belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Якое значэнне мае амерыканскі Акт аб дэмакратыі ў Беларусі?

Праз VPN

Кангрэс ЗША апублікаваў акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Чым ён дапаможа беларусам і чаму гэта не проста «шараговая папера».

🔺Зборная Беларусі па футболе атрымала разгромную паразу

Праз VPN

На менскім «Дынама» сабралі больш за 20 тысяч чалавек, але зборная Беларусі не знайшла падтрымання, якое мусіць мець. Распавядзем, як цяпер выглядае беларускі футбол.

🔺У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера стужкі «Пад шэрым небам»

Праз VPN

Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева стала прататыпам галоўнай гераіні новай стужцы «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч. Белсат прысутнічаў на прэм'еры фільму, які распавядае пра пекла тысяч сем’яў беларускіх палітвязняў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 8 чэрвеня

✔️Стала вядома пра яшчэ адну загібель беларускага ваяра на фронце ва Украіне. Гэта здарылася яшчэ ў сакавіку

✔️У Злучаных Штатах апублікавалі праект новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі. Што там новага?

✔️Самалёт Belavia, што ляцеў у Пецярбург, вярнуўся назад у Менск праз трэснутае лабавое шкло

✔️У Беларусь прыбылі чыгункаю 10 расейскіх танкаў. Яны возьмуць удзел у парадзе 3-га ліпеня

✔️У Капенгагене напалі на прэм'ер-міністарку Даніі. Меркаваны нападнік – нецвярозы грамадзянін Польшчы

✔️Ізраіль вызваліў 4 закладнікаў з палону ХАМАС

✔️Лета ў Беларусі: куды паехаць, не вытрачаючы часу на візы і чэргі на мяжы?

Читать полностью…

Белсат

⚽️ «Саюзнае дэрбі»

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі амаль праз тры гады зноў згуляла на радзіме.

Праўда, паспяховым вяртанне да родных трыбунаў не назавеш ⬆️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Кангрэс ЗША апублікаваў праект новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі

🔸 Прапагандысты зрабілі фільм з Дар’яй Лосік

🔸 Значна скарацілася колькасць аб'ектаў аграэкатурызму

🔸 У чым небяспека баршчэўніку і як ён увогуле апынуўся ў Беларусі?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/a7GJ0NKTJoU

Читать полностью…

Белсат

👁 - Ты чытаў Оруэла?
- Я ў ім жыву


Гэты жарт ведае амаль кожны беларус. «2+2=5», навамоўе, «Вялікі Брат», паліцыя думак, дваядумства і Міністэрства праўды – прыдуманыя Джорджам Оруэлам у кнізе «1984» выразы і ідэі, на жаль, зусім не страчваюць сваёй актуальнасці.

📖 75 гадоў назад выйшаў раман Оруэла «1984». А сёння мы параўналі кнігу і сучасную Беларусь.

✏️ Напішыце ў каментарах, ці вы згодныя? А што б дадалі да нашага спісу?

📍Дарэчы, існуе беларускамоўная аўдыёверсія раману: пераклад выканаў Сяргей Шупа, а агучылі яго купалаўцы. Паслухаць можна тут

Читать полностью…

Белсат

🕷Павук прыдумаў для БРСМаўцаў патрыятычную акцыю «Президент никогда не умрёт»

...і пачаў абзвон рэгіянальных аддзяленняў з мэтаю праверыць, як яны рыхтуюцца да акцыі. Высветлілася страшнае: мала таго, што ніхто не рыхтуецца, дык яшчэ і не ведае правільнага адказу на пытанне «ці памрэ прэзідэнт?».

Павуку давялося вучыць ідэолагаў, як адказваць на гэтае важнае пытанне ☝️Паслухайце, што атрымалася!

Читать полностью…

Белсат

🛩 Самалёт Belavia, які ляцеў з Менску ў Пецярбург, развярнуўся над Полацкам і вярнуўся назад у Нацыянальны аэрапорт

@motolkohelp паведамляе, што прычынаю сталі праблемы з лабавым шклом: яно нечакана трэснула ў палёце. Прычым гаворка ідзе пра разрэкламаваны «танкалёт» – Boeing 737-3Q8, дызайн борта якога аформлены ў стылі гульні World of Tanks.

Читать полностью…

Белсат

😇 Добрыя навіны апошніх дзён

Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

🔸У гарадзенскім заапарку выратавалі пяцярых важанятаў, чыя маці загінула. Іх адпойвалі казіным малаком

🔸Там жа дапамаглі лебедзю, які сутыкнуўся з тралейбуснай кантактнай сеткаю

🔸У поймах беларускіх рэкаў знайшлі новыя месцы вырастання дзікай архідэі

🔸У Чэхіі выпусцілі марку з партрэтам Васіля Быкава

🔸Выйшлі на волю палітвязні Ілля Бохан і Аляксандр Іваноў

Читать полностью…

Белсат

☀️ Лета ў Беларусі: куды паехаць, не вытрачаючы часу на візы і чэргі на мяжы?

Зрабілі для вас падборку лакацыяў для адпачынку на радзіме: як спакойнага, так і актыўнага. Ад Браслаўскіх азёраў да палескіх балотаў:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

▪️Стала вядома пра яшчэ адну загібель беларускага ваяра на фронце ва Украіне

@euroradio паведамляе, што гаворка ідзе пра добраахвотніка з пазыўным «Кракаў». У сярэдзіне сакавіка ён патрапіў пад расейскі артабстрэл падчас выканання баявога задання.

Ад атрыманых траўмаў, несумяшчальных з жыццём, ваяр загінуў.

Читать полностью…

Белсат

Ці памятаеце вы «маўклівыя пратэсты» 2011?

Яны адбываліся некалькі месяцаў па ўсёй краіне праз крызіс і рост коштаў. Не было лозунгаў і лідараў, беларусы проста выходзілі на вуліцы і моўчкі пляскалі ў далоні

І нават тады ладзіліся жорсткія затрыманні. Паглядзіце, як гэта было👆

Читать полностью…

Белсат

Сотні легкавікоў і аўтобусаў: як сёння выглядае мяжа Беларусі з Еўразвязам

▫️У пункце пропуску «Варшаўскі мост» колькасць легкавых машынаў – 300, аўтобусаў – 66. «За ноч прасунуліся на 15 машынаў», – сцвярджаюць у чатах мяжы. Час чакання – каля 12–14 гадзінаў.

▫️У «Каменным Лозе» на выезд у Літву – 40 легкавых аўтамабіляў, час чакання – каля 9 гадзінаў. Аўтобусы там стаяць па 11 гадзінаў, і падарожнікі абвінавачваюць літоўскія службы ў павольнай працы.

▫️У «Беняконях» цяпер 90 легкавікоў, чакаць даводзіцца каля 12–15 гадзінаў. Аўтобусаў у чарзе, паводле беларускіх памежнікаў, няма.

▫️На пераходзе на беларуска-латышскай мяжы «Грыгароўшчына – Патэрніекі» вялікіх чэргаў няма.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Як рэжым адбірае грамадзянства ў беларусаў?

Праз VPN

Ужо другі выпадак, калі ў гісторыі сучаснай Беларусі рэжым адбірае беларускае грамадзянства. Што пра яго вядома?

🔺У орган выдачы пашпарта Новай Беларусі не могуць падабраць кадраў

Праз VPN

Прадстаўнік АПК Валер Кавалеўскі распавёў пра галоўную прычыну, якая затармазіла праект пашпарта.

🔺Ва ўладах Польшчы спрачаюцца пра страляніну на мяжы з Беларуссю

Праз VPN

На фоне забойства вайскоўца мігрантамі, польскія ўлады распачалі гарачыя спрэчкі наконт перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Пачытайце, як дэмакратычная краіна абмяркоўвае гучны інцыдэнт.

Читать полностью…

Белсат

💔 Наталля Салук

Паводле сілавікоў, яна нібыта «перашкаджала праезду машыны ДАІ» у 2020 годзе. Вядома, што дзяўчына скончыла БНТУ.

📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць

Читать полностью…

Белсат

🤯 На Эйфелевай вежы павесілі алімпійскія кольцы, што важаць 30 тонаў

Самі ж Алімпійскія гульні стартуюць 26 ліпеня 🏊🏻‍♀️ 🚴🏻‍♀️

А вы будзеце глядзець?

Читать полностью…

Белсат

🐣 Трошкі мілаты вам у стужку

Жыхары цэнтру Менску абгарадзілі качку, каб яна выседжвала яйкі 🥰

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Расейскія танкі паедуць па Менску падчас параду 3-га ліпеня. Іх ужо прывезлі ў нашую краіну

Гэта 10 танкаў Т-34, якія даставілі ў Беларусь чыгункаю.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎥 У Нью-Ёрку прэзентавалі фільм Мары Тамковіч «Пад шэрым небам»

Праз гісторыю, прататыпамі якой сталі палітзняволеная Кацярына Андрэева і ейны муж Ігар Ільяш, Мара Тамковіч расказвае свету пра пекла, якое перажываюць беларускія палітвязні ды іхныя сем'і.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🙂 Такога дызайну дому вы яшчэ не бачылі!

Жыхар беларускай вёскі прыдумаў, як упрыгожыць свой участак крышкамі ад напояў.

Паглядзіце, што атрымалася 😊

Читать полностью…

Белсат

💪 Ізраіль вызваліў 4 закладнікаў з палону ХАМАС

На волі апынуліся 25-гадовая Ноа Аграмані, 21-гадовы Альмог Мэйр Джан, 40-гадовы Шломі Зіў і 27-гадовы Андрэй Казлоў. Усе яны былі выкрадзеныя падчас нападу ХАМАС на фестываль «Нова» 7 кастрычніка 2023 года.

Пацярпелыя зараз у медычным цэнтры і праходзяць абследаванні. Іх стан здароўя – добры.

Читать полностью…

Белсат

📍Кабмін Украіны зацвердзіў спіс моваў нацыянальных меншасцяў, якім пагражае знікненне. Сярод іх – беларуская

Яшчэ ў спіс уключаныя гагаузская, караімская, крымскататарская, крымчацкая, ромская, румейская, урумская і ідыш. Пералік складзены на падставе навукова абгрунтаваных прапановаў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔻Польшча зменіць законы, каб абараніць жаўнераў, што ахоўваюць усходнія межы

Гэта рэакцыя на смерць Матэўша Сітэка, параненага на мяжы пад Белавежаю.

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

⚽️ «Дэрбі Саюзнай дзяржавы» ў Менску скончылася разгромам зборнай Беларусі

Госці з Расеі забілі ў браму беларусаў у таварыскім матчы чатыры галы, не прапусціўшы ніводнага. Зборная Беларусі згуляла ў Менску ўпершыню за некалькі гадоў.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Прызнаць Каардынацыйную раду і Аб’яднаны пераходны кабінет у якасці легітымных інстытутаў для ўдзелу ў дыялогу аб мірным перадаванні ўлады»

У Злучаных Штатах апублікавалі праект новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі. Аб'яднаны пераходны кабінет у гэтай рэдакцыі атрымаў такое ж прызнанне, як раней Каардынацыйная рада:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📞 Пранкеры «развялі» міністра замежных справаў Брытаніі. Магчыма, гэта былі скандальна вядомыя «Ваван» і «Лексус»

З Дэйвідам Кэмеранам звязаліся нібыта ад імя былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

На вуліцы Капенгагена напалі на прэм’ер-міністарку Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн

Зламысніка адразу затрымалі. Звестак пра ягоныя матывы пакуль няма.

Прэмʼер-міністарка не пацярпела, яе толькі шакаваў інцыдэнт. Паводле відавочцаў, мінак моцна ўдарыў жанчыну ў плячо, праз што яна ледзь не ўпала.

Гэты напад адбыўся менш чым праз месяц пасля замаху на кіраўніка ўраду Славаччыны Робэрта Фіца і напярэдадні выбараў у Еўрапарламент.

Читать полностью…

Белсат

Прапагандысты паказалі зняволеную Дар'ю Лосік

Учора вечарам на «Беларусь 1» выйшла інтэрв’ю з Дарʼяй, зробленае ў «найлепшых традыцыях» рэжыму. Галоўныя мэты сюжэту – чарговы «доказ», што ў 2020 годзе ўсе выходзілі дарэмна, усё было інспіраванае Захадам (вядома ж, за грошы) і цяпер ва ўсіх удзельнікаў тых падзеяў паламаныя лёсы, а самі яны шчыра раскайваюцца.

Мы паглядзелі інтэрвʼю і звярнулі ўвагу на некалькі момантаў. Гэта не датычыцца слоў дзяўчыны (заявы, зробленыя ва ўмовах зняволення, нельга трактаваць як свабоднае выказванне), а толькі тое, што трапіла на відэа. Пачытайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 7 чэрвеня

✔️Польшча патрабуе ў рэжыму Лукашэнкі выдаць чалавека, падазраванага ў забойстве вайскоўца на мяжы. Тым часам МЗС РБ заклікае «залішне не палітызаваць пытанне»

✔️Пазбаўленне грамадзянства: ці стане гэтая практыка шырока ўжывацца рэжымам Лукашэнкі?

✔️Сёння – роўна 4 гады з дня затрымання Паўла Севярынца

✔️Нацбанк рапартуе пра скарачэнне золатавалютных рэзерваў цягам траўня

✔️У Любліне можа з'явіцца «беларуская» вуліца

✔️Bélarus замест Biélorussie. У французскай мове могуць афіцыйна змяніць напісанне назвы нашай краіны

✔️Лукашэнкаўцы адкрыюць сваё генконсульства ў Растове. Яно, сярод іншага, будзе працаваць з акупаванымі абласцямі Украіны

✔️Беларусы зладзілі флэшмоб у Facebook пасля допісу Наталлі Радзінай, які ператварыўся ў мем

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 7 чэрвеня

🔻За каментары затрымалі мужчыну. Ён пажадаў «кіраўніцтву саюзнай дзяржавы пайсці ў апошні шлях». А яшчэ нібыта засвяціўся на відэа з пратэстаў

🔻На Гарадзеншчыне затрымалі назіральніцу за выбарамі-2020. Раней яна ўжо адбыла 25 содняў арышту

🔻Суд Гарадоцкага раёну прысудзіў мясцоваму жыхару 2 гады калоніі строгага рэжыму. За тое, што ён у нецвярозым стане сарваў з крамы дзяржаўны сцяг

🔻Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў вельмі цяжкім псіхалагічным стане. Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй

🔻Стала вядома, што ў Менску за ўдзел у пратэстах 2020 года асудзілі траіх сваякоў

Читать полностью…

Белсат

🤌 Bélarus замест Biélorussie. У французскай мове могуць афіцыйна змяніць напісанне назвы нашай краіны

Цяперашняя назва Biélorussie – гэта пераклад расейскай назвы «Белоруссия». Беларускія дэмсілы і нашыя суайчыннікі ў Францыі раней звярталі на гэта ўвагу і выступалі з просьбай пачаць называць нашую краіну Bélarus.

Чытайце падрабязнасці:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал