💁🏻♂️ Лукашэнка закаціў «антыкарупцыйную» істэрыку на нарадзе з Саветам міністраў
Вось толькі парачка цытатаў з гэтага мерапрыемства:
💬 «Больш я вас угаворваць і прасіць не буду. Крок налева, крок направа – да сценкі паставім. Публічна вам заяўляю».
💬 «Як пытанні нейкія развязаць – ну проста бяда: сам вызначаеш пытанні, сам ставіш заданні і сам едзеш правяраеш і потым робіш замест вас. Апошняя размова з вамі».
Чытайце падрабязнасці:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Можам пацвердзіць, што EURO 2024 будзе транслявацца ў Беларусі»
Еўрапейскі саюз футбольных асацыяцыяў (УЕФА) пацвердзіў журналістам @euroradio і @zerkalo_io, што чэмпіянат Еўропы па футболе будзе транслявацца ў Беларусі легальна.
У арганізацыі не раскрылі дэталі таго, як прапагандысцкі канал СТВ набываў правы для вяшчання, аднак заявілі, што трансляцыі будуць адбывацца без парушэнняў аўтарскіх правоў.
📍Акрамя таго, УЕФА абнавіла спіс афіцыйных транслятараў турніру. Яшчэ ўчора СТВ там не было, аднак сёння ён ужо з'явіўся.
🇺🇸 Байдэн працягнуў санкцыі супраць Лукашэнкі, уведзеныя яшчэ Джорджам Бушам-малодшым
Злучаныя Штаты ўвялі персанальныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, ягонага сына Віктара і яшчэ васьмі беларускіх чыноўнікаў у чэрвені 2006 года. Гэта сталася вынікам фальсіфікацыяў і гвалтоўнага разгону мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 18-гадовай даўніны.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚽️ Сёння ў Нямеччыне распачынаецца чэмпіянат Еўропы па футболе. Турнір усё ж пакажа ў Беларусі тэлеканал СТВ
Пра гэта ў сацсетках прапагандысцкага каналу паведамілі ўчора ўвечары. Да канца няясна, ці былі правы на трансляцыю набытыя легальна, ці гаворка ідзе пра «пірацкія» паказы.
Наш анонс і расклад сілаў перад турнірам чытайце вось тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Святлана Ціханоўская распавяла пра візіт у ЗША
«Яны добра арыентуюцца ў беларускай сітуацыі, падтрымліваюць нас і нашую з вамі барацьбу»
Беларуская лідарка абмяркоўвала на сустрэчах пытанні палітвязняў і падтрымку сем’яў рэпрэсаваных. Яна таксама прасіла павялічыць падтрымку незалежных медыяў, праваабаронцаў і беларускай культуры. Амерыканскіх палітыкаў заклікалі «ізаляваць рэжым, а не беларусаў».
У бліжэйшы час Беларусь, сярод іншага, будуць абмяркоўваць на саміце «Вялікай сямёркі», саміце NATO, канферэнцыі па міры ва Украіне.
Лукашэнка з 2018-га да 2022-га пастаўляў Аліеву ўзбраенне для вайны з Арменіяй
Перадача зброі была падчас вайны ў Карабаху, у якой Азербайджан перамог у 2023-м. Тым не менш, Беларусь і Арменія зʼяўляліся саюзнікамі па АДКБ.
Паводле журналістаў Politico, cярод паставак былі: абсталяванне для артылеріі, сістэмы беспілотнікаў, супрацьдронавыя комплексы ды іншае. Аб’ём гандлю зброяй перавысіў 1 млрд долараў.
Лукашэнка таксама месяц таму назваў вайну Азербайджану за Карабах «вызваленчаю», калі прыязджаў, як ён казаў, да «брата» Аліева. Учора прэмʼер-міністр Арменіі Пашынян заявіў, што чакае выбачэнняў з боку Лукашэнкі і ніколі не прыедзе ў Беларусь пакуль ён пры ўладзе.
💥 #галоўнае за 13 чэрвеня
✔️Найвышэйшы суд у Бялградзе пастанавіў дэпартаваць Андрэя Гнёта ў Беларусь. Ён яшчэ мае тры дні, каб падаць апеляцыю
✔️На Харкаўскім кірунку загінулі яшчэ два ваяры Палка Каліноўскага
✔️Прэм'ер-міністр Арменіі Пашыньян заявіў, што хоча пачуць ад Лукашэнкі выбачэнні за падтрымку Азербайджану ў вайне за Карабах. А яшчэ сказаў, што болей ніколі не прыедзе ў Беларусь, пакуль Лукашэнка там кіруе
✔️Афіцыйныя Менск і Ерэван у працяг гісторыі ўзаемна адклікалі сваіх амбасадараў
✔️На беларуска-полькай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона
✔️Лукашэнка прызначыў новым міністрам інфармацыі Марата Маркава. Раней ён шмат гадоў кіраваў прапагандысцкім каналам АНТ
✔️Расея працягвае ядравыя вучэнні, а лукашэнкаўская Беларусь ёй у гэтым дапамагае. «Пужалкі» для Захаду ці рэальная пагроза?
✔️На адным узроўні з Бангладэш. Беларусь яшчэ ніжэй апусцілася ў рэйтынгу правоў працоўных
🤯 «У тых, хто прыдумляе аднабаковыя санкцыі, няма мазгоў»
Хто б вы думалі заявіў такое?
🤦 А гэта Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў
Таксама, ён прапанаваў ААН прыраўняць «аднабаковыя» санкцыі да актаў агрэсіі.
І ўсё гэта падчас 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі 13 чэрвеня
💬 «Калі ўсё будзе рухацца так далей, то наш індэкс будзе ўяўляць з сябе роўную лінію адзінак. Гэта азначае, што пацыент памёр»
Экспертка Беларускага Хельсінскага камітэту Кацярына Кузняцова расказала аб тым, як ствараўся нацыянальны індэкс правоў чалавека для Беларусі і што ён паказаў у перыяд з 2019 па 2023 гады.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 Вы здзівіцеся, але гэта цяпер папулярны трэнд
Людзі становяцца «катамі» і «сабакамі» ды перасоўваюцца па горадзе як хатнія гадаванцы.
Такая культура ўжо дайшла і да Беларусі. Паглядзіце!
▪️На Харкаўскім кірунку загінулі яшчэ два ваяры Палка Каліноўскага
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Палка.
У нядзелю 9 чэрвеня загінулыя байцы вырушылі на пазіцыі, дзе павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля выканання задачы. Аднак на сваім шляху натрапілі на міну і атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Целы загінулых удалося эвакуяваць, цяпер рыхтуецца цырымонія пахавання.
💬 «Беларускія практыкі: ізаляцыя палітвязняў, пераслед іхных адвакатаў – прыходзяць у Расею»
Кіраўніца фонду «Русь сидящая» Вольга Раманова расказала ў эфіры нашай расейскамоўнай студыі «Вот Так» пра тое, як Крэмль вучыцца рэпрэсіям у рэжыму Лукашэнкі.
Чытайце тэкставую версію размовы (па-беларуску) тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Баніць, абвяшчаць экстрэмістамі, закрываць доступ да пэўных рэсурсаў – гэта з той галіны, якой ён мусіць займацца на сваёй пасадзе»
Папрасілі медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага пракаментаваць прызначэнне новага міністра інфармацыі РБ. Ім, нагадаем, стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў.
Чытайце каментар на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱 Маскоўская біржа трапіла пад амерыканскія санкцыі. Там у адказ прыпынілі гандляванні з доларам ды еўрам
Цэнтрабанк РФ пастанавіў вызначаць афіцыйны курс гэтых валютаў паводле небіржавых паказнікаў.
А як гэтая сітуацыя паўплывае на беларускі рубель, які амаль «намёртва» прывязаны да расейскага?
Тлумачыць эканамістка Настасся Лузгіна:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Малюнак згенераваны нейрасеткаю
☝️Стала вядома пра затрыманне заснавальніка берасцейскай сеткі кавярняў Paragraph Дзмітрыя Чоўгана
Хрысціянскі прапаведнік і актывіст Сергій Мельянец напісаў, што Чоўгана сілавікі забралі ў ІЧУ проста з мяжы 7 чэрвеня. Дзмітрый хацеў выехаць у Польшчу.
Некалькі гадзінаў пра затрыманага наогул не было ніякай інфармацыі. 10 чэрвеня яму прысудзілі адміністратыўны арышт – 15 содняў. Іншыя падрабязнасці невядомыя.
Сілавікі корпаліся ў акаўнтах мужчыны ў сацсетках. Яны змянілі аватаркі на чырвона-зялёны сцяг.
У Дзмітрыя Чоўгана ёсць жонка і маленькае дзіця.
💱Курсы валютаў на 14 чэрвеня
Еўра патаннеў на 1,5 капейкі, а вось долар ды расейскі рубель выраслі, але зусім нязначна.
#курсывалютаў
☝️Пуцін агучыў свае ўмовы для пачатку мірных перамоваў з Украінаю
Ён заявіў, што для гэтага ўкраінскія войскі павінны быць выведзеныя з усёй тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Запарожскай ды Херсонскай абласцей:
«Как только в Киеве заявят о том, что готовы к такому решению и начнут реальный вывод войск из этих регионов, а также заявят об отказе от планов вступления в NATO, с нашей стороны незамедлительно, буквально в ту же минуту, последует приказ прекратить огонь и начать переговоры. Одновременно гарантируем беспрепятственный и безопасный отвод украинских частей и соединений».
Пуцін дадаў, што ён разлічвае на прыняцце такога рашэння ўкраінскімі ўладамі «самастойна, кіруючыся сапраўднымі нацыянальнымі інтарэсамі ўкраінскага народу».
🚕 Выклікаць Uber у Беларусі болей не атрымаецца. Вось што будзе замест яго
На лагатып Uber накладваецца штосьці падобнае на лога Facebook. Гэта не райдарскі захоп, гэта проста «Яндэкс» мяняе маску.
Чытайце, у чым справа:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Былых палітвязняў ужо 1900 чалавек і амаль кожнаму патрэбна дапамога
Вяртанне да звыклага жыцця – частая праблема беларусаў, якія былі за кратамі. Чым больш часу ў турме – тым мацней змяняецца свядомасць. Праз пяць гадоў у псіхіцы ўвогуле адбываюцца змяненні. А людзей, якія адсядзелі такія тэрміны, будзе яшчэ больш.
Як ім можна дапамагчы? Неабыякавыя беларусы стварылі ініцыятыву, якая ставіць гэтую мэту – вяртанне ў звычайнае жыццё. Як яны працуюць з беларусамі ўнутры краіны і з якімі сумнымі выпадкамі ўжо сутыкаліся, чытайце па спасылцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Кіраўнік шакаладнай фабрыкі адсядзеў некалькі дзён у СІЗА і выйшаў на свабоду
Выратавала ад зняволення запрашэнне на «УНС».
Як стала вядома «Нашай Ніве», да гендырэктара «Камунаркі» Сяргея Анюхоўскага ўзніклі пытанні наконт імпартных тавараў. Прадпрыемства ў выніку санкцыяў апынулася ў складаным становішчы і мела цяжкасці з пастаўкамі інгрэдыентаў.
Паведамляецца, што у 2023-м чыноўніка змяшчалі ў следчы ізалятар, але напярэдадні «Усебеларускага народнага сходу» вызвалілі. Менавіта статус дэлегата сходу пусцілі ў ход просьбіты-паручальнікі, і СК пайшоў ім насустрач.
Сяргей Анюхоўскі ўсё ж такі захаваў пасаду дырэктара «Камунаркі». Пасля сходу ён прымаў на заводзе дэлегацыю з Нікарагуа.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Старшыня Палаты прадстаўнікоў кліча «збеглых» дадому
«Баяцца не трэба. Вяртайцеся!», – так кажа чыноўнік рэжыму. Пачытайце, чым ён аргументуе такі заклік.
🔺Што азначае прызначэнне прапагандыста Маркава кіраўніком Мінінфармацыі?
Лукашэнка 13 чэрвеня зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. Разабраліся, хто гэтыя новыя міністры і навошта рэжыму чарговыя змены.
🔺Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады скончылася скандалам
Падчас пасяджэнне КР 2-га і 3-га скліканняў здарыўся дэмарш: удзельнікі пачалі сыходзіць з онлайн-сустрэчы. Адна з прычынаў – выступ спікера. Хто ён і што казаў?
💔 Сяргей Нялепка
На камеру сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога», а таксама за ўдзел у «дэструктыўных чатах», у якіх мужчына «заклікаў да гвалту над праваахоўнікамі».
КДБ унёс мужчыну ў «спіс тэрарыстаў», таму яму нельга дасылаць грашовыя пераводы.
Вядома, што пракурор прасіў асудзіць Нялепку да 16 гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Сянько абмежаваўся 9-цю гадамі калоніі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
#рэпрэсіі Асноўнае за 13 чэрвеня
🔻На Віцебшчыне за паслявыбарчыя пратэсты і каментары ў падтрымку Украіны затрымалі мужчыну. У РАУС яго прывезлі ў адным хатнім халаце
🔻Яшчэ адно затрыманне за інтэрнэт-каментары з падтрымкаю Украіны – у Мар'інай Горцы
🔻Пачалі судзіць жыхара Гомля, якому інкрымінуюць адразу чатыры крымінальныя артыкулы («абраза Лукашэнкі», «паклёп на Лукашэнку», «абраза прадстаўніка ўлады», «распальванне варожасці»). Падобна, што і тут справа ў інтэрнэт-каментарах
🔻Праваабаронцы: у траўні па «палітычных» крымінальных справах асудзілі не меней за 145 чалавек
❓ Ці будзе ў Беларусі дэвальвацыя?
❓ Які лёс чакае долар і еўра ў нашай краіне?
❓ Наколькі абясцэніўся рубель за апошнія 20 гадоў?
Пра гэта ў сваёй праграме «Атмасфера» распавёў Аляксандр Кныровіч.
⏯ Цалкам новы выпуск «Атмасферы» глядзіце на нашым YouTube-канале «Белсат NEWS».
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Арменія адклікала свайго амбасадара з Беларусі для кансультацыяў
🔸 ЗША ўвялі санкцыі супраць Маскоўскай біржы, гандляванні па доларах і еўрах прыпынілі
🔸 Сербскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага журналіста і рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь
🔸 Як міжнародныя арганізацыі могуць уплываць на рэжым, каб абараніць правы працоўных?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/zA8VdECCwsc
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
☝️Напружанне паміж афіцыйнымі Менскам ды Ерэванам расце: дзяржавы ўзаемна адклікалі сваіх амбасадараў
Раней армянскі прэм'ер Нікол Пашыньян рэзка раскрытыкаваў Лукашэнку за ягоную падтрымку Азербайджану ў Карабахскім канфлікце. Ён таксама заявіў, што болей ніколі не наведае Беларусь, пакуль Лукашэнка сядзіць там на кіроўнай пасадзе.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😢 Цяпер сярод палітзняволеных – 40 шматдзетных бацькоў
Ці на ўсіх аднолькава рэагуюць сацыяльныя службы – разбіраліся ў відэа☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Кадравыя перастаноўкі ў коле чыноўнікаў Лукашэнкі: прапагандыст стаў міністрам інфармацыі
✔️У Польшчы пачала дзеяць буферная зона на мяжы з Беларуссю
✔️Міліцыя Гомельшчыны: з тэрыторыі РБ дэпартавалі 11 замежных грамадзянаў
✔️Беларусь апусцілася да Бангладэшу па ўзроўні правоў працоўных
✔️Бацькі будучых школьнікаў начуюць каля ўстановаў адукацыі: распачаўся прыём у першыя класы
✔️Атрута ад грызуноў сталася прычынаю смерці двух чалавек на Гарадзеншчыне
✔️Правёў вечар афрыканскай музыкі – парушыў заканадаўства. У сталіцы затрымалі арганізатараў канцэрту
✔️Прэм'ер-міністр Арменіі запатрабаваў выбачэнняў ад Лукашэнкі
✔️У Белавежскай пушчы знізілася папуляцыя зуброў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📖 190 гадоў таму нарадзіўся адзін з занавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры
Менавіта яго прынята лічыць аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе».
Хто гэта быў? Глядзіце ў нашым відэа ⬆️