belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

👆Юрый Губарэвіч збіраецца прыняць удзел у «выбарах»

Пра гэта лідар руху «За свабоду» паведаміў у сваіх сацсетках. Паводле Губарэвіча, фармальных абмежаванняў ён не мае, бо ніводная крымінальная справа супраць яго не была даведзеная да прысуду.

Сабраць 100 тыс. подпісаў Губарэвіч плануе сярод беларусаў, якія пакінулі краіну.

Сам Юрый Губарэвіч цяпер знаходзіцца за мяжою, з’яўляецца каардынатарам ініцыятывы «Кадравы рэзерв», якая прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Читать полностью…

Белсат

Добрага панядзелку, дарагія чытачы!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔹«Калі б мы не распачалі рэформы, полк Каліноўскага сапраўды мог перастаць існаваць»

Полк Каліноўскага 100 дзён таму абвясціў аб рэформе. Як поспехі?

🔹Канцэрты, спектаклі, чытанні

Падзеі да Ночы расстраляных паэтаў.

🔹«Я баюся за ейнае жыццё»

Сястра Марыі Калеснікавай расказала пра здароўе палітзняволенай.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

❓Як рэжым робіць статыстыку лекараў?

❓Хто насамрэч лечыць беларусаў?

❓Кім закрываюць дзіркі ў медыцыне?


Глядзіце ў нашым сюжэце.

Читать полностью…

Белсат

😢 «Я баюся за ейнае жыццё»

Сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч у выпуску праекту «ТОК | TALK» паведаміла, што пасля аперацыі праз прабадную язву ў лістападзе 2022 года палітзняволеную адзін раз вазілі ў гарадскі шпіталь у Гомлі, і невядома, з чым гэта было звязана.

Таксама Хоміч адзначыла, што Марыя можа не вытрымаць умоваў за кратамі.

👉 Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤔 Пра што мараць дыктатары і дзе яны хацелі б правесці старасць?

Здаецца, Лукашэнка знайшоў такое месца. Прыемны бонус: там не працуюць ніякія санкцыі і яго не зможа дастаць Гаагскі трыбунал.

👉 Што гэта за месца — глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Навіны з будучыні».

Читать полностью…

Белсат

🤡 Латвійскі прарасейскі журналіст збег ў Беларусь каб пазбегнуць турмы

Пра гэта паведаміў другі прарасейскі прапагандыст Аляксей Стэфанаў:

«Юру ў 66 гадоў маглі ўжо ў аўторак адправіць у турму на год і месяц за нібыта распальванне варожасці (ад яго імя пісалі непісьменныя пасты з заклікамі знішчаць латышоў).»


Юрый Аляксееў стварыў і ўзначальваў у Латвіі праект Imhoclub.lv, які прасоўваў пракрамлёўскія погляды.

Справа аб «распальванні варожасці» ў дачыненні да Аляксеева была распачатая ў 2017 годзе.

😮 Паведамлялася, што падчас ператрусу ў яго былі выяўленыя патроны для пісталета, а ў камп’ютары - матэрыялы з дзіцячай парнаграфіяй.

Паводле Стэфанава, Аляксееву магло пагражаць зняволенне тэрмінам да 7–8 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

🕯 Беларусы ў эміграцыі запланавалі багата імпрэзаў да Ночы расстраляных паэтаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных і культурных дзеячаў, навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі.

Штогод напрыканцы кастрычніка беларусы ладзяць вечары памяці ахвяраў рэпрэсіяў.

👉 Сабралі для вас афішу гэтых мерапрыемстваў па ўсім свеце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤔 Берасцейскі мір 1918 года. Ці была БНР толькі праектам кайзераўскай Нямеччыны, як сцвярджаюць лукашысты?

Чаму Літва зберагла незалежнасць у міжваенны перыяд, Украіна дасягнула шмат, хоць і была заваяваная бальшавікамі, а Беларусь засталася адно на паперы? І адкуль увогуле ўзялася тая тэлеграма нямецкаму кайзеру, якую выкарыстоўваюць ворагі БНР для дыскрэдытацыі беларускай дзяржавы.

👉 Разіраемся ў таямніцах дыпламатыі ў новым выпуску праграмы «Intermarium»

Читать полностью…

Белсат

😡 «Шагэды» ў Беларусі: уначы заляцелі яшчэ два БПЛА

Уначы 27 кастрычніка з тэрыторыі Украіны ў Беларусь зайшлі найменей два расейскія «шагэды».

Першы дрон прайшоў па калідору Славутыч – Чарнобыль у 00:34–00:44.

Яшчэ адзін БПЛА зайшоў у раёне Лоева і накіроўваўся на паўночны захад краіны. Вядома, што ён заляцеў углыб краіны і там прапаў.

👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

😢 Памёр кот Крошык, якога лячылі ад атлусцення

Пра яго смерць паведаміла зооабаронца Галя Море:

«Самая страшная ноч у жыцці. Ноч, калі не стала Крошыка»


За лёсам пухнаціка сачылі ва ўсім свеце. Крошык стаў знакамітым, калі знайшлі ў склепе Пермскай больніцы, дзе яго падкармлівалі «добрыя» дактары і наведвальнікі. Ён важыў 17 кілаграмаў і ўжо не мог самастойна хадзіць.

💔 У ходзе рэабілітацыі Крошык пачаў скідаць вагу і нават змог сам хадзіць. Аднак, калі ветэрынары змаглі нарэшце зрабіць УГД, аказалася, што ў целе ката адбыліся незваротныя змены.

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Калі б мы не распачалі рэформы, полк Каліноўскага сапраўды мог перастаць існаваць.»

19 ліпеня полк выступіў з заявай пра рэформы і пра змену камандзіра. Тады з гэтым пагадзіліся не ўсе каліноўцы. А што зараз?

👉 «Белсат» спытаў прадстаўнікоў палка і былых ваяроў, ці дапамаглі рэформы. ПА СПАСЫЛЦЫ

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

🤔Калі русізмы – не зусім русізмы

Часам беларускае слова нагадвае расейскае і людзі шукаюць, чым бы максімальна непадобным яго замяніць. Гэтак мы атрымліваем дзіўныя выразы.

Як змаганне з русізмамі шкодзіць беларускай мове – глядзіце ў новым выданні праграмы
«Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»🎬

Читать полностью…

Белсат

📌 У выніку ізраільскіх удараў Іран не зможа вырабляць балістычныя ракеты цягам года

Уначы 26 кастрычніка Ізраіль нанёс па Ірану ўдар, у выніку якога выведзены з ладу найважнейшы кампанент іранскай праграмы па вытворачасці балістычных ракет.

☝️Знішчэнне абстаялявання наносіць сур’ёзны ўрон па здольнасці Ірана вырабляць новыя балістычныя ракеты.

Ізраільскія крыніцы сцвярджаюць, што немагчымасць папаўняць запасы ракет у першую чаргу можа абмежаваць здольнасці Ірану забяспечваць сваіх хаўруснікаў.

👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

😏 Лукашэнка знайшоў нафту – цяпер беларусы абагацяцца?

Чаму Антарктыда – рай для дыктатараў?

Як і навошта ўлады плануюць выціснуць з беларусаў усе сокі?

«А ці была дзяўчынка?»: скандал на «Міс Беларусь»

👉 Усё гэта ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні».

Читать полностью…

Белсат

Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!

А мы вам прынеслі пачытаць цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

📍TVN: Блізкі да Лукашэнкі бізнесмен Машэнскі жыве і працуе ў Варшаве

Ён можа мець ключавое для беларускіх ўладаў значэнне, таму што мае доступ да банкаўскай сістэмы Еўразвязу.

📍 «Жыццё – гэта монаспектакль»

Шчырая размова з Зояй Белахвосцік – пра акторскі хлеб, каханне і тэатр ценяў у Ждановічах.

📍 Душэўны боль і перадвыбарчы піяр: Лукашэнка прыгразіў Расеі вайною

«Белсат» спытаў экспертаў, чаму палітык загаварыў пра пагрозу аншлюсу Беларусі і ці стануць беларусы ваяваць з усходнім суседам.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪 Прэзідэнтка Грузіі не прызнае вынікі выбараў, апазіцыя на знак пратэсту адмаўляецца ўваходзіць у парламент

Саламэ Зурабішвілі сцвярджае, што выбары былі татальнай фальсіфікацыяй на карысць кіроўнай партыі «Грузінская мара»:

«Я не прызнаю гэтыя выбары. Гэтыя выбары не могуць быць прызнаныя. Гэта тое ж самае, што прызнаць прыход сюды Расеі, падпарадкаванне Грузіі Расеі».


Некаторыя партыі, якія набралі неабходную колькасць галасоў для таго, каб прайсці ў парламент, адмовіліся атрымліваць мандаты. Сярод іх - «Адзінства – Нацыянальны рух» і «Кааліцыя за перамены».

Апазіцыя збіраецца правесці мітынг ля будынку парламенту ў Тбілісі.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 27 кастрычніка

✔️ На парламенцкіх выбарах у Грузіі лідзіруе кіроўная партыя

✔️ У выніку ізраільскіх удараў Іран не зможа вырабляць балістычныя ракеты цягам года

✔️ Памёр кот Крошык, якога лячылі ад атлусцення

✔️ «Шагэды» ў Беларусі: уначы заляцелі яшчэ два БПЛА

✔️ Мульцяшны мядзведзік Пэдынгтан атрымаў сапраўдны брытанскі пашпарт

✔️ Ісландыя афіцыйна зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень без змяншэння заработнай платы

✔️ Якія імпрэзы запланавалі беларусы замежжа да Ночы расстраляных паэтаў

✔️ Латвійскі прарасейскі журналіст збег ў Беларусь каб пазбегнуць турмы

✔️ Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес апублікаваў відэа, дзе яго машыну абстралялі

#рэпрэсіі:

▪️ Сілавікі затрымалі вядомых мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву

▪️ Сястра Марыі Калеснікавай расказала пра стан яе здароўя

▪️ У Маладзечне затрымалі мужчыну за спробу сарваць дзяржаўны сцяг

Читать полностью…

Белсат

📚 У Беларусі працягваюць забараняць кнігі

Што цяпер не атрымаецца купіць і пачытаць - глядзіце ў нашым сюжэце.

🤦‍♀️ П.С. Толькі не распавядайце чыноўнікам пра электронныя кнігі.

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:


🔸 Ці змогуць беларускія дэмсілы паўплываць на хаду прэзідэнцкіх выбараў?

🔸 Як Лукашэнка метадычна падманвае электарат

🔸 Парламенцкія выбары прайшлі ў Грузіі

🔸 У Беларусі не стае лекараў і настаўнікаў. Наколькі сур’ёзная праблема і што ўлады думаюць з гэтым рабіць?

🔸 Лукашэнка зноў будзе гандляваць палітвязнямі?

🔸 Чысткі ў адукацыі — ад прыватных школаў і курсаў польскае мовы, да ліквідацыі «Стрымлайн» і «Лідар»

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

😳 Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес апублікаваў відэа, дзе яго машыну абстралялі

На відэа, апублікаванае ў Facebook, бачна, што Маралес сядзіць на пярэднім пасажырскім сядзенні, а лабавое шкло абстралянае.

Кіроўца паранены, але працягвае кіраваць аўтамабілем.

☝️ Прыхільнікі Маралеса ўжо два тыдні блакуюць аўтамагістралі ў цэнтры Балівіі.

За гэта ўрад раскрытыкаваў Маралеса.
Аднак заяўляе, што паліцыя «не праводзіла ніякіх аперацый» супраць былога прэзідэнта.

👉 Хуан Эва Маралес Айма
- былы прэзідэнт Балівіі. У выніку масавых антыўрадавых пратэстаў у 2019 годзе, быў вымушаны сысці ў адстаўку і пакінуць краіну.

Лічыцца першым прадстаўніком карэннага насельніцтва Амерыкі, які кіраваў Балівіяй з часоў пачатку іспанскай каланізацыі. Узначальваў Балівію даўжэй, чым хто-небудзь у яе гісторыі (13 гадоў).

Читать полностью…

Белсат

📸 Паводкі ў Нігерыі і Сенегалу, атака ўкраінскіх гарадоў расейскімі БПЛА, апоўзень у Босніі і Герцагавіне

Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках.

Читать полностью…

Белсат

🇮🇸 Шчырай зайздрасці пост...Ісландыя афіцыйна зацвердзіла чатырохдзённы працоўны тыдзень без змяншэння заработнай платы

Па выніках 2023 года ВУП краіны вырас на 5%, што ў тым ліку звязваюць са скарачэннем працоўнага тыдня

🐿 Пілотны праект, у рамках якога з 2020 па 2021 год 51% жыхароў краіны скарацілі працоўны тыдзень да 35-36 гадзін, паказаў станоўчыя вынікі. Так, прадукцыйнасць працы захавалася ці нават вырасла, а беспрацоўе дасягнула мінімальных паказчыкаў сярод еўрапейскіх краін.

Спецыялісты адзначаюць, што палепшыўся агульны дабрабыт работнікаў - ад зніжэння ўзроўню стрэсу і рызыкі выгарання да паляпшэння здароўя і гармоніі паміж працай і асабістым жыццём.

☝️ Эксперымент з чатырохдзёнкай праводзілі і ў Нямеччыне. Даследаванне паказала, што чатырохдзённы працоўны тыдзень паляпшае псіхічнае здароўе, сон і не ўплывае на прадуктыўнасць у горшы бок.

Читать полностью…

Белсат

😊 Хіба што самы вядомы мульцяшны мядзведзік – Пэдынгтан – атрымаў сапраўдны брытанскі пашпарт

Пра гэта распавёў Роб Сілва, супрадзюсар будучага фільму «Пэдынгтан у Перу»:

«Мы напісалі ў Міністэрства ўнутраных справаў з запытам, ці можам мы атрымаць рэпліку, а яны выдалі Пэдынгтану сапраўдны афіцыйны пашпарт»


Мядзведзік Пэдынгтан – герой кнігі англійскага пісьменніка Майкла Бонда. Кніга «Медзведзяня на імя Пэдынгтан» была ўпершыню апублікаваная 13 кастрычніка 1958 года.

А ў 1976–1980-х гадах пабачыла свет першая тэлевізійная адаптацыя гэтай серыі дзіцячых кніг – серыял «Медзведзяня Пэдынгтан».

У 2014 годзе адбылася прэм'ера поўнаметражнага фільму «Прыгоды Пэдынгтана» рэжысёра Пола Кінга.

Читать полностью…

Белсат

🤩 Выбары прэзыдэнта для палякаў – свята: ідуць усёй сям’ёй, робяць фатаздымкі каля ўрнаў

У наступным годзе ў Польшчы адбудуцца выбары новага прэзыдэнта.

☝️ Тысячы беларусаў, якія выехалі ў Польшчу пасля падзеяў жніўня 2020 году ўпершыню пабачаць як выглядаюць дэмакратычныя выбары ў суседней краіне. І гэта бясцэнны досвед.

Хто пазмагаецца за прэзідэнцкі палац ў Польшчы і ці зменіцца палітыка Варшавы ў дачыненні да Беларусі з прыходам новага кіраўніка дзяржавы?

👉 Разбіраемся ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Ізраілі грузавік урэзаўся ў аўтобусны прыпынак, на якім было шмат людзей

У выніку трагедыі каля 35 чалавек дастаўленыя ў лякарні, з іх шасцёра ў цяжкім стане.

Кіроўца грузавіка – ізраільскі араб – быў застрэлены ў кабіне аўтамабіля ўзброенымі грамадзянскімі асобамі, якія знаходзіліся непадалёк.

Ізраільская паліцыя разглядае версію тэракту.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Класічны глінтвэйн ці збіцень?

Гарбузовы латэ ці гарбата на зёлках? А мо, гэтай восенню паспрабаваць розныя напоі для сугрэву, у тым ліку – тыя, якія спрадвеку пілі беларусы?

😊 Выбірайце, што вам найбольш да спадобы, з нашага топу.

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Ціханоўская - неправільная сітуацыя»

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў у розныя дзяржструктуры, каб даведацца, за каго будуць галасаваць чыноўнікі.

Вынікі вас здзівяць.

👉 Глядзіце новы выпуск «Шухер-шоу» на нашым тэлеканале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😢 Сілавікі затрымалі вядомых мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву

Мастакоў затрымалі каля двух тыдняў таму, і яны дагэтуль не выйшлі на волю, піша «Наша Ніва».

Па якім артыкуле затрымалі мужа і жонку, невядома.

Карціны Ігара Рымашэўскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у мастацкім фондзе Беларуст, у галерэі Webkunsthaus Германіі, у галерэі Schaer und Wildbolc Швейцарыі, а таксама ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Людміла Шчамялёва - член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, галерэі Webkunsthaus Германіі і ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ На парламенцкіх выбарах у Грузіі лідзіруе кіроўная партыя

Яна набрала 54,19 % галасоў.

Вядома, што «Грузінская мара» прайграла выбары ў Тбілісі, Руставі, Кутаісі, Батумі і Цаледжыху. Аднак у гарадах армянскай і азербайджанскай дыяспары яна набрала пераважную большасць галасоў.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 26 кастрычніка

✔️ Ізраіль нанёс удар па ваенных аб'ектах у Іране

✔️ Расея атакавала Кіеў і Днепр

✔️ У Вільні падпалілі дзверы Цэнтра беларускай супольнасці і культуры

✔️ Дзень народзінаў Анатоля Сыса

✔️ Інтэрв'ю з акторкай Зояй Белахвосцік

✔️ У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі

✔️ Грэцкія святары скралі з бюджэту каталіцкай царквы каля 3 млн еўра і ўклалі іх у начныя клубы

✔️ Ноччу на тэрыторыю Беларусі заляцела да дзесяці «шагэдаў»

✔️ У ЗША стварылі кіберпластыр, які можа замяніць антыбіётыкі

✔️ У Грузіі праходзяць парламенцкія выбары, пра якія грузіны кажуць «лёсавызначальныя»

Читать полностью…
Подписаться на канал