📷 «World Press Photo – 2024» назваў пераможцаў рэгіянальнага этапу
У 2024 годзе на конкурс былі дасланыя 61 062 здымкі ад 3851 фотажурналіста і фатографа-дакументаліста. Незалежнае журы адабрала 24 пераможцаў і 6 ганаровых прызёраў са 130 краінаў.
☝️ Паказваем частку працаў з з розных катэгорыяў з розных куткоў свету.
🔻 Рызыка непрадказальнай эскалацыі на Блізкім Усходзе
Ізраіль працягвае ваенную аперацыю ў сектары Газа і анансуе наступленне на Рафах, якое мусіць стаць кульмінацыяй вайны. Тым часам у самім Ізраілі ўспыхнулі масавыя антыўрадавыя пратэсты. Ды і міжнароджныя пазіцыі ураду Ізраілю пагоршыліся.
☝️ Пры ўсім гэтым ЦРУ праінфармавала Ізраіль, што на працягу найбліжэйшых содняў на краіну можа напасці Іран. Разбіраемся ў сітуацыі
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁 Вы думалі, што ўжо вясна? На заўтра абяцаюць галалёдзіцу
Але не ўсё так адназначна нават у надвор'я, Што нясуць бліжэйшыя дні 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Паліцыя Літвы збірае матэрыялы пра пагрозы, якія паступалі беларусам
Пра гэта выданню @zerkalo_io паведамілі ў прэс-службе Галоўнага камісарыяту паліцыі Віленскага павету. Там адзначылі, што ў адным з выпадкаў заяўніца адмовілася пачынаць расследаванне.
📌 У Літве за падобныя дзеянні прадугледжваецца адказнасць да двух гадоў пазбаўлення волі
Падрабязней пра пагрозы, што паступалі беларусам у Літве 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае
🤦 Беларусы, якія з'ехалі, зноў не даюць спакою Лукашэнку
Ён паабяцаў урэгуляваць пытанне з тымі, хто паляпшае здароўе на радзіме, а падаткі плаціць за мяжою
Паглядзіце☝️
🚧 На выездзе з Беларусі зноў вялізныя чэргі. Цана перасадкі ў аўтобус бліжэй - да 100 еўраў
«Наш аўтобус быў першым у чарзе на мост. Стаялі без руху 8 гадзінаў»
«Мяжу мінулі. Аўтобус. Берасце – Тэрэспаль. 17 гадзінаў!!!»
Затрымкі на мяжы адбіваюцца на зваротных рэйсах з Польшчы ў Беларусь – іх таксама адкладаюць.
Аднак некаторыя перавозчыкі прыдумалі цалкам працоўны лайфхак 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️ На падлетка-беларуса напалі ў Варшаве
Пра складаную гісторыю 15-гадовага Цімура, які знаходзіцца ў Польшчы пад апекай маці палітзняволенай мы ўжо расказвалі раней.
Як паведамляе @mediazona_by, 1 красавіка ў цэнтры Варшавы да хлопца прычапілася кампанія падлеткаў, пагражалі нажом, адабралі ключы. Хлопец з кампаніі пацягнуў Цімура за заплечнік і той упаў з самаката, зламаўшы руку. Пасля падлеткі аблілі хлопца з пярцовага балончыка.
⏺ Апякунка Цімура шукае сведкаў здарэння. Калі вы нешта бачылі ці чулі, калі ласка, напішыце нам у @BelsatBot
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤯 «Сказаў, што вывезе мяне ў Беларусь, адкуль я ўцякла, перадасць Лукашэнку»
Беларуска Таццяна Рыскова і ейная сям’я сутыкнуліся са спробамі гвалтоўнага высялення з пакояў, якія яны здымаюць у доме пад Варшаваю.
Таццяна кажа, што гаспадыня дому хлусіць, стварае невыносныя для жыцця ўмовы пры наяўнасці дзейнай дамовы арэнды, а надоечы наняла фірму, што займаецца прымусовым высяленнем. Далей пашлі пагрозы, званкі і зразанне замкоў.
☝️ «Цалуй мяне ў руку, што жывеш у мяне два гады», – казала гаспадыня дому, расказвае Таццяна.
Спрабуем разабрацца, што адбываецца ⤵️
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❓ Спроба зламаць «рэпрэсіўны трэнд» альбо выкарыстанне зняволеных у прапагандысцкіх мэтах?
За апошнія некалькі тыдняў улады Беларусі ўжо двойчы прадэманстравалі палітвязняў, якія пэўны час знаходзіліся ў інфармацыйнай блакадзе
2 красавіка сталася вядома, што журналіст Дзяніс Івашын сустрэўся ў жодзінскай турме са сваёй маці. Упершыню амаль за два гады. Пазней у эфіры дзяржаўнага тэлебачання паказалі сюжэт з палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.
☝️ Паводле звестак «Белсату», гэта не адзінае падобнае «інтэрв’ю», запісанае з вядомымі беларускімі палітвязнямі за апошні час.
Але апытаныя «Белсатам» эксперты не бачаць у гэтым прыкметаў змянення палітыкі рэжыму. Палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі адзначае: прапагандзе важна паказаць, што зняволеныя апаненты «прызнаюць магутнасць улады».
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🥺 Ратавальнік на руінах дому, дзе загінуў ягоны бацька
Сёння ноччу Расея ўдарыла па Харкаве. Бацька і сын выправіліся на дапамогу пацярпелым, але абстрэлы не спыняліся.
Вядома пра траіх загінулых ратавальнікаў і аднаго цывільнага. Адзін з беспілотнікаў ударыў па трохпавярховым жылым доме. Пакуль пажарныя ратавалі 67-гадовага мужчыну, якога прыціснула плітамі столі на 3-м паверсе, па будынку ўдарыў яшчэ адзін дрон.
🎥 @Klymenko_MVS
☝️ Польскія візавыя цэнтры ўводзяць новыя правілы для беларусаў
Пацвярджаць асобу трэба будзе онлайн – асабіста і з уласным дакументам у руках. Падчас асабістага наведвання візавага цэнтру па «сямейнай» рэгістрацыі трэба будзе ўзяць з сабой дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва.
💁 Як агулам выглядае сітуацыя з польскімі візамі? Калі сцісла, то стане складаней, а PBH не вернуць.
Падрабязней 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
«Жанчына мусіць нараджаць»
Гэта літаральна палітыка дзяржавы. І прычыны, з якіх жанчыны адмаўляюцца станавіцца маці, бессаромна ігнаруюцца.
☝️ І праблема ўжо нават не ва ўладзе, а на ўзроўні простых людзей
🎥 У новым выданні праграмы «Трэба пагаварыць» мы разам з актывісткай Настай Базар і псіхалагіняй Інгай Коршунавай абмеркавалі праблему ціску на жанчын і тое, як яны бачаць выйсце з гэтай сітуацыі. І як спецыялісткі, і як маці.
@pahavaryc
🤨 Красавік, ты помніш, што вясна?
У чацвер, 4 красавіка, у розных рэгіёнах Беларусі выпаў снег. Беларусы і беларускі дзеляцца красавіцкай зімой у сацсетках.
☺️ Пазнаяце горад?
Беларус стварае унікальныя наборы LEGO, звязаныя з нашай краінай. Магчыма, пасля гэтага відэа ў вас з’явіцца новы пункт у лісце жаданняў
СМІ: на працягу 48 гадзін можа з'явіцца новая вялікая вайна
ЦРУ паінфармавала Ізраіль, што на працягу найбліжэйшых сутак на краіну можа напасці Іран.
«Знішчэнне іранскага консульства ў Сірыі, у выніку якога загінулі дзясяткі высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў, сярод якіх – Махамад Рэзы Захедзі, рызыкуе перарасці ў вялікую вайну ў рэгіёне»
Паведамляецца, што Іран плануе камбінаваную атаку з «дажджом» беспілотнікаў і ракет са сваіх баз па стратэгічных месцах у Ізраілі. Тым часам, Армія абароны Ізраілю пачала заклік рэзервістаў.
Паводле СМІ, Ізраіль цяпер знаходзіцца ў стане павышанай гатоўнасці.
💔 Антон Чарамных
Падпалкоўнік, намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».
Яго справу ў закрытым рэжыме пачаў разглядаць суддзя Сяргей Кацэр 15 лютага 2024 года ў Менскім гарадскім судзе
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2
🍫 Цэны на какававыя зярняты бʼюць гістарычныя рэкорды
Як гэта адаб’ецца на беларусах?
🤔 Ядравая зброя ў Беларусі – ўсяго толькі муляжы?
Лукашэнка ўжо неаднаразова абапіраўся ў сваіх пагрозах на тое, што цяпер ён мае ядравую зброю. Але ці ёсць яна ў яго, разважаюць аналітык Паўлюк Быкоўскі і палітык Вячаслаў Сіўчык.
🎞 Глядзіце новые выданне праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Масква працуе над арганізацыяй тэрактаў у Беларусі, каб ускласці віну на полк Каліноўскага
🔸 Danone сыходзіць з Беларусі
🔸 У Марыі Калеснікавай працягваюцца праблемы са здароўем
🔸 НАТО 75 – навошта ствараўся альянс і якія выклікі перад ім стаяць цяпер?
🔸 Закон аб абыходжанні з хатнімі гадаванцамі ў Беларусі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/0OUxwuhTFjo
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
❤️🩹«Пасля 2020 году мяне вельмі ўскалыхнуў ўзровень гвалту ў дачыненні да беларускага народу»
Юлія Сандамірская зʼехала з Беларусі, каб збудаваць навуковую карʼеру ў Еўропе. Цяпер яна працуе ў Швейцарыі і кіруе навуковай групай.
У вольны ад працы час Юлія сустракаецца з беларусамі Швейцарыі, каб падтрымаць палітычных вязняў і пашырыць веды грамадзянаў гэтай краіны пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.
🎞 Глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life»
#штопаглядзець
☝️ Euroradio: Журналіст Зміцер Панкавец адхілены ад працы на час службовай праверкі
Пра гэта піша @euroradio са спасылкаю на ўласную крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.
Раней былая жонка журналіста Змітра Панкаўца абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Ганна Клімовіч расказала, што ейны партнёр збіваў яе, звешваў з балкона на чацвёртым паверсе, абражаў, пагражаў ёй і сваякам. Сам Зміцер заяўляў, што гэта «поўны паклёп і хлусня».
🙌 Сёння дзень народзінаў аднаго са стваральнікаў Статуту ВКЛ
4 красавіка 1557 нарадзіўся Леў Сапега, пісар, падканцлер і канцлер ВКЛ, ваявода віленскі і адначасна гетман вялікі літоўскі.
З імем Льва Сапегі звязваюць падрыхтоўку і выданне ў 1588 годзе Трэцяга Статуту Вялікага Княства Літоўскага і стварэнне ў 1581 годзе Галоўнага Трыбуналу – найвышэйшай судова-апэляцыйнай інстанцыі дзяржавы.
☝️ Канцлер разглядаў права як прадукт дзейнасці чалавечага розуму, а не боскага адкрыцця.
Але як адбывалася праца над Трэцім статутам ВКЛ? Глядзіце ў колішнім выданні праграмы «Вусы Скарыны» 🎞
#штопаглядзець
🔻 Радыё «Свабода» даведалася пра стан здароўя Марыі Калеснікавай
Інфармацыі няшмат, аднак афіцыйнай інфармацыі аб стане Марыі Калеснікавай няма ўжо больш за год.
Паводле крыніцаў @radiosvaboda, яна моцна схуднела. Перанесла некалькі прастудных захворванняў. У яе быў высокі ціск, але ёй адмаўляліся адразу даць лекі. Марыю трымаюць у ізаляцыі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ У Менскую дзіцячую інфекцыйную лякарню шпіталізавалі сем вучняў ліцэю БНТУ;
✔️ Палітзняволенаму Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю;
✔️ У Віцебску цягам дня праходзяць вучэнні, мясцовых жыхароў заклікаюць выконваць загады міліцыі;
✔️ Сілавікі затрымалі назіральнікаў за судамі, што нібыта супрацоўнічалі з «Вясной»
✔️ Землятрус на Тайвані: колькасць пацярпелых узрасла да больш як 1000 асобаў;
✔️ Беларускі хакеіст трапіў у НХЛ;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🔻 Агнешка Рамашэўская-Гузы падала ў суд на кампанію TVP
Паводле яе словаў, яшчэ адзін пазоў яна падасць на наступным тыдні. Таксама яна паведаміла пра адкрыццё дабрачыннага збору – сабраныя грошы пойдуць на аплату паслуг адвакатаў у судах.
Не павінна быць так, што пасля 32 гадоў працы чалавека выкідаюць, як смецце. Тым больш не павінна быць так, што без асаблівай нагоды, пад канец прафесійнай кар’еры, адбіраюць праект, які быў для чалавека больш, чым працай і якому ён прысвяціў 18 гадоў свайго жыццяЧитать полностью…
☝️ Расследаванне: нямецкія кампаніі дапамагаюць Расеі адбудоўваць Марыупаль
Паводле расследавання нямецкіх журналістаў, да працэсу рэканструкцыі шматпакутнага гораду прыцягнулі даччыную кампанію «Knauf». Кампанія ўдзельнічае ў продажы будаўнічых матэрыялаў на замову Мінабароны Расеі для праекту ў Марыупалі.
Акрамя таго, у аднаўленні гораду ўдзельнічае фірма «WKB Systems»
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 ALEXANDER ERMOCHENKO / Reuters / Forum
💁 «Danone» пакідае Беларусь
Апошняя даччыная кампанія «Danone» у Беларусі «ДанонБел» падала на ліквідацыю.
У аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў малочных прадуктаў у Беларусі былі тры юрыдычныя асобы: «Данон Шклоў» (у жніўні 2022 года перайменавана ў «Мілкстрэйт»), «Данон Пружаны» (далучылі ў 2022 годзе да ААТ «Пружанскі малочны камбінат») і «ДанонБел».
У 2022 годзе кампанія «Danone» заявіла пра сыход з Расеі, але ўстрымліваўся ад каментароў пра беларускую частку свайго бізнесу.
❗️Рыгора Кастусёва прааперавалі і адправілі ў камеру
Як паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook зяць палітзняволенага Дзмітрый Антончык, адразу з аперацыйнага стала адправілі ў камеру.
Рыгору Кастусёву вывелі катэтар з мачавога пузыра.
📌 Былога старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі асудзілі на 10 гадоў зняволення. За кратамі ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем. Палітвязню дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. Як пісаў сам палітзняволены ў лістах, стан здароўя пагаршаецца.
#рэпрэсіі
Беларускі амбасадар абурыўся з’яўленнем Агурбаш на «Першым канале»
Спявачка была паказана ў сюжэце аб дзіцячым музычным конкурсе «Залатая нота» у дзень стварэння так званай Саюзнай дзяржавы.
Амбасадар Дзмітрый Круты адзначыў з'яўленне Агурбаш на экране як правакацыю, накіраваную на падрыў адзінства народаў:
А. Агурбаш са жніўня 2020 г. размяшчала ў сетцы інтэрнэт звесткі, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, а таксама абразы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
У Беларусі затрыманы дзве асобы за садзейнічанне праваабаронцам
Вядома, што ГУБАЗіК прыйшоў да Аляксандра Вайцешака з Баранавічаў і Аляксандра Рамановіча з Пінску.
Паводле прапагандыстаў, мужчыны прыходзілі на судовыя паседжанні і перадавалі інфармацыю незалежным праваабаронцам «Вясны». У сюжэце іх абвінавацілі ў «скажэнні законнай дзейнасці судовай сістэмы»
#рэпрэсіі