаатлеткі Марыны Арзамасавай мае рэдкую і цяжкую хваробу
Аднак яна не здаецца 💪
Глядзіце, які чэлендж прыдумалі бацькі дзяўчынкі, каб сабраць ёй грошы на рэабілітацыю ⬆️
📍Няпростую гісторыю 14-гадовай Сашы Арзамасавай чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Сёння – роўна 4 гады з дня затрымання Паўла Севярынца
Лукашэнкаўскі суд прысудзіў яму 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такім чынам, большую частку гэтага тэрміну Павел ужо адбыў.
«Я не лічу гэты суд справядлівым, таму заяўляю адвод суддзі і сакратару суда. У Беларусі не існуе незалежнага суда, усё вырашае тэлефоннае права», – заяўляў Севярынец падчас працэсу.
🖌 Цяпер Паўла Севярынца ўтрымліваюць у турме №1 у Горадні. Напісаць ліст яму можна на гэты адрас: 230023, Горадня, турма №1, вул. Кірава, 1
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️МЗС Польшчы патрабуе ад Беларусі выдаць мігранта, які забіў польскага вайскоўца
✔️Міністэрства інфармацыі дазволіла дзяржаўным каналам запускаць у эфір «пірацкія» трансляцыі міжнародных футбольных матчаў
✔️Выйшла расследаванне пра шэры бізнес Віктара Шэймана
✔️Макрон анансаваў перадачу Украіне вынішчальнікаў
✔️Візіт Зяленскага ў Францыю
✔️4-я гадавіна затрымання Паўла Севярынца
✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Люксембургу
✔️У Эстоніі абмяркуюць, ці варта абмяжоўваць беларусам права купляць там нерухомасць
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇵🇱 Гарачыя спрэчкі сярод польскіх палітыкаў: абмяркоўваюць, ці варта караць вайскоўцаў, што разганялі мігрантаў на мяжы стралянінаю
Тры службоўцы былі затрыманыя, пазней вызваленыя, аднак падазрэнні ў перавышэнні паўнамоцтваў з іх не знялі. Прэм'ер Доналд Туск, які цалкам на баку жаўнераў, заявіў, што будзе дамагацца адхілення ад пасады намесніка генпракурора.
Чытайце, праз што адбываецца сыр-бор:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN