💬 ФІФА і яе структуры даўно не звяртаюць увагі на правы чалавека
Афіцыйныя органы міжнароднага футболу адкрыта працуюць з рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі. Пачаты працэс вяртання Расеі ў міжнародны футбол, нягледзячы на тое што ніхто не збіраецца скончваць вайну ва Украіне.
Журналіст «Белсату» Алесь Ляўчук – падрабязна пра сітуацыю 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Ці ведаеце вы, каму мы мусім быць удзячныя за незалежнасць БНР?
У 1918 годзе не ўсе верылі, што беларусы могуць быць незалежнай нацыяй, а краіна была падзеленая лініяй фронту. Паглядзіце, чаго дамагліся Іван і Антон Луцкевічы ☝️
Каб больш даведацца пра найважнейшую падзею ў гісторыі БНР і ўрэшце не блытаць, дзе Іван, а дзе Антон, глядзіце поўнае выданне «Вусаў Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
☝️ У Беларусі на фоне таго, што разгортваецца ў суседняй РФ, могуць адбыцца падзеі, якія звычайна называюць «чорным лебедзем»
Такое меркаванне выказваюць палітолагі. Гэта можа быць аварыя на АЭС, ступень бяспекі якой выклікае заклапочанасць сярод экспертаў; магчымы тэракт, што нясе пагрозу вобразу «выспы стабільнасці», які прадае свайму электарату Лукашэнка; ягоную фізічную смерць.
🤔 Ці сапраўды гэта магчыма ў Беларусі ў блізкай будучыні?
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым на YouTube-канале «Белсат News» 🎞
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Чаму Лукашэнка супярэчыць Пуціну?
🔸 Беларускі рынак аўта – БАА просіць адмяніць рэгуляванне коштаў;
🔸 Другі дзень Кангрэсу ў Страсбуры – удзел прымае Ціханоўская;
🔸 Размова з Уда Дыркшнайдэрам, лідарам хэві-метал гурта U.D.O;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/RvGJH3L48eQ
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
👏 Феерычная фармулёўка абвінавачання
Следчы камітэт завершыў расследаванне ў дачыненні да так званых «аналітыкаў Ціханоўскай»:
Падбіраючы «патрэбныя словы», так званыя аналітыкі, пад кіраўніцтвам заходніх куратараў, выпрацоўвалі стратэгію і тактыку барацьбы з дзейнай у Беларусі ўладай, здзяйснялі падрыхтоўку тэзаў публічных выступленняў для іх «гаваркой галавы» з прозвішчам Ціханоўская і іншых удзельнікаў змовы, рыхтавалі публікацыі ў падкантрольных дэструктыўных рэсурсах, накіраваныя на актывізацыю пратэсных настрояў і паглыблення расколу ў беларускім грамадстве, узмацненне палітычнага і эканамічнага ціску на Рэспубліку Беларусь
🔻 «Зеркало»: загінуў салдат тэрміновай службы
Як сцвярджае крыніца @zerkalo_io, камандзіры не паведамілі бацькам ніякіх падрабязнасцяў. Паводле суразмоўцы, ніякіх перадумоваў для самагубства хлопца таксама не было:
Бацьку ўдалося толькі даведацца пра тое, што разам з саслужыўцамі Мікіта «прыехаў на кропку», выйшаў пакурыць і застрэліўся. Мікіта быў вельмі добрым чалавекам, заўсёды трымаўся на пазітыве. Не магу ўявіць, што яго магло змусіць здзейсніць суіцыд
💬 Уда Дыркшнайдэр: «Мы не можам граць у Расеі. Ва Украіне таксама...»
Калі пачалася поўнамаштабная вайна, ліадар Гэві-мэтал-гурт «U.D.O.» Уда Дыркшнайдэр быў адным з першых мэтал-вакалістаў, якія рашуча асудзілі расейскую агрэсію.
☝️ Пры гэтым гурт надзвычай папулярны ў Расеі. Ёсць нават некалькі песень па-расейску ды дуэт з гуртом «Арыя».
«U.D.O.» далі канцэрт у Варшаве на Дзень Волі ў межах свайго туру «Touchdown World Tour 2023/24», «Белсат» запрасіў Уда Дыркшнайдэра на размову
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
📺 Кароткае выданне навінаў на «Белсаце». Асноўнае на гэтую гадзіну
🔹 Засталося толькі два варыянты пляцовак для захоўвання радыеактыўных адкідаў БелАЭС;
🔹 Улады помсцяць дзіцячаму спартоваму клубу за прынцыповую пазіцыю кіраўніка;
🔹 Аўто з вялікімі рухавікамі і на транзітных нумарах не ўпускаюць у Беларусь латышскія памежнікі:
🔹 Нормы прывозу тавараў для асабістага карыстання зменяцца з 1 красавіка;
🔹 Адвакатам меркаваных выканаўцаў тэракту ў «Крокус Сіці Холе» пагражаюць расправаю;
🔹 Масавыя пратэсту супраць Орбана;
https://youtu.be/lAleENwvqxk?si
«У беларусаў замнога комплексаў»
Беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч распавёў, як мы можам перамагчы гэтыя комплексы. Адзін з інструментаў — мова. Глядзіце, што яшчэ ☝🏻
🎞 Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
👩🎨 Памятаеце, як у школе малявалі ў падручніках?
Для мастачкі Брыяны Спрэйг гэта стала прафесіяй. Паглядзіце, якія цудоўныя карціны яна стварае на кнігах!
🥟 «Кожны беларус ведае, што перогі – гэта не пельмені»
Беларус Іван Галкоўскі адкрыў у Варшаве смачную пельменную, у якой вас абслужаць па-беларуску.
Іван прайшоў шлях ад гатавання ўдома да ўласнага рэстарану з шырокім асартыментам страваў. Акрамя таго, ён сцвярджае, што знайшоў рэцэпт самага смачнага пельменя.
Глядзіце гісторыю Івана ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life» 🎞
💪«Беларускія ваяры проста бамбезныя»
Так лічыць украінскі ваяр з пазыўным Грузін. Ён – старэйшы тэхнік батальёну, рамантуе тэхніку. Чаму кожную машыну, з якой працуе, Грузін лічыць сваёй, які дзень на вайне стаўся для яго найгоршым, а таксама наколькі цяжка патлумачыць маленькай дачцэ, чаму тата рэдка бывае ўдома, ваяр распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры».
Паглядзіце!
⚽️ Грузія, Украіна і Польшча перамаглі ў стыкавых матчах за выхад на футбольны чэмпіянат Еўропы-2024
🇬🇪 Грузіны патрапілі ў фінальную частку топ-турніра ўперышню ў сваёй гісторыі. У матчы, які адбываўся ў Тбілісі, яны перамаглі ў серыі пенальці Грэцыю (асноўны час скончыўся ўнічыю 0:0).
🇺🇦 Украіна, якая праводзіла свой матч супраць Ісландыі ў польскім Вроцлаве, дамаглася перамогі з лікам 2:1, хоць пасля першага тайму саступала скандынаўскай камандзе 0:1.
🇵🇱 Польшча спрачалася за пуцёўку на ЕЎРА са зборнай Ўэльсу на ягонай тэрыторыі (у Кардыфе). Асноўны і дадатковы час скончыліся ўнічыю 0:0, а ў серыі пенальці палякі перамаглі дзякуючы таму, што галкіпер Войцех Шчэнсны адбіў удар аднаго з гаспадароў.
📍ЕЎРА-2024 пройдзе ў дзесяці гарадах Нямеччыны з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.
📷 На фота: зборная Грузіі святкуе гістарычны поспех у канферэнц-зале стадыёну ў Тбілісі
🐶🐶 Думаеце, проста гатаваць, калі ў вас два сабакі?
Карыстальнік instagram паказаў, што гэта зусім не так. Паглядзіце, як мужчына гатуе са сваімі біглямі!
💥 #галоўнае за 26 сакавіка
✔️ Лукашэнка (разам са шпіцам) прыехаў з інспекцыяй да вайскоўцаў у Ашмянскі раён і загадаў ім быць гатовымі да гіпатэтычнага захопу «Сувалкаўскага калідору»
✔️ Кіраўнік СБУ пацвердзіў датычнасць Украіны да атакі на расейскі самалёт у Мачулішчах. Каментар вайсковага эксперта з гэтай нагоды
✔️ У Празе афіцыйна адкрылі Офіс дэмсілаў Беларусі
✔️ Зяленскі зняў з пасады сакратара Рады нацбяспекі і абароны Украіны Данілава
✔️ Генпракуратура РБ анансавала новыя суды над нябожчыкамі, якіх вінавацяць у генацыдзе беларускага народу
✔️ Як Photoshop дапамагаў абыходзіць санкцыі беларускай драўніне
✔️ Аўтарку кулінарнага TikTok-блогу, якую затрымалі па даносе прапагандыста, адпусцілі на волю
✔️ У «Роскосмосе» расказалі, чым займаецца на МКС беларуска Марына Васілеўская
#рэпрэсіі:
▫️Яшчэ адзін затрыманы за каментары пра тэракт у Маскве. Гэтым разам – жыхар Шчучына
▫️У Гомлі затрымалі і судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» дырэктара мясцовай рэкламнай кампаніі
▫️Мужчына шантажаваў былую жонку злівам інфармацыі пра яе ўдзел у пратэстах. У выніку затрымалі яго самога, а жонка засталася на волі
💔 Раман Забела
Архітэктар і рэстаўратар, якога затрымалі 14 лютага 2024 году падчас масавых затрыманняў і вобшукаў у архітэктарскай суполцы.
Пазней стала вядома, што яго абвінавацілі паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2
🔻 Шмат затрыманняў у Беларусі за каментары пра падзеі ў «Крокус Сіці Холе»
Толькі цягам 27 сакавіка вядома пра некалькі выпадкаў.
Гарадзенца затрымалі за каментар «все чаще в РФ прилетает ответка» пад навіной пра трагедыю ў «Крокус Сіці Хол».
Яшчэ адну дзяўчыну затрымалі пасля каментара «Чаму нічога не адмяняюць, калі ва Украіне страляюць па жылых дамах і гінуць дарослыя і дзеці? Гэта, напэўна, іншае».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🤭 Пасля расстання з дзяўчынай хлопец знёс з сабою ўнітаз
Быў вечар, пара разыходзілася, хлопец пакаваў свае рэчы, каб з'ехаць. Дзяўчына на гэты час пайшла ў спальню ды заснула там. А калі прачнулася, то выявіла, што з дому знік унітаз:
Ён дыпламаваны сантэхнік, таму ведаў, што робіць. Я не буду хлусіць, я таксама смяялася з гэтага
😮 Як абысці санкцыі? Ды проста з дапамогаю фоташопу
Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) разам з «Gazeta Wyborcza», праектам украінскай рэдакцыі «Радыё Свабода» «Схемы», пры падтрымцы «Кіберпартызанаў» выявілі новы спосаб абыходу санкцыяў.
💁 Як высветлілася, для гэтага трэба ўмець мінімальна карыстацца графічнымі рэдактарамі, расказвае журналіст Станіслаў Івашкевіч у эфіры «Белсату».
Польшча і Літва распачалі правяранне
Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
🤔 Помнік паўстанцам 1863 года ў Вільні могуць знесці…
Камісія гістарычнай памяці Віленскай гарадской рады заявіла, што падчас паседжання ў мінулым годзе не давала дазволу на ўсталяванне помніку.
Помнік урачыста адкрылі чатыры дні таму. Аднак, выходзіць, што ён усталяваны незаконна 🤨
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 22 сакавіка 2024 года / Белсат
👆Нават адміністрацыя калоніі спадзявалася на Бабарыку і перамены
Беларускі бізнесовец Аляксандр Мураўёў у 2020 годзе знаходзіўся ў турме. У інтэрв’ю «Белсату» ён распавёў, як там сустрэлі навіну пра тое, што Віктар Бабарыка ідзе ў прэзідэнты.
Інтэрв'ю цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
💬 Галоўрэд @euroradio на паліграфе прызнаўся, што хацеў трапіць у дзяржсмі
Павел Свярдлоў у новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» патлумачыў, чаму праца ў дзяржсмі не была для яго маральнай дылемай. А таксама распавёў, якія падзеі змянілі гэтае разуменне.
Глядзіце поўнае выданне праграмы на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
#штопаглядзець
🙌 Быкава шмат не бывае
Асабліва, калі гэта аўдыёкнігі ад праекту @bel_audiobooks ды яшчэ ў юбілейны год пісьменніка.
Пяць аўдыякніг Васіля Быкава ўпершыню з'явіліся па-беларуску. Раней іх альбо не было ўвогуле ў аўдыяфармаце, альбо толькі па-расейску. Каманда вырашыла выправіць гэтую недарэчнасць.
🎧 Усе кнігі Васіля Быкава па спасылцы (калі спасылка не адкрываецца, скарыстайцеся VPN)
#штопаслухаць #аўдыякнігі
❤️ У Філадэльфіі афіцыйна заснавалі свята ў гонар Дня Волі
Улады Філадэльфіі ў ЗША пастанавілі адзначаць 25 сакавіка Дзень беларускай спадчыны, паведаміла суполка «Belarus Freedom – Philadelphia». Прадстаўніку беларускай дыяспары перадалі адпаведны дакумент падчас святкавання Дня Волі каля будынку мэрыі.
🙌 Пасля ўрачыстага святкавання актывісты абмеркавалі з прадстаўнікамі Офісу ў справах імігрантаў шляхі супрацы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙌 Швецыя пачне выдаваць беларусам пашпарты замежніка
Як паведамляе ініцыятыва «Народныя амбасады», грамадзянаў Беларусі не будуць заахвочваць ехаць на радзіму, каб аформіць новыя дакументы.
Шведскае агенцтва міграцыі прызнала, што шмат якія беларусы не могуць замяніць пратэрмінаваны нацыянальны пашпарт, а таму ім патрэбна выдаваць пашпарты замежніка
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇺🇸 «Гэта няпраўда»
Кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў наўпрост абвінаваціў ЗША, Вялікую Брытанію і Украіну ў датычнасці да нападу на «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі.
У Дзярждэпартаменце ЗША адказалі:
Мы выразна заявілі, што няма аніякіх доказаў таго, што Украіна была ўцягнутая ў гэта, таму што Украіна і не была ўцягнутая. Усе каментары расейскіх афіцыйных асобаў, у тым ліку прэзідэнта Пуціна, – проста прапаганда
👩🎓 Усё больш школьнікаў не ідзе ў 10–я класы, а паступае ў каледжы
З чым гэта звязана і ці дапаможа стаўка на прафесійную адукацыю выратаваць краіну ад крызісу на рынку працы?
👆«Гэта адзіны спосаб утрымліваць сілавікоў у сістэме»
Аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» падзялілася з «Белсатам» здабытымі звесткамі аб фінансаванні пабудовы арэнднага жытла для вайскоўцаў усіх катэгорыяў.
Колькі для іх пабудавалі кватэраў і чаму для вайскоўцаў яны бясплатныя, чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹Як пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду і як удзельнічаць у іх беларусам, якія ў Беларусі?
Праз VPN
Распавядае спікер КР Андрэй Ягораў.
🔹«Такія аперацыі вельмі навідавоку, вельмі ўразлівыя»
Праз VPN
Былы працаўнік СБУ распавёў, у чым была складанасць падрыву А-50 у Мачулішчах.
🔹У Батумі адкрыўся шэлтар для рэпрэсаваных беларусаў
Праз VPN
Хто можа атрымаць там дапамогу і якія ўмовы пражывання ў такіх хостэлах? Распавядае кіраўнік By_Help.
#штопачытаць
У Беларусі зноў уводзяць #папяццот...толькі зараз яны вас не парадуюць
Зніжаюць норму бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання.
Цяпер наземным транспартам увезці ў Беларусь без даплат можна будзе тавараў на 500 еўра (раней 1000 еўра) і 25 кілаграмаў (раней 31 кілаграм).
✅ Праз VPN ❎ Без VPN