belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

❌У Казані перад самітам БРІКС Лукашэнка крыху прагаварыўся пра тое, што яму забараняюць медыкі

Камянтуюць у новым выданні «ПраСвету» – Каміль Клысіньскі, аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў, і Віталь Цыганкоў, палітычны каментатар радыё «Свабода» і аўтар праграмы «Двубой» на «Белсаце»👆

Цалкам выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️

Читать полностью…

Белсат

Які шлях абярэ Грузія ўжо ў гэтыя выходныя?

Напярэдадні парламенцкіх выбараў грузінскае грамадства апынулася на раздарожжы паміж Еўразвязам і Расеяй.

Як краіна, якая, як здавалася, зрабіла свой еўрапейскі выбар адной з першых у рэгіёне, апынулася ў гэтай кропцы і чаго чакаць далей, глядзіце ў спецрэпартажы Аляксандра Баразенкі «Грузія. Супрацьстаянне» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC» 🎬

Читать полностью…

Белсат

💪 Пры жыцці гэтага паэта выйшлі толькі 3 зборнікі, але ягоная творчасць значна паўплывала на іншых паэтаў таго часу

Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года. Першы свой верш ён напісаў яшчэ ў сярэдняй школе, а першы наклад аднаго са зборнікаў ягоных вершаў быў раскуплены ўсяго за некалькі тыдняў.

Распавядаем пра лёс нашага выбітнага земляка, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

❗️Расейскі дрон ударыў па шматпавярхоўцы ў Кіеве. Загінула 15-гадовая дзяўчынка

Па словах мэра Кіева Віталя Клічко, у выніку ўдару па жылым доме пацярпелі пяць чалавек. У будынку пашкоджаныя кватэры з 17 па 21 паверх.

Усяго над Кіевам былі знішчаныя да 10 беспілотнікаў.

👉 Таксама быў абстраляны Днепр. Загінулі дзве жанчыны і дзіця, пацярпелі — 14, чацвёра з іх дзеці.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Гэта добры лозунг, добрая ідэя падчас выбарчай кампаніі»

Раней лукашэнкаўская прапаганда працавала проста: Беларусь – найлепшая краіна для жыцця, а Лукашэнка вядзе народ у светлую будучыню.

Цяпер жа прапагандысты актыўней сталі лаяць заходнія краіны – маўляў, тыя без моцных кіраўнікоў зусім гібеюць.

🤔 На каго працуе прапаганда ў Беларусі і ці давярае ёй насельніцтва краіны, запыталі ў нашых экспертаў ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

Вітаем у новым дні ўсіх нашых чытачоў ды гледачоў!

А распачаць яго можна з нашымі матэрыяламі, якія вы маглі прапусціць:

🔺Душэўны боль і перадвыбарчы піяр: Лукашэнка прыгразіў Расеі вайною

Чаму самаабвешчаны кіраўнік РБ раптам загаварыў пра пагрозу аншлюсу з боку ўсходняга суседа?


🔺«Грузінам давядзецца абіраць не ўрад, а лёс краіны». Што трэба ведаць пра выбары ў Грузіі

Грузінскае грамадства апынулася на раздарожжы паміж Еўразвязам і Расеяй. Пакуль кіраўнічая партыя, што прэтэндуе на перамогу, максімальна залагоджвае электарат, апазіцыя рыхтуецца да сур’ёзнага супрацьстаяння.


🔺У «Пятлі Прыхільнасці» выйшаў цалкам беларускамоўны альбом

Прыхільнікі «Пятлі» з Расеі часам дазвалялі сабе рэзкія выпады ў бок беларускай мовы і заклікалі ўдзельнікаў не «мяняць усё так катэгарычна», бо на беларускай мове яны «не разумеюць амаль нічога».

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 25 кастрычніка

✔️ Гайдукевіч возьме ўдзел у так званых прэзідэнцкіх выбарах

✔️ Партугалія вырашыла не выдаваць гуманітарныя візы

✔️ Чэхія адмовіла беларусу ў міжнароднай абароне. Ён звярнуўся ў суд і выйграў

✔️ Злачынцы зладзілі цэлую тэатральную пастаноўку, каб забраць кватэру ў ахвяры

✔️ Сітуацыя, якую немагчыма ўявіць у Беларусі…У Канадскім горадзе ніхто не захацеў стаць мэрам

✔️ Алег Гарбуз зняўся ў польскім шпіёнскім серыяле Przesmyk ад Warner Bros. Discovery

✔️ Што трэба ведаць пра выбары ў Грузіі

✔️ Кітай абмяжуе пастаўкі дронаў у Расею

Читать полностью…

Белсат

💬 «Магчыма, такім чынам маральна рыхтуюць беларусаў да таго, што давядзецца ў вайну ўступаць»

Чаму Польшча і Румынія не збіваюць расейскія беспілотнікі, а рэжым Лукашэнкі збівае? 🤔 Паслухайце, што думае на гэты конт журналіст Зміцер Лукашук – адзін з гасцей свежага выдання нашай праграмы «Двубой».

👀 Выпуск цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Пятля Прыхільнасці» выпусціла новы цалкам беларускамоўны альбом

Ён мае назву «Суперпазіцыя» і складаецца з васьмі трэкаў

🎧 Паслухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


📌 Гайдукевіч будзе высоўваць сваю кандыдатуру на «прэзідэнцкіх выбарах»

📌 Мінабароны спыніла будаўніцтва новай вайсковай часткі на мяжы з Украінай

📌 Лукашэнка заявіў, што спробы далучыць Беларусь да РФ прывядуць да вайны

📌 Партугалія не будзе выдаваць гуманітарныя візы ўцекачам

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🔻 «Ніхто на сённяшні дзень не ў стане абараніць Лукашэнку ад спецаперацыі»

Палітолаг Павел Усаў, падзяліўся з намі меркаваннем на конт заяваў Лукашэнкі ў бок Расеі

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Беларускіх сілавікоў вучаць усяму, акрамя павагі да беларускіх падаткаплацельшчыкаў, за кошт якіх яны існуюць

Гэтым разам міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў анансаваў «актыўную фазу вучэнняў і трэніровак», якая распачнецца ўжо ў лістападзе. Яе мэта – падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў:

«Пачынаючы з ідэалагічных мерапрыемстваў, маніторынгу стану грамадскай бяспекі ў кожным населеным пункце, адпрацоўкі баявога зладжвання, функцыянавання аператыўна-сітуатыўных штабаў, сканчаючы працай спецпадраздзяленняў па вызваленні закладнікаў і перашкодзе захопу адміністратыўных будынкаў з масавым знаходжаннем грамадзянаў»


Паводле кіраўніка МУС, будучая выбарчая кампанія стане «чарговым экзаменам» для органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў.

Читать полностью…

Белсат

😏 Кітай мае намер абмежаваць пастаўкі за мяжу ваеннай прадукцыі, у тым ліку беспілотнікаў

Адпаведны заяву зрабіў прадстаўнік Мінгандлю КНР у дзень заканчэння саміту BRICS у Казані.

Ён таксама дадаў, што кітайскія ўлады збіраюцца зрабіць больш жорсткай практыку выдавання ліцэнзіяў, а таксама ўзмацніць працэс інспекцыяў, каб не дапускаць незаконнага экспарту.

👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ У Гомельскай вобласці ствараюць групы «грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці» для дзіцячых садкоўцаў

Усяго на Гомельшчыне ўжо тры такія групы. Апошнюю адкрылі 24 кастрычніка ў Жыткавічах.

🤡 На адкрыцці старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Валатоўскі заявіў, што «сёння як ніколі важна прывіваць дзецям любоў да Беларусі, знаёміць з яе гераічнай гісторыяй, развіваць пачуццё адказнасці і гонару за дасягненні краіны».

А па словах загадчыцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці ў Жыткавічах Святланы Міронавай, менавіта «выхаванне грамадзяніна было і застаецца галоўным прыярытэтам дашкольнай установы».

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Лукашэнка прыгразіў Маскве вайной

✔️Гайдукевіч заявіў, што будзе ўдзельнічаць у «выбарах» 2025 года

✔️Большасць украінцаў выступае за поўны разрыў дачыненняў з Беларуссю

✔️Еўразвяз перасцярог КНДР ад удзелу ў вайне супраць Украіны

✔️Манголія парушыла абавязацельствы, не арыштаваўшы Пуціна на сваёй тэрыторыі

✔️На аўкцыёне ў Лондане прадалі калекцыю твораў Марка Шагала

Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤡 У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі

Кіраўнік ініцыятыўнай групы – старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сенько.

Пасля рэгістрацыі ініцыятыўная група прыступіць да збору подпісаў за кандыдата:

«Усе спецыялісты падрыхтаваныя, мы ўпэўненыя, што пройдзем гэты шлях вельмі прыгожа»


Так званыя выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

🥳 Сёння адзначае свой 65-гадовы юбілей зорка Купалаўскага тэатру, Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік

Аднак сама юбілярка прызнаецца, што ўнутры ёй «прыкладна 35».

Дзень народзінаў Зоя Белахвосцік адзначыць на сцэне - пакажа ў Беластоку і Варшаве аўтабіяграфічную монадраму «Мой Глеб».

👉 «Белсат» паразмазляў з акторкай пра акторскі хлеб, каханне і тэатр ценяў у Ждановічах ПА СПАСЫЛЦЫ

Сачыце за намі на тэлеграме @Belsat
Калі маеце важную інфармацыю, з намі можна звязацца праз тэлеграм
@edytorBLST ці праз пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Вільні падпалілі дзверы Цэнтра беларускай супольнасці і культуры

А яшчэ сапсавалі графіці з «дыджэямі пераменаў» і пакінулі надпіс «Dinkis Lietuvos» («Валіце з Літвы»)

Пра гэта паведамілі супрацоўнікі Цэнтра на старонцы Facebook

Читать полностью…

Белсат

📌 Ізраіль нанёс удар па ваенных аб'ектах у Іране

Аперацыя атрымала назву «Дні пакаяння» і стала адказам на ракетныя абстрэлы з боку Тэгерана.

☝️ Гэта першая ваенная аперацыя на тэрыторыі Ірана, за якую ўлады Ізраіля афіцыйна ўзялі адказнасць. Паводле звестак ЦАГАЛЬ, пацярпелых сярод ізраільскіх вайскоўцаў няма.

У паветра былі паднятыя больш за сто знішчальнікаў, уключаючы F-35. Паводле звестак іранскіх СМІ, сярод іншага пад абстрэл трапілі некалькі вайсковых баз у раёне Тэгерана, а таксама камандны пункт Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Колькі выехала – некалькі сотняў тысяч. А колькі вярнулася?..»

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў разважае на тэму эфектыўнасці беларускай прапаганды ☝️

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 25 кастрычніка

▪️Беларускіх следчых заклікаюць «ліквідаваць шчыліны пранікнення дэструктыўнага ўплыву»

▪️За што закрылі моўную школу «Streamline»

▪️У папраўчай калоніі №2 у Бабруйску некалькі асуджаных захварэлі на пнеўманію

▪️У Гомельскай вобласці ствараюць групы «грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці» для дзіцячых садкоўцаў

▪️У Берасці за «здраду дзяржаве» судзяць мужа і жонку з Баранавіч

▪️Міністэрства інфармацыі зноў папоўніла спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

▪️У Берасці затрымалі мужчыну за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

▪️20 «аналітыкаў Ціханоўскай» і тры палітвязні патрапілі ў «тэрарыстычны» спіс КДБ

▪️Гарадзенскі сайт s13.ru ужо некалькі дзён не абнаўляецца. Магчыма, праз тое, што яго ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

▪️Мінінфарм папрасіў кнігараспаўсюднікаў самастойна правесці чыстку «экстрэмісцкай літаратуры»

Читать полностью…

Белсат

🚑 Беларуская медыцына адчувае сур'ёзны кадравы голад

Кваліфікаваныя лекары з'язджаюць за мяжу за лепшымі заробкамі, а Мінздароўя РБ думае, як спыніць гэтую хвалю і пакінуць дактароў на радзіме.

Паслухайце, што гавораць нашыя эксперты ☝️

Читать полностью…

Белсат

😡 «Яны сунулі мне кубак з-пад «Ролтану». Там быў намаляваны певень, і мне сказалі: як пап'еш адсюль, станеш пеўнем»

Аляксандр – былы палітычны вязень. За расфарбаваныя бел-чырвона-белыя цюкі з сенам мужчына правёў год у няволі.У турме ён пазнаў фізічны і маральны гвалт, пасля чаго яму спатрэбіліся псіхатэрапія і аперацыя на каленях. 5 дзён яго трымалі за кратамі без штаноў.

👉 Пра тое, што яму прыйшлося прайсці, мужчына распавёў у праграме «Беларус беларусу»

Читать полностью…

Белсат

«Зачыні рот, а то муха ўляціць» 😮

Не, па-беларуску мы так не кажам. А як кажам? Тлумачым за паўхвіліны ☝🏻

Паслухайце гэты ўрывак з праграмы «Мова нанова» і больш ніколі не блытайце словаў «зачыніць» і «закрыць». Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬

Читать полностью…

Белсат

📌 Расея вырабляе для вайны ўсяго каля 30 % боепрыпасаў

Астатнія 70 % пастаўляюцца з Паўночнай Карэі і Ірану, піша Bloomberg.

«Толькі 30% снарадаў, выпушчаных сіламі Крамля ў апошні час, былі расейскай вытворчасці. Астатнія 60% паступілі з Паўночнай Карэі, і 10% былі іранскай вытворчасці, гаворыцца ў дакументах»


Паводле Bloomberg, са жніўня мінулага года Пхеньян адправіў каля 8 мільёнаў снарадаў паўночнакарэйскай вытворчасці калібрам 122 мм і 152 мм. Акрамя таго, на полі бою ва Украіне былі выяўленыя каля 100 ракет «Hwasong-11» і супрацьтанкавай зброі « Bulsae-4».

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Другая запар параза футбольнага менскага «Дынама» ў еўракубках

Гэтым разам у Хельсінкі, супраць HJK: тры галы менскага клубу былі адмененыя.

На пачатку фінская каманда ўвогуле не хацела гуляць супраць каманды з краіны, дзе пануе дыктатура, але іх прымусіў УЕФА.

👉 Нагадаем, што ў асноўнай сетцы еўракубкаў беларускага клубу не было шэсць гадоў. Як ён нарэшце туды трапіў і што сталася з бчб-заўзятарамі, якія нечакана з’явіліся на гасцявых трыбунах, чытайце ў нашым матэрыяле ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🤬 За што закрылі адну з найбуйнейшых моўных школаў у Беларусі?

Каротка тлумачым разам з экспертамі ў нашым сюжэце. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪 «Грузінам давядзецца абіраць не ўрад, а лёс краіны»

26 кастрычніка ў Грузіі пройдуць парламенцкія выбары, якія самі грузіны называюць «лёсавызначальнымі». Фактычна грузінскае грамадства апынулася на раздарожжы паміж Еўразвязам і Расеяй.

Беларуская дыяспара асцерагаецца паўтарэння нашай гісторыі 2020 года, бо пагрозамі пазбавіць апазіцыю законных спосабаў барацьбы за ўладу «Грузінская мара» фактычна стварае ў краіне перадрэвалюцыйную сітуацыю.

👉 Чаму будучыя выбары настолькі важныя для Грузіі і якія прагнозы робяць эксперты, чытайце ў нашым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Алег Гарбуз зняўся ў польскім шпіёнскім серыяле Przesmyk ад Warner Bros. Discovery

Шасцісерыйны серыял распавядае пра польскага агента Еву Агінец, якая вырашыла сысці са службы пасля асабістай трагедыі. Аднак, калі яе партнёр знікае, яна зноў вяртаецца да шпіёнскай дзейнасці.

Прэм'ера запланаваная на пачатак 2025 года.

Читать полностью…

Белсат

🇨🇦 Сітуацыя, якую немагчыма ўявіць у Беларусі…У Канадскім горадзе ніхто не захацеў стаць мэрам

У канадскім горадзе Кайл пражывае ўсяго 400 чалавек. І аніводзін з жыхароў не падаў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка. Выбары павінны адбыцца 13 лістапада, але дагэтуль не ўдалося пераканаць хаця б аднаго чалавека балатавацца.

З гэткай праблемай горад сутыкнуўся яшчэ ў 2021 годзе, калі дзейсны мэр Джордж Уільямс па ўласнай ініцыятыве сышоў у адстаўку і ніхто не захацеў заняць яго месца.

🫣 Калі да 13 лістапада кандыдаты так і не з'явяцца, то будзе прызначаная дадатковая дата, а за ёй яшчэ адна, калі спатрэбіцца.

Горад Кайл знакаміты тым, што падчас дарожнага будаўніцтва ў 1960-х на яго тэрыторыі былі выяўленыя косткі шарсцістага маманта ўзростам 12 000 гадоў.

Читать полностью…
Подписаться на канал