💥 #галоўнае за 23 жніўня
✔️«Беларускі Гаюн» высветліў, колькі і чаго перакінулі на мяжу з Украінай Узброеныя сілы РБ
✔️Разбіраем у нашым матэрыяле, як уладкаваная структура беларускіх дэмсілаў. Насамрэч яны куды больш аб'яднаныя, чым можа паказацца!
✔️Украінскія дроны зноў ударылі па расейскай нафтабазе, якая і так гарэла ўжо пяць дзён
✔️Трэш у Валгаградскай вобласці: ісламісты напалі на cупрацоўнікаў папраўчай калоніі ды ўчынілі разню
✔️Стала вядома пра загібель яшчэ двух беларусаў, якія ваявалі ва Украіне на баку РФ
✔️Навошта кітайскі прэм'ер наведаў Беларусь?
✔️Рэйтынгі Трампа пад пагрозаю. Як Камала Гэрыс набірае папулярнасць
✔️«Беларускае дэжавю» ў Венесуэле: Вярхоўны суд краіны прызнаў Мадуру пераможцам выбараў, апазіцыя лічыць рашэнне несапраўдным
✔️ 35 гадоў таму жыхары краінаў Балтыі стварылі вялізны жывы ланцуг, каб паказаць сваё імкненне да незалежнасці ад СССР. Вось як гэта выглядала
✔️ 85 гадоў з дня падпісання Пакту Молатава-Рыбэнтропа. Паглядзелі, як пра яго пісала тагачасная беларуская прэса па абодва бакі савецкай мяжы
⛔️Адзін з пляжаў у Каліфорніі давялося закрыць з вельмі незвычайнай прычыны
Але гэтая мілая прычына прыцягнула ўвагу вялікай колькасці людзей☝🏻
🇺🇦На Пакроўскім напрамку ва Украіне адбываецца эвакуацыя
Улады заклікаюць жыхароў эвакуявацца ў больш бяспечныя рэгіёны. Гэта звязана з прасоўванем расейскай арміі на гэтым адрэзку фронту.
Паглядзіце, як цяжка даецца гэты працэс мясцовым жыхарам☝🏻
💬 «Гэта новая рэальнасць, з якой цяпер павінны лічыцца расейцы»
У ЗША афіцыйна пацвердзілі, што даюць дазвол Украіне выкарыстоўваць сваю зброю ў Курскай вобласці. Раней гэтае пытанне было «ў падвешаным стане», і ад розных палітыкаў у Штатах можна было пачуць розныя меркаванні на гэты конт.
Цяпер Пентагон праясніў сітуацыю. Праўда, дазвол тычыцца не ўсіх тыпаў узброення.
📍Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, якімі амерыканскімі баепрыпасамі ўкраінцы ўжо карыстаюцца на Куршчыне і што пра дадзенае Штатамі «зялёнае святло» думаюць нашыя эксперты
🔸Журналістка Ларыса Шчыракова, якую лукашэнкаўцы трымаюць у турме, стала адной з лаўрэатак прэміі Free Media Awards
Пра гэта паведамляе @bajmedia.
Іншымі пераможцамі сталі журналісты ды СМІ з Азербайджану, Грузіі, Украіны, Расеі ды Вугоршчыны.
Урачыстая цырымонія, дзе будуць раздаваць узнагароды, адбудзецца ў нарвежскім Нобэлеўскім камітэце 17 верасня.
📍У 2021-м годзе лаўрэаткамі гэтай прэміі сталі Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова.
🚂 Гэтаму машыністу цягніка можна пазайздросціць
Паглядзіце, каго ён сустрэў на сваім шляху ⬆️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Анкахворы палітвязень Павел Кучынскі выйшаў на волю ⬆️
🔻Еўразвяз адрэагаваў на вызваленне беларускіх палітвязняў
🔻Чым скончыўся візіт кітайскага прэм'ера ў Менск?
🔻Камала Гэрыс афіцыйна стала кандыдаткаю на пасаду прэзідэнта ЗША
🔻Контрнаступ ЗСУ на Харкаўшчыне
🔻У Ісландыі прачнуўся вулкан
🔻ДАІ на выходных праверыць пасажырскія аўтобусы
🔻У Баранавіцкім раёне адбыўся выцек салянай кіслаты
🔻Патоп у Маладзечне: ратаўнікі 11 гадзінаў адпампоўвалі ваду з падворкаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇪🇺 Еўразвяз адрэагаваў на вызваленне некаторых палітычных зняволеных з беларускіх калоніяў
Учора з гэтай нагоды была апублікаваная заява Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў. ЧЫТАЙЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ, пра што там ідзе гаворка.
📍Святлана Ціханоўская падзякавала Еўразвязу за гэтую заяву і падтрыманне беларускага народу.
💱 Курсы валютаў на 23 жніўня
Еўра страціў ажно тры капейкі. Курсы долара і расейскага рубля амаль не змяніліся.
#курсывалютаў
«Баевіку» з Лукашэнкам у галоўнай ролі споўнілася чатыры гады
Памятаеце, як ён адважна высадзіўся з верталёту і разагнаў «змагароў» аўтаматам без ражка? А потым падзякаваў сілавікам, назваўшы іх «красаўцамі»?
Гэта адбылося 23 жніўня 2020 года, пасля «Маршу новай Беларусі» ⬆️
🫣 Прапагандыстаў рыхтуюць да вайны
Мінабароны праводзіць тактычна-вайсковыя вучэнні для працаўнікоў дзяржаўных медыяў. Вось толькі ў праграме няма нічога звязанага з журналісцкай працай.
Паглядзіце, як і чаму навучаюць будучых «ваенкараў» ⬆️
📍«Паварот у развіцці Еўропы». Паглядзелі, як рэагавала беларуская прэса на падпісанне гістарычнай савецка-нямецкай дамовы
Роўна 85 гадоў таму быў падпісаны пакт Молатава-Рыбэнтропа, які мусіў замацаваць вядучую ролю нацысцкай Нямеччыны і Савецкага саюзу ў Еўропе. Гэтыя дзяржавы абавязваліся не праяўляць вайсковую агрэсію адна да адной, а разам з тым падзяліць увесь кантынент на свае сферы ўплыву.
🔍 Мы вывучылі, як успрыняла падпісанне гістарычнага дакументу беларуская прэса таго часу: як савецкая з Менску, так і антысавецкая з Заходняй Беларусі. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
👫 35 гадоў таму краіны Балтыі зрабілі вялікі крок да свабоды
23 жніўня 1989 года адбылася мірная акцыя пад назваю «Балтыйскі шлях». Жыхары трох краінаў зрабілі тое, што выклікае захапленне і сёння.
Паглядзіце, які масштаб быў у гэтай акцыі👆🏻
💥 #галоўнае за 22 жніўня
✔️ У Варшаве адбыўся спектакль беларускага «Тутэйшага тэатру»
✔️ Паводле якой логікі ўладамі фармуюцца спісы на вызваленне і як грамадзянская супольнасць можа паўплываць на іх стварэнне?
✔️ Землі, забруджаныя радыяцыяй, вяртаюць у гаспадарчы абарот
✔️ Абвешчаныя вынікі фінансавай праверкі Офісу Святланы Ціханоўскай за 2023 год
✔️ Маленькага беларускага футбаліста купіў мадрыдскі «Рэал»
✔️ Мазыр развітваецца са старымі трамвайчыкамі
✔️ Расейскую кампанію судзілі за лозунг «Жыве Беларусь»
✔️ Літва пабудавала на мяжы з Беларуссю парк контрмабільнасці. І збудуе яшчэ 26 такіх жа
✔️ Украіна атакавала порт «Каўказ» у Керчанскім праліве. Патануў паром
Украінскае войска мае поспехі не толькі на Куршчыне
ЗСУ правялі паспяховую контратаку ў Харкаўскай вобласці і здолелі прасунуцца ўглыб расейскіх пазіцый амаль на 2 кв. км.
Байцы 3-й асобнай штурмавой брыгады ўзялі пад кантроль батальённы раён абароны расейскіх вайскоўцаў, ротныя і ўзводныя апорныя пункты.
🔗Як гэта стала магчымым, чытайце па спасылцы
#рэпрэсіі Асноўнае за 23 жніўня
🔻У Кобрыне проста на працоўным месцы затрымалі бармэна піцэрыі
🔻За падзеі 2020-га затрымалі былых мужа і жонку з Берасця. Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына кідаў у супрацоўнікаў міліцыі камяні, а жанчына «перакрывала дарогу»
🔻Спіс палітвязняў папоўніўся 7 новымі прозвішчамі. Дарэчы, мы тут зрабілі графіку, якая дапамагае лепш зразумець маштаб палітычных рэпрэсіяў у нашай краіне
☝️«Беларускі Гаюн» высветліў, колькі вайскоўцаў налічвае групоўка, якую перакінулі на мяжу з Украінай па загадзе Лукашэнкі
Спойлер: гэта нашмат меней, чым публічна агучваў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі.
🔍 Колькі дакладна – чытайце ВОСЬ ТУТ
☝️Тым часам у Генштабе РБ паабяцалі раздаць грамадзянам зброю ў тым выпадку, калі ЗСУ адважыцца на такі ж самы наступ, які адбыўся ў Курскай вобласці. ПАЧЫТАЙЦЕ ТУТ, чаму наш аўтар лічыць заяву з Генштаба крынжам.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У КНР паведамілі, пра што прэм’ер Дзяржсавета Кітаю Лі Цян дамаўляўся з Лукашэнкам
🔸Украіна выкарыстала амерыканскія баепрыпасы для авіяўдару па Курскай вобласці
🔸Камала Гэрыс пагадзілася быць кандыдыткаю на прэзідэнта ЗША ад дэмакратычнай партыі
🔸23 жніўня – Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/OJq-qo-VIHU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
📍1370 чалавек у Беларусі застаюцца за кратамі з палітычных матываў
Гэта лічба, якую прыводзяць праваабаронцы «Вясны». Нядаўна на волю выйшлі 48 асобаў, якіх памілаваў Лукашэнка.
🔼 Зрабілі графіку, каб вы паспрабавалі ўявіць сабе колькасць перакручаных чалавечых лёсаў.
А ў Telegram выйшаў бот-лічыльнік @zeropolitzek, які штодня аднаўляе лік палітзняволеных.
🌋У Ісландыі зноў вывяргаецца вулкан: глядзіце, як гэта прыгожа
Праўда, жыхарам мястэчка Грындавік, якіх зноў (ужо не першы раз у гэтым годзе) эвакуявалі праз небяспеку, наўрад ці захочацца атрымліваць асалоду ад гэтых заварожваючых кадраў 💁🏻♂️
🔹Трэш у Валгаградскай вобласці: ісламісты напалі на cупрацоўнікаў папраўчай калоніі ды ўчынілі разню
На гэты момант вядома пра двух забітых і чацвярых закладнікаў. Усе яны – супрацоўнікі адміністрацыі.
📍ПА СПАСЫЛЦЫ сабралі ўсё, што вядома пра сітуацыю на гэты момант
UPD. Адбыўся штурм калоніі, які цягнуўся прыкладна паўгадзіны. Расейскія ТГ-каналы пішуць, што ў выніку ўсіх (трох) тэрарыстаў ліквідавалі, а закладнікаў вызвалілі.
🤔 Навошта кітайскі прэм'ер наведаў Беларусь?
Вынікам візіту Лі Цяна ў Менск стала падпісанне шэрагу дамоваў пра супрацу супрацу ў аграрнай сферы, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, машынабудаванні, энергетыцы ды іншых сферах.
Аднак адной з галоўных прычынаў візіту магла быць тэма, якую два месяцы таму падчас візіту ў Кітай закранаў Анджэй Дуда. Пра што гаворка, ЧЫТАЙЦЕ ТУТ
📷 Фота: Cіньхуа
🇺🇸 «Гонка абнулілася паводле ўсіх паказнікаў». Як замена Байдэна на Камалу Гэрыс ажывіла надзею дэмакратаў
Перадвыбарчыя працэсы ў Злучаных Штатах набіраюць абароты. Пасля таго, як кандыдаткаю ад дэмакратаў высунулі Камалу Гэрыс (замест дзейнага прэзідэнта Джо Байдэна), шанцы на перамогу над Трампам істотна выраслі.
👀 ЧЫТАЙЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ, што робіць першая чорнаскурая жанчына-палітык на пасадзе віцэ-прэзідэнткі ЗША, каб прыцягваць на свой бок электарат.
☝️Яшчэ два нарадзінцы Беларусі загінулі ва Украіне, ваюючы за РФ
Адзін з іх – з Гарадзеншчыны, іншы – з Менску. Абодва падпісалі з расейскай арміяй кантракты.
🔍 ЧЫТАЙЦЕ ПАДРАБЯЗНЕЙ пра тое, кім былі гэтыя людзі
📍ОСЦ, АПК, КР – разбіраемся, што хаваецца за абрэвіятурамі са структуры дэмсілаў
У гэтым матэрыяле не было мэты пералічыць абсалютна ўсе арганізацыі дэмакратычных сілаў. Мы ўзяліся акрэсліць асноўныя групы ды сувязі паміж імі.
Калі паглыбіцца ў пытанне, дык высвятляецца, што беларуская апазіцыя насамрэч досыць цэльная і аб'яднаная (нягледзячы на частыя спрэчкі паміж арганізацыямі).
🔍 Чытайце наш сумесны разбор разам з доктарам палітычных навук Андрэем Казакевічам ПА СПАСЫЛЦЫ
🔹«Зарыва азарыла Пралетарск». Украінскія дроны зноў ударылі па расейскай нафтабазе, якая і так гарэла ўжо пяць дзён
Таксама Мінабароны РФ заявіла пра адбіццё атакі ўкраінскіх беспілотнікаў у памежных Белгарадскай ды Курскай абласцях.
🔍 Сабралі болей інфармацыі пра гэтыя атакі ВОСЬ ТУТ
🇻🇪 «Беларускае дэжавю» ў Венесуэле: Вярхоўны суд краіны прызнаў Мадуру пераможцам выбараў, апазіцыя лічыць рашэнне несапраўдным
Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле адбыліся 28 ліпеня. Пасля іх па краіне пракацілася хваля пратэстаў, бо апазіцыя заявіла пра ўпэўненую перамогу свайго кандыдата, а дзяржаўныя органы настойваюць на перамозе дзейнага кіраўніка Нікаляса Мадуры.
Праўда, да «лукашэнкаўскіх» працэнтаў нават афіцыйны вынік Мадуры не дацягвае: у яго «ўсяго толькі» 51%.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🤗 Добрай пятніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🗞 Сыходзіць эпоха – у Мазыры развітваюцца з легендарнымі старымі трамваямі
Мясцовыя жыхары дзеляцца фотаздымкамі навюткіх і ўжо сумуюць па старых, якія наездзілі па мільену кіламетраў
🗞 Рэжысёр Андрэй Саўчанка: Каб зрабіць штосьці ў палітыцы, мне трэба нарадзіцца яшчэ раз
Нядаўна ў Варшаве адбыўся спектакль беларускага «Тутэйшага тэатру». Імправізацыя «Гаральд» не пакінула гледачоў абыякавымі. Паразмаўлялі з рэжысёрам і акторам тэатру Андрэем Саўчанкам пра імправізацыйныя спектаклі, страту і Радзіму.
🗞 Расейскую кампанію судзілі за лозунг «Жыве Беларусь»
Нібыта «за заканчэннем тэрміну даўнасці». Суд Санкт-Пецярбургу спыніў справу аб карціне беларускага мастака. Расказваем, як развівалася гэтая гісторыя і чаму суд усё ж фактычна стаў на бок кампаніі «Эрарта».
🤩Беларусы зноў здзіўляюць сваёй творчасцю
Зірніце, які незвычайны посуд з «сюрпрызам» можа ўпрыгожыць вашую кухню⤴️
#рэпрэсіі Асноўнае за 22 жніўня
🔻 Актор з «ЧынЧынЧэнэл» распавёў пра затрыманне і эвакуацыю з Беларусі
🔻 У Беларусі стала болей палітвязняў. На 15 чалавек
🔻 Старонку блогера і палітыка Вадзіма Пракоп'ева ў Instagram прызналі «экстрэмісцкай»
🔻 Жыхара Кобрына затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту